Вы тут

Разбуральная сіла спайсу


На прэс-кан­фе­рэн­цыі па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да пра­ку­рор Брэсц­кай воб­лас­ці Іван На­ске­віч вя­лі­кую ўва­гу на­даў праб­ле­ме рас­паў­сюдж­ван­ня ку­рыль­ных су­ме­сяў — спай­саў. Ліч­бы бы­лі пры­ве­дзе­ны больш чым кра­са­моў­ныя. Ка­лі за ўвесь мі­ну­лы год па ўсёй воб­лас­ці за­ве­дзе­ны 103 кры­мі­наль­ныя спра­вы па спай­се, то сё­ле­та за 23 дні сту­дзе­ня толь­кі ў Ба­ра­на­ві­чах рас­па­ча­та 41 кры­мі­наль­ная спра­ва.

І ўсім зра­зу­ме­ла, што трап­ля­юць у по­ле зро­ку пра­ва­ахоў­ні­каў да­лё­ка не ўсе рас­паў­сюдж­валь­ні­кі ку­рыль­най атру­ты. Тое, што ад­люст­ра­ва­на ліч­ба­мі, хут­чэй уяў­ляе са­бой вяр­шы­ню ай­сбер­га. На­сця­рож­вае і тое, што Ба­ра­на­ві­чы вый­шлі на­пе­рад Пін­ска, які тра­ды­цый­на быў у воб­лас­ці лі­да­рам гэ­тай сум­най ста­тыс­ты­кі. Аказ­ва­ец­ца, спра­ва ў зла­чын­най «ла­гіс­ты­цы». Ку­рыль­ныя су­ме­сі най­час­цей трап­ля­юць да нас з Ра­сіі. Пер­шая пе­ра­ва­лач­ная ба­за — Мінск, да­лей вель­мі зруч­ны пункт — Ба­ра­на­ві­чы. А ў го­ра­дзе ця­пер шмат мо­ла­дзі — сту­дэн­таў. Гэ­ты фак­тар уме­ла вы­ка­рыс­тоў­ва­юць рас­паў­сюдж­валь­ні­кі.

На сай­це Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя ёсць ін­фар­ма­цыя аб тым, што спай­сы су­час­на­га ты­пу (сін­тэ­тыч­ныя нар­ко­ты­кі) здоль­ныя хут­ка вы­клі­каць за­леж­насць на псі­ха­ла­гіч­ным і фі­зіч­ным уз­роў­нях.

Да­стат­ко­ва па­ку­рыць не­каль­кі тыд­няў, як уз­нік­не па­трэ­ба рэ­гу­ляр­на­га ўжы­ван­ня. А сін­дром фі­зіч­най за­леж­нас­ці вя­дзе да зні­жэн­ня па­мя­ці, ува­гі і ін­тэ­ле­кту ў цэ­лым. По­тым мо­гуць раз­ві­вац­ца шы­за­фрэ­на­па­доб­ныя псі­хо­зы. Ля­чыць гэ­тую за­леж­насць вель­мі цяж­ка.

На жаль, на­ступ­ствы ку­рэн­ня су­ме­сяў бы­ва­юць вель­мі сум­ныя. Пры­кла­даў — коль­кі хо­чаш. За дзе­сяць ме­ся­цаў мі­ну­ла­га го­да ў Бе­ла­ру­сі за­фік­са­ва­лі шэсць смя­рот­ных вы­пад­каў, звя­за­ных з ужы­ван­нем спай­су, 625 «аб­ку­ра­ных» да­ста­ві­лі ў ме­ды­цын­скія ўста­но­вы.

Зма­гац­ца з гэ­тай на­ва­лай тым больш цяж­ка, што ку­рыль­ныя су­ме­сі не за­ба­ро­не­ны ў на­шай кра­і­не. Пра­даў­цы рэ­кла­му­юць гэ­тыя рэ­чы­вы як ле­галь­ныя, не­нар­ка­тыч­ныя. Але да­стат­ко­ва на бяс­крыўд­ную ку­рыль­ную су­месь пі­пет­кай кап­нуць тры кроп­лі псі­ха­тро­пу, як су­месь ста­но­віц­ца смя­рот­на не­бяс­печ­най. Знай­сці, на якім эта­пе звы­чай­ны пад­бел аль­бо ін­шая тра­ва ста­но­вяц­ца сін­тэ­тыч­ным нар­ко­ты­кам з раз­бу­раль­най для псі­хі­кі сі­лай, вель­мі цяж­ка, вы­ка­заў сваю за­кла­по­ча­насць брэсц­кі пра­ку­рор. Іван На­ске­віч га­ва­рыў аб тым, што мо­ладзь трэ­ба ба­ра­ніць усі­мі сі­ла­мі ад гэ­тай на­ва­лы: «Ка­лі мы ўсёй гра­ма­дой не пач­нём біць ва ўсе зва­ны, гэ­тая атру­та за ка­рот­кі час лі­та­раль­на «вы­ка­сіць» вя­лі­кую част­ку мо­ла­дзі».

Рас­паў­сюдж­валь­ні­кі ку­рыль­ных су­ме­сяў вель­мі на­стой­лі­выя і хіт­рыя лю­дзі. Яны пра­цу­юць най­больш у сту­дэнц­кіх, вуч­нёў­скіх ка­лек­ты­вах, спа­чат­ку пра­па­ну­юць па­каш­та­ваць бяс­крыўд­ную траў­ку і атры­маць за­да­валь­нен­не. Пер­шы раз, як пра­ві­ла, да­юць ці­каў­ным па­ку­рыць су­месь без псі­ха­тро­паў, і тым са­мым уме­ла рых­ту­юць бу­ду­чую клі­ен­ту­ру. А по­тым ча­ла­век пры­вы­кае і ста­но­віц­ца, па сут­нас­ці, за­леж­ным нар­ка­ма­нам або ін­ва­лі­дам.

Іван На­ске­віч лі­чыць, што вы­ра­шыць праб­ле­му мож­на толь­кі поў­най за­ба­ро­най аба­ра­чэн­ня лю­бых ку­рыль­ных су­ме­сяў на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны. Вось як пры­ня­лі за­ка­на­даў­чы акт на­конт ма­ку, аба­ра­чэн­не яго па­мен­шы­ла­ся ў дзя­сят­кі ра­зоў. Ка­лі ад­каз­насць за рас­паў­сюдж­ван­не на­сен­ня ма­ку ста­ла рэ­аль­най, ця­пер трап­ля­юц­ца толь­кі адзін­ка­выя па­ру­шаль­ні­кі, а ра­ней ма­ка­во­заў за­трым­лі­ва­лі ледзь не кож­ны дзень.

На бры­фін­гу ў пра­ку­ро­ра так­са­ма іш­ла га­вор­ка аб пра­па­ган­дысц­кай ра­бо­це, якую не­аб­ход­на ўвесь час вес­ці ў мо­ла­дзе­вым ася­род­ку. Ле­тась ме­на­ві­та па іні­цы­я­ты­ве пра­ку­ра­ту­ры ў брэсц­кіх шко­лах прай­шла ак­цыя «Без гэ­та­га мож­на жыць». Дзе­ці пад кі­раў­ніц­твам пе­да­го­гаў рых­та­ва­лі гу­тар­кі, прэ­зен­та­цыі, ві­до­вішч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы аб шко­дзе п'ян­ства, ку­рэн­ня, ужы­ван­ня нар­ко­ты­каў. Важ­на, што стар­ша­клас­ні­кі са­мі га­лоў­ным чы­нам у са­цы­яль­ных сет­ках ад­шук­ва­лі ма­тэ­ры­ял па на­зва­най тэ­ме і са­мі да­но­сі­лі яго да сва­іх ра­вес­ні­каў.

Ма­лод­шыя школь­ні­кі да­лу­ча­лі­ся да ак­цыі ўдзе­лам у кон­кур­се ма­люн­ка. Не­ка­то­рыя з гэ­тых ра­бот ця­пер упры­гож­ва­юць хол аб­лас­ной пра­ку­ра­ту­ры. Пра­ку­рор вы­ка­заў за­хап­лен­не глы­бо­кім фі­ла­соф­скім змес­там асоб­ных ра­бот. Дзе­ці ўспры­ма­юць праб­ле­му пра­віль­на, ка­лі з імі свое­ча­со­ва і за­ці­каў­ле­на пра­во­дзіць тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.