Вы тут

Экс-старшыня наглядальнага са­ве­та банка пры­га­во­ра­ны да 7 га­доў


Бы­лы стар­шы­ня на­гля­даль­на­га са­ве­та ААТ «Тэх­на­банк» Ула­дзі­слаў Ка­ца­рэн­ка пры­га­во­ра­ны ўчо­ра да ся­мі га­доў па­збаў­лен­ня во­лі з ад­бы­ван­нем ва ўмо­вах уз­моц­не­на­га рэ­жы­му, па­ве­да­міў ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Мін­ска па пра­ва­вым за­бес­пя­чэн­ні, ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зях Сяр­гей Ба­ла­шоў.

Як вы­ні­кае з кры­мі­наль­най спра­вы, Ула­дзі­слаў Ка­ца­рэн­ка, у тым лі­ку пра­да­стаў­ляў пры­ват­ным кам­па­ні­ям пад­роб­ле­ныя да­ку­мен­ты і рэ­кві­зі­ты пад­кант­роль­ных яму лжэ­прад­пры­маль­ніц­кіх струк­тур — рэ­зі­дэн­таў ін­шых кра­ін. Ён быў за­тры­ма­ны 2 са­ка­ві­ка 2012 го­да.

У ве­рас­ні та­го ж го­да Ва­ле­рый Ва­куль­чык, які ў той час уз­на­чаль­ваў След­чы ка­мі­тэт Бе­ла­ру­сі, па­ве­да­міў у ін­тэр­в'ю ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА, што Ка­ца­рэн­ка па­да­зра­ваў­ся ў ства­рэн­ні ар­га­ні­за­ва­най зла­чын­най гру­пы і кі­ра­ван­ні ёю. Ён быў аб­ві­на­ва­ча­ны па ча­ты­рох ар­ты­ку­лах: у кра­дзя­жы шля­хам зло­ўжы­ван­ня служ­бо­вым ста­но­ві­шчам, не­за­кон­най прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, ухі­лен­ні ад вы­пла­ты па­дат­каў і мах­ляр­стве. У пра­ку­ра­ту­ры Мін­ска ад­зна­чы­лі, што пры­га­вор вы­не­се­ны ме­на­ві­та па гэ­тых ар­ты­ку­лах, без змя­нен­няў.

«Ка­ца­рэн­ка да­па­ма­гаў кі­раў­ні­кам пры­ват­ных кам­па­ній ухі­ляц­ца ад вы­пла­ты па­дат­каў і збо­раў, пра­да­стаў­ля­ю­чы ім пад­роб­ле­ныя да­ку­мен­ты і рэ­кві­зі­ты пад­кант­роль­ных яму лжэ­прад­пры­маль­ніц­кіх струк­тур — рэ­зі­дэн­таў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, кра­ін Бал­тыі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі. Так­са­ма Ка­ца­рэн­ка аб­ві­на­вач­ва­ец­ца як кі­раў­нік гру­пы, якая зай­ма­ец­ца не­за­кон­ным аб­ме­нам ва­лю­ты», — за­явіў Ва­ле­рый Ва­куль­чык, ка­мен­ці­ру­ю­чы гэ­ту спра­ву.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».