Вы тут

Большы заробак — для ме­ды­каў на «хут­кай»


Мі­ністр ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­сіль Жар­ко на па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя пад­вёў вы­ні­кі пра­цы за мі­ну­лы год і на­зваў сё­лет­нія асноў­ныя кі­рун­кі дзей­нас­ці.

Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра, для па­ляп­шэн­ня дыс­пан­се­ры­за­цыі не­аб­ход­на ўка­ра­ніць два склад­ні­кі. Па-пер­шае, па­вы­сіць ад­каз­насць кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый, маг­чы­ма, аба­вя­заць іх скла­даць спра­ва­зда­чу аб ра­бот­ні­ках, якія прай­шлі дыс­пан­се­ры­за­цыю. Па-дру­гое, не­аб­ход­на ўка­ра­ніць ін­ды­ка­та­ры якас­ці ра­бо­ты ўчаст­ко­вых ура­чоў, маг­чы­масць апла­ты іх пра­цы за да­сяг­нен­не мэ­та­вых па­каз­чы­каў.

Ва­сіль Жар­ко за­ўва­жыў, што не­да­стат­ко­вы­мі тэм­па­мі ў кра­і­не рэа­лі­зу­юц­ца рас­па­ча­тыя яшчэ ў 2011 го­дзе пра­ек­ты па скры­нін­гу ра­ку пра­ста­ты, ма­лоч­най за­ло­зы і шый­кі мат­кі. Пры­чы­на як у аб'­ек­тыў­ных цяж­кас­цях ма­тэ­ры­яль­на­га і кад­ра­ва­га ха­рак­та­ру, так і ў не­жа­дан­ні аб­лас­ных ан­ка­дыс­пан­се­раў ак­тыў­на зай­мац­ца гэ­тай праб­ле­май. Між тым за­да­чы, звя­за­ныя са зні­жэн­нем ця­жа­ру са­цы­яль­на знач­ных не­ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў, пра­па­ган­да зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця з'яў­ля­юц­ца асноў­ны­мі на­прам­ка­мі дзей­нас­ці раз­віц­ця ай­чын­най ахо­вы зда­роўя.

У ме­жах ап­ты­мі­за­цыі служ­бы хут­кай да­па­мо­гі мі­ніс­тэр­ства па­этап­на вы­да­ляе з функ­цый хут­кай да­па­мо­гі част­ку вы­клі­каў. Так, у тэ­ры­та­ры­яль­ных па­лі­клі­ні­ках ар­га­ні­зу­юц­ца бры­га­ды не­ад­клад­най да­па­мо­гі для за­бес­пя­чэн­ня не­ад­клад­ных вы­клі­каў у час пра­цы па­лі­клі­ні­кі. Ар­га­ні­зу­ец­ца адзі­ная дыс­пет­чар­ская служ­ба кштал­ту «ад­на­го акна» ў ста­лі­цы і рэ­гі­ё­нах, пра­вод­зяц­ца ўра­чэб­ныя, фель­чар­скія кан­суль­та­цыі па тэ­ле­фо­не, ап­ты­мі­зу­юц­ца марш­ру­ты да­стаў­кі па­цы­ен­таў у за­леж­нас­ці ад па­та­ло­гіі, цяж­кас­ці ста­ну. У струк­ту­ры хут­кай мед­да­па­мо­гі менш ста­но­віц­ца спе­цы­я­лі­за­ва­ных бры­гад і больш — агуль­на­про­філь­ных і фель­чар­скіх. Для зні­жэн­ня на­груз­кі на поліклінічную служ­бу пра­па­ну­ец­ца даць най­маль­ні­кам пра­ва вы­зва­ляць хво­ра­га ра­бот­ні­ка ад пра­цы на 1-3 дні без афарм­лен­ня баль­ніч­на­га ліс­та.

Мі­ністр звяр­нуў ува­гу і на ніз­кую ўкам­плек­та­ва­насць хут­кай служ­бы ўра­чэб­ны­мі кад­ра­мі і фель­ча­ра­мі. Пры­па­зня­ец­ца і ўвя­дзен­не но­вых стан­цый хут­кай мед­да­па­мо­гі — іх бу­даў­ніц­тва не па­спя­вае за раз­віц­цём інф­ра­струк­ту­ры га­ра­доў. За­да­чай кі­раў­ні­коў стан­цый хут­кай мед­да­па­мо­гі з'яў­ля­ец­ца да­вя­дзен­не да ка­лек­ты­ву дзей­ных да­ку­мен­таў і ар­га­ні­за­цыя пра­цы ў стро­гай ад­па­вед­нас­ці з імі.

У блі­жэй­шыя паў­го­да пла­ну­ец­ца пра­вес­ці глы­бо­кую ап­ты­мі­за­цыю, пе­ра­гле­дзець пад­ста­вы для вы­клі­ку ўра­чоў, хут­кай мед­да­па­мо­гі. У сва­ім вы­ступ­лен­ні на ка­ле­гіі ві­цэ-прэм'­ер Ана­толь То­зік пры­га­даў, што, па­вод­ле звестак Су­свет­най ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя, ад 20 да 40 пра­цэн­таў ме­ды­цын­скіх рас­хо­даў у све­це не аб­грун­та­ва­ны. Та­кая ж сі­ту­а­цыя і ў Бе­ла­ру­сі. Па­вод­ле слоў ві­цэ-прэм'­е­ра, пры коль­кас­ці на­сель­ніц­тва ка­ля 10 млн ча­ла­век ма­тэ­ры­яль­ныя зда­быт­кі ў кра­і­не вы­раб­ля­юць 2,5 млн ча­ла­век. Яны па­він­ны за­бяс­печ­ваць ас­тат­нія 7,5 млн. Гэ­та ства­рае на­строй утры­ман­ства, пе­ра­ка­на­насць у тым, што за зда­роў­ем ча­ла­ве­ка па­він­на са­чыць дзяр­жа­ва, ме­ды­кі, а не ён сам.

Як па­ве­да­міў Ана­толь То­зік, з кра­са­ві­ка ў Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць на 30-40 пра­цэн­таў за­роб­кі ўчаст­ко­вым ура­чам і мед­пер­са­на­лу хут­кай да­па­мо­гі. Вя­до­ма, што ле­тась ся­рэд­ня­ме­сяч­ны за­ро­бак у га­лі­не скла­даў 3,8 млн руб­лёў, ва ўра­чоў з улі­кам да­плат — 6,1 млн, у ся­рэд­ня­га мед­пер­са­на­лу — 3,6 млн. Да­дат­ко­выя срод­кі на па­вы­шэн­не апла­ты пра­цы мед­ра­бот­ні­каў мо­жа і па­він­на на­кі­роў­ваць мяс­цо­вая вы­ка­наў­чая ўла­да. Та­кія за­ха­ды ро­біць у апош­нія га­ды Мін­гар­вы­кан­кам. Сё­ле­та на гэ­тыя мэ­ты ў ста­лі­цы бу­дзе на­кі­ра­ва­на ка­ля 330 млрд руб­лёў.

Мі­ністр ахо­вы зда­роўя ад­зна­чыў, што ў мі­ніс­тэр­стве вя­дзец­ца ра­бо­та па пры­няц­ці фік­са­ва­ных ста­вак на па­да­ткі на плат­ныя па­слу­гі ўста­ноў ахо­вы зда­роўя і на­кі­ра­ван­ні сэ­ка­ном­ле­ных ар­га­ні­за­цы­яй ахо­вы зда­роўя срод­каў на за­ра­бот­ную пла­ту.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.