Вы тут

Сельская ўлада мя­няе «пра­піс­ку»


Сён­ня жыц­цё ў не­вя­ліч­кіх вёс­ках па­сту­по­ва за­ці­хае. Там за­кры­ва­юц­ца біб­лі­я­тэ­кі, шко­лы, фель­чар­ска-аку­шэр­скія пунк­ты. А та­му ўсё час­цей паў­стае пы­тан­не аб пе­ра­мя­шчэн­ні цэнт­раў кі­ра­ван­ня, які­мі з'яў­ля­юц­ца сель­скія Са­ве­ты і вы­кан­ка­мы, у ін­шыя на­се­ле­ныя пунк­ты. Не­ка­то­рыя з іх на­огул пе­ра­ста­юць іс­на­ваць. У Шкло­ўскім ра­ё­не Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці коль­касць сель­са­ве­таў за апош­нія не­каль­кі га­доў ска­ра­ці­ла­ся з 12 да 8.

Мяс­цо­выя ўла­ды ста­лі пер­ша­пра­ход­ца­мі, ка­лі па­ча­лі гэ­тую спра­ву. На той мо­мант яшчэ не іс­на­ва­ла дак­лад­ных афі­цый­ных да­ку­мен­таў, якія б рэг­ла­мен­та­ва­лі гэ­ты пра­цэс. Шкло­ўскі прык­лад стаў прад­ме­там для вы­ву­чэн­ня ўдзель­ні­ка­мі вы­яз­но­га се­мі­на­ра, які прай­шоў пад кі­раў­ніц­твам стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­ны Ге­ра­сі­мо­віч.

Не­па­збеж­ная ап­ты­мі­за­цыя

— Усё, што бу­дзе на­пра­ца­ва­на сён­ня, мы змо­жам пры­мя­ніць і ў ме­жах рэс­пуб­лі­кі, — ска­за­ла яна на­па­чат­ку. — Ме­ра­пры­ем­ства не­звы­чай­нае. Гэ­та ма­ні­то­рынг за­ко­на­пра­ек­та аб ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ным па­дзе­ле РБ. Прэ­зі­дэнт у сва­ім па­слан­ні да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да вы­ка­заў па­жа­дан­не, каб за­ко­на­пра­ек­ты рых­та­ва­лі­ся вель­мі ўваж­лі­ва і ад­каз­на, з удзе­лам гра­мад­скас­ці, вы­ка­наў­чай і прад­стаў­ні­чай ула­ды. Іс­нуе так­са­ма да­ру­чэн­не Стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­ля Ру­бі­на­ва аб пра­вя­дзен­ні ма­ні­то­рын­гу пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі на­шых за­ко­на­пра­ек­таў. Мы па­він­ны ве­даць, якая ка­рысць ад іх дзяр­жа­ве і лю­дзям, ці ўсё там пра­ду­гле­джа­на.

Пра­цэс ап­ты­мі­за­цыі ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак вя­дзец­ца ў кра­і­не ўжо не пер­шы год, але яго нель­га на­зваць лёг­кім. З 2009 па 2013 га­ды на тэ­ры­то­рыі Ма­гі­лёў­шчы­ны бы­ло ска­са­ва­на 40 сель­са­ве­таў. І не ўсю­ды гэ­та пра­хо­дзі­ла глад­ка. Зра­зу­ме­ла, што ап­ты­мі­за­цыя ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, як і ма­дэр­ні­за­цыя ў вы­твор­час­ці, не­па­збеж­на. Ка­лі коль­касць жы­ха­роў у вёс­цы год ад го­да змян­ша­ец­ца, утры­ман­не ад­мі­ніст­ра­цый­ных цэнт­раў (мяс­цо­вай ула­ды) ста­но­віц­ца эка­на­міч­на не­апраў­да­ным. З дру­го­га бо­ку, для тых, хто за­ста­ец­ца жыць у вёс­цы, гэ­ты пра­цэс — ска­са­ван­ня ўла­ды — вель­мі ба­лю­чы і на­ват жах­лі­вы.

Пы­тан­не аб тэ­ры­та­ры­яль­най ап­ты­мі­за­цыі не­ад­на­ра­зо­ва раз­гля­да­ла­ся на па­ся­джэн­нях прэ­зі­ды­у­ма аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. У ад­па­вед­нас­ці з рэ­ка­мен­да­цы­я­мі, якія бы­лі рас­пра­ца­ва­ны Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Прэ­зі­дэн­та, коль­касць жы­ха­роў на тэ­ры­то­рыі ад­на­го сель­са­ве­та не па­він­на скла­даць менш за 2000 ча­ла­век. Але ў воб­лас­ці ха­па­ла та­кіх, дзе пра­жы­ва­ла на­огул ка­ля 500 ча­ла­век. Та­му дэ­пу­та­ты Ма­гі­лёў­шчы­ны вы­ра­шы­лі спы­ніц­ца на ліч­бе 1000.

— У нас бы­ло два сель­са­ве­ты з коль­кас­цю жы­ха­роў да 700 ча­ла­век — Ар­дац­кі і Чар­на­руц­кі, — ка­жа стар­шы­ня Шкло­ўска­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў Мі­хал Паў­ло­віч

. — Да 2012 го­да мы не спя­ша­лі­ся іх ска­соў­ваць. Але жыц­цё са­мо пры­му­сі­ла нас гэ­та зра­біць. Пас­ля аб'­яд­нан­ня не­каль­кіх гас­па­да­рак у ад­ну вы­свет­лі­ла­ся, што ця­пер яна зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі двух сель­са­ве­таў — Ар­дац­ка­га і Га­ра­дзі­шчан­ска­га. Пры­чым раз­мя­шча­лі­ся яны на ад­лег­лас­ці 5 кі­ла­мет­раў адзін ад ад­на­го. Пе­рад тым, як пры­няць ра­шэн­не па ска­са­ван­ні Ар­дац­ка­га сель­са­ве­та, мы вы­ву­ча­лі гра­мад­скае мер­ка­ван­не. Ра­зам з за­ці­каў­ле­ны­мі служ­ба­мі пра­вя­лі 14 схо­даў, вы­яз­джа­лі на фер­мы, на мехд­вор, у шко­лу. Вы­яз­ны пры­ём гра­ма­дзян цяпер ар­га­ні­за­ва­ны ў Ар­дац­кім До­ме куль­ту­ры, дзе знай­шоў­ся сва­бод­ны па­кой. Ёсць маг­чы­масць па ла­каль­най сет­цы звя­зац­ца з га­лоў­ным кам­п'ю­та­рам сель­ска­га Са­ве­та, каб жы­хар з лю­бой вёс­кі атры­маў усе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты.

Пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ва­ла­ся за­крыць у Ар­да­ці і ад­дзя­лен­не Бе­ла­рус­бан­ка. Але тут на­сель­ніц­тва ад­маў­ля­ла­ся іс­ці на ней­кі кам­пра­міс. Лю­дзі ра­шу­ча вы­ка­за­лі­ся су­праць і, як вы­свет­лі­ла­ся, не­бес­пад­стаў­на. Та­му і вы­ра­шы­лі па­кі­нуць усё як ёсць.

Га­лоў­нае — не «пе­ра­гнуць»

Ле­тась на Шкло­ўшчы­не прай­шло ска­са­ван­не яшчэ 3 сель­са­ве­таў. Іх спе­цы­я­ліс­ты і стар­шы­ні бу­дуць вес­ці вы­яз­ны пры­ём гра­ма­дзян. За­раз у ра­ё­не за­ста­ло­ся 8 так зва­ных ад­мі­ніст­ра­цый­ных цэнт­раў, але, хут­чэй за ўсё, на­ступ­на­га эта­пу ап­ты­мі­за­цыі не па­збег­нуць. У Га­ра­дзец­кім і Тал­ка­чоў­скім сель­са­ве­тах за­раз на­ліч­ва­ец­ца кры­ху больш чым па 1000 ча­ла­век. І ка­лі коль­касць на­сель­ніц­тва бу­дзе змян­ша­ц­ца, прый­дзец­ца раз­гля­даць пы­тан­не па ска­са­ван­ні.

Тое, што рэ­фор­ма тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўлад­ка­ван­ня ад­бы­ва­ец­ца ба­лю­ча, хва­люе ўсіх. Як ад­зна­чыў стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду па эка­но­мі­цы, бюд­жэ­це і фі­нан­сах Ула­дзі­мір Пан­цю­хоў, які так­са­ма пры­няў удзел у се­мі­на­ры, пы­тан­не ня­прос­тае ўжо толь­кі та­му, што за­кра­нае лё­сы лю­дзей. І пры яго вы­ра­шэн­ні трэ­ба кі­ра­вац­ца прын­цы­пам: «Сем ра­зоў ад­ме­рай і адзін — ад­рэж».

— Сён­ня не­аб­ход­ны «збе­ра­галь­ны» ва­ры­янт: жы­ха­роў у сель­скай мяс­цо­вас­ці за­ста­ец­ца ўсё менш. Ка­лі яны ка­жуць, што ім цяж­ка да­бі­рац­ца, іх трэ­ба па­чуць. Сель­скі Са­вет — гэ­та тое мес­ца, ку­ды ўсе ідуць, ня­хай на­ват прос­та па­гу­та­рыць. Трэ­ба быць вель­мі асця­рож­ны­мі, каб ні­чо­га не па­ла­маць. Сён­ня ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­нае дзя­лен­не — не мая тэ­ма ў пар­ла­мен­це, але я вель­мі хва­рэю за яе ду­шой, — пад­крэс­ліў ён.

Аб не­аб­ход­нас­ці дзей­ні­чаць асця­рож­на, па прын­цы­пе «не на­шкодзь», шмат ка­за­ла і Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч. «Нам бы­ло ці­ка­ва, як на пры­кла­дзе Шкло­ўска­га ра­ё­на рэа­лі­зу­ец­ца за­ко­на­пра­ект, — ад­зна­чы­ла яна. — Та­му гэ­та і ма­ні­то­рынг, і ву­чо­ба ад­на­ча­со­ва. На­пра­ца­ва­ны во­пыт бу­дзе ўзя­ты на ўзбра­ен­не. Мы аб­мяр­ку­ем яго на па­ся­джэн­ні Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це рэс­пуб­лі­кі — а ту­ды ўва­хо­дзяць дэ­пу­та­ты ад кож­най воб­лас­ці».

Вы­яз­ны пры­ём

Удзель­ні­кі се­мі­на­ра змаг­лі азна­ё­міц­ца, як ідзе пра­ца на мес­цах. Аг­ра­га­рад­кі з двух­па­вяр­хо­вы­мі бу­дын­ка­мі вы­гля­да­лі вель­мі пры­ваб­на. Ча­му б тут не жыць? Але ўраж­ва­ла ін­шае. На ву­лі­цах я не ўба­чы­ла ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка. Ма­ро­зу спа­ло­ха­лі­ся? Ці ўсе да ад­на­го бы­лі на пра­цы? Але ж ка­лі так пус­та у аг­ра­га­рад­ках, то што ка­заць пра вёс­кі? І хто з іх сы­шоў пер­шым: лю­дзі ці са­цы­яль­на знач­ныя аб'­ек­ты — яшчэ спрэч­нае пы­тан­не.

Аг­ра­га­ра­док Ста­ра­сел­ле ў Шклоў­скім ра­ё­не — адзін з буй­ных. Га­лоў­ны спе­цы­я­ліст Алек­санд­рый­ска­га сель­вы­кан­ка­ма Ва­лян­ці­на Да­ра­фе­е­ва вя­дзе вы­яз­ны пры­ём гра­ма­дзян двой­чы на ты­дзень. Стар­шы­ня Алек­санд­рый­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Аляк­сандр Шарс­тнёў «дзя­жу­рыць» па аў­то­рках і чац­вяр­гах праз ты­дзень. Біб­лі­я­тэ­ка, клуб — усё тут, по­бач. Толь­кі бы­ло б больш на­вед­валь­ні­каў! За той час, што мы зна­хо­дзі­лі­ся ў «фі­лі­яле» Алек­санд­рый­ска­га сель­ска­га Са­ве­та, ні адзін жы­хар на­ват но­са сю­ды не па­ка­заў.

Ад Ста­ра­сел­ля да Вя­лі­ка­га Мяж­ні­ка, дзе зна­хо­дзіц­ца ад­мі­ніст­ра­цый­ны бу­ды­нак Алек­санд­рый­ска­га сель­са­ве­та, 7 кі­ла­мет­раў. У ад­ным па­мяш­кан­ні зна­хо­дзіц­ца ўся мяс­цо­вая ўла­да — пра­хо­дзяць рэ­гіст­ра­цыі гра­ма­дзян­скіх шлю­баў, ад­бы­ва­юц­ца се­сіі дэ­пу­та­таў, па­ся­джэн­ні сель­вы­кан­ка­ма. Пла­ну­ец­ца ар­га­ні­за­ваць пры­ём гра­ма­дзян яшчэ і ў вёс­цы Ула­на­ва. Кі­раў­нік спра­ва­мі Алек­санд­рый­ска­га сель­вы­кан­ка­ма Жан­на Бы­ка­ва дэ­ман­струе пра­цу аў­та­ма­ты­за­ва­най ін­фар­ма­цый­най сіс­тэ­мы «Мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў».

— Гэ­та сіс­тэ­ма нам вель­мі да­па­ма­гае, — ка­жа яна. — Мы пад­клю­ча­ны да рэ­гіст­ра на­сель­ніц­тва, аб­мень­ва­ем­ся ін­фар­ма­цы­яй, ба­чым усе да­ныя па ЗА­ГСе — коль­кі на­ра­дзі­ла­ся ча­ла­век ці па­мер­ла. Знач­на па­ско­ры­ла­ся і пра­цэ­ду­ра вы­да­чы да­ку­мен­таў.

— Шклаў­ча­не — ма­лай­цы, — ка­жа Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч. — Доб­ра па­пра­ца­ва­лі і з Мі­ніс­тэр­ствам ін­фар­ма­цыі, і з рас­пра­цоў­шчы­ка­мі сіс­тэ­мы АІС. Аб сель­скіх Са­ве­тах на­огул доб­рае ўра­жан­не. Яны раз­мя­шча­юц­ца ў пры­го­жых ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­ках, там пра­цу­юць во­пыт­ныя кад­ры. Ура­зі­ла, што лю­дзі не­абы­яка­ва ста­вяц­ца да сва­ёй спра­вы, уно­сяць пра­па­но­вы ў за­ко­на­пра­ект аб ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ным дзя­лен­ні, імк­нуц­ца вы­ра­шаць пы­тан­ні, над які­мі трэ­ба пра­ца­ваць на ап­ты­мі­за­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях. Мы так­са­ма бу­дзем уно­сіць свае пра­па­но­вы.

«Аб гэ­тым трэ­ба ка­заць»

Гэ­тую фра­зу ад Свят­ла­ны Ге­ра­сі­мо­віч мож­на бы­ло па­чуць не­ад­ной­чы. Яе ці­ка­ві­ла, з які­мі скла­да­нас­ця­мі пры­хо­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца пас­ля ска­са­ван­ня сель­са­ве­таў. На по­гляд Мі­ха­і­ла Паў­ло­ві­ча, аб'­яд­нан­не сель­гас­прад­пры­ем­стваў вя­дзец­ца без улі­ку тэ­ры­то­рый са­міх сель­са­ве­таў. А трэ­ба бы­ло б ацэнь­ваць іх ме­жы пе­рад тым, як па­чы­наць аб'­яд­наль­ныя пра­цэ­сы. Не вы­ра­ша­на пы­тан­не і з тым, які­мі па­він­ны быць сель­вы­кан­ка­мы па коль­кас­ці су­пра­цоў­ні­каў. Па­куль кож­ны вы­ра­шае гэ­та сам для ся­бе, а трэ­ба, каб быў узор, кан­крэт­ныя ліч­бы, якія б ага­вор­ва­лі­ся ў за­леж­нас­ці ад мяс­цо­вас­ці, ад коль­кас­ці жы­ха­роў. Яшчэ ад­но не­па­ра­зу­мен­не, з якім прый­шло­ся су­тык­нуц­ца, — гэ­та не­маг­чы­масць ажыц­цяў­лен­ня на мес­цах не­ка­то­рых жыц­цё­ва знач­ных ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур. Рэ­гіст­ра­цыю на­ра­джэн­ня ці смер­ці на вы­яз­ным пры­ёме вы­ка­наць не­маг­чы­ма! Па­трэб­на гер­ба­вая пя­чат­ка і на­яў­насць блан­каў стро­гай спра­ва­здач­нас­ці, а ў «па­ля­вых» умо­вах гэ­та не пра­ду­гле­джа­на.

Шмат вы­сіл­каў па­тра­буе і на­вя­дзен­не па­рад­ку на тэ­ры­то­ры­ях сель­са­ве­таў. На дум­ку Мі­ха­і­ла Паў­ло­ві­ча, па­куль гас­па­дар­чыя функ­цыі бу­дуць ля­жаць на сель­вы­кан­ка­ме, ляг­чэй не ста­не. За­раз стар­шы­ня па­ві­нен ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі зай­мац­ца аб­кош­ван­нем на­се­ле­ных пунк­таў за­мест та­го, каб зай­мац­ца больш ка­рыс­ны­мі спра­ва­мі. Ча­му б не пе­ра­клас­ці гэ­тыя аба­вяз­кі на ЖКГ?

— За­ко­на­пра­ект аб ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ным па­дзе­ле РБ жыц­цё­ва знач­ны для кож­на­га жы­ха­ра кра­і­ны, — ад­зна­чы­ла Святлана Герасімовіч пад­час пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў се­мі­на­ра. — Мы на­ве­да­лі тыя сель­са­ве­ты, якія ёсць, і тыя, што бы­лі ска­са­ва­ны, па­гля­дзе­лі, як на­сель­ніц­тва за­бяс­печ­ва­ец­ца ўсім не­аб­ход­ным. Ура­жан­ні са­мыя ста­ноў­чыя. Маё глы­бо­кае мер­ка­ван­не: ап­ты­мі­за­цыю трэ­ба пра­во­дзіць. Мы не па­він­ны ра­біць «два кро­кі на­зад», ка­лі жыц­цё ідзе на­пе­рад. Але трэ­ба ўсё пад­лі­чыць, пра­ду­маць, уз­ва­жыць. Мо­жа, дзе спат­рэ­біц­ца, марш­рут­ку пус­ціць, кра­му па­кі­нуць — гэ­тыя пы­тан­ні па­він­ны быць вы­ра­ша­ны. Трэ­ба на­вед­ваць кож­ную вёс­ку, кож­ны пра­цоў­ны ка­лек­тыў сель­са­ве­та, які ска­соў­ва­ец­ца, рас­тлу­ма­чыць, на­вош­та гэ­та ро­біц­ца, якая ад гэ­та­га ка­рысць. Ка­лі ўсе лю­дзі су­праць — аб'­яд­нан­не не­па­трэб­на. У Мін­скім ра­ё­не быў вы­па­дак, ка­лі сель­са­вет за­стаў­ся толь­кі та­му, што лю­дзі да­ка­за­лі: іх тэ­ры­то­рыя бу­дзе раз­ві­вац­ца. У іх бы­лі вель­мі пе­ра­ка­наў­чыя ар­гу­мен­ты, і ім па­ве­ры­лі. Так што быць сель­са­ве­ту ці не, шмат у чым за­ле­жыць ад жы­ха­роў, ад іх жа­дан­ня раз­ві­ваць вёс­ку, а не ста­віц­ца да ўся­го толь­кі з пунк­ту гле­джан­ня спа­жыў­ца.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?