Вы тут

У пошуках каранёў


На­пры­кан­цы сту­дзе­ня вый­шаў юбі­лей­ны 500‑ты ну­мар лю­бі­май мно­гі­мі «Края­знаў­чай га­зе­ты».

4-15

«Края­знаў­чая га­зе­та» — гэ­та вы­дан­не Бе­ла­рус­ка­га фон­ду куль­ту­ры. Мож­на ска­заць, што гэ­та лі­та­раль­на адзі­ны прык­лад, ка­лі што­тыд­нё­вік вы­да­ец­ца сі­ла­мі гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі. Зу­сім не­вя­лі­кі штат, ад­сут­насць фі­нан­са­ван­ня — са­мі «края­знаў­цы» ка­жуць пра гэ­тыя праб­ле­мы, але ў бу­ду­чы­ню гля­дзяць упэў­не­на і з на­дзе­яй.

Га­лоў­ны рэ­дак­тар, ён жа стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду куль­ту­ры Ула­дзі­мір ГІ­ЛЕП рас­ка­заў пра ці­ка­вую іні­цы­я­ты­ву, якая сё­ле­та з'я­віц­ца на ста­рон­ках вы­дан­ня, — гэ­та ства­рэн­не зям­ляц­тваў. На­па­чат­ку рэ­дак­тар сваю ідэю пад­ма­ца­ваў сло­ва­мі Пі­ме­на Пан­чан­кі: «Кож­ны з нас пры­па­сае Ра­дзі­мы ку­ток, каб да ста­рас­ці чэр­паць ад­туль ус­па­мі­ны». Ідэя зям­ляц­тваў за­клю­ча­ец­ца ў тым, што ў вёс­цы, аг­ра­га­рад­ку, ра­ё­не ство­рац­ца пэў­ныя аб'­яд­нан­ні, у якіх бу­дуць збі­рац­ца, зра­зу­ме­ла ж, зем­ля­кі. Яны змо­гуць да­па­ма­гаць сва­ёй ма­лой ра­дзі­ме ве­да­мі, на­за­па­ша­ным у ін­шых мес­цах во­пы­там, а ча­сам і фі­нан­са­мі. Ула­дзі­мір Гі­леп тлу­ма­чыць сут­насць ідэі так: «Гэ­та не тое што на­сталь­гія, а лю­боў да свай­го кут­ка. Яе трэ­ба пе­ра­даць дзе­цям, уну­кам, каб яны не імк­ну­лі­ся з'е­хаць за мя­жу». «Края­знаў­чая» пра­па­нуе на сва­іх ста­рон­ках па­пя­рэд­не аб­мяр­коў­ваць ства­рэн­не зям­ляц­тваў роз­ных рэ­гі­ё­наў, каб зем­ля­кам бы­ло пра­сцей са­брац­ца ра­зам.

Фонд куль­ту­ры і рэ­дак­цыя пад­тры­ма­лі ко­ліш­нюю ідэю на­ву­коў­ца Ві­та­ля Ска­ла­ба­на па ства­рэн­ні слоў­ні­ка су­час­ных края­знаў­цаў. Яны пра­цяг­ва­юць збі­раць звест­кі пра тых, хто да­сле­дуе ад­мет­нас­ці свай­го краю.

«Края­знаў­чая га­зе­та» ар­га­ні­за­ва­ла збор срод­каў на рэ­стаў­ра­цыю фрэ­сак Свя­та-Еў­фра­сін­неў­ска­га ма­нас­ты­ра ў По­лац­ку і пе­рад­ала ўжо ту­ды пэў­ную су­му. Вяс­ко­вую біб­лі­я­тэ­ку ў Ту­рэц-Ба­я­рах Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на рэ­дак­цыя ўзба­га­ці­ла збо­рам кніг бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў з аў­то­гра­фа­мі. Не менш ад­мет­ным па­да­ец­ца і ўве­ка­веч­ван­не па­мя­ці знік­лых вё­сак. У Ві­лей­скім ра­ё­не ўжо ўста­ноў­ле­ны па­мят­ны ва­лун з шыль­дай, з якой мож­на да­ве­дац­ца, якія вёс­кі тут бы­лі ка­лісь­ці і ча­му знік­лі. Гэ­ту ак­цыю так­са­ма пла­ну­ец­ца пра­цяг­нуць у ін­шых рэ­гі­ё­нах.

На су­стрэ­чы, пры­све­ча­най юбі­лей­на­му ну­ма­ру, цёп­лым сло­вам згад­ва­лі бе­ла­рус­кіх на­стаў­ні­каў, ад­зна­ча­лі, што яны ад­ны з са­мых ак­тыў­ных аў­та­раў га­зе­ты. Толь­кі ха­це­ла­ся б, каб больш школ вы­піс­ва­ла та­кую ка­рыс­ную для вы­ха­ван­ня га­зе­ту.

4-16

На­мес­нік га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра Ана­толь БУ­ТЭ­ВІЧ ад­зна­чыў, што для на­шай кра­і­ны края­знаў­ства — гэ­та асаб­лі­вая з'я­ва:

— Ка­лі б «Края­знаў­чай га­зе­ты» не іс­на­ва­ла, яе б вар­та бы­ло пры­ду­маць. Бо Бе­ла­русь — гэ­та края­знаў­чая кра­і­на. Мож­на пры­га­даць, што ў 20‑я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя края­знаў­ства ў Бе­ла­ру­сі бы­ло раз­ві­та, як ні­дзе: вы­да­ва­лі­ся га­зе­ты, ча­со­пі­сы, кні­гі, іс­на­ва­лі ад­па­вед­ныя струк­ту­ры. Бо кра­і­на на той мо­мант не ме­ла да­стат­ко­ва звес­так па сва­ёй гіс­то­рыі. Та­му края­знаў­ству да­во­дзі­ла­ся за­паў­няць гэ­тыя бе­лыя пля­мы. Яно да­па­ма­га­ла на­шым су­ай­чын­ні­кам усвя­до­міць, хто яны і ад­куль. Мо­жа, дзя­ку­ю­чы гэ­та­му края­знаў­ства так шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­на і сён­ня. Фак­тыч­на ў кож­ным рэ­гі­ё­не ёсць да­след­чы­кі, якія дру­ку­юць свае на­пра­цоў­кі ў мяс­цо­вых га­зе­тах. Шмат ін­фар­ма­цыі ў дзяр­жаў­ных вы­дан­нях — гэ­та зна­чыць, края­знаў­ства жы­ве. А га­зе­та пра­клад­вае доб­рую сцеж­ку нам, бе­ла­ру­сам, да са­міх ся­бе, сва­іх ка­ра­нёў.

Акра­мя ўжо зга­да­ных асоб, у рэд­ка­ле­гію вы­дан­ня ўва­хо­дзяць На­вум Галь­пя­ро­віч, Ана­толь Грыц­ке­віч, Ві­тольд Ер­ма­лё­нак, Алесь Кар­лю­ке­віч, Люд­мі­ла Кі­ру­хі­на, Адам Маль­дзіс, Сяр­гей Міт­ра­хо­віч, Вя­ча­слаў Ра­гой­ша, Па­вел Са­по­цька, Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў і Та­дэ­вуш Стру­жэц­кі.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та Ана­то­ля КЛЕ­ШЧУ­КА.

Рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да» шчы­ра він­шуе «Края­знаў­чую» з юбі­лей­ным ну­ма­рам. Зы­чым но­ва­га на­тхнен­ня і ня­стом­нас­ці ў ад­кры­ва­нні не­вя­до­мых ку­точ­каў Бе­ла­ру­сі для ся­бе і для ўсіх нас. Хай пі­шац­ца лёг­ка і ад­гу­ка­ец­ца шчы­ра!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.