Вы тут

Слава Заслаўя


Го­рад, дзе жы­ве му­зы­ка

Гіс­то­рыя заў­сё­ды то­іць шмат та­го, што мож­на ад­кры­ваць, пе­ра­асэн­соў­ваць. І ў кож­ным з га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, на­пэў­на, ёсць неш­та та­кое, што ро­біць яго пры­ця­галь­ным: хо­чац­ца зра­зу­мець наз­ву, сут­насць гер­ба, асэн­са­ваць ро­лю вя­до­мых асоб, якія ў іх на­ра­джа­лі­ся, жы­лі, ства­ра­лі. Але, па­глыб­ля­ю­чы­ся ў гіс­то­рыю да­лё­кую, мы ча­сам за­бы­ва­ем, што ў тых жа га­ра­дах пі­шац­ца гіс­то­рыя су­час­нас­ці, у іх ця­пер ства­ра­ец­ца куль­ту­ра. І яна па­тра­буе ўва­гі, ці­ка­вас­ці. І яна па­тра­буе асэн­са­ван­ня і вы­ву­чэн­ня.

1-24

За­слаўе на па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя на­бы­вае но­вы імідж — ме­на­ві­та як го­ра­да, дзе ёсць куль­тур­ны склад­нік. Свя­та му­зы­кі ў За­слаўі ці­ка­вае тым, што звяр­тае да му­зыч­най куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі — як да­лё­кай, так і не вель­мі — ХХ ста­год­дзя, якое, у сваю чар­гу, так­са­ма ўжо ўпі­са­на ў гіс­то­рыю кра­і­ны. Кан­цэр­ты, якія ла­дзіць у рам­ках свя­та На­цы­я­наль­ны кан­цэрт­ны ар­кестр Бе­ла­ру­сі, у пер­шую чар­гу ма­юць асвет­ніц­кую за­да­чу, якую да­па­ма­гае ажыц­ця­віць пра­фе­сар, док­тар мас­тацт­ва­знаў­ства, да­след­чык му­зы­кі Воль­га Да­дзі­ё­ма­ва.

Сё­ле­та пра­гра­ма свя­та му­зы­кі ў За­слаўі, якое тра­ды­цый­на ла­дзіц­ца ў сту­дзе­ні, бы­ла пры­све­ча­на твор­час­ці кам­па­зі­та­раў Мін­шчы­ны (ім­прэ­за пра­хо­дзіць пры пад­трым­цы Мі­набл­вы­кан­ка­ма і Мін­гар­вы­кан­ка­ма). Асаб­лі­вы ак­цэнт быў зроб­ле­ны на тво­рах Яў­ге­на Ці­коц­ка­га, 100-год­дзе яко­га ад­зна­ча­ла­ся ў 2013 го­дзе. Так, на жаль, атрым­лі­ва­ец­ца, што ця­пер мы абы­хо­дзім ува­гай твор­цаў ХХ ста­год­дзя. Ад­нак у са­вец­кі час у Бе­ла­ру­сі бы­лі ад­мет­ныя твор­цы, якія ства­ра­лі гу­ка­вы парт­рэт кра­і­ны. На­прык­лад, Яў­ген Ці­коц­кі, які на­ра­дзіў­ся ў Пе­цяр­бур­гу, але як кам­па­зі­тар рэа­лі­за­ваў­ся ме­на­ві­та ў Бе­ла­ру­сі. Яго тво­ры ад­мет­ныя тым, што ў іх ад­чу­ва­ец­ца вя­лі­кі ўплыў бе­ла­рус­кай на­род­най му­зы­кі. Ён аў­тар кан­тат, сім­фо­ній і опер («Мі­хась Пад­гор­ны» і «Але­ся», якія ў свой час бы­лі па­стаў­ле­ны на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі). Гэ­та бы­лі тво­ры ме­на­ві­та свай­го ча­су. Але гэ­та быў час, які пра­жыў наш на­род. Гэ­ты час мож­на ад­чуць так­са­ма праз му­зы­ку.

1-23

Му­зы­кан­ты і вы­клад­чы­кі му­зы­кі, якія пры­яз­джа­юць пад­час свя­та ў За­слаўе, ства­ра­юць яшчэ і су­час­ны куль­тур­ны ася­ро­дак, пры­чым не толь­кі праз кан­цэр­ты, але і май­стар-кла­сы. Кан­цэр­ты, якія ла­дзяц­ца ў дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў, да­юць уяў­лен­не пра ка­мер­ную му­зы­ку, якая мо­жа гу­чаць у вы­ка­нан­ні роз­ных ка­лек­ты­ваў: як сім­фа­ніч­на­га ар­кест­ра, так і ан­самб­ля тру­ба­чоў, ан­самб­ля флей­тыс­таў ці струн­на­га квар­тэ­та. Але ці не най­больш важ­на тое, што ў рам­ках свя­та ад­бы­ва­ец­ца аб­лас­ны кон­курс вы­ка­наў­цаў дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў «За­слаў­скі сшы­так». На­ват сам факт вы­ступ­лен­ня там, дзе іг­ра­юць май­стры, азна­чае для дзя­цей пэў­ную пры­ступ­ку да май­стэр­ства.

1-22

Май­стры — му­зы­кан­ты На­цы­я­наль­на­га кан­цэрт­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­і­ла Фін­бер­га. Ар­кест­ра, ад яко­га звы­чай­на ча­ка­юць лю­бі­мых ме­ло­дый і па­пу­ляр­ных пе­сень. Як жа без іх пад­час свя­та?..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Фо­та Ана­то­ля КЛЕ­ШЧУ­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.