Вы тут

Колькасць атрымальнiкаў сацыяльных паслуг расце


Сацыяльнымі паслугамі ў тым ці іншым выглядзе ў Беларусі карыстаюцца 1,7 млн чалавек амаль кожны пяты жыхар краіны. Менавіта столькі грамадзян стаяць на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) па стане на 1 студзеня гэтага года. Сярод іх — 127400 адзінокіх старых і 564,2 тысячы старых, якія пражываюць адзінока, 50 тысяч адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў першай і другой групы, 68,1 тысячы шматдзетных і 114 тысяч няпоўных сем'яў, 22,7 тысячы сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, 8,4 тысячы былых выхаванцаў інтэрнатных устаноў, апякунскіх, прыёмных сем'яў, а таксама 7,7 тысячы чалавек, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Сацыяльныя паслугі грамадзянам і сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у нашай краіне прадастаўляюць 146 ТЦСАН. Адзін з самых запатрабаваных на сёння відаў сацпаслуг — сацыяльна-бытавыя паслугі на даму, якія прадастаўляюцца амаль 90 тысячам чалавек — непрацаздольным пажылым людзям і інвалідам. У гэтыя паслугі ўваходзіць набыццё і дастаўка прадуктаў харчавання, медыкаментаў і тавараў першай неабходнасці, афармленне дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі, аплата камунальных паслуг. Як адзначаюць у Мінпрацы і сацабароны, большасць атрымальнікаў надомнай сацыяльнай дапамогі — вяскоўцы, бо ў вёсцы менш развіта сацыяльная інфраструктура, пажылыя людзі маюць патрэбу ў старонняй дапамозе, каб абагрэць жыллё, прынесці ў хату ваду і вырашыць іншыя бытавыя праблемы. Спецыялісты прагназуюць, што патрэба ў надомнай сацыяльнай дапамозе будзе толькі ўзрастаць: у краіне павялічваецца працягласць жыцця, а значыць, расце і колькасць пажылых людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у тым ліку адзінокіх. Калі ж пажылому адзінокаму чалавеку патрэбен пастаянны догляд, яго могуць уладкаваць у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. У краіне ў структуры ТЦСАН функцыянуюць 59 такіх аддзяленняў, у якіх 2114 месцаў. НАША ДАВЕДКА ТЦСАН аказвае паслугі на даму на наступных умовах: — бясплатна — непрацаздольным малазабяспечаным адзінокім грамадзянам; — на ўмовах частковай аплаты (60% тарыфу на сацыяльныя паслугі) — адзінокім непрацаздольным грамадзянам, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ); — на ўмовах поўнай аплаты —непрацаздольным грамадзянам, якія маюць працаздольных дзяцей.

Святлана БУСЬКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.

Культура

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.