Вы тут

«Даю ўстаноўку на дабро і шчасце»


Вя­до­мы псі­ха­тэ­ра­пеўт бу­дзе вес­ці пры­ём па тэ­ле­ві­за­ры

Аб­вяр­га­ю­чы вя­до­мую спа­жы­вец­кую па­зі­цыю «Не ву­чы­це мя­не жыць, лепш да­па­ма­жы­це ма­тэ­ры­яль­на!», адзін з са­мых па­пу­ляр­ных бе­ла­рус­кіх псі­ха­тэ­ра­пеў­таў Дзміт­рый Сай­коў бу­дзе ву­чыць су­ай­чын­ні­каў, як спраў­ляц­ца з рас­паў­сю­джа­ны­м бы­та­вы­мі праб­ле­ма­мі і што­дзён­ны­мі жыц­цё­вым бяз­лад­дзем. Но­вая пра­гра­ма, якая стар­туе ў гэ­ту пят­ні­цу на тэ­ле­ка­на­ле АНТ, так і на­зы­ва­ец­ца — «Ву­чыц­ца жыць».

31-7

«Дзміт­рый Сай­коў уз­ні­мае пы­тан­ні, якія так ці інакш уз­ні­ка­юць у жыц­ці кож­на­га ча­ла­ве­ка, і раз­гля­дае сі­ту­а­цыю з усіх ба­коў, ана­лі­зу­ю­чы маг­чы­мыя ва­ры­ян­ты раз­віц­ця па­дзей. Яго пра­фе­сій­ная ацэн­ка і па­ра­ды да­па­мо­гуць кож­на­му ах­вот­на­му на­ву­чыц­ца жыць і ра­да­вац­ца кож­на­му дню», — ад­зна­чае прэс-служ­ба тэ­ле­ка­на­ла. І хоць ідэя «псі­ха­ана­лі­зу з эк­ра­на» да­лё­ка не но­вая, усё ж ра­зу­мен­не та­го, што ў пра­ек­це за­ня­ты не ак­цёр, які іг­рае ўра­ча, а са­праўд­ны прак­ты­ку­ю­чы ўрач, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук, ула­даль­нік сер­ты­фі­ка­таў па псі­ха­тэ­ра­піі, псі­хі­ят­рыі і нар­ка­ло­гіі ад мі­ніс­тэр­стваў ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны, аў­тар 4 кніг і дзя­сят­каў на­ву­ко­вых пуб­лі­ка­цый, за­га­дзя вы­клі­кае да яго рэ­ка­мен­да­цый боль­шы да­вер.

Да­рэ­чы

Док­тар Сай­коў — ба­дай, адзін з са­мых «ме­дый­ных» бе­ла­рус­кіх ме­ды­каў. Не­каль­кі га­доў та­му ён быў су­вя­ду­чым ток-шоу «Та­кі лёс», удзель­ні­чаў у тэ­ле­пра­ек­тах «Дзве зор­кі» і «Біт­ва ты­та­наў» (ай­чын­ны ана­лаг эк­стрым-шоу «Вя­лі­кія гон­кі»). Як мно­гія па­мя­та­юць, вя­до­мы псі­ха­тэ­ра­пеўт спра­ба­ваў ся­бе — і не без пос­пе­ху — у амп­луа эст­рад­на­га вы­ка­наў­цы. У 2010-м ён на­ват вы­пус­ціў соль­ны аль­бом у жан­ры ду­шэў­на­га шан­со­ну, а соль­ныя і ду­эт­ныя хі­ты Сай­ко­ва «За­ка­дзі­рую», «Ха­чу ў Па­рыж», «Ліс­та­пад» пе­ры­я­дыч­на гу­чаць як на ра­дыё­хва­лях, так і на кан­цэрт­ных пля­цоў­ках Бе­ла­ру­сі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Дзе: АНТ.

Ка­лі: па пят­ні­цах у 15.30.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».