Вы тут

Запрашаюць Японія і Венгрыя


Япон­скую эк­зо­ты­ку, якая так пры­ваб­лі­вае ту­рыс­таў з усіх кра­ін све­ту, сён­ня мож­на па­ба­чыць, не вы­яз­джа­ю­чы з Ма­гі­лё­ва. Прый­сці ў за­хап­лен­не ад зна­ка­мі­тых хра­маў, на­ве­даць чай­ную цы­ры­мо­нію, па­бы­ваць на на­цы­я­наль­ным свя­це пра­па­нуе вы­ста­ва «Тра­ды­цыі і куль­ту­ра Япо­ніі», якая ня­даў­на ад­кры­ла­ся ў аб­лас­ным края­знаў­чым му­зеі імя Ра­ма­на­ва.

Ся­род экс­па­на­таў — ма­ке­ты ар­хі­тэк­тур­на-ланд­шафт­ных кам­па­зі­цый з вы­явай хра­маў, па­ла­цаў, зам­каў, якія ўне­се­ны ў спіс куль­тур­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА, 12 план­шэ­таў-«ме­ся­цаў», дзе ад­зна­ча­ны га­лоў­ныя свя­ты кра­і­ны, ёсць на­ват не­вя­ліч­кая кам­па­зі­цыя «свя­та хлоп­чы­каў», якая ства­рае ўра­жан­не аб ад­ным з іх. Гэ­тае свя­та мае ста­тус на­цы­я­наль­на­га і ад­зна­ча­ец­ца ў Япо­ніі 5 лю­та­га. Акра­мя ін­ша­га, уяў­лен­не аб Кра­і­не ўзы­хо­дзя­ча­га сон­ца пе­ра­да­юць ляль­кі, мас­кі, по­суд для ча­я­ван­ня, воп­рат­ка і шмат ча­го ін­ша­га. Уся­го па­соль­ствам Япо­ніі прад­стаў­ле­на больш за 100 экс­па­на­таў. Як ад­зна­чы­ла вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік му­зея Але­на Даў­ля­шэ­віч, та­кая пад­ра­бяз­ная і раз­на­стай­ная вы­ста­ва, якая ахоп­лі­вае ўсе ба­кі япон­скай куль­ту­ры, прад­стаў­ле­на ў Ма­гі­лё­ве ўпер­шы­ню. Маг­чы­масць уба­чыць яе ў жы­ха­роў го­ра­да ёсць да 22 лю­та­га.

А вось азна­ё­міц­ца з па­лот­на­мі мас­та­коў Венг­рыі, якія за­раз экс­па­ну­юц­ца ў аб­лас­ным мас­тац­кім му­зеі імя Паў­ла Мас­ле­ні­ка­ва, мож­на толь­кі да 9 лю­та­га. Кар­ці­ны 24 зна­ка­мі­тых аў­та­раў кан­ца ХІХ ся­рэ­дзі­ны ХХ стст. з ка­лек­цыі Дзяр­жаў­на­га му­зея імя Я. Да­м'я­ні­ча «пры­еха­лі» ў на­шу кра­і­ну са ста­ра­жыт­на­га вен­гер­ска­га го­ра­да Соль­нак.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».