Вы тут

Тры бегемоты і ўсе-ўсе-ўсе


У Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны цырк p з Ніжняга Ноўгарада  пры­еха­лі вель­мі не­звы­чай­ныя ар­тыс­ты — бе­ге­мо­ты Зла­тый, Яна і Аі­да, якія па­ка­жуць дзет­кам і да­рос­лым свой адзі­ны ў све­це ат­рак­цы­ён пад кі­раў­ніц­твам Люд­мі­лы і То­фі­ка Ахун­да­вых «Гі­па­па­та­мус-шоу». І са­праў­ды, дзе та­кое мож­на па­ба­чыць? Бе­ге­мо­ты вы­кон­ва­юць да­во­лі скла­да­ныя для іх тру­кі. Жы­вё­лам, з ва­гой ка­ля то­ны, скла­да­на, але маг­чы­ма бе­гаць рыс­сю, бу­да­ваць пі­ра­мі­ды, ска­каць адзін це­раз ад­на­го і на­ват тан­ца­ваць! Як за­ўва­жы­лі дрэ­сі­роў­шчы­кі, пра­ца­ваць з гі­па­па­та­ма­мі вель­мі ня­прос­та: у іх ха­рак­тар на­ра­віс­ты. Але ге­не­раль­ную рэ­пе­ты­цыю ар­тыс­ты вы­ка­на­лі «на біс». Яшчэ адзін сюр­прыз для бе­ла­рус­кіх гле­да­чоў ад Люд­мі­лы і То­фі­ка Ахун­да­вых — ну­мар з дрэ­сі­ра­ва­ны­мі мал­па­мі. За­баў­ныя ма­ка­кі і па­ві­я­ны вы­кон­ва­юць тру­кі з пад­кід­ны­мі дош­ка­мі, саль­та-мар­та­ле і мно­гае ін­шае. У цэ­лым но­вая цыр­ка­вая пра­гра­ма, якую мож­на бу­дзе па­ба­чыць да 20 кра­са­ві­ка, змя­шчае вя­лі­кую коль­касць тру­каў ар­тыс­таў роз­ных цыр­ка­вых жан­раў.

1-11

 

1-10

 

1-12

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.