Вы тут

Малако... з крымiнальным сма­кам


Пра­ва­ахоў­ні­кі Ві­цеб­шчы­ны рас­кры­лі кры­мі­наль­ныя схе­мы ў дзей­нас­ці двух прад­пры­ем­стваў, якія зай­ма­юц­ца пе­ра­пра­цоў­кай ма­ла­ка.

— Бы­ла за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва ў да­чы­нен­ні да ды­рэк­та­ра Верх­ня­дзвін­ска­га мас­ла­сыр­за­во­да, — па­ве­да­міў «Звяз­дзе» Ігар

Яў­се­еў, на­чаль­нік УУС Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. — Бы­ло ўста­ноў­ле­на, што дэ­пу­тат ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў у пе­ры­яд з мая па жні­вень 2010 го­да, каб па­збег­нуць дыс­цып­лі­нар­най ад­каз­нас­ці за не­вы­ка­нан­не пра­гноз­ных па­каз­чы­каў вы­твор­час­ці, з мэ­тай ства­рэн­ня бач­нас­ці вы­ка­нан­ня да­ве­дзе­ных па­каз­чы­каў па тэм­пах рос­ту аб'­ёмаў вы­твор­час­ці пра­дук­цыі, су­мес­на з ін­шы­мі служ­бо­вы­мі асо­ба­мі та­ва­рыст­ва ар­га­ні­за­ваў фік­тыў­ную ўза­ем­ную па­стаў­ку ма­ла­ка па­між прад­пры­ем­ства­мі. У пры­ват­нас­ці, па­між ААТ «Верх­ня­дзвін­скі мас­ла­сыр­за­вод» і ААТ «По­лац­кі ма­лоч­ны кам­бі­нат» — шля­хам су­стрэч­най ад­груз­кі ў ад­рас ААТ «По­лац­кі ма­лоч­ны кам­бі­нат» атры­ма­на­га ад яго ж ма­ла­ка без фак­тыч­най пры­ём­кі і ад­груз­кі.

У вы­ні­ку бы­лі зроблены пры­піс­кі на су­му больш як 4,3 міль­яр­да руб­лёў. Прад­пры­ем­ству быў на­не­се­ны ма­тэ­ры­яль­ны ўрон — 130 міль­ё­наў руб­лёў — у вы­гля­дзе вы­дат­каў на апла­ту транс­парт­ных паслуг, не­аб­грун­та­ва­на­га на­лі­чэн­ня і вы­пла­ты за­ра­бот­най пла­ты і прэ­мій. За па­ру­шэн­не за­ко­на пра­ду­гле­джа­на па­збаў­лен­не во­лі на тэр­мін да 10 га­доў.

— Бы­ла за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва і ў да­чы­нен­ні да ды­рэк­та­ра Па­стаў­ска­га ма­лоч­на­га за­во­да. Ён так­са­ма ў 2010 го­дзе су­мес­на з ін­шы­мі служ­бо­вы­мі асо­ба­мі ар­га­ні­за­ваў не­аб­грун­та­ва­ную па­стаў­ку ма­ла­ка на Ле­пель­скі ма­лоч­на­кан­сер­ва­вы кам­бі­нат і фік­тыў­ную ўза­ем­ную па­стаў­ку ма­ла­ка на Глы­боц­кі ма­лоч­на­кан­сер­ва­вы. Гэ­та спры­я­ла за­вы­шэн­ню ста­тыс­тыч­най спра­ва­здач­нас­ці па аб'­ёмах вы­твор­час­ці пра­дук­цыі на су­му 4,6 міль­яр­да руб­лёў. У вы­ні­ку кі­раў­ні­ку і ра­бот­ні­кам прад­пры­ем­ства не­за­кон­на бы­лі зроб­ле­ны гра­шо­выя вы­пла­ты сты­му­лю­ю­ча­га ха­рак­та­ру і па­вя­лі­ча­на за­ра­бот­ная пла­та на агуль­ную су­му больш як 35,3 міль­ё­на руб­лёў, — да­даў на­чаль­нік УУС.

Па­коль­кі шко­да бы­ла па­кры­та ў поў­ным аб'­ёме, кры­мі­наль­ная спра­ва спы­не­на.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».