Вы тут

Распаўсюджванне наша па планеце…


…асаб­лі­ва пры­кмет­на ўда­ле­чы­ні, — паэ­тыч­на за­ўва­жыў ка­лісь­ці Ула­дзі­мір Вы­соц­кі. Цяж­ка не зга­дзіц­ца, асаб­лі­ва ка­лі не­па­срэд­на су­ты­ка­еш­ся з су­ай­чын­ні­ка­мі, якія апы­ну­лі­ся па во­лі лё­су да­лё­ка ад ра­дзі­мы. Яны не заў­сё­ды ма­раць вяр­нуц­ца на за­сне­жа­ную ву­лі­цу свай­го дзя­цін­ства, але ж на­сталь­гія, хоць уго­лас не аб­вя­шча­ец­ца, усё ж ёсць у па­чуц­цях. Ха­ця б та­му, што імк­нуц­ца пад­трым­лі­ваць ста­сун­кі з ты­мі, хто ра­дзі­му не па­кі­даў. Па­коль­кі пра­цяг­ваю ўспа­мі­наць аб за­меж­жы, дзе да­вя­ло­ся па­бы­ваць ня­даў­на, рас­ка­жу пра свае су­стрэ­чы з людзь­мі. На­шы­мі людзь­мі.

1-25

Больш за ўсё іх, зда­ец­ца, у Чэ­хіі. І не дзіў­на: Пра­га — ад­на з са­мых блі­жэй­шых да кра­ін СНД еў­ра­пей­скіх ста­ліц. На­га­даю, што ме­на­ві­та тут наш сла­ву­ты бе­ла­рус Фран­цыск Ска­ры­на ў 1517 го­дзе па­чаў сваю вы­да­вец­кую спра­ву. За два га­ды свет па­ба­чы­лі аж­но 23 ілюст­ра­ва­ныя кні­гі. Дзе зна­хо­дзі­ла­ся дру­кар­ня бе­ла­рус­ка­га пер­ша­дру­ка­ра, не­вя­до­ма, але пом­нік і па­мят­ная дош­ка ёсць.

У Пра­зе ўсё «за­то­ча­на» пад раз­га­лі­на­ва­ны ту­рыс­тыч­ны біз­нес. Да та­го ж — кошт на мно­гае тро­хі тан­ней­шы, чым да­лей на За­ха­дзе. І ме­на­ві­та та­му рус­кую мо­ву тут мож­на па­чуць ад кож­на­га пя­та­га. Ра­сі­я­не пры­яз­джа­юць у ста­лі­цу Чэ­хіі на вы­хад­ныя дзе­ля шо­пін­гу або каб ад­зна­чыць тут свя­ты. Ста­рэй­шае па­ка­лен­не чэ­хаў не за­бы­ла 1968 год, ад­нак пра­глы­ну­ла сваю крыў­ду на ўсіх ус­ход­ніх сла­вян, якія сён­ня для іх — ад­на з іс­тот­ных кры­ніц да­хо­ду. Ме­на­ві­та та­му яны ста­ран­на ўспа­мі­на­юць мо­ву, якую не­ка­лі вы­ву­ча­лі ў шко­ле, а ма­ла­дыя свя­до­ма яе ву­чаць: зра­зу­ме­лі, што «на рус­кіх» мож­на за­раб­ляць не­бла­гія гро­шы.

1-16

Між тым, пра­ве­дзе­ны аса­біс­та экс­пе­ры­мент па­ка­заў, што яшчэ ляг­чэй уза­е­ма­ра­зу­мен­не ад­бы­ва­ец­ца, ка­лі раз­маў­ля­еш па-бе­ла­рус­ку. Што зу­сім не дзіў­на. Ма­лень­кая пры­го­жая кра­і­на ў цэнт­ры Еў­ро­пы мае да­стат­ко­ва ці­ка­вую гіс­то­рыю, ад­нак пры­яры­тэ­ты тут рас­стаў­ле­ны свое­асаб­лі­выя. На­прык­лад, тут га­на­рац­ца, што тры чвэр­ці на­сель­ніц­тва — атэ­іс­ты, а ка­та­ліц­кія са­бо­ры ўяў­ля­юць са­бой пра­сто­ру для пра­вя­дзен­ня эк­скур­сій і кан­цэр­таў, а не рэ­лі­гій­ных служ­баў. Вось і за­ста­ец­ца скла­да­нае ад­чу­ван­не тон­ка­га пад­ма­ну: ёсць най­пры­га­жэй­шая аб­горт­ка, унут­ры якой ня­ма цу­кер­кі. За­тое асо­бы пэў­най ары­ен­та­цыі тут не са­ро­мяюц­ца яе дэ­ман­стра­ваць. І пра­дук­ты з ка­на­бі­сам (ка­ноп­ля­мі) пра­да­юц­ца паў­сюль.

Зай­шлі ў ка­вяр­ню, раз­ме­шча­ную не­па­срэд­на на ву­лі­цы. Афі­цы­янт пра­вёў для нас яск­ра­вую трох­хві­лін­ную прэ­зен­та­цыю на­цы­я­наль­ных страў на вель­мі доб­рай рус­кай мо­ве. Ка­лі мы ўжо бы­лі га­то­вы зра­біць за­каз, ад­на з на­шых ту­рыс­так за­ўва­жы­ла ў рус­ка­моў­ным ме­ню тэкст вель­мі дроб­ным шрыф­там — пра тое, што за аб­слу­гоў­ван­не на ву­лі­цы пра­ду­гле­джа­на 50‑пра­цэнт­ная «на­крут­ка» і яшчэ столь­кі ж трэ­ба аба­вяз­ко­ва па­кі­нуць «на гар­ба­ту». Па­ра­іў­шы­ся, мы па­лі­чы­лі за леп­шае па­шу­каць тан­ней­шую ка­вяр­ню. І вось тут наш афі­цы­янт вель­мі раз­зла­ваў­ся: ска­мя­чыў па­пер­ку, на якой пі­саў, а по­тым па­чаў ла­яц­ца зу­сім не па-еў­ра­пей­ску, але ж зра­зу­ме­ла. За­тое ў рэ­ста­ра­нчы­ку по­бач нас без­да­кор­на і без уся­ля­кіх «на­кру­так» аб­слу­гоў­ва­лі вы­тан­ча­ныя хлоп­чы­кі. На стой­цы ля­жа­ла рус­ка­моў­ная га­зе­та «Пражский те­лег­раф», і я з за­да­валь­нен­нем па­зна­ё­мі­ла­ся з твор­час­цю ка­лег.

Да­рэ­чы, наз­ва на­шай кра­і­ны вы­клі­ка­ла ў вы­пад­ко­вых суразмоўцаў-чэ­хаў та­кі аса­цы­я­тыў­ны рад: «Бе­ла­русь — Аза­ран­ка — Мір­ны». Яшчэ раз са­праўд­ны го­нар «за на­шых» мы ад­чу­лі ў Ве­не. Ка­лі вы­пад­ко­ва вый­шлі як­раз на­су­праць вя­лі­ка­га ме­ма­ры­я­ла з над­пі­сам па-рус­ку: «ВЕЧ­НАЯ СЛА­ВА ГЕ­РО­ЯМ КРАС­НОЙ АРМИИ, ПАВШИМ В БОРЬ­БЕ С ФАШИСТСКИМИ ЗАХВАТЧИКАМИ ЗА СВО­БО­ДУ И НЕЗАВИСИМОСТЬ НА­РО­ДОВ ЕВ­РО­ПЫ».

1-15

Агуль­на­вя­до­ма, што ўсіх «на­шых» на За­ха­дзе вы­ліч­ва­юць ім­гнен­на. Вый­шлі з хар­чо­вай кра­мы — і ад­ра­зу па­ча­лі каш­та­ваць куп­ле­нае ці­ра­мі­су. На­бы­лі су­кен­ку — трэ­ба яе раз­гар­нуць ад­ра­зу ж. У пры­бі­раль­ню — толь­кі на­тоў­пам і з гуч­ны­мі ка­мен­та­ры­я­мі. Італь­ян­цам і фран­цу­зам не зра­зу­мець та­кія звы­чай­ныя для нас зі­мой рэ­чы, як пу­ха­ві­кі і бо­ты на тоў­стай па­дэ­шве. Тое, што ўсход­ня­му сла­вя­ні­ну доб­ра, еў­ра­пей­цу як мі­ні­мум ня­зруч­на. Але ж мне зда­ец­ца, мы пе­ра­ста­лі са­ро­мец­ца та­го, што мы та­кія, якія ёсць. Нас не бян­тэ­жыць ня­ве­дан­не мо­вы. Га­лоў­нае, што мы ве­да­ем за­па­вед­нае сло­ва «sale» (рас­про­даж са зніж­ка­мі). І ўпэў­не­на ру­ха­ем­ся да ад­па­вед­ных віт­рын. Пры­нам­сі, у іх, як і ў нас, не заў­сё­ды чыр­во­ная па­пер­ка са зна­кам «-%» а­зна­чае зніж­ку рэ­аль­ную. Вось дзе на­ро­ду больш топ­чац­ца — там са­праў­ды штось­ці каш­туе менш.

Пра­ва­слаў­ных рус­ка-ўкра­ін­ска-бе­ла­рус­ка­га па­хо­джан­ня мы за­ка­на­мер­на су­стрэ­лі ў пры­хо­дзе Амвро­сія Ме­ды­я­лан­ска­га ў са­мым цэнт­ры Мі­ла­на. Зям­ля, аказ­ва­ец­ца, са­праў­ды вель­мі ма­лень­кая — у царк­ве San Vіto al Pasquіrolo за­раз слу­жыць свя­тар Сер­гій Бяс­па­лаў, які ра­ней жыў і слу­жыў у Го­ме­лі. На­ста­я­цель — ар­хі­манд­рыт Амвро­сій (Ма­кар) — ча­ла­век з бліс­ку­чай за­ход­няй ба­га­слоў­скай аду­ка­цы­яй, па­лі­глот, у мі­ну­лым пра­рэк­тар Кі­еў­скай ду­хоў­най ака­дэ­міі — ця­пер кі­руе пра­ва­слаў­ны­мі су­пол­ка­мі не толь­кі ў Мі­ла­не, але і ў яго на­ва­кол­лях. Храм, дзе мы па­бы­ва­лі, ра­ней быў пры­ход­скай царк­вой ка­то­лі­каў, але ж спус­цеў, і та­му ка­та­ліц­кія цар­коў­ныя ўла­ды пе­рад­алі яго пра­ва­слаў­най су­по­лцы.

1-14

Нас ві­та­лі гас­цін­на, як па­лом­ні­каў — ад­ра­зу ж па­са­дзі­лі за стол і доб­ра на­кар­мі­лі. На­ста­я­цель рас­ка­заў, што боль­шасць пры­ха­джан — гэ­та тыя, хто пры­ехаў у Іта­лію на за­роб­кі: укра­ін­цы, мал­да­ва­не, ра­сі­я­не, бе­ла­ру­сы, гру­зі­ны. Ёсць і італь­ян­цы, якія пры­ня­лі пра­ва­слаўе. Боль­шасць шу­кае і зна­хо­дзіць у пры­хо­дзе не толь­кі ка­ва­ла­чак ра­дзі­мы, але і іс­тот­ную да­па­мо­гу — у тым лі­ку пры пра­ца­ўлад­ка­ван­ні: важ­ную ро­лю ады­гры­ва­юць рэ­ка­мен­да­цыі. Іх мо­гуць даць тыя, хто даў­но жы­ве тут і ўжо аб­рос ста­сун­ка­мі і су­вя­зя­мі.

Укра­ін­ка Ра­і­са, якая пра­вя­ла нас да мі­лан­скіх агуль­на­хрыс­ці­ян­скіх свя­тыняў, рас­каз­ва­ла, што пры­еха­ла сю­ды з за­ход­не­ўкра­ін­скіх Чар­наў­цоў не­каль­кі га­доў та­му — збег­ла ад бес­пра­цоўя. Тут вы­ву­чы­ла італь­ян­скую мо­ву і пра­ца­ўлад­ка­ва­ла­ся па­ка­ёў­кай. Бы­ло вель­мі ня­прос­та: су­тык­ну­ла­ся з гас­па­да­ра­мі, якія яе зне­ва­жа­лі і не заў­сё­ды вы­плач­ва­лі за­ро­бак. Але ж ця­пер яна за­да­во­ле­на: мае асоб­ны па­кой у ква­тэ­ры, дзе пры­бі­рае, з гас­па­ды­няй сяб­руе і яшчэ да­дат­ко­ва пад­пра­цоў­вае на ча­ты­ры сям'і. Га­во­рыць, што італь­ян­цы ста­вяц­ца да на­шых лю­дзей ста­ноў­ча — ха­ця б та­му, што тыя з'яў­ля­юц­ца тан­най ра­бо­чай сі­лай, не прэ­тэн­ду­юць на ней­кія па­зі­цыі ў гра­мад­стве, пры гэ­тым сум­лен­на вы­кон­ва­юць сваю пра­цу — вель­мі час­та гэ­та до­гляд хво­рых і па­жы­лых лю­дзей.

Для мно­гіх Мі­лан — гэ­та пе­ра­важ­на рас­про­да­жы, тэ­атр «Ла Ска­ла», ажур­ны ка­фед­раль­ны са­бор Ду­о­ма і «Тай­ная вя­чэ­ра» Ле­а­нар­да да Він­чы. Між тым, у гэ­тым го­ра­дзе шмат агуль­на­хрыс­ці­ян­скіх свя­тынь. У тым жа Ду­о­ма, уз­ве­дзе­ным у го­нар Рас­тва Ба­га­ро­дзі­цы, зна­хо­дзяц­ца цвік ад Кры­жа Хрыс­то­ва, мо­шчы свя­той роў­на­апост­аль­най Фёк­лы, ся­рэб­ра­ны каў­чэг у вы­гля­дзе дрэ­ва. Мы змаг­лі па­бы­ваць і ка­ля мо­шчаў свя­ці­це­ля Амвро­сія Ме­ды­я­лан­ска­га — за­ступ­ні­ка го­ра­да Мі­ла­на. У ка­та­ліц­кай ба­зі­лі­цы, якая но­сіць яго імя, по­бач з яго це­лам — це­лы двух пер­шых мі­лан­скіх па­кут­ні­каў: бра­тоў-бліз­нят Гер­ва­сія і Пра­та­сія. Кож­ны чац­вер у крып­це пра­ва­слаў­ныя слу­жаць лі­тур­гію і ака­фіст. Пры­нам­сі, у Мі­ла­не ў го­нар свя­ці­це­ля Амвро­сія на­зва­ны ўні­вер­сі­тэт, пі­на­ка­тэ­ка (вы­ста­вач­ная за­ла) і на­ват ка­та­ліц­кі банк. Так­са­ма па­кла­ні­ся і за­ступ­ні­цы жан­чын, свя­той па­кут­ні­цы На­тал­лі — ёй (і яе му­жу, свя­то­му па­кут­ні­ку Ад­ры­я­ну) мо­ляц­ца аб ся­мей­ным шчас­ці. Мо­шчы свя­той зна­хо­дзяц­ца ў ста­ра­жыт­най ба­зі­лі­цы Сан-Ла­рэн­ца.

І, на за­кан­чэн­не, аб вель­мі важ­ным у ту­ры «па Еў­ро­пе» — гэ­та на­шы зу­сім юныя га­мяль­чан­кі, сту­дэнт­кі ВНУ Маск­вы і Мін­ска Га­ля Ма­ла­шко­ва, Ле­ра і Ла­ра Чу­да­е­вы, Ка­ры­на Кле­шча­ва і ін­шыя. Зда­ец­ца, мно­гіх ад­крыц­цяў ва ўсіх кра­і­нах, дзе атры­ма­ла­ся па­бы­ваць, мы не зра­бі­лі б, каб не іх да­пыт­лі­вы ро­зум, ве­дан­не моў і жа­дан­не паў­сюль па­бы­ваць. За што ім вя­лі­кі дзя­куй!

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.