Вы тут

Яна табе не пара!


або Як бу­да­ваць ад­но­сі­ны з ня­вест­кай

Мно­гія жан­чы­ны су­ты­ка­юц­ца з гэ­тай праб­ле­май: вы­хоў­ва­еш, га­ду­еш сы­ноч­ка, на­чэй дзе­ля яго не спіш, пра­цу­еш за два­іх, каб за­бяс­пе­чыць лю­бі­ма­му дзі­ця­ці ві­та­мі­ны і аду­ка­цыю, і рап­там з'яў­ля­ец­ца ней­кая рас­тро­па, і вось — ён ужо не ва­ша кры­ві­нач­ка, сы­но­чак не­на­гляд­ны, а ЯЕ МУЖ, а вы — не ма­ці вы­дат­на­га сы­на, а ЯЕ СВЯК­РОЎ!

1-8

Мож­на, вя­до­ма, ска­рыц­ца. У рэш­це рэшт, дзе­ці ж рас­туць, і сы­ну, як нар­маль­на­му ча­ла­ве­ку, па­трэб­на сям'я. І рас­тро­па, ка­лі пры­гле­дзец­ца, не та­кая ўжо і дрэн­ная дзяў­чы­на. І на­огул, зу­сім не аба­вяз­ко­ва ад­чу­ваць ся­бе свек­ры­вёй. Прос­та коль­касць дзя­цей па­вя­лі­чы­ла­ся: быў адзін хлоп­чык, а ця­пер — адзін хлоп­чык і ад­на дзяў­чын­ка. Зноў жа, уну­кі пой­дуць. Зу­сім доб­ра!..

Але па­ко­ра — гэ­та для сла­бых. Моц­ная жан­чы­на, са­праўд­ная ма­ці па­він­на зма­гац­ца за свай­го сы­на, а не ад­да­ваць яго без­агляд­на ўся­кай там, якая толь­кі і ма­рыць пра ква­тэ­ру, да­чу і да т.п. або прос­та — ку­пі­ла на­іў­на­га хлоп­чы­ка сва­ёй па­ста­ян­най га­тоў­нас­цю да ней­кіх там су­мнеў­ных уцех, якія цал­кам мож­на бы­ло б атры­маць менш да­ра­гой ца­ной (гэ­та зна­чыць не здрадж­ва­ю­чы род­най ма­ме). Не, вы, вя­до­ма ж, не су­праць жа­ніць­бы ў цэ­лым. Ад­нак на­вош­та так спя­шац­ца? На­вош­та быць та­кім не­пе­ра­бор­лі­вым?..

У гэ­тай сі­ту­а­цыі вый­сце ад­но: па­ка­заць сы­ну на аса­біс­тым пры­кла­дзе (бо толь­кі вам дак­лад­на вя­до­ма, як трэ­ба хар­ча­вац­ца, апра­на­цца, ад­па­чы­ваць і г.д.), ЯКОЙ па­він­на быць ідэа­льная жон­ка. Ра­бі­це ўсё ні­жэй­пе­ра­лі­ча­нае ў пры­сут­нас­ці ня­вест­кі, і яна так­са­ма змо­жа за­ры­ен­та­вац­ца: хут­ка вы­пра­віць свае па­мыл­кі. Без­умоў­на, ідэа­льнай ёй усё роў­на не стаць, але, маг­чы­ма, яна ста­не хоць бы «ну­мар два» (пас­ля вас, зра­зу­ме­ла). Та­кім чы­нам, ка­лі вам са­праў­ды не­абы­яка­вы лёс ва­ша­га дзі­ця­ці, — дзей­ні­чай­це!

* Дом сы­на — гэ­та ваш дом! Вось і ад­чу­вай­це ся­бе там як до­ма. На­прык­лад, не за­бы­вай­це, толь­кі пе­ра­сту­піў­шы па­рог, ад­ра­зу ж пе­ра­апра­на­цца, на­прык­лад, у ха­лат ня­вест­кі: так вам бу­дзе зруч­ней. Для пе­ра­апра­на­ння ка­рыс­тай­це­ся спаль­няй.

* Асноў­нае, што звы­чай­на ад­роз­ні­вае быт усіх ма­ла­да­жо­наў, — гэ­та яго ад­сут­насць. Імк­лі­ва пе­ра­мяс­ціў­шы­ся да плі­ты з танц­пля­цоў­кі, на­ва­спе­ча­ная жон­ка ва­ша­га не­на­гляд­на­га сы­ноч­ка пра­цяг­вае ўсё ра­біць пры­тан­цоў­ва­ю­чы — гэ­та зна­чыць так-сяк. Пэў­на, плін­ту­сы ў яе не пра­цёр­тыя, у ва­зо­нах — па­за­ле­таш­няя зям­ля, а што­ры не мы­лі ўжо ме­ся­цы два. Не­зра­зу­ме­ла, як вы на­огул цер­пі­це дум­ку аб тым, што ў та­кіх умо­вах жы­ве ва­ша кры­ві­нач­ка! Не­ад­клад­на вы­пра­ві­це гэ­тае ста­но­ві­шча. Прый­шоў­шы ў гос­ці да ма­ла­дых, тут жа па­чы­най­це зай­мац­ца гас­па­дар­кай, на­ват ка­лі вас аб гэ­тым і не пра­сі­лі. За­трым­лі­вай­це­ся там як ма­га даў­жэй, каб па­спець пе­ра­ра­біць па­больш спраў. Вы­мый­це ра­ка­ві­ну, на­вя­дзі­це па­ра­дак у ша­фах, рас­клаў­шы рэ­чы на свой густ. Яшчэ лепш — пры­бя­ры­це­ся ў спаль­ні, змя­ніў­шы там па­сцель­ную бя­ліз­ну, не­за­леж­на ад яе све­жа­сці. Ідэа­льны ва­ры­янт — каб у вас быў ключ ад ква­тэ­ры і вы маг­лі б так­тоў­на і не­на­зой­лі­ва зай­мац­ца ўсім гэ­тым, ка­лі сям'я сы­на ад­сут­ні­чае. А ка­лі яны вяр­та­юц­ца — су­стра­каць іх ка­ля па­ро­га з поў­най спра­ва­зда­чай аб пра­ве­дзе­най ра­бо­це. Ну, зра­зу­ме­ла ж, яны бу­дуць вель­мі ра­ды і па­дзя­ку­юць вам. Што? У вас ня­ма клю­ча? Дык па­пра­сі­це!

* Ідзём да­лей. Бес­пе­ра­стан­на са­чы­це за тым, што ма­ла­дая жон­ка ро­біць не так. Да­па­ма­гай­це ёй хут­чэй ужыц­ца ў ро­лю гас­па­ды­ні: да­вай­це па­ра­ды! На тое і іс­ну­юць ста­рэй­шыя, каб дзя­ліц­ца до­све­дам і ву­чыць мо­ладзь жыць. Праў­да, ста­но­ві­шча сур'­ёз­на ўсклад­ня­ец­ца, ка­лі вам тра­пі­ла­ся са­праў­ды гас­па­дар­лі­вая ня­вест­ка — у наш век ге­не­тыч­ных му­та­цый і та­кое бы­вае. Мо­жам даць вам эфек­тыў­ныя рэ­ка­мен­да­цыі і на гэ­ты вы­па­дак.

* На­ва­спе­ча­ныя жон­кі, як пра­ві­ла, вель­мі ня­дбай­на ста­вяц­ца да рас­па­рад­ку дня сва­ёй сям'і. Па вы­хад­ных яны пра­чы­на­юц­ца пас­ля 12, ка­лі ў пры­стой­ных да­мах даў­но ўсе «на на­гах», а кла­дуц­ца звы­чай­на вель­мі поз­на, ка­лі ў тых жа да­мах ужо ідзе па рас­кла­дзе «сон». Да­па­ма­жы­це ма­ла­дым за­ры­ен­та­вац­ца ў ча­се. Па вы­хад­ных тэ­ле­фа­нуй­це ім га­дзін у во­сем ра­ні­цы і лас­ка­ва га­ва­ры­це ў труб­ку штось­ці на­кшталт: «Пеў­ні­чак даў­но пра­спя­ваў» або «Хто ра­на ўстае, та­му Бог па­дае». А ве­ча­рам, ка­ля 21.00 — ад­звонь­вай­це­ся, каб на­га­даць, што «ўжо даў­но трэ­ба чыс­ціць зуб­кі і іс­ці спаць».

* Ня­дбай­насць улас­ці­вая ма­ла­дым і ў ежы. Ка­лі вы, зна­хо­дзя­чы­ся ў гас­цях у сы­на, уба­чы­це, што ня­вест­ка неш­та жуе «па-за рас­кла­дам», рэ­агуй­це не­ад­клад­на! Тут жа спы­тай­це ва­ша дзі­цят­ка: «Дзі­мач­ка, а ты ўжо еў?» Ка­лі ма­ла­дая жон­ка хоць неш­та ця­міць, яна, хут­чэй за ўсё, ад­ра­зу ж пач­не збі­раць на стол. За абе­дам пад­кла­дай­це сы­ноч­ку леп­шыя ка­ва­лач­кі са сва­ёй та­лер­кі — не­вя­до­ма, як яго кор­мяць у ва­шу ад­сут­насць, а так, пры­нам­сі, пра­кант­ра­лю­е­це яго ра­цы­ён, па­куль у вас ёсць маг­чы­масць! Асоб­на за­ўваж­це ня­вест­цы: у што­дзён­ным ме­ню ма­ла­до­га муж­чы­ны ў да­стат­ко­вай коль­кас­ці па­він­ны пры­сут­ні­чаць бял­кі, тлу­шчы, вуг­ля­во­ды, а так­са­ма мік­ра­эле­мен­ты, ві­та­мі­ны А, D, С і — да­лей па спі­се. Не за­будзь­це­ся і пра гру­пу В — яна вель­мі ка­рыс­ная для нер­ваў, а нер­вы ва­ша­му сы­ну спат­рэ­бяц­ца жа­лез­ныя.

* Ка­лі прый­дзе­це ў на­ступ­ны раз (зра­зу­ме­ла, ка­лі па­клі­чуць), у воль­ную хві­лін­ку знай­дзі­це дзі­рач­ку ў ка­шу­лі сы­на і сядзь­це цы­ра­ваць яе на са­мае бач­нае мес­ца ў до­ме. Ка­лі дзі­ра­чак у адзен­ні сы­на ня­ма — зра­бі­це вы­гляд, што цы­ру­е­це. Ста­рай­це­ся быць не­пры­кмет­най, але так, каб усе ўба­чы­лі, чым вы зай­ма­е­це­ся. Так ня­вест­ка зра­зу­мее, як трэ­ба кла­па­ціц­ца пра му­жа.

* На вы­па­дак, ка­лі жон­ка ва­ша­га сы­на ня­стры­ма­ная ў эмо­цы­ях, май­це на­па­га­то­ве якую-не­будзь ра­зум­ную кніж­ку «ў тэ­му», якую вы ёй у тую ж се­кун­ду па­до­ры­це. Па­ды­дзе, на­прык­лад, пад­руч­нік па кан­флік­та­ло­гіі. Яшчэ больш моц­ны ўдар — спец­лі­та­ра­ту­ра па агрэ­сіі. На­ват, ка­лі гэ­та ўдар ні­жэй по­яса — ва­шай ня­вест­цы не па­шко­дзіць. (Да­рэ­чы, вам са­мой гэ­тых кніг чы­таць не­аба­вяз­ко­ва, вы і так усё ве­да­е­це.)

* Та­кім чы­нам, ка­лі вы бу­дзе­це аку­рат­на вы­кон­ваць гэ­тыя рэ­ка­мен­да­цыі, то цал­кам маг­чы­ма, што ма­ла­дыя пач­нуць сва­рыц­ца час­цей, чым ра­ней. Па­спра­буй­це ад­га­даць, што вам трэ­ба зра­біць, за­спеў­шы свар­ку? Пра­віль­на — не­ад­клад­на стаць на бок сы­на. Па­коль­кі сын у вас адзін, а ня­вест­ка, мяр­ку­ю­чы па ўсім, — да­лё­ка не апош­няя.

* І на­пры­кан­цы. Ад­на з ад­мет­нас­цяў усіх ня­вес­так — чор­ная ня­ўдзяч­насць. Яна ўсё яшчэ не аца­ні­ла ва­шы да яе ад­но­сі­ны? Ні ра­зу не ска­за­ла «дзя­куй»? Гля­дзіць ско­са? Ма­ла­дая яшчэ, не ве­дае ца­ны рэ­чам. Не тры­май­це на яе злос­ці. Мож­на хі­ба злёг­ку на­мяк­нуць ёй на тое, што яна не мае ра­цыі. Ні ў якім ра­зе не вар­та ра­біць гэ­та­га ў лоб — яшчэ сы­ну (з яе пра­ма­лі­ней­нас­цю) па­скар­дзіц­ца! Лепш зра­бі­це ёй які-не­будзь двух­сэн­соў­ны па­да­ру­нак. Па­ды­дзе скраб для ступ­няў, то­нік для праб­лем­най ску­ры або шам­пунь для тлус­тых ва­ла­соў. І ця­пер не ра­да? Ні­чо­га, ня­хай пой­дзе і пра ўсё доб­ра­нька па­ду­мае. Вам жа спя­шац­ца ня­ма ку­ды, ці не так? Што? У вас усё яшчэ ёсць ня­вест­ка? Вы збян­тэ­жа­ны? Ну, та­ды сядзь­це на ка­на­пу і дэ­ман­стра­тыў­на чы­тай­це гэ­ты ар­ты­кул у яе на ва­чах. За­тым — па­да­ры­це ёй га­зе­ту са сло­ва­мі: «Та­бе, між ін­шым, так­са­ма спат­рэ­біц­ца». Мо­жа, хоць на гэ­ты раз яна зда­га­да­ец­ца ска­заць вам «дзя­куй»...

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.