Вы тут

Умацаваць экспартны па­тэн­цы­ял


Ма­дэр­ні­за­цыя прад­пры­ем­стваў кан­цэр­на «Бел­лес­па­пе­рап­рам» дасць маг­чы­масць ума­ца­ваць экс­парт­ны па­тэн­цы­ял Бе­ла­ру­сі. Аб гэ­тым Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў учо­ра на на­ра­дзе аб ста­не і перс­пек­ты­вах раз­віц­ця ар­га­ні­за­цый кан­цэр­на «Бел­лес­па­пе­рап­рам», пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

2«Мы ўдзя­ля­лі і ўдзя­ля­ем асаб­лі­вую ўва­гу раз­віц­цю га­лі­ны, не шка­ду­ем срод­каў на яе ма­дэр­ні­за­цыю, та­му што ба­чым перс­пек­ты­ву яе якас­на­га пра­ры­ву і ўма­ца­ван­ня экс­парт­на­га па­тэн­цы­я­лу. А гэ­та ва­лю­та. Ад­сюль жорст­кае па­тра­ба­ван­не ад­да­чы ка­пі­та­лаў­кла­дан­няў, эфек­тыў­най ра­бо­ты ўсіх ар­га­ні­за­цый», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Як ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, ня­ма та­кой га­лі­ны, якой апош­нім ча­сам удзя­ля­ла­ся б столь­кі ўва­гі, як прад­пры­ем­ствам кан­цэр­на «Бел­лес­па­пе­рап­рам» і асаб­лі­ва дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай пра­мыс­ло­вас­ці. «На жаль, га­лоў­най пры­чы­най для гэ­та­га ста­лі іс­тот­ныя не­да­хо­пы ў ра­бо­це і зры­вы пра­цэ­су ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў. З-за сур'­ёз­ных па­ру­шэн­няў фі­нан­са­вай дыс­цып­лі­ны, бес­кант­роль­нас­ці, ад­кры­тай без­гас­па­дар­час­ці да­вя­ло­ся пры­маць са­мыя жорст­кія ме­ры», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што па­ста­ян­на пад­крэс­лі­вае важ­насць і перс­пек­тыў­насць ляс­ной, цэ­лю­лоз­на-па­пя­ро­вай і дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай пра­мыс­ло­вас­ці, па­коль­кі гэ­тыя га­лі­ны ма­юць доб­рую ай­чын­ную сы­ра­він­ную ба­зу і раз­га­лі­на­ва­ную вы­твор­чую сет­ку. «Ні­хто не спра­ча­ец­ца, што нам трэ­ба ды­вер­сі­фі­ка­ваць вы­твор­часць. Гэ­та пра­цэс доў­гі, па­ста­ян­ны для на­шай кра­і­ны з пры­чы­ны та­го, што вель­мі ўжо мы за­вя­за­ны на рэ­сур­сы, кам­плек­ту­ю­чыя і ін­шыя па ім­пар­це і сла­ба вы­ка­рыс­тоў­ва­ем сы­ра­він­ныя рэ­сур­сы ўлас­най кра­і­ны. Ма­дэр­ні­за­цыя дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі як­раз па­він­на ўста­ра­ніць гэ­тыя пе­ра­ко­сы», — лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт пры­вёў прык­лад, што ў Бе­ла­ру­сі на ду­шу на­сель­ніц­тва пры­па­дае 173 ку­ба­мет­ры ле­су, што ў 2,5 ра­за вы­шэй за су­свет­ны ўзро­вень. Тым не менш, да ня­даў­ня­га ча­су ў бе­ла­рус­кім экс­пар­це гэ­тай пра­дук­цыі пе­ра­ва­жаў лес-круг­ляк і тан­ныя паў­фаб­ры­ка­ты. «Вы­во­зі­лі лес, а куп­ля­лі за ва­лю­ту мэб­лю, якас­ную па­пе­ру і ін­шую пра­дук­цыю з вы­со­кай да­баў­ле­най вар­тас­цю за­мест та­го, каб вы­раб­ляць яе ў ся­бе», — за­ў­ва­жыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Гэ­тым бы­ла аб­умоў­ле­на не­аб­ход­насць кар­ды­наль­на змя­ніць іс­ну­ю­чыя па­ды­хо­ды і пра­вес­ці маш­таб­ную ма­дэр­ні­за­цыю прад­пры­ем­стваў як дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай, так і цэ­лю­лоз­на-па­пя­ро­вай пра­мыс­ло­вас­ці. «Мож­на ска­заць, кроп­ка­вая ма­дэр­ні­за­цыя ў кра­і­не: узя­лі не­каль­кі прад­пры­ем­стваў і вы­ра­шы­лі іх ма­дэр­ні­за­ваць», — удак­лад­ніў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што пры на­зна­чэн­ні Юрыя На­за­ра­ва стар­шы­нёй кан­цэр­на «Бел­лес­па­пе­рап­рам» бы­лі па­стаў­ле­ны дак­лад­ныя за­да­чы па на­вя­дзен­ні па­рад­ку на ўсіх прад­пры­ем­ствах і за­бес­пя­чэн­ні за­вяр­шэн­ня ма­дэр­ні­за­цыі ў на­ме­ча­ныя тэр­мі­ны.

У хо­дзе на­ра­ды кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­па­тра­ба­ваў ад­ка­заць на пы­тан­ні аб тым, якія ме­ры пры­ма­юц­ца для па­ска­рэн­ня ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў га­лі­ны, вы­ха­ду на пра­ект­ную ма­гут­насць, а так­са­ма на­коль­кі ўзрас­це глы­бі­ня пе­ра­пра­цоў­кі сы­ра­ві­ны і бу­дзе за­бяс­пе­ча­ны вы­пуск вы­ра­баў з вы­со­кай до­ляй да­баў­ле­най вар­тас­ці. «Ак­цэн­тую ўва­гу на гэ­тым ас­пек­це, та­му што на­сця­рож­вае на­мер ад­праў­ляць на экс­парт 60 пра­цэн­таў пліт, якія вы­раб­ля­юц­ца на аб­ноў­ле­най вы­твор­час­ці. Гэ­та зна­чыць, зноў паў­фаб­ры­кат бу­дзем гнаць за мя­жу. Ці па-гас­па­дар­ску гэ­та? Ча­му б за­мест паў­фаб­ры­ка­ту не пра­да­ваць га­то­выя вы­ра­бы з боль­шай да­баў­ле­най вар­тас­цю, на­прык­лад, мэб­лю?», — па­ста­віў пы­тан­не Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма па­ці­ка­віў­ся тым, які­мі ча­ка­юц­ца эка­на­міч­ны эфект і важ­ней­шыя вы­ні­кі ма­дэр­ні­за­цыі: рост аб'­ёмаў вы­твор­час­ці і экс­пар­ту, ім­парт­аза­мя­шчэн­не і па­вы­шэн­не якас­ці та­ва­раў.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў у рам­ках кры­мі­наль­най спра­вы пра­ана­лі­за­ваць урон ад зры­ву тэр­мі­наў ма­дэр­ні­за­цыі «Ві­цеб­скдрэ­ва».

«За­пра­сі­це ге­не­раль­на­га пра­ку­ро­ра і да­ру­чы­це ў рам­ках кры­мі­наль­най спра­вы раз­гле­дзець усе пы­тан­ні і па­лі­чыць стра­ты. Са мной уз­гад­няць не трэ­ба. Ка­лі трэ­ба за кімсь­ці са­чыць апе­ра­тыў­на, са­джаць у след­чы іза­ля­тар — са­джай­це», — да­ру­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, звяр­та­ю­чы­ся да кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Анд­рэя Ка­бя­ко­ва.

Прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч да­ла­жыў, што ўрад браў на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы за­пус­ціць вы­твор­час­ці на «Ві­цеб­скдрэ­ве» ў снеж­ні. «Гэ­та тры за­во­ды: фар­ма­ван­ня плі­ты, яе шлі­фоў­ка і ла­мі­на­ван­не. У ся­рэ­дзі­не снеж­ня бы­ла атры­ма­на пер­шая плі­та. Ця­пер ідзе на­лад­ка тэх­на­ла­гіч­ных рэ­жы­маў. Трэ­ба ўвя­заць ця­пер усе тры вы­твор­час­ці ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме, і прад­пры­ем­ства бу­дзе пра­ца­ваць», — рас­ка­заў ён.

Што да­ты­чыц­ца пы­тан­ня Прэ­зі­дэн­та аб пры­чы­нах не­вы­ка­нан­ня абя­ца­на­га, прэм'­ер-мі­ністр вы­ка­заў дум­ку, што сіс­тэм­ных не­да­хо­паў пры вы­ра­шэн­ні гэ­та­га пы­тан­ня да­пу­шча­на не бы­ло. «Гэ­та но­вая тэх­на­ло­гія, і яна ця­пер на­ладж­ва­ец­ца ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме. Бы­ло жа­дан­не зра­біць гэ­та ў снеж­ні, але ёсць усе пад­ста­вы для та­го, каб у лю­тым ра­бо­та бы­ла за­бяс­пе­ча­на», — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.