Вы тут

Яны ахоўваюць сталіцу


Для боль­шас­ці мін­чан наш дэ­парт­амент,  перш за ўсё, «ква­тэ­ра пад сіг­на­лі­за­цы­яй». Таких у Мін­ску больш за 54 ты­ся­чы. Гэта ад­но з са­мых шмат­лі­кіх і ма­біль­ных пад­раз­дзя­лен­няў, якое вы­кон­вае ўвесь комп­лекс за­дач па аба­ро­не ма­ё­мас­ных пра­воў гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб на­шай ста­лі­цы. Што­дня яно за­бяс­печ­вае гра­мад­скі па­ра­дак на ву­лі­цах го­ра­да. Ча­го ж да­сяг­ну­ла ахо­ва? Якія мэ­ты ста­віць пе­рад са­бой? Пра ўсё гэ­та га­ва­ры­лі на апе­ра­тыў­най на­ра­дзе, у хо­дзе якой бы­лі пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі пра­цы Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у 2013 го­дзе.

31-11

На­чаль­нік Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Дэ­парт­амен­та ахо­вы пал­коў­нік мі­лі­цыі Юрый Фе­да­рэн­ка ад­зна­чыў, што сён­ня ахо­ва ста­лі­цы ўяў­ляе са­бой вы­со­ка­пра­фе­сій­ную ма­біль­ную, тэх­ніч­на асна­шча­ную сі­лу, якая заў­сё­ды мо­жа прый­сці на да­па­мо­гу жы­ха­рам і гас­цям ста­лі­цы, што асаб­лі­ва ак­ту­аль­на на­пя­рэ­дад­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Што да­ты­чыц­ца коль­кас­ных па­каз­чы­каў, вось толь­кі не­ка­то­рыя ліч­бы.

На пра­ця­гу су­так гру­пы за­тры­ман­ня ў ста­лі­цы ажыц­цяў­ля­юць ка­ля 350 вы­ез­даў як па ўка­зан­ні апе­ра­тыў­на­га дзя­жур­на­га ГУ­УС, РУ­УС, так і па сіг­на­ле «Тры­во­га».

За 2013 год су­пра­цоў­ні­ка­мі ста­ліч­най ахо­вы рас­кры­та 1128 зла­чын­стваў. 62 ра­зы яны ўдзель­ні­ча­лі ў за­га­ра­джаль­ных ме­ра­пры­ем­ствах пры пра­вя­дзен­ні спе­цы­яль­на­га пла­на «Пе­ра­хват», за­тры­ма­ны 2 скра­дзе­ныя аў­та­ма­бі­лі (уся­го рас­кры­та 15 зла­чын­стваў па арт. 214 КК РБ (крадзеж аўтамабіля). Пры цес­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні з су­пра­цоў­ні­ка­мі тэ­ры­та­ры­яль­ных ор­га­наў унут­ра­ных спраў пра­во­дзіц­ца мэ­та­на­кі­ра­ва­ная ра­бо­та па вы­ка­нан­ні рас­па­ра­джэн­ня МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб да­дат­ко­вых за­ха­дах па су­праць­дзе­ян­ні па­ру­шэн­ням ан­ты­ал­ка­голь­на­га за­ка­на­даў­ства», у част­цы па­пя­рэ­джан­ня, вы­яў­лен­ня, спы­нен­ня кра­дзя­жоў і не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня спір­ту, спір­таз­мя­шчаль­най і ал­ка­голь­най пра­дук­цыі».

У 2013 го­дзе Мін­скім га­рад­скім упраў­лен­нем і пад­па­рад­ка­ва­ны­мі пад­раз­дзя­лен­ня­мі атры­ма­ны 391 зва­рот гра­ма­дзян, з іх 66 — пад­зяч­ныя ліс­ты.

2013 год мі­нуў, але і ў па­чат­ку 2014‑га пра­цы ў ста­ліч­най ахо­вы не ста­ла менш. У што­дзён­най мі­лі­цэй­скай звод­цы ві­даць пра­ца ахоў­ні­каў:

1 сту­дзе­ня ў 8.30 у г. Мін­ску на­ра­дам Ле­нін­ска­га ад­дзе­ла ахо­вы на мес­цы ўчы­нен­ня зла­чын­ства ў ква­тэ­ры па за­вул­ку Чы­жэў­скіх за­тры­ма­на мін­чан­ка 1953 г. н., не­пра­цу­ю­чая, якая ў свар­цы на­жом на­нес­ла пра­ні­каль­ныя ра­нен­ні ў бруш­ную по­ласць муж­чы­ну, у яко­га зна­хо­дзі­ла­ся ў гас­цях.

3 сту­дзе­ня ў 0.30 у г. Мін­ску на­ра­дам Каст­рыч­ніц­ка­га ад­дзе­ла ахо­вы, які пры­быў па ўка­зан­ні дзя­жур­на­га РУ­УС, па мес­цы жы­хар­ства ў ад­ной з ква­тэр па вул. П. Глеб­кі за­тры­ма­ны не­пра­цу­ю­чы мін­ча­нін 1978 г. н., ра­ней су­дзі­мы, які 1 сту­дзе­ня ў г. Мін­ску пры да­па­мо­зе пад­бо­ру клю­чоў пра­нік у ква­тэ­ру пен­сі­я­нер­кі, скраў 100 до­ла­раў ЗША і 600 ты­сяч руб­лёў.

5 сту­дзе­ня ў 1.07 у г. Мін­ску на­ра­дам За­вод­ска­га ад­дзе­ла ахо­вы на мес­цы зла­чын­ства (тэ­ры­то­рыя УЗ «10 ГКБ» па вул. Уба­рэ­ві­ча) за­тры­ма­на двое мін­чан, не­пра­цу­ю­чых, ра­ней су­дзі­мых, якія скра­лі ма­ё­масць на агуль­ную су­му 16 910 818 руб­лёў.

На­пры­кан­цы апе­ра­тыў­най на­ра­ды леп­шыя су­пра­цоў­ні­кі атры­ма­лі за­слу­жа­ныя ўзна­га­ро­ды і дып­ло­мы з рук на­чаль­ні­ка Дэ­парт­амен­та ахо­вы, пал­коў­ні­ка мі­лі­цыі Ва­дзі­ма Сі­ня­ўска­га і на­чаль­ні­ка Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Дэ­парт­амен­та ахо­вы, пал­коў­ні­ка мі­лі­цыі Юрыя Фе­да­рэн­кі.

Аляк­сандр ВАЙ­ЦЯ­ХО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».