Вы тут

Пра містычнае і рацыянальнае


На­тра­пі­ла ў ін­тэр­нэ­це на чар­го­вы «мам­чын» фо­рум з не­ча­ка­най наз­вай «Са­мыя жах­лі­выя сло­вы, што вам да­во­дзі­ла­ся чуць ад сва­іх ма­лых». На­ту­раль­на, па­ці­ка­ві­ла­ся, што та­ко­га «жах­лі­ва­га» мож­на па­чуць ад дзі­ця­ці, якое ледзь ці не ўчо­ра на­ву­чы­ла­ся раз­маў­ляць... Лепш бы я гэ­та­га не ра­бі­ла!

1-13

На­са­мрэч (як я і прад­ба­чы­ла) боль­шасць «жах­лі­ва­га» тлу­ма­чы­ла­ся не­дас­ка­на­лас­цю дзі­ця­ча­га маў­лен­ня аль­бо ўсім вя­до­май не­па­срэд­нас­цю ма­лых. І на­бы­ва­ла яна сваю «чор­ную афар­боў­ку» ад­но толь­кі ў свя­до­мас­ці баць­коў... Да­рэ­чы, і ў на­шай сям'і да­гэ­туль згад­ва­юць, як мая (ця­пер ужо цал­кам да­рос­лая) пля­мен­ні­ца су­стрэ­ла свай­го но­ва­на­ро­джа­на­га бра­та. Па­на­зі­раў­шы коль­кі дзён, як усе но­сяц­ца з не­да­рэ­чнай іс­то­тай у пя­люш­ках, яна па­ча­ла пад­бух­тор­ваць баць­коў «вы­кі­нуць гэ­та­га мон­стра на смет­ні­цу»... Ну, а што вы ха­це­лі ад трох­га­до­вай дзяў­чын­кі, якая да та­го мо­ман­ту бы­ла пер­шай і адзі­най да­чуш­кай, унуч­кай і пля­мен­ні­цай?

Сло­вы ж ад­на­го ма­лень­ка­га хлоп­чы­ка пра тое, што «ра­ней у яго бы­ла ін­шая ма­ці, але толь­кі яна і вы­ра­та­ва­ла­ся на па­жа­ры», я па­лі­чы­ла прос­та глуп­ствам. І між­во­лі на­ват неш­та не над­та доб­ра­зыч­лі­вае па­ду­ма­ла ў ад­рас яго баць­коў. На­пэў­на, ні­хто з іх не кант­ра­люе, што дзі­ця гля­дзіць па тэ­ле­ві­за­ры... Пра­гля­да­ю­чы шмат­лі­кія ка­мен­та­рыі з гэ­тай на­го­ды, толь­кі іра­ніч­на ўсміх­ну­ла­ся: ага, як жа, усе ма­лыя «па­мя­та­юць» сваё па­пя­рэд­няе жыц­цё... Па­рас­пыт­вай­це іх, дык і пра ды­на­заў­раў зга­да­юць.

Не, шчы­ра, я не збі­ра­ла­ся пра­во­дзіць ні­я­кіх аса­біс­тых экс­пе­ры­мен­таў. Але ад­ной­чы ўве­ча­ры, пе­ра­апра­на­ючы сы­на ў пі­жам­ку, рап­там жар­там за­пы­та­ла­ся: «Ан­тош­ка, а ў ця­бе бы­ла ра­ней ін­шая ма­ма?» Пад­рых­та­ва­ла­ся ўжо да ка­тэ­га­рыч­на­га «не» і сы­на­ва­га сме­ху: маў­ляў, ней­кая дзіў­ная ты, ма­ма. Але...

Не­ча­ка­на сур'­ёз­на Ан­тон кіў­нуў. І вы­даў мне гіс­то­рыю, раз­ва­жан­няў над якой мне ха­пі­ла на не­каль­кі дзён.

«Так, у мя­не бы­лі ін­шыя та­та і ма­ма. І сяст­ра бы­ла, — па­ве­да­міў ён. — Але по­тым зда­ры­ла­ся ава­рыя, і мой нос згу­біў­ся... Та­та і ма­ма моц­на пла­ка­лі. Ця­пер ужо не пла­чуць... Ця­пер яны там жы­вуць». І Ан­тон на­кі­ра­ваў­ся да акна, упэў­не­на па­каз­ва­ю­чы на ліх­та­ры, што пра­гля­да­лі праз гал­лё дрэў у пар­ку...

На хві­лі­ну мне па­да­ло­ся, што ў ква­тэ­ры ад­чы­ні­лі­ся ад­ра­зу ўсе вок­ны — так унут­ры па­ха­ла­дзе­ла. Але я ўсё ж рас­смя­я­ла­ся, цмок­ну­ла Ан­тош­ку ў ло­бік і пра­па­на­ва­ла па­чы­таць на­шу лю­бі­мую каз­ку пра во­жы­ка і мядз­ве­дзі­ка. Не­ўза­ба­ве сын за­снуў. А я...

А я ста­ла па­кут­лі­ва раз­ва­жаць, ад­куль у май­го хлоп­чы­ка, яко­му ле­там споў­ніц­ца толь­кі тры га­ды, та­кія фан­та­зіі? Ён ні­ко­лі ў жыц­ці не гля­дзеў тэ­ле­ві­зар без мя­не (ну і ад­ной­чы — у кам­па­ніі дзя­ду­лі). Да­гэ­туль сло­ва «ава­рыя» ён звяз­ваў вы­ключ­на з ня­ўда­лым спус­кам сва­іх ма­шы­нак з дзі­ця­чай гор­кі ў на­шым два­ры. І пра жыц­цё яго я ма­гу рас­па­вес­ці па­хві­лін­на ад яго на­ра­джэн­ня да сён­няш­ня­га мо­ман­ту. Без­умоў­на, фан­та­зёр ён у нас той яшчэ. Але да па­доб­ных фан­та­зій, зда­ец­ца, зу­сім не схіль­ны...

Урэш­це, пе­ра­ка­заў­шы на­шу «міс­тыч­ную» гу­тар­ку баць­ку і сяб­роў­кам, я су­па­ко­і­ла­ся. Яна пе­ра­ста­ла па­да­вац­ца мне та­кой ужо міс­тыч­най. Бо пад­час сва­іх «рэ­флек­сій» я ўсвя­до­мі­ла: на­са­мрэч — праў­да яно ці не — усё гэ­та не мае ні­я­ка­га зна­чэн­ня. Фан­та­зіі дык фан­та­зіі — ча­ла­век, на­ват двух­га­до­вы, мае пра­ва вы­дум­ляць што за­ўгод­на, ка­лі тое не пе­ра­шка­джае нар­маль­на жыць яму са­мо­му і на­ва­коль­ным. Ка­лі ж тут неш­та ін­шае... Па шчы­рас­ці, пры ўсёй ма­ёй лю­бо­ві да сы­на, я яго ні­ко­лі не ад­чу­ва­ла час­цін­кай ся­бе са­мой. Так, у яго мае во­чы і дак­лад­на мая ўсмеш­ка, але я «за­вя­ла» яго ў та­кім уз­рос­це, ка­лі ро­зум рэд­ка са­сту­пае эмо­цы­ям. І заўж­ды бы­ла вель­мі да­лё­кай ад дум­кі, што, маў­ляў, вось я — па­да­ры­ла жыц­цё ча­ла­ве­ку. Жыц­цё дае зу­сім не ма­ці. Тут неш­та больш скла­да­нае і са­праў­ды міс­тыч­нае, інакш не бы­ло б на­во­кал столь­кі сем'­яў, якім, не зва­жа­ю­чы на ты­та­ніч­ныя на­ма­ган­ні, так і не ўда­ец­ца за­вес­ці дзі­ця. Бог ці што ін­шае вы­бра­ла мя­не, каб я да­па­маг­ла ча­ла­ве­ку з'я­віц­ца на гэ­ты свет. І я вель­мі ўдзяч­на за маг­чы­масць на­быц­ця та­ко­га во­пы­ту. Быць хво­рай і ня­шчас­най мне ця­пер дак­лад­на не па­гра­жае. Гэ­та­га я са­бе прос­та не да­зво­лю — інакш які свет я па­ка­жу свай­му сы­ну? «Ад су­мы і тур­мы», ка­жа­це?.. Лух­та! Ка­лі не пе­ра­клад­ваць ад­каз­насць за дзі­ця на чу­жыя пле­чы, гэ­та ма­лень­кае і кво­лае ства­рэн­не так пад­ба­дзё­рыць і дыс­цып­лі­нуе, што якас­на но­вы ўзро­вень жыц­ця га­ран­та­ва­ны. Толь­кі на пер­шы по­гляд дзе­ці аб­мя­жоў­ва­юць баць­коў­скую сва­бо­ду. На­са­мрэч яны лепш за якія псі­ха­ла­гіч­ныя трэ­нін­гі пры­му­ша­юць жыць ме­на­ві­та «тут і за­раз». І што­дня дэ­ман­стру­юць, што жыц­цё на­шмат больш глы­бо­кае, ці­ка­вае і ча­роў­нае, чым яно па­да­ец­ца нам, да­рос­лым, час­та ад гэ­та­га жыц­ця стом­ле­ным.

А та­го, што ра­цы­я­наль­ным ро­зу­мам не рас­тлу­ма­чыць, у гэ­тым жыц­ці са­праў­ды ха­пае... На­прык­лад, дня­мі, толь­кі пра­чнуў­шы­ся, мой Ан­тон па­скар­дзіў­ся на боль у гор­ле. Зір­ну­ла — жах­ну­ла­ся: гор­ла га­рэ­ла са­праўд­ным па­жа­рам. І тэм­пе­ра­ту­ра!.. Вось толь­кі да­ваць Ан­то­ну ап­тэч­ныя ле­кі нель­га: на ўсе хі­міч­ныя срод­кі без вы­клю­чэн­ня ў яго алер­гія. Зрэш­ты, за два га­ды яго жыц­ця ў мя­не на­бра­ла­ся доб­рая «ка­лек­цыя» аль­тэр­на­тыў­ных ва­ры­ян­таў ля­чэн­ня. Ска­жам, іс­нуе мер­ка­ван­не, што за­па­лен­не ў гор­ле ўзні­кае ў ча­ла­ве­ка та­ды, ка­лі яго не жа­да­юць па­чуць. І праў­да: аку­рат на­пя­рэ­дад­ні Ан­тон не жа­даў вяр­тац­ца з пра­гул­кі, а я на­ват не па­спра­ба­ва­ла з ім да­мо­віц­ца, прос­та сха­пі­ла і за­цяг­ну­ла да­до­му, не зва­жа­ю­чы на ля­мант. Бо ў мя­не бы­ло вель­мі шмат важ­ных спраў, якія мне трэ­ба бы­ло зра­біць не­ад­клад­на, і на той мо­мант я больш ду­ма­ла пра гэ­та, чым пра сы­на... І вось я аб­ня­ла яго і па­спра­ба­ва­ла па­тлу­ма­чыць, ча­му ўчо­ра не ста­ла яго слу­хаць. Па­абя­ца­ла, што на­да­лей па­ста­ра­юся заўж­ды лі­чыц­ца з яго жа­дан­ня­мі. «Я ўсё зра­зу­меў», — сур'­ёз­на ад­ка­заў Ан­тон і... на­заўт­ра пра­чнуў­ся аб­са­лют­на зда­ро­вым.

Дак­лад­на, ён зро­біць мя­не дас­ка­на­лым ча­ла­ве­кам. Больш доб­рым, уваж­лі­вым і чул­лі­вым...

Ма­ры­на Бе­ра­зен­ская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».