Вы тут

Святлана Дзянісава, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць»: «Ракі і крэветкі»


«Раки — это к дра­ке», — ка­заў адзін до­сыць сім­па­тыч­ны ге­рой вус­на­мі ад­на­го да­во­лі бру­таль­на­га ак­цё­ра ў ад­ным вель­мі шмат­знач­ным філь­ме. Але мы, на­пэў­на, да­стат­ко­ва ін­тэ­лі­гент­ныя лю­дзі, каб так вось прос­та ўзяць і па­біц­ца з-за ней­кіх там ра­каў. Тым больш што іх у нас два.

Сім­па­тыч­ныя зграб­ныя ра­кі з лу­па­ты­мі чор­нень­кі­мі воч­ка­мі-пер­чын­ка­мі, з вя­сё­лы­мі ву­сі­ка­мі, якія ўвесь час ру­ха­юц­ца, а пры лінь­цы ад­дзя­ля­юц­ца ад цель­ца ра­зам з пан­цы­рам. Дас­ціп­ныя, ці­каў­ныя, на­іў­ныя. Мы на­бы­лі іх на рын­ку ма­лень­кі­мі паў­праз­рыс­ты­мі іс­то­та­мі не­каль­кі тыд­няў та­му. За гэ­ты час яны на­бра­лі па­мер, пры­дба­лі сім­па­тыч­ныя бла­кіт­ныя пан­цы­ры, а іх ма­лень­кія кво­лыя пя­рэд­нія лап­кі пе­ра­тва­ры­лі­ся ў шы­ро­кія клюш­ні. Ра­кам вель­мі па­суе спраў­на пе­ра­бі­раць ка­мень­чы­ка­мі шэ­ра­га грун­ту, ка­лі яны за­ві­са­юць на якой-не­будзь во­да­рас­ці. Да­рэ­чы, грунт гэ­ты, зда­ра­ец­ца, што і сам ва­ру­шыц­ца — лі­та­раль­на на ва­чах, пры­му­ша­ю­чы іх не ад­ры­вац­ца ад ві­до­ві­шча. Ні­я­кае не дзі­ва: па­ло­ва тых ка­мень­чы­каў — ма­лю­сень­кія шэ­рань­кія слі­мач­кі, што раз­мна­жа­юц­ца з не­ве­ра­год­най хут­ка­сцю, але гэ­та трош­кі ін­шая гіс­то­рыя. Ка­лі б я за­ха­це­ла на­пі­саць каз­ку пра пры­го­ды ў на­шым аква­ры­у­ме, то га­лоў­ны­мі і са­мы­мі па­зі­тыў­ны­мі яе ге­ро­я­мі бы­лі б ме­на­ві­та на­шы ра­кі. Праў­да, апош­нім ча­сам мне зда­ец­ца, што не та­кія ўжо яны і на­шы.

— Па­гля­дзі, што яны зноў на­ра­бі­лі, твае па­зі­тыў­ныя ге­роі! — чую ця­пер кож­ны ве­чар. — Я хут­ка звя­зу іх ку­ды-не­будзь па­да­лей, ня­хай жы­вуць дзе хо­чуць.

— Яны хо­чуць жыць тут, у нас.

— Ча­му ты так ду­ма­еш?

— Мы ім па­да­ба­ем­ся. Асаб­лі­ва ты. Вось яны та­бе і да­па­ма­га­юць. Пра­рэ­джва­юць во­да­рас­ці, пра­по­лва­юць грунт. Ства­ра­юць са­праўд­ны, а не штуч­ны ася­ро­дак, ка­жу­чы па-на­ву­ко­ва­му, бія­цэ­ноз. Ка­лі яны пад­рэ­за­лі вось гэ­тую рас­лін­ку, зна­чыць, ім так больш да­спа­до­бы. І рыб­кам утуль­ней, і слі­мач­кам так­са­ма зруч­ней.

— Гэ­та яны так ду­ма­юць, — не зга­джа­ец­ца Ён.

Зда­ец­ца мне, што ўсе Яго на­па­ды на на­шых ра­каў, ня­хай са­бе і жар­таў­лі­выя, роб­ле­ныя, аб­умоў­ле­ны та­кой прос­тай з'я­вай, як пра­жы­ван­не на тэ­ры­то­рыі аква­ры­у­ма яшчэ ад­ной ка­тэ­го­рыі дзе­ся­ці­но­гіх іс­тот. Крэ­вет­кі! Вось на ка­го скі­ра­ва­ны ўсе Яго па­зі­тыў­ныя па­чуц­ці! Вось ка­го б Ён зра­біў га­лоў­ны­мі ге­ро­я­мі — ге­ра­і­ня­мі! — сва­ёй аква­ры­ум­най каз­кі. Віш­нё­выя, жоў­тыя, бла­кіт­ныя, чор­ныя... І паў­праз­рыс­тыя, і ак­са­міт­ныя... Ка­ра­леў­скія, пчол­кі, кар­ды­на­лы, філь­тра­та­ры... Ад­ны наз­вы ча­го вар­тыя! Та­кія ад­ноль­ка­ва ня­зграб­ныя це­ла­мі і з та­кі­мі заў­сё­ды з'ед­лі­вы­мі ўсмеш­ка­мі на аба­вяз­ко­ва даў­га­но­сых тва­рах...

— У ня­дзель­ку ра­ніч­кай па­е­дзем, каб ку­піць но­выя крэ­вет­кі.

Зда­ец­ца, Ён збі­ра­ец­ца даць пры­ту­лак кож­на­му ві­ду. І неш­та мне гэ­та, да­лі­бог, на­гад­вае.

Чы­та­ла ня­даў­на сту­дэнц­кую про­зу, да­сла­ную на кон­курс «Бра­ма­Мар». Ра­да­вала­ся і абу­ра­ла­ся ад­на­ча­со­ва. Чу­жыя, за­меж­ныя ці пры­ду­ма­ныя, ім­ёны ге­ро­яў, чу­жыя, не на­шы га­ра­ды ў якас­ці мес­цаў па­дзей. Ча­му? «Кас­ма­па­лі­тыч­насць» по­гля­ду як агуль­на­пла­нет­ная плы­ня? Ці прой­дзе гэ­та? Жа­дан­не вы­вес­ці сваё на су­свет­ны ўзро­вень? Вы­са­ка­род­на, але не бяс­прой­грыш­на і ўво­гу­ле, «не з та­го бо­ку». І не бяс­спрэч­на. Ма­ла­дым твор­цам зда­ец­ца, на­пэў­на, іна­чай.

Ра­кі Яму, ві­даць, на­да­ку­чы­лі, бо ця­гаў іх з во­зе­ра ў вя­лі­кай коль­кас­ці ўсё дзя­цін­ства. Крэ­вет­кі — з'я­ва на­вей­ша­га па­рад­ку. Ра­кі — іс­то­ты мяс­цо­ва­га га­тун­ку, крэ­вет­кі — пры­бы­шы, а гэ­та заў­сё­ды ці­ка­вей.

Ці прос­та на­шы ра­кі і са­праў­ды пе­ра­тва­ры­лі­ся ў шкод­ні­каў, а я прос­та ад­маў­ля­ю­ся гэ­та пры­зна­ваць?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.