Вы тут

ПАСЛАННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе»


Кан­сты­ту­цый­ны Суд Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у скла­дзе стар­шын­ству­ю­ча­га — Стар­шы­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Мік­ла­шэ­ві­ча П. П., суд­дзяў Бой­ка Т. С., Ва­ра­но­ві­ча Т. В., Да­ні­лю­ка С. Я., Ко­зы­ра­вай Л. Р., Ма­рыс­кі­на А. У., Пад­гру­шы В. В., Раб­ца­ва Л. М., Ці­ка­вен­кі А. Г., Чыг­ры­на­ва С. П., раз­гле­дзеў­шы ў су­до­вым па­ся­джэн­ні пы­тан­не аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у 2013 го­дзе, кі­ру­ю­чы­ся ар­ты­ку­ла­мі 22 і 24 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў,

ВЫ­РА­ШЫЎ:

1. Пры­няць Па­слан­не Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Прэ­зі­дэн­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і па­ла­там На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у 2013 го­дзе» (да­да­ец­ца).

2. Апуб­лі­ка­ваць Па­слан­не Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Прэ­зі­дэн­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і па­ла­там На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у 2013 го­дзе» на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым Ін­тэр­нэт-пар­та­ле Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, у збор­ні­ку пра­ва­вых ак­таў «Национальный ре­естр пра­во­вых ак­тов Республики Бе­ла­русь», га­зе­тах «Звяз­да» і «На­род­ная га­зе­та», а так­са­ма ў ча­со­пі­се «Вес­нік Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь».

Стар­шын­ству­ю­чы —

Стар­шы­ня Кан­сты­ту­цый­на­га

Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь                                                             П. П. Мік­ла­шэ­віч

21 сту­дзе­ня 2014 г., г. Мінск. № Р‑915/2014

 

Прэ­зі­дэн­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь

Па­ла­це прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь

Са­ве­ту Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь

Кан­сты­ту­цыя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якая з'яў­ля­ец­ца па сут­нас­ці гра­мад­скім да­га­во­рам, што за­сноў­вае лад су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, змя­шчае фун­да­мен­таль­ныя па­ла­жэн­ні, якія вы­сту­па­юць рэ­гу­ля­та­ра­мі сіс­тэ­мы па­лі­тыч­ных, эка­на­міч­ных і са­цы­яль­ных ад­но­сін, слу­жыць пра­ва­вой ас­но­вай стра­тэ­гіі раз­віц­ця су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі.

Двац­ца­ці­га­до­вы пе­ры­яд дзе­ян­ня Кан­сты­ту­цыі па­цвяр­джае пры­хіль­насць на­ро­да Бе­ла­ру­сі агуль­на­ча­ла­ве­чым каш­тоў­нас­цям, яго імк­нен­не рэ­аль­на сцвяр­джаць пра­вы і сва­бо­ды ча­ла­ве­ка і гра­ма­дзя­ні­на, за­бяс­печ­ваць гра­ма­дзян­скую зго­ду, не­па­хіс­ныя ўстоі на­ро­да­ўлад­дзя і пра­ва­вой дзяр­жа­вы, мэ­та­на­кі­ра­ва­на і пас­ля­доў­на фар­мі­ра­ваць дэ­ма­кра­тыч­ную са­цы­яль­ную дзяр­жа­ву для на­ро­да, за­сна­ва­ную на роў­на­сці, спра­вяд­лі­вас­ці і гу­ма­ніз­ме.

Су­ве­рэн­ная бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­насць, на­цы­я­наль­ная пра­ва­вая сіс­тэ­ма, дзей­насць нар­мат­вор­чых і пра­ва­пры­мя­няль­ных ор­га­наў грун­ту­юц­ца на вяр­шэн­стве Кан­сты­ту­цыі, якая за­ма­цоў­вае ас­но­ва­твор­ныя прын­цы­пы і нор­мы пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня важ­ней­шых гра­мад­скіх ад­но­сін і ва­ло­дае вы­шэй­шай юры­дыч­най сі­лай. Дзяр­жа­ва, усе яе ор­га­ны і служ­бо­выя асо­бы дзей­ні­ча­юць у ме­жах Кан­сты­ту­цыі і пры­ня­тых у ад­па­вед­нас­ці з ёю ак­таў за­ка­на­даў­ства.

Кан­сты­ту­цыя — Асноў­ны За­кон дзяр­жа­вы — з'яў­ля­ец­ца жы­ва­твор­най ас­но­вай на­цы­я­наль­на­га пра­ва: яе прын­цы­пы і нор­мы ня­суць у са­бе ар­га­ні­зу­ю­чы па­ча­так, за­бяс­печ­ва­юць адзін­ства, уза­е­ма­су­вязь, зба­лан­са­ва­насць і гар­ма­ніч­нае раз­віц­цё ўсіх скла­даль­ні­каў пра­ва­вой сіс­тэ­мы. Пры гэ­тым пра­мое дзе­ян­не Кан­сты­ту­цыі аб­умоў­лі­вае ін­тэ­гра­цыю кан­сты­ту­цый­най ма­дэ­лі ар­га­ні­за­цыі гра­мад­скіх ад­но­сін у са­цы­яль­ную прак­ты­ку як не­па­срэд­на, так і шля­хам вы­пра­цоў­кі на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні пра­ва­вых ме­ха­ніз­маў для поў­най рэа­лі­за­цыі гра­ма­дзя­на­мі за­ма­ца­ва­ных у Кан­сты­ту­цыі пра­воў і сва­бод, а так­са­ма не­па­срэд­нае пры­мя­нен­не кан­сты­ту­цый­ных норм усі­мі пра­ва­пры­мя­няль­ны­мі ор­га­на­мі і су­да­мі шля­хам іх ін­ды­ві­ду­а­лі­за­цыі з улі­кам жыц­цё­вай сі­ту­а­цыі, якая па­тра­буе вы­ра­шэн­ня пры­мя­няль­на да кан­крэт­на­га суб'­ек­та пра­ва­ад­но­сін.

Вяр­шэн­ства і пра­мое дзе­ян­не Кан­сты­ту­цыі аб­умоў­лі­ва­юць пра­ва­выя ме­ха­ніз­мы, якія га­ран­ту­юць ува­саб­лен­не кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў у жыц­цё.

Га­ран­там Кан­сты­ту­цыі, пра­воў і сва­бод ча­ла­ве­ка і гра­ма­дзя­ні­на з'яў­ля­ец­ца Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ўва­саб­ляе адзін­ства на­ро­да, за­бяс­печ­вае пе­ра­ем­насць і ўза­е­ма­дзе­ян­не ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды на асно­ве кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу яе раз­дзя­лен­ня, па­лі­тыч­ную і эка­на­міч­ную ста­біль­насць, гра­ма­дзян­скую зго­ду, ахо­ву су­ве­рэ­ні­тэ­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, яе на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, тэ­ры­та­ры­яль­най цэ­лас­нас­ці, га­ран­туе рэа­лі­за­цыю асноў­ных на­прам­каў унут­ра­най і знеш­няй па­лі­ты­кі.

За­бес­пя­чэн­не вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі і яе не­па­срэд­на­га дзе­ян­ня на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ус­кла­дзе­на на Кан­сты­ту­цый­ны Суд, які ажыц­цяў­ляе су­до­вы кант­роль кан­сты­ту­цый­нас­ці ўсіх нар­ма­тыў­ных ак­таў у дзяр­жа­ве. У ра­шэн­нях і фар­му­лю­е­мых у іх пра­ва­вых па­зі­цы­ях Кан­сты­ту­цый­ны Суд, зы­хо­дзя­чы з вяр­шэн­ства пра­ва, шля­хам вы­яў­лен­ня кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га сэн­су норм за­ко­наў і ін­шых нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў уста­лёў­вае вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі ў нар­мат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ні, са­дзей­ні­чае вы­пра­цоў­цы пра­ва­вых ме­ха­ніз­маў раз­віц­ця і аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей і да­сяг­нен­ня мэт, якія ма­юць кан­сты­ту­цый­ную знач­насць, ары­ен­туе за­ка­на­даў­ца і пра­ва­пры­мя­няль­ні­каў на ня­ўхіль­нае пры­трым­лі­ван­не кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў і іх рэ­аль­нае за­бес­пя­чэн­не.

І

Праз за­цвяр­джэн­не вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі, кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей у нар­мат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ні ажыц­цяў­ля­ец­ца кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыя гра­мад­скіх ад­но­сін, уста­наў­лі­ва­ец­ца рэ­жым кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці, пры якім дзяр­жа­ва, усе яе ор­га­ны і служ­бо­выя асо­бы, а так­са­ма гра­ма­дзя­не дзей­ні­ча­юць на асно­ве і ў ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй, а пра­ва як важ­ней­шы са­цы­яль­ны рэ­гу­ля­тар за­бяс­печ­вае да­сяг­нен­не мэт і вы­ра­шэн­не за­дач, вы­зна­ча­ных Асноў­ным За­ко­нам дзяр­жа­вы. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, ацэн­ка кан­сты­ту­цый­нас­ці пра­ва­вых норм пра­вя­ра­е­мых ак­таў ажыц­цяў­ля­ец­ца з улі­кам іх уплы­ву на раз­віц­цё гра­мад­скіх ад­но­сін на асно­ве кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей, прын­цы­паў і норм.

Вы­кон­ва­ю­чы свае кан­сты­ту­цый­ныя паў­на­моц­твы па за­ка­на­даў­чым рэ­гу­ля­ван­ні важ­ней­шых гра­мад­скіх ад­но­сін, На­цы­я­наль­ны сход Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ства­рае за­ка­на­даў­чую ба­зу для раз­віц­ця прак­тыч­на ўсіх сфер жыц­ця­дзей­нас­ці гра­мад­ства і дзяр­жа­вы. Пар­ла­мент кра­і­ны пры­зва­ны за­бяс­печ­ваць на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні вы­пра­цоў­ку эфек­тыў­ных ме­ха­ніз­маў аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей і да­сяг­нен­ня кан­сты­ту­цый­на знач­ных мэт, уста­наў­лі­ва­ю­чы пры­яры­тэ­ты і га­ран­тыі іх да­лей­ша­га раз­віц­ця.

На рэа­лі­за­цыю вяр­шэн­ства пра­ва і за­цвяр­джэн­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў сфе­рах за­ка­нат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ня на­кі­ра­ва­на ажыц­цяў­лен­не Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю кан­сты­ту­цый­нас­ці за­ко­наў, пры­ня­тых Пар­ла­мен­там, да іх пад­пі­сан­ня Прэ­зі­дэн­там Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

За мі­ну­лы пя­ці­га­до­вы пе­ры­яд ажыц­цяў­лен­ня па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом пры­ня­та 668 ра­шэн­няў. У 2013 го­дзе пра­ве­ра­на кан­сты­ту­цый­насць 111 за­ко­наў.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае ста­ноў­чы ўплыў па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю кан­сты­ту­цый­нас­ці за­ко­наў на па­вы­шэн­не ўзроў­ню кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыі за­ка­нат­вор­час­ці, па­коль­кі ра­шэн­ня­мі і пра­ва­вы­мі па­зі­цы­я­мі вы­зна­ча­юц­ца за­ма­ца­ван­не і раз­віц­цё ў нор­мах пра­вя­ра­е­мых за­ко­наў кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей і прын­цы­паў, вы­яў­ля­ец­ца кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вы сэнс асоб­ных норм за­ко­наў у мэ­тах іх ад­на­знач­на­га ра­зу­мен­ня і ад­на­стай­на­га пры­мя­нен­ня, а так­са­ма ўста­наў­лі­ва­юц­ца да­пу­шчаль­насць і су­раз­мер­насць аб­ме­жа­ван­няў пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян зы­хо­дзя­чы з ба­лан­су кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей.

1. У ра­шэн­нях, якія пры­ма­юц­ца па вы­ні­ках ацэн­кі кан­сты­ту­цый­нас­ці за­ко­наў, Кан­сты­ту­цый­ны Суд фар­му­ля­ваў пра­ва­выя па­зі­цыі ста­ноў­ча­га змес­ту, у якіх кан­ста­та­ва­ла­ся за­ма­ца­ван­не ў за­ко­нах ме­ха­ніз­маў рэа­лі­за­цыі кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­паў і норм, за­бес­пя­чэн­ня га­ран­та­ва­нас­ці пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян, ары­ен­ту­ю­чы тым са­мым за­ка­на­даў­ца на кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыю за­ка­нат­вор­час­ці.

1.1. Так, аб кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыі эка­на­міч­ных ад­но­сін, на­цэ­ле­нас­ці за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня на фар­мі­ра­ван­не кан­сты­ту­цый­най эка­но­мі­кі свед­чаць пра­ва­выя па­зі­цыі Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, вы­ка­за­ныя ў ра­шэн­ні ад 5 лі­пе­ня 2013 г., пры­ня­тым па вы­ні­ках пра­вер­кі кан­сты­ту­цый­нас­ці За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Об инвестициях».

Ацэнь­ва­ю­чы ар­ты­кул 4 ука­за­на­га За­ко­на, які ўста­наў­лі­вае спо­са­бы ажыц­цяў­лен­ня ін­вес­ты­цый, Кан­сты­ту­цый­ны Суд прый­шоў да вы­ва­ду аб тым, што вы­зна­чэн­не да­дзе­ных спо­са­баў ад­па­вя­дае па­ла­жэн­ням ар­ты­ку­ла 13 Кан­сты­ту­цыі, якія пра­ду­гледж­ва­юць, што дзяр­жа­ва на­дае ўсім роў­ныя пра­вы для ажыц­цяў­лен­ня гас­па­дар­чай і ін­шай дзей­нас­ці, акра­мя за­ба­ро­не­най за­ко­нам, і га­ран­туе роў­ную аба­ро­ну і роў­ныя ўмо­вы для раз­віц­ця ўсіх форм улас­нас­ці; га­ран­туе ўсім роў­ныя маг­чы­мас­ці сва­бод­на­га вы­ка­ры­стан­ня здоль­нас­цей і ма­ё­мас­ці для прад­пры­маль­ніц­кай і ін­шай не за­ба­ро­не­най за­ко­нам эка­на­міч­най дзей­нас­ці; ажыц­цяў­ляе рэ­гу­ля­ван­не эка­на­міч­най дзей­нас­ці ў ін­та­рэ­сах ча­ла­ве­ка і гра­мад­ства.

За­ма­ца­ван­не ў ар­ты­ку­лах 11 і 12 на­зва­на­га За­ко­на норм аб га­ран­ты­ях пра­воў ін­вес­та­раў і аба­ро­не ін­вес­ты­цый, па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, свед­чыць аб тым, што за­ка­на­да­вец уста­наў­лі­вае пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не ўка­за­ных гра­мад­скіх ад­но­сін з улі­кам па­ла­жэн­няў ар­ты­ку­ла 44 Кан­сты­ту­цыі, згод­на з які­мі дзяр­жа­ва га­ран­туе кож­на­му пра­ва ўлас­нас­ці; не­да­ты­каль­насць улас­нас­ці ахоў­ва­ец­ца за­ко­нам; улас­насць, на­бы­тая за­кон­ным спо­са­бам, аба­ра­ня­ец­ца дзяр­жа­вай; пры­му­со­вае ад­чу­жэн­не ма­ё­мас­ці да­пус­ка­ец­ца толь­кі па ма­ты­вах гра­мад­скай не­аб­ход­нас­ці пры за­ха­ван­ні ўмоў і па­рад­ку, вы­зна­ча­ных за­ко­нам, са свое­ча­со­вым і поў­ным кам­пен­са­ван­нем кош­ту ад­чу­жа­най ма­ё­мас­ці.

1.2. Пра­вя­ра­ю­чы кан­сты­ту­цый­насць За­ко­на «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам предпринимательской деятельности и налогообложения», Кан­сты­ту­цый­ны Суд у ра­шэн­ні ад 27 снеж­ня 2013 г. па­цвер­дзіў пра­ва­выя па­зі­цыі, вы­кла­дзе­ныя ім у шэ­ра­гу ра­ней пры­ня­тых ра­шэн­няў, сут­насць якіх за­клю­ча­ец­ца ў пры­знан­ні пад­атко­вых вы­плат у якас­ці асноў­най кры­ні­цы да­ход­най част­кі бюд­жэ­ту і важ­ней­шай га­ран­тыі аба­ро­ны на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў у сфе­ры фі­нан­са­вай дзей­нас­ці. Толь­кі пры да­стат­ко­вай на­паў­няль­нас­ці гра­шо­вы­мі срод­ка­мі бюд­жэ­ту дзяр­жа­ва здоль­ная вы­ра­шаць ус­кла­дзе­ныя на яе за­да­чы і ажыц­цяў­ляць свае функ­цыі. Кан­сты­ту­цый­нае пра­ва ўлас­нас­ці і кан­сты­ту­цый­ны аба­вя­зак гра­ма­дзян пры­маць удзел у фі­нан­са­ван­ні дзяр­жаў­ных рас­хо­даў уза­е­ма­звя­за­ны і ўза­е­ма­аб­умоў­ле­ны. Па­дат­ка­аб­кла­дан­не, якое аб­мя­жоў­вае пра­ва ўлас­нас­ці, вы­ні­кае з паў­на­моц­тваў дзяр­жа­вы па рэ­гу­ля­ван­ні эка­на­міч­най дзей­нас­ці ў ін­та­рэ­сах ча­ла­ве­ка і гра­мад­ства, у тым лі­ку звя­за­ных з уста­наў­лен­нем па­дат­каў, і ад­каз­нас­ці гра­ма­дзя­ні­на пе­рад дзяр­жа­вай за ня­ўхіль­нае вы­ка­нан­не аба­вяз­каў, ус­кла­дзе­ных на яго Кан­сты­ту­цы­яй. Па­мер па­да­тку па­ві­нен быць спра­вяд­лі­вым і ра­зум­ным, за­бяс­печ­ваць ап­ты­маль­нае спа­лу­чэн­не (ба­ланс) дзяр­жаў­ных, гра­мад­скіх і пры­ват­ных ін­та­рэ­саў.

1.3. Пры ана­лі­зе ар­ты­ку­ла 26 За­ко­на «О го­су­дар­ствен­ном регулировании торговли и общественного питания в Республике Бе­ла­русь» (ра­шэн­не ад 30 снеж­ня 2013 г.) Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом уста­ноў­ле­на на­кі­ра­ва­насць яго па­ла­жэн­няў на аба­ро­ну доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі ў га­лі­не ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Так, пунк­там 2 ука­за­на­га ар­ты­ку­ла пра­ду­гледж­ва­юц­ца па­тра­ба­ван­ні да суб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, па­стаў­шчы­коў хар­чо­вых та­ва­раў, а так­са­ма да дзяр­жаў­ных ор­га­наў і ін­шых ар­га­ні­за­цый. У пры­ват­нас­ці, суб'­ек­там ганд­лю, якія ажыц­цяў­ля­юць ган­даль праз ар­га­ні­за­цыі ганд­лё­вай сет­кі або буй­ныя ма­га­зі­ны, суб'­ек­там гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, якія ажыц­цяў­ля­юць гра­мад­скае хар­ча­ван­не праз ар­га­ні­за­цыі сет­кі гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, і па­стаў­шчы­кам хар­чо­вых та­ва­раў, якія ажыц­цяў­ля­юць па­стаў­кі гэ­тых та­ва­раў у ганд­лё­выя сет­кі або буй­ныя ма­га­зі­ны, за­ба­ра­ня­ец­ца: ства­раць дыс­кры­мі­на­цый­ныя ўмо­вы, у тым лі­ку пе­ра­шко­ды для до­сту­пу на та­вар­ны ры­нак або вы­ха­ду з яго ін­шых суб'­ек­таў ганд­лю, суб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня і па­стаў­шчы­коў хар­чо­вых та­ва­раў, пры­му­шаць контр­аген­та за­клю­чаць да­га­вор з умо­ва­мі аб за­ба­ро­не на за­клю­чэн­не гэ­ты­мі асо­ба­мі да­га­во­раў, што пра­ду­гледж­ва­юць па­стаў­кі хар­чо­вых та­ва­раў, з ін­шы­мі юры­дыч­ны­мі асо­ба­мі, ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі, якія ажыц­цяў­ля­юць ана­ла­гіч­ную дзей­насць, і інш.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд лі­чыць, што пры­ве­дзе­ныя нор­мы ўка­за­на­га За­ко­на, за­сна­ва­ныя на па­ла­жэн­нях Кан­сты­ту­цыі аб роў­ных маг­чы­мас­цях сва­бод­на­га вы­ка­ры­стан­ня здоль­нас­цей і ма­ё­мас­ці для прад­пры­маль­ніц­кай і ін­шай не за­ба­ро­не­най за­ко­нам эка­на­міч­най дзей­нас­ці, на­кі­ра­ва­ны на про­ці­дзе­ян­не ма­на­па­ліс­тыч­най дзей­нас­ці і ня­доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі, ства­рэн­не ўмоў для эфек­тыў­на­га функ­цы­я­на­ван­ня та­вар­ных рын­каў, пра­ду­хі­лен­ня і стры­ман­ня ма­на­па­ліс­тыч­най дзей­нас­ці і ня­доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі, про­ці­дзе­ян­не не­да­пу­шчэн­ню, аб­ме­жа­ван­ню, уста­ра­нен­ню кан­ку­рэн­цыі з бо­ку дзяр­жаў­ных ор­га­наў, ін­шых ор­га­наў і ар­га­ні­за­цый. Пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не, якое ўста­наў­лі­ва­ец­ца на­зва­ным За­ко­нам, ад­каз­вае мэ­там раз­віц­ця спры­яль­на­га кан­ку­рэнт­на­га ася­род­дзя, аба­ро­ны пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў па­куп­ні­коў.

1.4. Ацэнь­ва­ю­чы кан­сты­ту­цый­насць змя­нен­няў і да­паў­нен­няў, якія ўно­сяц­ца ў за­ко­ны «Об общественных объединениях» і «О политических партиях», Кан­сты­ту­цый­ны Суд прый­шоў да вы­ва­ду аб іх на­кі­ра­ва­нас­ці на па­шы­рэн­не ўдзе­лу гра­ма­дзян у гра­мад­скіх аб'­яд­нан­нях, што свед­чыць аб раз­віц­ці дэ­ма­кра­тыі, а так­са­ма на кан­крэ­ты­за­цыю пра­ва­во­га ме­ха­ніз­му ства­рэн­ня гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, са­юзаў гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў і па­лі­тыч­ных пар­тый, звя­за­на­га з агуль­на­сцю ста­тут­ных мэт, што ад­па­вя­дае ін­та­рэ­сам асоб, якія ўва­хо­дзяць у гра­мад­скія аб'­яд­нан­ні, па­лі­тыч­ныя пар­тыі і іх са­ю­зы (ра­шэн­не ад 24 каст­рыч­ні­ка 2013 г.).

Ва ўка­за­ным ра­шэн­ні Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чыў так­са­ма, што за­ка­на­да­вец, рэа­лі­зу­ю­чы свае кан­сты­ту­цый­ныя паў­на­моц­твы па пры­няц­ці за­ко­наў, у тым лі­ку аб асноў­ным змес­це і прын­цы­пах ажыц­цяў­лен­ня пра­воў, сва­бод і аба­вяз­каў гра­ма­дзян (пункт 2 част­кі пер­шай ар­ты­ку­ла 97 і пункт 1 част­кі пер­шай ар­ты­ку­ла 98 Кан­сты­ту­цыі), мае пра­ва і аба­вя­за­ны вы­зна­чаць умо­вы і па­ра­дак ства­рэн­ня і дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў і па­лі­тыч­ных пар­тый, не па­ру­ша­ю­чы пра­ва кож­на­га на сва­бо­ду аб'­яд­нан­няў. Маг­чы­мыя аб­ме­жа­ван­ні, якія за­кра­на­юць пра­вы гра­ма­дзян, не па­він­ны ска­жаць сут­нас­ці кан­сты­ту­цый­ных пра­воў і сва­бод, пры­во­дзіць да стра­ты іх рэ­аль­на­га змес­ту, а па­він­ны пры­мя­няц­ца ва ўста­ноў­ле­ных за­ко­нам вы­пад­ках і быць су­раз­мер­ны­мі аба­ра­ня­е­мым гра­мад­скім і дзяр­жаў­ным ін­та­рэ­сам, пра­вам і сва­бо­дам ін­шых асоб (ар­ты­кул 23 Кан­сты­ту­цыі), у су­вя­зі з чым пра­ду­гледж­ва­е­мы за­ка­на­даў­цам па­ра­дак ства­рэн­ня і рэ­гіст­ра­цыі гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў і па­лі­тыч­ных пар­тый не па­ві­нен ства­раць не­аб­грун­та­ва­ных і не­пе­ра­адоль­ных пе­ра­шкод для ажыц­цяў­лен­ня гра­ма­дзя­на­мі кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва на сва­бо­ду аб'­яд­нан­няў.

1.5. У ра­шэн­ні ад 18 ліс­та­па­да 2013 г. «О соответствии Конституции Республики Бе­ла­русь За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам проведения вы­бо­ров и ре­фе­рен­ду­мов» Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чыў, што ў ад­па­вед­нас­ці з пунк­там 34 ар­ты­ку­ла 3 ука­за­на­га За­ко­на ў ар­ты­ку­ле 60 Вы­бар­ча­га ко­дэк­са за­ма­цоў­ва­ец­ца нор­ма, згод­на з якой гра­ма­дзя­нін мо­жа вы­лу­чац­ца кан­ды­да­там у дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў толь­кі па ад­ной вы­бар­чай акру­зе, а кан­ды­да­там у дэ­пу­та­ты мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў — па ад­ной вы­бар­чай акру­зе па вы­ба­рах у мяс­цо­вы Са­вет дэ­пу­та­таў ад­па­вед­на­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўзроў­ню. Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­знаў, што та­кі пра­ва­вы па­ды­ход ад­па­вя­дае па­ла­жэн­ню част­кі дру­гой ар­ты­ку­ла 66 Кан­сты­ту­цыі, якое пра­ду­гледж­вае, што кан­ды­да­ты, якія вы­бі­ра­юц­ца на дзяр­жаў­ныя па­са­ды, удзель­ні­ча­юць у вы­ба­рах на роў­ных пад­ста­вах, не су­пя­рэ­чыць ар­ты­ку­лу 38 Кан­сты­ту­цыі, які на­дае гра­ма­дзя­нам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пра­ва быць вы­бра­ны­мі ў дзяр­жаў­ныя ор­га­ны на асно­ве ўсе­агуль­на­га, роў­на­га, пра­мо­га або ўскос­на­га вы­бар­ча­га пра­ва пры тай­ным га­ла­са­ван­ні, а так­са­ма за­ма­ца­ва­на­му ва Усе­агуль­най дэк­ла­ра­цыі пра­воў ча­ла­ве­ка і Між­на­род­ным па­кце аб гра­ма­дзян­скіх і па­лі­тыч­ных пра­вах прын­цы­пу роў­на­сці пры пра­вя­дзен­ні вы­ба­раў. Вы­лу­чэн­не кан­ды­да­там толь­кі па ад­ной акру­зе бу­дзе са­дзей­ні­чаць ума­ца­ван­ню су­вя­зі па­між вы­бар­шчы­ка­мі акру­гі і кан­ды­да­та­мі ў дэ­пу­та­ты, па­слу­жыць вы­клю­чэн­ню ўдзе­лу ў пра­цэ­се вы­лу­чэн­ня кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты гра­ма­дзян, якія не ў поў­най ме­ры ад­каз­ва­юць ча­кан­ням і ўяў­лен­ням вы­бар­шчы­каў.

1.6. Ацэнь­ва­ю­чы ў ра­шэн­ні ад 5 лі­пе­ня 2013 г. кан­сты­ту­цый­насць па­ла­жэн­няў За­ко­на «Об ох­ра­не тру­да» ў но­вай рэ­дак­цыі, якія вы­зна­ча­юць пры­яры­тэт за­ха­ван­ня жыц­ця і зда­роўя ра­бот­ні­каў, Кан­сты­ту­цый­ны Суд зы­хо­дзіў з кан­сты­ту­цый­най нор­мы аб га­ран­та­ва­нас­ці пра­ва гра­ма­дзян на ахо­ву зда­роўя. Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом ука­за­на, што каш­тоў­нас­цю зда­роўя, якое па сут­нас­ці з'яў­ля­ец­ца не­ад­чу­жаль­ным да­бром, без яко­га змян­ша­ец­ца або губ­ля­ец­ца зна­чэн­не мно­гіх ін­шых да­брот і каш­тоў­нас­цей, прад­вы­зна­ча­ец­ца і ха­рак­тар аба­вяз­каў дзяр­жа­вы, якая пры­знае сваю ад­каз­насць за за­ха­ван­не і ўма­ца­ван­не зда­роўя лю­дзей, і, ад­па­вед­на, за змест пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ад­но­сін, звя­за­ных з рэа­лі­за­цы­яй гра­ма­дзя­на­мі ўка­за­на­га кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва.

У гэ­тым жа ра­шэн­ні ад­зна­ча­на не толь­кі за­ма­ца­ван­не ў ар­ты­ку­ле 22 Кан­сты­ту­цыі прын­цы­пу роў­на­сці ўсіх пе­рад за­ко­нам, на­дан­не жан­чы­нам у ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 32 Кан­сты­ту­цыі роў­ных з муж­чы­на­мі маг­чы­мас­цей у пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­цы і пра­цы, але і ства­рэн­не ўмоў для ахо­вы іх пра­цы і зда­роўя. Кан­сты­ту­цый­ны Суд ука­заў, што прын­цып юры­дыч­най роў­на­сці не мо­жа і не па­ві­нен рэа­лі­зоў­вац­ца без улі­ку агуль­на­пры­зна­най са­цы­яль­най ро­лі жан­чы­ны ў пра­даў­жэн­ні ро­ду, што аба­вяз­вае дзяр­жа­ву ўста­наў­лі­ваць да­дат­ко­выя га­ран­тыі, на­кі­ра­ва­ныя на ахо­ву зда­роўя жан­чын, у тым лі­ку ў га­лі­не ахо­вы пра­цы, у мэ­тах за­сця­ро­гі рэ­пра­дук­тыў­на­га зда­роўя жан­чын ад уз­дзе­ян­ня шкод­ных і (або) не­бяс­печ­ных вы­твор­чых фак­та­раў.

1.7. За­ко­нам «О внесении дополнений и изменений в За­кон Республики Бе­ла­русь «О воинской обязанности и воинской служ­бе» ўдак­лад­ня­юц­ца ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, якія вы­зва­ля­юц­ца ад пры­зы­ву на ва­ен­ную служ­бу, служ­бу ў рэ­зер­ве або не пад­ля­га­юць пры­зы­ву на ва­ен­ную служ­бу, служ­бу ў рэ­зер­ве. У пры­ват­нас­ці, ар­ты­кул 31 За­ко­на «О воинской обязанности и воинской служ­бе» да­паў­ня­ец­ца па­ла­жэн­нем аб вы­зва­лен­ні ад пры­зы­ву на ва­ен­ную служ­бу, служ­бу ў рэ­зер­ве гра­ма­дзян, якія ма­юць трох і больш дзя­цей.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чыў, што аба­ро­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — аба­вя­зак і свя­шчэн­ны доўг гра­ма­дзя­ні­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 57 Кан­сты­ту­цыі). Ра­зам з тым дзяр­жа­ва ад­каз­ная пе­рад гра­ма­дзя­ні­нам за ства­рэн­не ўмоў для сва­бод­на­га і год­на­га раз­віц­ця асо­бы (част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 2 Кан­сты­ту­цыі). Да лі­ку важ­ней­шых са­цы­яль­ных каш­тоў­нас­цей ад­но­сіц­ца сям'я як на­ту­раль­ная і асноў­ная ячэй­ка гра­мад­ства. Кан­сты­ту­цыя га­ран­туе, што шлюб, сям'я, ма­ця­рын­ства, баць­коў­ства і дзя­цін­ства зна­хо­дзяц­ца пад аба­ро­най дзяр­жа­вы; уста­наў­лі­вае, што баць­кі або асо­бы, якія іх за­мя­ня­юць, ма­юць пра­ва і аба­вя­за­ны вы­хоў­ваць дзя­цей, кла­па­ціц­ца аб іх зда­роўі, раз­віц­ці і на­ву­чан­ні (част­кі пер­шая і трэ­цяя ар­ты­ку­ла 32).

Вы­зва­ля­ю­чы ад пры­зы­ву на ва­ен­ную служ­бу, служ­бу ў рэ­зер­ве асоб, якія ма­юць трох і больш дзя­цей, за­ка­на­да­вец тым са­мым рэа­лі­зуе кан­сты­ту­цый­ныя па­ла­жэн­ні аб дзяр­жаў­най пад­трым­цы і аба­ро­не сям'і, ахо­ве пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў дзя­цей, за­бес­пя­чэн­ні спры­яль­ных умоў для іх раз­віц­ця, вы­ха­ван­ня і ста­наў­лен­ня. Та­кі па­ды­ход, па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, у поў­най ме­ры ад­па­вя­дае аб­ве­шча­на­му ў част­цы пер­шай ар­ты­ку­ла 1 Кан­сты­ту­цыі са­цы­яль­на­му ха­рак­та­ру бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

2. У якас­ці га­лоў­ных фак­та­раў за­цвяр­джэн­ня кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў за­ка­нат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ні Кан­сты­ту­цый­ны Суд ба­чыць ня­ўхіль­нае вы­ка­нан­не прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва, га­ран­та­ва­нае за­бес­пя­чэн­не пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян, ства­рэн­не і рэа­лі­за­цыю та­кіх пра­ва­вых ме­ха­ніз­маў, якія эфек­тыў­на са­дзей­ні­ча­лі б ума­ца­ван­ню кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці. Імен­на ў ін­та­рэ­сах аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей і пры­трым­лі­ван­ня ба­лан­су пра­воў і аба­вяз­каў, уза­ем­най ад­каз­нас­ці гра­ма­дзян і дзяр­жа­вы пры не­аб­ход­нас­ці да­пус­ка­ец­ца су­раз­мер­нае аб­ме­жа­ван­не пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян. Кан­сты­ту­цый­ны Суд у сва­іх ра­шэн­нях не­ад­на­ра­зо­ва пад­крэс­лі­ваў, што Кан­сты­ту­цыя пра­ду­гледж­вае маг­чы­масць не змян­шэн­ня або ад­маў­лен­ня пра­воў і сва­бод, а іх аб­ме­жа­ван­ня, гэ­та зна­чыць вы­зна­чэн­ня на ўзроў­ні за­ко­на да­пу­шчаль­ных ме­жаў ажыц­цяў­лен­ня пра­воў і сва­бод у ін­та­рэ­сах на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, гра­мад­ска­га па­рад­ку, аба­ро­ны ма­ра­лі, зда­роўя на­сель­ніц­тва, пра­воў і сва­бод ін­шых асоб. Пры гэ­тым уста­наў­лен­не аб­ме­жа­ван­няў па­він­на ажыц­цяў­ляц­ца не ад­воль­на, а з улі­кам та­кіх ас­но­ва­твор­ных прын­цы­паў, як роў­насць, спра­вяд­лі­васць, гу­ма­нізм і ра­зум­насць.

2.1. Так, пры пра­вер­цы За­ко­на «О физической куль­ту­ре и спор­те» Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га на част­ку дру­гую пунк­та 2 ар­ты­ку­ла 36, згод­на з якой у мэ­тах ахо­вы гра­мад­ска­га па­рад­ку і за­бес­пя­чэн­ня гра­мад­скай бяс­пе­кі пад­час пра­вя­дзен­ня спар­тыў­на-ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў су­пра­цоў­ні­кі ор­га­наў унут­ра­ных спраў, якія вы­кон­ва­юць аба­вяз­кі па ахо­ве гра­мад­ска­га па­рад­ку, ма­юць пра­ва пра­во­дзіць аса­біс­ты над­гляд гра­ма­дзян і над­гляд рэ­чаў, якія зна­хо­дзяц­ца пры іх, у тым лі­ку з да­па­мо­гай тэх­ніч­ных і спе­цы­яль­ных срод­каў.

У су­вя­зі з гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ны Суд па­цвер­дзіў пра­ва­вую па­зі­цыю, вы­ка­за­ную ім у ра­шэн­ні ад 28 каст­рыч­ні­ка 2011 г., у ад­па­вед­нас­ці з якой ме­ры аб­ме­жа­валь­на­га ха­рак­та­ру, што за­ма­цоў­ва­юц­ца ў За­ко­не «О мас­со­вых мероприятиях в Республике Бе­ла­русь», ад­па­вя­да­юць част­цы пер­шай ар­ты­ку­ла 23 Кан­сты­ту­цыі, якая да­пус­кае аб­ме­жа­ван­не пра­воў і сва­бод асо­бы толь­кі ў вы­пад­ках, пра­ду­гле­джа­ных за­ко­нам, у ін­та­рэ­сах на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, гра­мад­ска­га па­рад­ку, аба­ро­ны ма­ра­лі, зда­роўя на­сель­ніц­тва, пра­воў і сва­бод ін­шых асоб. Да­дзе­ныя ме­ры не ска­жа­юць сут­нас­ці кан­сты­ту­цый­ных пра­воў і сва­бод, не вя­дуць да стра­ты іх рэ­аль­на­га змес­ту, пры­мя­ня­юц­ца толь­кі ва ўста­ноў­ле­ных ука­за­ным За­ко­нам вы­пад­ках, су­раз­мер­ны аба­ра­ня­е­мым гра­мад­скім і дзяр­жаў­ным ін­та­рэ­сам, пра­вам і сва­бо­дам асо­бы.

Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом ад­зна­ча­на, што ўста­наў­лен­не аб­ме­жа­ван­няў пра­воў і сва­бод асо­бы не вы­клю­ча­ец­ца і нор­ма­мі між­на­род­ных ак­таў. Так, згод­на з пунк­там 2 ар­ты­ку­ла 29 Усе­агуль­най дэк­ла­ра­цыі пра­воў ча­ла­ве­ка пры ажыц­цяў­лен­ні сва­іх пра­воў і сва­бод кож­ны ча­ла­век па­ві­нен пад­вяр­гац­ца толь­кі та­кім аб­ме­жа­ван­ням, якія ўста­ноў­ле­ны за­ко­нам вы­ключ­на з мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня на­леж­на­га пры­знан­ня і па­ва­гі пра­воў і сва­бод ін­шых і за­да­валь­нен­ня спра­вяд­лі­вых па­тра­ба­ван­няў ма­ра­лі, гра­мад­ска­га па­рад­ку і агуль­на­га даб­ра­бы­ту ў дэ­ма­кра­тыч­ным гра­мад­стве.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­знаў, што аб­ме­жа­ван­ні пра­воў і сва­бод асо­бы, якія пра­ду­гледж­ва­юц­ца За­ко­нам «О физической куль­ту­ре и спор­те», вы­сту­па­юць срод­кам пра­ва­вой аба­ро­ны гра­мад­ска­га па­рад­ку і гра­мад­скай бяс­пе­кі, зда­роўя на­сель­ніц­тва, пра­воў і сва­бод ін­шых асоб.

2.2. Ар­ты­ку­лам 1 За­ко­на «О внесении дополнений и изменений в Ко­декс Республики Бе­ла­русь об образовании» пра­ду­гледж­ва­ец­ца пра­вя­дзен­не ў ся­рэд­ніх шко­лах — ву­чы­лі­шчах алім­пій­ска­га рэ­зер­ву або ў спе­цы­я­лі­за­ва­ных па спор­це кла­сах ад­бо­ру асоб, здоль­ных да­сяг­нуць вы­со­кіх вы­ні­каў у асоб­ным ві­дзе спор­ту, як ад­ной з умоў пры­ёму, а так­са­ма вы­клю­чэн­не на­ву­чэн­цаў ся­рэд­ніх школ — ву­чы­лі­шчаў алім­пій­ска­га рэ­зер­ву і спе­цы­я­лі­за­ва­ных па спор­це кла­саў су­во­раў­скіх ву­чы­лі­шчаў у сі­лу не­вы­ка­нан­ня на­ву­чаль­най пра­гра­мы па асоб­ным ві­дзе спор­ту, па­ру­шэн­ня спар­тыў­на­га рэ­жы­му або па­гар­шэн­ня ста­ну зда­роўя, якое пе­ра­шка­джае пра­цяг­ван­ню за­ня­тку вы­бра­ным ві­дам спор­ту. Пра­ана­лі­за­ваў­шы гэ­тыя па­ла­жэн­ні, Кан­сты­ту­цый­ны Суд прый­шоў да вы­ва­ду аб тым, што пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не, якое ўста­наў­лі­ва­ец­ца на­зва­ным За­ко­нам, не аб­мя­жоў­вае кан­сты­ту­цый­нае пра­ва ўка­за­ных асоб на аду­ка­цыю ў цэ­лым, бо яны ма­юць пра­ва атры­маць яго ў ін­шай уста­но­ве агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, і не су­пя­рэ­чыць кан­сты­ту­цый­на­му прын­цы­пу роў­на­сці ўсіх пе­рад за­ко­нам, па­коль­кі пры гэ­тым за­хоў­ва­ец­ца ба­ланс па­між пра­ва­мі і сва­бо­да­мі да­дзе­ных асоб і пуб­ліч­ны­мі ін­та­рэ­са­мі гра­мад­ства і дзяр­жа­вы.

3. Шэ­раг пра­ва­вых па­зі­цый, сфар­му­ля­ва­ных Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом, да­ты­чыц­ца ўсве­дам­лен­ня кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га сэн­су асоб­ных норм за­ко­наў.

3.1. Па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вы сэнс па­ла­жэн­няў За­ко­на «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам проведения вы­бо­ров и ре­фе­рен­ду­мов» (аб за­ба­ро­не агі­та­цыі, пры пра­вя­дзен­ні якой да­пус­ка­юц­ца зня­ва­га і па­клёп у ад­но­сі­нах да служ­бо­вых асоб Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, кан­ды­да­таў у Прэ­зі­дэн­ты Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, у дэ­пу­та­ты, і аб на­дан­ні Цэнт­раль­най ка­мі­сіі, тэ­ры­та­ры­яль­най, на­ва­коль­най вы­бар­чай ка­мі­сіі пра­ва ад­мя­ніць ра­шэн­не аб рэ­гіст­ра­цыі кан­ды­да­та ў вы­пад­ку па­ру­шэн­ня да­дзе­на­га па­тра­ба­ван­ня) за­клю­ча­ец­ца ў тым, што вы­бар­чыя ка­мі­сіі мо­гуць рэа­лі­за­ваць сваё пра­ва на ад­ме­ну ра­шэн­ня аб рэ­гіст­ра­цыі кан­ды­да­та па ўка­за­най пад­ста­ве толь­кі ў вы­пад­ку, ка­лі факт зня­ва­гі або па­клё­пу пры пра­вя­дзен­ні агі­та­цыі бу­дзе па­цвер­джа­ны ўсту­піў­шай у за­кон­ную сі­лу па­ста­но­вай аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні або пры­га­во­рам су­да. Та­кі па­ды­ход пра­ва­пры­мя­няль­ні­ка з'яў­ля­ец­ца пра­ва­мер­ным, бу­ду­чы за­сна­ва­ным у тым лі­ку на нор­ме ар­ты­ку­ла 26 Кан­сты­ту­цыі, згод­на з якой ні­хто не мо­жа быць пры­зна­ны ві­на­ва­тым у зла­чын­стве, ка­лі яго ві­на не бу­дзе ў пра­ду­гле­джа­ным за­ко­нам па­рад­ку да­ка­за­на і ўста­ноў­ле­на ўсту­піў­шым у за­кон­ную сі­лу пры­га­во­рам су­да, а так­са­ма ад­па­вед­ным кан­сты­ту­цый­ным прын­цы­пам роў­на­сці і спра­вяд­лі­вас­ці як не­аб­ход­ным умо­вам рэа­лі­за­цыі і аба­ро­ны пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян (ра­шэн­не ад 18 ліс­та­па­да 2013 г.).

3.2. У ар­ты­ку­ле 22 За­ко­на «О дра­го­цен­ных ме­та­ллах и дра­го­цен­ных кам­нях» пра­ду­гледж­ва­ец­ца, што асо­бы, ві­на­ва­тыя ў не­вы­ка­нан­ні або не­на­леж­ным вы­ка­нан­ні гэ­та­га За­ко­на, а так­са­ма ін­шых ак­таў за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у сфе­ры дзей­нас­ці з каш­тоў­ны­мі ме­та­ла­мі і каш­тоў­ны­мі ка­мя­ня­мі, ня­суць ад­каз­насць у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Кан­сты­ту­цый­ны Суд лі­чыць, што з улі­кам па­тра­ба­ван­няў ар­ты­ку­ла 23 Кан­сты­ту­цыі ад­каз­насць за пра­ва­па­ру­шэн­ні ў да­дзе­най сфе­ры па­він­на ўста­наў­лі­вац­ца на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні, у су­вя­зі з чым тэр­мін «за­ка­на­даў­ства» для мэт пры­мя­нен­ня ар­ты­ку­ла 22 ука­за­на­га За­ко­на не­аб­ход­на ра­зу­мець у больш вуз­кім сэн­се — як за­ка­на­даў­чыя ак­ты (ра­шэн­не ад 4 снеж­ня 2013 г.).

3.3. За­кон «О пра­во­вом положении иностранных граж­дан и лиц без граж­дан­ства в Республике Бе­ла­русь» (да­лей — За­кон аб ін­ша­зем­цах) да­паў­ня­ец­ца ар­ты­ку­лам 171

«Гарантии невысылки иностранцев», у ад­па­вед­нас­ці з якім ін­ша­зем­цы не мо­гуць быць вер­ну­ты або вы­сла­ны су­праць іх во­лі ў за­меж­ную дзяр­жа­ву, дзе іх жыц­цю або сва­бо­дзе па­гра­жае не­бяс­пе­ка з пры­чы­ны іх ра­сы, ве­ра­выз­нан­ня, гра­ма­дзян­ства, на­цы­я­наль­нас­ці, пры­на­леж­нас­ці да пэў­най са­цы­яль­най гру­пы або па­лі­тыч­ных пе­ра­ка­нан­няў або дзе ім па­гра­жа­юць ка­та­ван­ні (част­ка пер­шая). Ра­зам з тым у част­цы дру­гой да­дзе­на­га ар­ты­ку­ла ўста­наў­лі­ва­ец­ца, што па­ла­жэн­ні част­кі пер­шай не рас­паў­сюдж­ва­юц­ца на ін­ша­зем­цаў, якія ства­ра­юць па­гро­зу на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь або ўчы­ні­лі на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь зла­чын­ства, ад­не­се­нае Кры­мі­наль­ным ко­дэк­сам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — КК) да ка­тэ­го­рыі цяж­кіх або асаб­лі­ва цяж­кіх.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чыў, што па­ла­жэн­не част­кі пер­шай ар­ты­ку­ла 171 За­ко­на аб ін­ша­зем­цах на­кі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не рэа­лі­за­цыі пунк­та 1 ар­ты­ку­ла 3 Кан­вен­цыі су­праць ка­та­ван­няў і ін­шых жорст­кіх, бес­ча­ла­веч­ных або зне­ва­жа­ю­чых год­насць ві­даў абы­хо­джан­ня і па­ка­ран­ня ад 10 снеж­ня 1984 го­да, згод­на з якім не да­пус­ка­ец­ца вы­сы­лаць, вяр­таць або вы­да­ваць якую-не­будзь асо­бу дру­гой дзяр­жа­ве, ка­лі іс­ну­юць сур'­ёз­ныя пад­ста­вы мер­ка­ваць, што ёй мо­жа па­гра­жаць там пры­мя­нен­не ка­та­ван­няў. Пры гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га пра­ва­пры­мя­няль­ні­ка на тое, што вы­ка­нан­не пры­ве­дзе­най нор­мы ўка­за­най Кан­вен­цыі па­він­на быць за­бяс­пе­ча­на і пры рэа­лі­за­цыі част­кі дру­гой ар­ты­ку­ла 171 За­ко­на аб ін­ша­зем­цах (ра­шэн­не ад 26 снеж­ня 2013 г.).

Мэ­та сфар­му­ля­ва­ных пра­ва­вых па­зі­цый, ад­ра­са­ва­ных пра­ва­пры­мя­няль­ні­ку, — за­бяс­пе­чыць ад­на­знач­нае ра­зу­мен­не і ад­на­стай­нае пры­мя­нен­не норм пра­вя­ра­е­мых за­ко­наў, што да­зво­ліць пра­ду­хі­ліць маг­чы­масць па­ру­шэн­ня пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян і ар­га­ні­за­цый у пра­цэ­се пра­ва­пры­мя­нен­ня.

4. У асоб­ных пра­ва­вых па­зі­цы­ях Кан­сты­ту­цый­ны Суд ука­заў на вы­яў­ле­ныя ў за­ко­нах пра­ва­выя пра­бе­лы і ка­лі­зіі, пра­ва­вую не­дак­лад­насць, на­яў­насць якіх не ад­па­вя­дае вяр­шэн­ству Кан­сты­ту­цыі і мо­жа вы­клі­каць на прак­ты­цы па­ру­шэн­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці.

4.1. Так, Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом уста­ноў­ле­на пэў­ная ня­ўзгод­не­насць змя­нен­няў, якія ўно­сяц­ца ў Гас­па­дар­ча-пра­цэ­су­аль­ны ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — ГПК), з нор­ма­мі За­ко­на «О медиации». Згод­на са змя­нен­нем, што ўно­сіц­ца ў ар­ты­кул 1 ГПК, па­гад­няль­ная пра­цэ­ду­ра вы­зна­ча­ец­ца як ме­ды­я­цыя, якая пра­во­дзіц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з ГПК пас­ля ўзбу­джэн­ня вя­дзен­ня па спра­ве ў гас­па­дар­чым су­дзе, а па­гад­нен­не аб пры­мі­рэн­ні — як ме­ды­я­тыў­нае па­гад­нен­не, за­клю­ча­нае ба­ка­мі па вы­ні­ках пра­вя­дзен­ня па­гад­няль­най пра­цэ­ду­ры ў гас­па­дар­чым су­дзе. Ра­зам з тым у За­ко­не «О медиации» вы­зна­ча­на, што ме­ды­я­цыя — гэ­та пе­ра­га­во­ры ба­коў з удзе­лам ме­ды­я­та­ра ў мэ­тах урэ­гу­ля­ван­ня спрэч­кі (спрэ­чак) ба­коў шля­хам вы­пра­цоў­кі імі ўза­е­ма­пры­маль­на­га па­гад­нен­ня; для пра­вя­дзен­ня ме­ды­я­цыі ба­кі па ўза­ем­най зго­дзе вы­бі­ра­юць ме­ды­я­та­ра (аб­зац чац­вёр­ты ар­ты­ку­ла 1, пункт 1 ар­ты­ку­ла 12).

Нор­ма­мі ГПК уста­наў­лі­ва­ец­ца, што пры­мі­ры­цель — гэ­та асо­ба, якая на­зна­ча­ец­ца гас­па­дар­чым су­дом у ад­па­вед­нас­ці з да­дзе­ным Ко­дэк­сам для пра­вя­дзен­ня пе­ра­га­во­раў па­між ба­ка­мі ў па­гад­няль­най пра­цэ­ду­ры ў гас­па­дар­чым су­дзе (ар­ты­кул 1), у той час як у ад­па­вед­нас­ці з аб­за­цам трэ­цім ар­ты­ку­ла 1 За­ко­на «О медиации» ме­ды­я­тар — фі­зіч­ная асо­ба, якая ад­каз­вае па­тра­ба­ван­ням гэ­та­га За­ко­на і ўдзель­ні­чае ў пе­ра­га­во­рах ба­коў у якас­ці не­за­ці­каў­ле­най асо­бы ў мэ­тах са­дзей­ні­чан­ня ім ва ўрэ­гу­ля­ван­ні спрэч­кі (спрэ­чак).

Па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, у мэ­тах ад­на­стай­на­га пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ад­но­сін, звя­за­ных з пры­мя­нен­нем ме­ды­я­цыі, за­ка­на­даў­цу пры ўдас­ка­наль­ван­ні за­ка­на­даў­ства не­аб­ход­на ўнес­ці змя­нен­ні ў ГПК для ўзгад­нен­ня яго па­ла­жэн­няў з ука­за­ны­мі нор­ма­мі За­ко­на «О медиации», якія пра­ду­гледж­ва­юць удзел у пе­ра­га­во­рах ба­коў вы­бра­най імі па ўза­ем­най зго­дзе не­за­ці­каў­ле­най асо­бы (ме­ды­я­та­ра) у мэ­тах са­дзей­ні­чан­ня ім ва ўрэ­гу­ля­ван­ні спрэч­кі (спрэ­чак) (ра­шэн­не ад 8 лі­пе­ня 2013 г.).

4.2. Пры ацэн­цы кан­сты­ту­цый­нас­ці норм За­ко­на «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые ко­дек­сы Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам усиления мер ответственности за управление транс­порт­ным сред­ством в состоянии опьянения» (ра­шэн­не ад 5 лі­пе­ня 2013 г.) Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га на нор­му гэ­та­га За­ко­на, у ад­па­вед­нас­ці з якой част­ка 6 ар­ты­ку­ла 61 КК да­поў­не­на ска­зам аб тым, што не­за­леж­на ад пра­ва ўлас­нас­ці пад­ля­гае спе­цы­яль­най кан­фіс­ка­цыі транс­парт­ны сро­дак, якім кі­ра­ва­ла асо­ба, якая ўчы­ні­ла зла­чын­ства, пра­ду­гле­джа­нае ар­ты­ку­лам 3171 КК (за вы­клю­чэн­нем транс­парт­ных срод­каў, якія вы­бы­лі з за­кон­на­га ва­ло­дан­ня ўлас­ні­ка (ка­рыс­таль­ні­ка) апра­ча яго во­лі або ў вы­ні­ку про­ці­праў­ных дзе­ян­няў ін­шых асоб).

Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом пры­зна­на, што та­кое пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не ад­па­вя­дае ар­ты­ку­лу 44 Кан­сты­ту­цыі, згод­на з якім ажыц­цяў­лен­не пра­ва ўлас­нас­ці не па­він­на су­пя­рэ­чыць гра­мад­скай бяс­пе­цы, ушчам­ляць пра­вы і ін­та­рэ­сы, якія аба­ра­ня­юц­ца за­ко­нам, ін­шых асоб (част­ка шос­тая), пры­му­со­вае ад­чу­жэн­не ма­ё­мас­ці да­пус­ка­ец­ца згод­на з па­ста­но­вай су­да (част­ка пя­тая), а так­са­ма з част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 23 Кан­сты­ту­цыі, якая ўста­наў­лі­вае, што аб­ме­жа­ван­не пра­воў і сва­бод асо­бы да­пус­ка­ец­ца толь­кі ў вы­пад­ках, пра­ду­гле­джа­ных за­ко­нам, у ін­та­рэ­сах гра­мад­ска­га па­рад­ку, аба­ро­ны пра­воў і сва­бод ін­шых асоб.

Пры гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­нуў ува­гу пра­ва­пры­мя­няль­ні­ка на не­аб­ход­насць за­бес­пя­чэн­ня аба­ро­ны пра­воў улас­ні­ка транс­парт­на­га срод­ку і пры­няц­ця ім ад­па­вед­ных мер у вы­пад­ку пры­цяг­нен­ня асо­бы, якой да­ве­ра­на кі­ра­ван­не та­кім срод­кам, да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за здзяйс­нен­не пра­ва­па­ру­шэн­ня, пра­ду­гле­джа­на­га ар­ты­ку­лам 18.16 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях. Суд, ор­га­ны, якія вя­дуць ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс, і іх служ­бо­выя асо­бы па­він­ны на­леж­ным чы­нам па­ве­да­міць улас­ні­ку транс­парт­на­га срод­ку, што з'я­віў­ся пры­ла­дай або срод­кам здзяйс­нен­ня пра­ва­па­ру­шэн­ня, аб маг­чы­май спе­цы­яль­най кан­фіс­ка­цыі транс­парт­на­га срод­ку не­за­леж­на ад пра­ва ўлас­нас­ці пры паў­тор­ным (на пра­ця­гу го­да пас­ля на­кла­дан­ня ад­мі­ніст­ра­цый­на­га спаг­нан­ня) здзяйс­нен­ні ўка­за­най асо­бай ана­ла­гіч­на­га про­ці­праў­на­га дзе­ян­ня.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд так­са­ма лі­чыць, што пры да­лей­шым удас­ка­наль­ван­ні пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скіх ад­но­сін у да­дзе­най сфе­ры за­ка­на­даў­цу не­аб­ход­на ўлі­чыць ука­за­ную пра­ва­вую па­зі­цыю. Пры гэ­тым да­пус­ка­ец­ца пры­мя­нен­не і ін­шых за­ка­на­даў­чых па­ды­хо­даў у мэ­тах аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва ўлас­нас­ці, у пры­ват­нас­ці пра­да­стаў­лен­ня ўлас­ні­ку транс­парт­на­га срод­ку маг­чы­мас­ці атры­ман­ня ін­фар­ма­цыі аб пры­цяг­нен­ні да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці асо­бы, якой пра­ду­гледж­ва­ец­ца да­ве­рыць кі­ра­ван­не транс­парт­ным срод­кам.

4.3. На­яў­насць пра­бе­лу ў пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­ні ўста­ноў­ле­на Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом у За­ко­не «О внесении изменений и дополнений в Гражданский про­цес­су­аль­ный и Уго­лов­но-исполнительный ко­дек­сы Республики Бе­ла­русь» (ра­шэн­не ад 8 лі­пе­ня 2013 г.). Ар­ты­кул 28 Кры­мі­наль­на-вы­ка­наў­ча­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — КВК) да­паў­ня­ец­ца част­кай 2, што пра­ду­гледж­вае аб­вя­шчэн­не ў вы­шук асу­джа­на­га да гра­мад­скіх ра­бот, які скрыў­ся з мес­ца жы­хар­ства, мес­ца­зна­хо­джан­не яко­га не­вя­до­ма, і маг­чы­масць яго за­тры­ман­ня з санк­цыі пра­ку­ро­ра на тэр­мін да 30 су­так. Пры гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га за­ка­на­даў­ца на тое, што пры ўста­наў­лен­ні ў КВК маг­чы­мас­ці за­тры­ман­ня асу­джа­на­га да гра­мад­скіх ра­бот, які скрыў­ся з мес­ца жы­хар­ства і аб'­яў­ле­ны ў вы­шук, не вы­зна­ча­ны мес­цы і па­ра­дак утры­ман­ня та­кіх за­тры­ма­ных, што не­аб­ход­на ўлі­чыць пры да­лей­шым удас­ка­наль­ван­ні за­ка­на­даў­ства.

4.4. У ад­па­вед­нас­ці з ука­за­ным вы­шэй За­ко­нам ар­ты­ку­лы 61 і 113 КВК да­паў­ня­юц­ца па­ла­жэн­нем, згод­на з якім асу­джа­ныя да арыш­ту і па­збаў­лен­ня во­лі ма­юць пра­ва аб­скар­дзіць ра­шэн­не служ­бо­вай асо­бы аб на­кла­дан­ні спаг­нан­ня не паз­ней ад­на­го го­да з мо­ман­ту на­кла­дан­ня спаг­нан­ня.

Ад­нак пры гэ­тым, па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, за­ка­на­даў­цам не ў поў­най ме­ры ўлі­ча­ны прын­цып вяр­шэн­ства пра­ва, а так­са­ма па­тра­ба­ван­ні сіс­тэм­нас­ці і комп­лекс­нас­ці пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скіх ад­но­сін (ар­ты­кул 7 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «О нормативных пра­во­вых ак­тах Республики Бе­ла­русь»), з пры­чы­ны ча­го ўзнік­ла пра­ва­вая ка­лі­зія, па­коль­кі част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 3582 Гра­ма­дзян­ска­га пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — ГрПК) вы­зна­ча­на, што скар­га мо­жа быць па­да­дзе­на ў суд у ме­сяч­ны тэр­мін, які вы­ліч­ва­ец­ца з дня, ка­лі асу­джа­на­му да арыш­ту, па­збаў­лен­ня во­лі, па­жыц­цё­ва­га за­клю­чэн­ня, асо­бе, якая ўтрым­лі­ва­ец­ца пад вар­тай, ад­мі­ніст­ра­цый­на арыш­та­ва­на­му ста­ла вя­до­ма аб па­ру­шэн­ні яго пра­ва або пас­ля аб­скар­джан­ня на­кла­дзе­на­га спаг­нан­ня вы­шэй­ста­я­чай у па­рад­ку пад­па­рад­ка­ва­нас­ці служ­бо­вай асо­бе з дня атры­ман­ня ад­мо­вы ў за­да­валь­нен­ні скар­гі або з дня скан­чэн­ня ме­сяч­на­га тэр­мі­ну пас­ля па­да­чы скар­гі вы­шэй­ста­я­чай служ­бо­вай асо­бе.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд прый­шоў да вы­ва­ду аб ўзнік­шай ка­лі­зіі ўка­за­ных норм ГрПК і КВК, што рэ­гу­лю­юць пра­цэ­су­аль­ныя тэр­мі­ны аб­скар­джан­ня асу­джа­ны­мі да арыш­ту і па­збаў­лен­ня во­лі ў су­до­вым па­рад­ку ра­шэн­ня служ­бо­вай асо­бы па­праў­чай уста­но­вы аб пры­мя­нен­ні да іх мер спаг­нан­ня, якую за­ка­на­даў­цу пры ўдас­ка­наль­ван­ні за­ка­на­даў­ства не­аб­ход­на ўста­ра­ніць шля­хам уня­сен­ня ад­па­вед­ных змя­нен­няў у КВК.

4.5. У ра­шэн­ні ад 8 лі­пе­ня 2013 г. «О соответствии Конституции Республики Бе­ла­русь За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О внесении изменений и дополнений в За­кон Республики Бе­ла­русь «О меж­ду­на­род­ных до­го­во­рах Республики Бе­ла­русь» Кан­сты­ту­цый­ны Суд уста­на­віў на­яў­насць пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці, якая вы­ра­жа­ец­ца ў ад­сут­нас­ці ў За­ко­не «О меж­ду­на­род­ных до­го­во­рах Республики Бе­ла­русь» спе­цы­яль­ных па­ла­жэн­няў аб афі­цый­ным апуб­лі­ка­ван­ні ча­со­ва пры­мя­ня­е­мых Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь між­на­род­ных да­га­во­раў. Ра­зам з тым у та­кіх між­на­род­ных да­га­во­рах мо­гуць змя­шчац­ца па­ла­жэн­ні, якія не­па­срэд­на за­кра­на­юць пра­вы, сва­бо­ды і аба­вяз­кі гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Згод­на з част­кай вось­май ар­ты­ку­ла 32 За­ко­на «О меж­ду­на­род­ных до­го­во­рах Республики Бе­ла­русь» між­на­род­ны да­га­вор або част­ка між­на­род­на­га да­га­во­ра, ча­со­ва пры­мя­ня­е­мыя Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь да яго ўступ­лен­ня ў сі­лу, пад­ля­га­юць вы­ка­нан­ню ў тым жа па­рад­ку, што і між­на­род­ныя да­га­во­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія ўсту­пі­лі ў сі­лу.

З ана­лі­зу ўка­за­най нор­мы, па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, вы­ні­кае вы­вад аб тым, што ча­со­ва пры­мя­ня­е­мыя Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь між­на­род­ныя да­га­во­ры з'яў­ля­юц­ца са­стаў­ной част­кай яе пра­ва­вой сіс­тэ­мы. У су­вя­зі з гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га за­ка­на­даў­ца на не­аб­ход­насць вы­зна­чэн­ня па­рад­ку афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня ча­со­ва пры­мя­ня­е­мых Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь між­на­род­ных да­га­во­раў.

Па вы­ні­ках ажыц­цяў­лен­ня аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю за­ко­наў Кан­сты­ту­цый­ны Суд кан­ста­туе на­кі­ра­ва­насць на­ма­ган­няў Пар­ла­мен­та на па­ста­ян­нае ўдас­ка­наль­ван­не за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скіх ад­но­сін на асно­ве прын­цы­паў і норм Кан­сты­ту­цыі і агуль­на­пры­зна­ных прын­цы­паў між­на­род­на­га пра­ва.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што за­цвяр­джэн­не ў за­ка­нат­вор­час­ці кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей, вы­зна­чаль­ны ўплыў пра­воў і сва­бод ча­ла­ве­ка і гра­ма­дзя­ні­на на змест пра­ва­вых прад­пі­сан­няў вы­сту­па­юць у якас­ці асноў­ных кры­тэ­ры­яў ацэн­кі кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыі гра­мад­скіх ад­но­сін, якія склад­ва­юц­ца ў роз­ных сфе­рах жыц­ця­дзей­нас­ці гра­мад­ства і дзяр­жа­вы.

ІІ

У ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 116 Кан­сты­ту­цыі важ­ней­шай функ­цы­яй Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да з'яў­ля­ец­ца ажыц­цяў­лен­не кант­ро­лю кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў па пра­па­но­вах упаў­на­ва­жа­ных ор­га­наў: Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (з 1 сту­дзе­ня 2014 г. Вяр­хоў­ны Суд і Вы­шэй­шы Гас­па­дар­чы Суд аб'­яд­на­ны ў Вяр­хоў­ны Суд Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь). Па пра­па­но­вах ука­за­ных ор­га­наў Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­во­дзіць пра­вер­ку кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, якія ўсту­пі­лі ў сі­лу, у па­рад­ку на­ступ­на­га кант­ро­лю.

У ад­роз­нен­не ад па­чат­ко­ва­га пе­ры­я­ду ста­наў­лен­ня і раз­віц­ця ін­сты­ту­та кан­сты­ту­цый­на­га кант­ро­лю ў дзяр­жа­ве, ка­лі ўка­за­ная фор­ма кант­ро­лю бы­ла да­стат­ко­ва за­па­тра­ба­ва­най, на пра­ця­гу апош­ніх га­доў пра­па­ноў аб пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў ад упаў­на­ва­жа­ных ор­га­наў не па­сту­па­ла.

Сі­ту­а­цыя, якая скла­ла­ся, аб­умоў­ле­на шэ­ра­гам фак­та­раў як аб'­ек­тыў­на­га, так і суб'­ек­тыў­на­га ха­рак­та­ру. На­зі­ра­ец­ца тэн­дэн­цыя па­ста­ян­на­га ўдас­ка­наль­ван­ня нар­мат­вор­ча­га пра­цэ­су, у хо­дзе яко­га ўдзя­ля­ец­ца на­леж­ная ўва­га ана­лі­зу ад­па­вед­нас­ці нар­ма­тыў­ных па­ла­жэн­няў Кан­сты­ту­цыі яшчэ на ста­дыі пад­рых­тоў­кі пра­ек­таў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, у тым лі­ку шля­хам пра­вя­дзен­ня юры­дыч­ных экс­пер­тыз і пра­ва­вых да­сле­да­ван­няў нар­мат­вор­чы­мі ор­га­на­мі. У мэ­тах да­сяг­нен­ня не­аб­ход­на­га кам­пра­мі­су ў вы­зна­чэн­ні па­ды­хо­даў да пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скіх ад­но­сін па­між усі­мі ўдзель­ні­ка­мі нар­мат­вор­ча­га пра­цэ­су яшчэ на ста­дыі рас­пра­цоў­кі пра­ек­та нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та пра­во­дзіц­ца ад­па­вед­нае ўзгад­нен­не пра­ек­та.

Усе­ба­ко­вая і ста­ран­ная ра­бо­та па пад­рых­тоў­цы пра­ек­таў у знач­най ме­ры аб­умоў­лі­вае тое, што ўпаў­на­ва­жа­ныя ор­га­ны, якія з'яў­ля­юц­ца ак­тыў­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі нар­ма-
т­вор­ча­га пра­цэ­су, не зна­хо­дзяць пад­стаў для ўня­сен­ня ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­па­вед­ных пра­па­ноў пас­ля пры­няц­ця нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў.

Ра­зам з тым упаў­на­ва­жа­ныя ор­га­ны на­дзе­ле­ны пра­вам уня­сен­ня ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­па­ноў аб пра­вер­цы нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у вы­пад­ку ўзнік­нен­ня ў хо­дзе пры­мя­нен­ня ак­таў пы­тан­няў аб іх кан­сты­ту­цый­нас­ці. Не­па­ступ­лен­не пра­па­ноў у Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­во­дзіць да та­го, што нар­ма­тыў­ныя ак­ты, су­мнен­ні ад­нос­на кан­сты­ту­цый­нас­ці якіх узні­ка­юць на ста­дыі пра­ва­пры­мя­нен­ня, за­ста­юц­ца па-за сфе­рай кан­сты­ту­цый­на­га кант­ро­лю.

Кант­роль кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў з улі­кам пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі мо­жа за­бяс­печ­вац­ца так­са­ма пры да­па­мо­зе ме­ха­ніз­му ўскос­на­га до­сту­пу да кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя ў ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 22 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў, які пра­ду­гледж­вае маг­чы­масць гра­ма­дзян і ар­га­ні­за­цый звяр­нуц­ца ва ўпаў­на­ва­жа­ныя ор­га­ны з іні­цы­я­ты­вай аб уня­сен­ні ад­па­вед­най пра­па­но­вы ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд.

Па ін­фар­ма­цыі, пра­да­стаў­ле­най Кан­сты­ту­цый­на­му Су­ду Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, па­ла­та­мі Пар­ла­мен­та, Са­ве­там Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, у 2013 го­дзе ва ўпаў­на­ва­жа­ныя ор­га­ны па­сту­пі­ла 88 іні­цы­я­тыў­ных зва­ро­таў гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб, у якіх ста­ві­лі­ся пы­тан­ні аб не­аб­ход­нас­ці пра­вер­кі кан­сты­ту­цый­нас­ці асоб­ных норм ко­дэк­саў, за­ко­наў і пад­за­кон­ных ак­таў. Ад­нак пра­па­ноў на пад­ста­ве іні­цы­я­тыў­ных зва­ро­таў гра­ма­дзян і ар­га­ні­за­цый у Кан­сты­ту­цый­ны Суд не па­сту­па­ла.

Ад­сут­насць пра­па­ноў упаў­на­ва­жа­ных ор­га­наў у пэў­най ме­ры звя­за­на з не­да­стат­ко­вым пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нем ус­кос­на­га до­сту­пу да кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя. У пры­ня­тым На­цы­я­наль­ным схо­дам у снеж­ні 2013 го­да За­ко­не «О конституционном судопроизводстве» ме­ха­нізм ус­кос­на­га до­сту­пу да кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя ў поў­най ме­ры не ўрэ­гу­ля­ва­ны. Па-ра­ней­ша­му ма­юць па­трэ­бу ў вы­ра­шэн­ні пы­тан­ні за­ка­на­даў­чай рэг­ла­мен­та­цыі ме­жаў ацэн­кі ўпаў­на­ва­жа­ным ор­га­нам іні­цы­я­тыў­на­га зва­ро­ту, да­стат­ко­вас­ці пад­стаў для ўня­сен­ня ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­па­вед­на­га за­пы­ту.

Праб­лем­най з'яў­ля­ец­ца так­са­ма ад­сут­насць на­леж­на­га пра­ва­во­га ме­ха­ніз­му іні­цы­і­ра­ван­ня кан­сты­ту­цый­на­га кант­ро­лю нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, якія пад­ля­га­юць пры­мя­нен­ню пры раз­гля­дзе кан­крэт­ных спраў у су­дах агуль­най юрыс­дык­цыі. Дзе­ю­чы ме­ха­нізм рэа­лі­за­цыі ар­ты­ку­ла 112 Кан­сты­ту­цыі, за­ма­ца­ва­ны ў част­цы дру­гой ар­ты­ку­ла 7 Ко­дэк­са аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў, не вы­ра­шае на­леж­ным чы­нам пы­тан­не аб маг­чы­мас­ці на­кі­ра­ван­ня су­дом агуль­най юрыс­дык­цыі прэ­ю­ды­цы­яль­на­га за­пы­ту ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд аб кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та, які пад­ля­гае пры­мя­нен­ню ў кан­крэт­най спра­ве.

Пры пра­вер­цы Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у фор­ме на­ступ­на­га кант­ро­лю ацэнь­ва­ец­ца не толь­кі змест норм, але і сэнс, які на­да­ец­ца ім прак­ты­кай пры­мя­нен­ня, што аб­умоў­лі­вае не­аб­ход­насць пры­няц­ця на­леж­ных за­ка­на­даў­чых і ар­га­ні­за­цый­ных мер па рэ­аль­ным за­бес­пя­чэн­ні маг­чы­мас­ці пра­вер­кі кан­сты­ту­цый­нас­ці пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі.

З улі­кам вы­кла­дзе­на­га Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыя пра­ва­вой сіс­тэ­мы пра­ду­гледж­вае за­бес­пя­чэн­не вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі не толь­кі ў нар­мат­вор­чым пра­цэ­се, але і ў пра­ва­пры­мя­нен­ні, якое вы­сту­пае кры­тэ­ры­ем якас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў і іх эфек­тыў­нас­ці.

ІІІ

На пад­ста­ве част­кі пер­шай ар­ты­ку­ла 116 Кан­сты­ту­цыі, якая ўскла­ла ажыц­цяў­лен­не кант­ро­лю за кан­сты­ту­цый­нас­цю нар­ма­тыў­ных ак­таў у дзяр­жа­ве на Кан­сты­ту­цый­ны Суд, і част­кі вось­май ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са аб су­даў­лад­ка­ван­ні і ста­ту­се суд­дзяў Кан­сты­ту­цый­ны Суд мае пра­ва ўно­сіць Прэ­зі­дэн­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, у па­ла­ты На­цы­я­наль­на­га схо­ду, Са­вет Мі­ніст­раў, ін­шыя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны ў ад­па­вед­нас­ці з іх кам­пе­тэн­цы­яй пра­па­но­вы аб не­аб­ход­нас­ці ўня­сен­ня ў ак­ты за­ка­на­даў­ства змя­нен­няў і (або) да­паў­нен­няў, пры­няц­ця но­вых нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў.

У 2013 го­дзе Кан­сты­ту­цый­ны Суд рэа­лі­зоў­ваў ука­за­нае паў­на­моц­тва па вы­ні­ках ана­лі­зу пра­ва­вых праб­лем, вы­ра­шэн­не якіх мае знач­насць для за­цвяр­джэн­ня вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі, кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў нар­мат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ні, раз­віц­ця і аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей і да­сяг­нен­ня кан­сты­ту­цый­на знач­ных мэт.

Боль­шасць ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да пры­ня­та на асно­ве ана­лі­зу ін­фар­ма­цыі аб на­яў­нас­ці пра­ва­вых пра­бе­лаў, ка­лі­зій і пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці, аб якіх па­ве­дам­ля­лі гра­ма­дзя­не і ар­га­ні­за­цыі ў зва­ро­тах у Кан­сты­ту­цый­ны Суд на пад­ста­ве за­ка­на­даў­ства аб зва­ро­тах гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб і якія па­тра­ба­ва­лі на­леж­на­га рэ­ага­ван­ня.

Уся­го ў 2013 го­дзе па­сту­пі­ла 827 зва­ро­таў, у тым лі­ку пісь­мо­вых — 571, элект­рон­ных — 94, вус­ных — 148.

У зва­ро­тах па­стаў­ле­на больш за 800 пы­тан­няў пра­ва­во­га ха­рак­та­ру, у тым лі­ку аб удас­ка­наль­ван­ні па­ла­жэн­няў не­ка­то­рых нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, уня­сен­ні ў нар­ма­тыў­ныя пра­ва­выя ак­ты змя­нен­няў і да­паў­нен­няў, тлу­ма­чэн­ні нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, вы­ка­нан­ні і тлу­ма­чэн­ні ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да.

У зва­ро­тах, у пры­ват­нас­ці, ста­ві­лі­ся пы­тан­ні аб не­аб­ход­нас­ці вы­клю­чэн­ня ка­лі­зій, пра­бе­лаў, пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці ў ко­дэк­сах Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях, аб аду­ка­цыі, Жыл­лё­вым, Пад­атко­вым і інш.), за­ко­нах «О пенсионном обеспечении», «О вспо­мо­га­тель­ных репродуктивных технологиях», «О сво­бо­де совести и религиозных организациях», «Об оказании психиатрической помощи», не­ка­то­рых дэ­крэ­тах і ўка­зах Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, па­ста­но­вах Са­ве­та Мі­ніст­раў, па­ста­но­вах пле­ну­маў Вяр­хоў­на­га і Вы­шэй­ша­га Гас­па­дар­ча­га су­доў, ак­тах мі­ніс­тэр­стваў і ін­шых дзяр­жаў­ных ор­га­наў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

1. Так, на пад­ста­ве зва­ро­ту гра­ма­дзя­ні­на Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом пры­ня­та ра­шэн­не ад 25 ве­рас­ня 2013 г. «Об установлении про­цес­су­аль­но­го по­ряд­ка освобождения от упла­ты го­су­дар­ствен­ной пошлины за под­ачу в суд жа­лоб на постановления по де­лам об административных правонарушениях».

Па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, ад­сут­насць у гра­ма­дзя­ні­на маг­чы­мас­ці за­пла­ціць дзяр­жаў­ную пош­лі­ну ў су­вя­зі з яго ма­ё­мас­ным ста­но­ві­шчам не па­він­на пе­ра­шка­джаць ажыц­цяў­лен­ню ім пра­ва на су­до­вую аба­ро­ну, у тым лі­ку ў ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­цэ­се, па­коль­кі ін­шае азна­ча­ла б не­вы­ка­нан­не норм Кан­сты­ту­цыі, якія га­ран­ту­юць кож­на­му аба­ро­ну дзяр­жа­вай яго пра­воў і сва­бод, у тым лі­ку су­до­вую. Ад­ной з важ­ней­шых га­ран­тый рэа­лі­за­цыі та­ко­га пра­ва з'яў­ля­ец­ца ўста­наў­лен­не ў за­ка­на­даў­стве, якое рэ­гу­люе ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс, пра­цэ­су­аль­на­га па­рад­ку вы­зва­лен­ня гра­ма­дзян ад вы­пла­ты дзяр­жаў­най пош­лі­ны пры па­да­чы ў суд скарг на па­ста­но­вы па ад­мі­ніст­ра­цый­ных спра­вах. Ад­сут­насць у пра­цэ­су­аль­ным за­ка­на­даў­стве пра­ва­вых норм, якія ўста­наў­лі­ва­юць адзі­ны па­ды­ход да пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скіх ад­но­сін, звя­за­ных з вы­зва­лен­нем ад вы­пла­ты дзяр­жаў­най пош­лі­ны, не са­дзей­ні­чае фар­мі­ра­ван­ню ад­на­стай­най пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі.

У мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва, рэа­лі­за­цыі кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва кож­на­га на су­до­вую аба­ро­ну і лік­ві­да­цыі пра­бе­лу ў за­ка­на­даў­стве, якое ўста­наў­лі­вае па­ра­дак ад­мі­ніст­ра­цый­на­га пра­цэ­су, Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­знаў не­аб­ход­ным уня­сен­не ў Пра­цэ­су­аль­на-вы­ка­наў­чы ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях да­паў­нен­няў у част­цы вы­зна­чэн­ня па­рад­ку вы­зва­лен­ня су­дом (суд­дзёй) фі­зіч­ных асоб ад вы­пла­ты дзяр­жаў­най пош­лі­ны за па­да­чу ў суд скарг на па­ста­но­вы па спра­вах аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях.

2. У су­вя­зі са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом пры­ня­та ра­шэн­не ад 16 каст­рыч­ні­ка 2013 г. «Об ограничении дееспособности гражданина вследствие психического рас­строй­ства».

Па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, іс­ну­ю­чы пра­ва­вы ме­ха­нізм, які не ўліч­вае сту­пень фак­тыч­на­га зні­жэн­ня або ад­наў­лен­ня здоль­нас­ці гра­ма­дзя­ні­на ў пэў­най ме­ры ра­зу­мець зна­чэн­не сва­іх дзе­ян­няў або кі­ра­ваць імі з пры­чы­ны псі­хіч­на­га рас­строй­ства, свед­чыць аб кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вым пра­бе­ле ў за­ка­на­даў­чым рэ­гу­ля­ван­ні гра­мад­скіх ад­но­сін, звя­за­ных з пры­знан­нем гра­ма­дзя­ні­на не­дзея­здоль­ным.

Зы­хо­дзя­чы з уза­е­ма­звя­за­ных па­ла­жэн­няў ар­ты­ку­лаў 1, 2, 21, 23, 53, 59 Кан­сты­ту­цыі і між­на­род­на-пра­ва­вых ак­таў у сфе­ры аба­ро­ны пра­воў псі­хіч­на хво­рых асоб, у мэ­тах вы­ка­нан­ня кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва, за­бес­пя­чэн­ня кан­сты­ту­цый­ных га­ран­тый пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян і лік­ві­да­цыі пра­бе­лу ў за­ка­на­даў­стве Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­знаў не­аб­ход­ным уня­сен­не змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у ГрПК у част­цы за­ма­ца­ван­ня маг­чы­мас­ці аб­ме­жа­ван­ня дзея­здоль­нас­ці гра­ма­дзя­ні­на з пры­чы­ны псі­хіч­на­га рас­строй­ства (ду­шэў­най хва­ро­бы або сла­ба­га ро­зу­му) у за­леж­нас­ці ад сту­пе­ні фак­тыч­на­га зні­жэн­ня здоль­нас­ці ра­зу­мець зна­чэн­не сва­іх дзе­ян­няў або кі­ра­ваць імі і пры­знан­ня аб­ме­жа­ва­на дзея­здоль­ным гра­ма­дзя­ні­на, ра­ней пры­зна­на­га не­дзея­здоль­ным з пры­чы­ны псі­хіч­на­га рас­строй­ства (ду­шэў­най хва­ро­бы або сла­ба­га ро­зу­му), у вы­пад­ку ад­наў­лен­ня яго здоль­нас­ці ра­зу­мець у пэў­най ме­ры зна­чэн­не сва­іх дзе­ян­няў або кі­ра­ваць імі, а так­са­ма за­ма­ца­ван­ня гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вых вы­ні­каў пры­знан­ня су­дом гра­ма­дзян, якія па­ку­ту­юць на псі­хіч­ныя рас­строй­ствы, аб­ме­жа­ва­на дзея­здоль­ны­мі.

3. У ра­шэн­ні ад 11 снеж­ня 2013 г. «О пра­во­вом регулировании по­ряд­ка разрешения спо­ров, свя­зан­ных с расследованием не­счаст­ных слу­ча­ев на производстве» Кан­сты­ту­цый­ны Суд прый­шоў да вы­ва­ду аб тым, што Урад Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, рэа­лі­зу­ю­чы дэ­ле­га­ва­нае яму за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі паў­на­моц­тва ўста­наў­лі­ваць па­ра­дак рас­сле­да­ван­ня і ўлі­ку ня­шчас­ных вы­пад­каў на вы­твор­час­ці і пра­фе­сій­ных за­хвор­ван­няў, не меў пра­ва ра­зам з гэ­тым ажыц­цяў­ляць пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не пы­тан­няў су­да­вод­ства, уклю­ча­ю­чы ўста­наў­лен­не ўмоў рэа­лі­за­цыі кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва на су­до­вую аба­ро­ну.

Акра­мя та­го, Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­нуў ува­гу на тое, што ў ад­па­вед­нас­ці з Пра­ві­ла­мі рас­сле­да­ван­ня і ўлі­ку ня­шчас­ных вы­пад­каў на вы­твор­час­ці і пра­фе­сій­ных за­хвор­ван­няў, за­цвер­джа­ны­мі па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 15 сту­дзе­ня 2004 г. № 30, пра­ва па­цяр­пеў­ша­га і ін­шых за­ці­каў­ле­ных асоб на су­до­вую аба­ро­ну зна­хо­дзіц­ца ў за­леж­нас­ці ад пра­вя­дзен­ня дзяр­жаў­ным ін­спек­та­рам пра­цы рас­сле­да­ван­ня ня­шчас­на­га вы­пад­ку на вы­твор­час­ці і скла­дан­ня па яго вы­ні­ках за­клю­чэн­ня. Пра­ва на зва­рот у суд у вы­пад­ках, ка­лі дзяр­жаў­ным ін­спек­та­рам пра­цы за­клю­чэн­не не скла­да­ец­ца, да­дзе­ны­мі Пра­ві­ла­мі не пра­ду­гле­джа­на, у су­вя­зі з чым у ад­но­сі­нах да ўка­за­ных асоб не за­бяс­печ­ва­ец­ца кан­сты­ту­цый­нае пра­ва на су­до­вую аба­ро­ну.

У мэ­тах вы­ка­нан­ня прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва, рэа­лі­за­цыі кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва кож­на­га на су­до­вую аба­ро­ну і лік­ві­да­цыі пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­па­на­ваў Са­ве­ту Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за­бяс­пе­чыць уз­гад­нен­не ўка­за­ных Пра­віл з нор­ма­мі Пра­цоў­на­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — ПК) і ін­шых за­ка­на­даў­чых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у част­цы пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня па­рад­ку вы­ра­шэн­ня спрэ­чак, звя­за­ных з рас­сле­да­ван­нем ня­шчас­ных вы­пад­каў на вы­твор­час­ці.

Дзей­насць Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да па лік­ві­да­цыі пра­бе­лаў, ка­лі­зій і пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах на­кі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не эфек­тыў­на­га пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скіх ад­но­сін на пад­ста­ве прын­цы­паў і норм Кан­сты­ту­цыі і па­тра­буе апе­ра­тыў­най ра­бо­ты нар­мат­вор­чых ор­га­наў па да­сяг­нен­ні ўзгод­не­нас­ці і не­су­пя­рэч­лі­вас­ці пра­ва­вых прад­пі­сан­няў.

ІV

Вы­ка­нан­не ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, з'яў­ля­ю­чы­ся важ­ней­шым па­каз­чы­кам ста­ну кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў дзяр­жа­ве ў цэ­лым, свед­чыць так­са­ма аб на­цэ­ле­нас­ці і га­тоў­нас­ці дзяр­жаў­ных ор­га­наў, іх служ­бо­вых асоб кі­ра­вац­ца па­тра­ба­ван­ня­мі Кан­сты­ту­цыі, сцвяр­джаць яе вяр­шэн­ства і не­па­срэд­нае дзе­ян­не на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны, да­па­ма­га­ю­чы тым са­мым эфек­тыў­на­му функ­цы­я­на­ван­ню дзяр­жаў­ных ін­сты­ту­таў і па­вы­шэн­ню да­ве­ру да іх гра­ма­дзян.

Ацэнь­ва­ю­чы свое­ча­со­васць вы­ка­нан­ня сва­іх ра­шэн­няў, Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае ў асноў­ным ста­ноў­чыя вы­ні­кі дзей­нас­ці дзяр­жаў­ных ор­га­наў і служ­бо­вых асоб па пры­няц­ці імі не­аб­ход­ных мер, аба­зна­ча­ных у тым лі­ку ў ра­шэн­нях Су­да.

Ста­ноў­чай тэн­дэн­цы­яй з'яў­ля­ец­ца перш за ўсё ўлік за­ка­на­даў­цам пры ажыц­цяў­лен­ні за­ка­нат­вор­чай дзей­нас­ці пра­ва­вых па­зі­цый Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, сфар­му­ля­ва­ных ім у ра­шэн­нях па вы­ні­ках ажыц­цяў­лен­ня аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю кан­сты­ту­цый­нас­ці за­ко­наў, пры­ня­тых Пар­ла­мен­там і прад­стаў­ле­ных Прэ­зі­дэн­ту на под­піс.

1. У пры­ват­нас­ці, кі­ру­ю­чы­ся прын­цы­пам пра­ва­вой дак­лад­нас­ці, Кан­сты­ту­цый­ны Суд у ра­шэн­ні ад 22 снеж­ня 2009 г. звяр­нуў ува­гу на тое, што ў ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые ко­дек­сы Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам уго­лов­ной и административной ответственности» у санк­цыі част­кі 2 ар­ты­ку­ла 3171 КК за­ка­на­даў­цам уста­ноў­ле­ны ніж­няя і верх­няя (ад трох­сот да ты­ся­чы ба­за­вых ве­лі­чынь) ме­жы штра­фу за ўчы­нен­не кан­крэт­на­га зла­чын­ства.

У вы­ні­ку, па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, уз­нік­ла су­пя­рэч­насць па­між нор­ма­мі Агуль­най і Асаб­лі­вай час­так КК, па­коль­кі згод­на з част­кай 1 ар­ты­ку­ла 62 КК пры на­зна­чэн­ні па­ка­ран­ня ў вы­гля­дзе штра­фу суд кі­ру­ец­ца ме­жа­мі, уста­ноў­ле­ны­мі ар­ты­ку­лам 50 КК (ад трыц­ца­ці да ад­ной ты­ся­чы ба­за­вых ве­лі­чынь), што вы­клю­чае маг­чы­масць уста­наў­лен­ня за­ка­на­даў­цам ме­жаў штра­фу ў ар­ты­ку­лах Асаб­лі­вай част­кі КК. У су­вя­зі з гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ны Суд ука­заў так­са­ма на па­ру­шэн­не прын­цы­паў і сіс­тэ­мы па­бу­до­вы норм Агуль­най і Асаб­лі­вай час­так КК.

Да­дзе­ная пра­ва­вая па­зі­цыя Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да рэа­лі­за­ва­на ў За­ко­не ад 12 лі­пе­ня 2013 го­да «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые ко­дек­сы Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам усиления мер ответственности за управление транс­порт­ным сред­ством в состоянии опьянения». У вы­кла­дзе­ным у но­вай рэ­дак­цыі ар­ты­ку­ле 3171 КК ме­жы штра­фу не ўказ­ва­юц­ца.

2. У ра­шэн­ні ад 28 снеж­ня 2009 г. «О соответствии Конституции Республики Бе­ла­русь За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О внесении дополнений и изменений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам осуществления административных про­це­дур» Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га на не­аб­ход­насць за­бес­пя­чэн­ня ад­на­стай­на­га за­ка­на­даў­ча­га па­ды­хо­ду да рэ­гу­ля­ван­ня сход­ных пра­ва­ад­но­сін і ў су­вя­зі з гэ­тым ад­зна­ча­на, што пры­мя­няль­на да вы­пад­каў лік­ві­да­цыі гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, па­лі­тыч­ных пар­тый, іх са­юзаў, рэс­пуб­лі­кан­скіх дзяр­жаў­на-гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў пра­ве­ра­ным За­ко­нам не ўста­наў­лі­ва­ец­ца не­аб­ход­насць вы­клю­чэн­ня за­пі­саў аб іх дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі з Адзі­на­га дзяр­жаў­на­га рэ­гіст­ра юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, што з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вым у сі­лу па­тра­ба­ван­няў Дэ­крэ­та Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 16 сту­дзе­ня 2009 г. № 1 «О го­су­дар­ствен­ной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования».

Ука­за­ная пра­ва­вая па­зі­цыя Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да ўлі­ча­на ў За­ко­не ад 4 ліс­та­па­да 2013 го­да «О внесении дополнений и изменений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам деятельности политических партий и других общественных объединений», па­ла­жэн­ня­мі яко­га пра­ду­гледж­ва­ец­ца аба­вя­зак ад­па­вед­на­га рэ­гіст­ру­ю­ча­га ор­га­на ўнес­ці за­пі­сы ў Адзі­ны дзяр­жаў­ны рэ­гістр юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў і ў Дзяр­жаў­ны рэ­естр гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, са­юзаў або рэ­естр мяс­цо­вых гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, са­юзаў аб вы­клю­чэн­ні з іх гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня, са­ю­за, а так­са­ма аба­вя­зак Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь унес­ці за­пі­сы ў Адзі­ны дзяр­жаў­ны рэ­гістр юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў і Дзяр­жаў­ны рэ­естр па­лі­тыч­ных пар­тый, са­юзаў аб вы­клю­чэн­ні з іх па­лі­тыч­най пар­тыі, са­ю­за.

3. У За­ко­не ад 12 снеж­ня 2013 го­да «О внесении изменений и дополнения в прог­рам­мные за­ко­ны Республики Бе­ла­русь» улі­ча­на пра­ва­вая па­зі­цыя Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, вы­кла­дзе­ная ім у ра­шэн­нях ад 27 снеж­ня 2008 г. і ад 19 каст­рыч­ні­ка 2012 г., у ад­па­вед­нас­ці з якой змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў пра­грам­ныя за­ко­ны па­він­ны пры­мац­ца ў вы­гля­дзе асоб­ных за­ко­наў з вы­ка­нан­нем па­тра­ба­ван­ня част­кі чац­вёр­тай ар­ты­ку­ла 104 Кан­сты­ту­цыі (аб ква­лі­фі­ка­ва­ным га­ла­са­ван­ні).

4. Шэ­раг пра­ва­вых па­зі­цый Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да рэа­лі­за­ва­ны за­ка­на­даў­цам у За­ко­не «О внесении изменений и дополнений в Тру­до­вой ко­декс Республики Бе­ла­русь» (да­лей — За­кон аб уня­сен­ні змя­нен­няў у ПК).

4.1. Так, у ра­шэн­ні ад 5 са­ка­ві­ка 2009 г. «О пра­во­вом регулировании вы­пла­ты вы­ход­но­го пособия» Кан­сты­ту­цый­ны Суд ука­заў, што не­ад­на­знач­нае ра­зу­мен­не і пры­мя­нен­не пра­ва­вых норм, якія рэ­гу­лю­юць вы­пла­ту вы­хад­ной да­па­мо­гі і мі­ні­маль­най кам­пен­са­цыі за па­гар­шэн­не пра­ва­во­га ста­но­ві­шча ра­бот­ні­ка пры ска­са­ван­ні кант­рак­та з-за не­вы­ка­нан­ня або не­на­леж­на­га вы­ка­нан­ня яго ўмоў па ві­не най­маль­ні­ка, пры­вя­ло да фак­тыч­на­га вы­клю­чэн­ня маг­чы­мас­ці атры­ман­ня вы­хад­ной да­па­мо­гі, пра­ду­гле­джа­най част­кай трэ­цяй ар­ты­ку­ла 41 ПК. Па мер­ка­ван­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, вы­пад­кі, ка­лі вы­хад­ная да­па­мо­га не вы­плач­ва­ец­ца, па­він­ны вы­зна­чац­ца толь­кі на ўзроў­ні за­ко­на, у су­вя­зі з чым бы­ло пры­зна­на не­аб­ход­ным унес­ці ад­па­вед­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў ар­ты­ку­лы 41 і 48 ПК.

У ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам аб уня­сен­ні змя­нен­няў у ПК уне­се­ны змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў ар­ты­ку­лы 41 і 48 да­дзе­на­га Ко­дэк­са, якія да­зва­ля­юць дак­лад­на вы­зна­чыць нар­ма­тыў­ныя пра­ва­выя ак­ты, што пад­ля­га­юць пры­мя­нен­ню пры ўста­наў­лен­ні па­ме­ру вы­хад­ной да­па­мо­гі ра­бот­ні­кам, якім ак­та­мі за­ка­на­даў­ства пра­ду­гле­джа­на вы­пла­та мі­ні­маль­най кам­пен­са­цыі за ска­са­ван­не тэр­мі­но­ва­га пра­цоў­на­га да­га­во­ра.

4.2. У ра­шэн­ні ад 17 лі­пе­ня 2009 г. «Об обеспечении рав­ных прав граж­дан в сфе­ре тру­да» Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­нуў ува­гу на тое, што ад­сут­насць ва ўста­ноў­ле­ным пра­цоў­ным за­ка­на­даў­ствам пе­ра­лі­ку дыс­кры­мі­на­цый­ных аб­ста­він ука­зан­няў на ўзрост, мес­ца жы­хар­ства, роў­на як і вы­чар­паль­ны ха­рак­тар да­дзе­на­га пе­ра­лі­ку, знач­на аб­мя­жоў­вае га­ран­тыі рэа­лі­за­цыі кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва гра­ма­дзян на пра­цу, і пра­па­на­ваў Са­ве­ту Мі­ніст­раў пад­рых­та­ваць пра­ект за­ко­на аб уня­сен­ні ад­па­вед­ных да­паў­нен­няў у ПК.

Згод­на з вы­кла­дзе­най За­ко­нам аб уня­сен­ні змя­нен­няў у ПК част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 14 ПК у но­вай рэ­дак­цыі да дыс­кры­мі­на­цый­ных аб­ста­він у сфе­ры пра­цоў­ных ад­но­сін ад­не­се­ны ўзрост, мес­ца жы­хар­ства і ін­шыя аб­ста­ві­ны, не звя­за­ныя з дзе­ла­вы­мі якас­ця­мі і не аб­умоў­ле­ныя спе­цы­фі­кай пра­цоў­най функ­цыі ра­бот­ні­ка.

4.3. У ра­шэн­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да ад 16 снеж­ня 2009 г. «О необходимости разрешения коллизии меж­ду нормами за­ко­но­да­тель­ных ак­тов, предусматривающих дополнительное основание прекращения тру­до­во­го до­го­во­ра по пунк­ту 5 статьи 47 Тру­до­во­го ко­дек­са Республики Бе­ла­русь» звер­ну­та ўва­га на на­яў­ную ка­лі­зію па­між нор­ма­мі част­кі дру­гой ар­ты­ку­ла 16, част­кі пя­тай ар­ты­ку­ла 17 За­ко­на «О борь­бе с коррупцией» і пунк­та 5 ар­ты­ку­ла 47 ПК у да­чы­нен­ні да спы­нен­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра з дзяр­жаў­най служ­бо­вай асо­бай пры не­пад­пі­сан­ні або па­ру­шэн­ні ёю пісь­мо­ва­га аба­вя­за­цель­ства па вы­ка­нан­ні ўста­ноў­ле­ных аб­ме­жа­ван­няў. У мэ­тах вы­ра­шэн­ня ўка­за­най ка­лі­зіі, за­бес­пя­чэн­ня ад­на­знач­на­га ра­зу­мен­ня і ад­на­стай­на­га пры­мя­нен­ня норм за­ка­на­даў­ства Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­па­на­ваў унес­ці ад­па­вед­ныя змя­нен­ні ў ПК.

Вы­яў­ле­ная Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом ка­лі­зія па­між нор­ма­мі ПК і ўка­за­на­га За­ко­на ў част­цы ўста­наў­лен­ня да­дат­ко­вай пад­ста­вы спы­нен­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра з дзяр­жаў­ны­мі служ­бо­вы­мі асо­ба­мі ў вы­пад­ках не­пад­пі­сан­ня або па­ру­шэн­ня імі пісь­мо­ва­га аба­вя­за­цель­ства па вы­ка­нан­ні пра­ду­гле­джа­ных за­ка­на­даў­ствам аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй аб­ме­жа­ван­няў уста­ра­нё­на За­ко­нам аб уня­сен­ні змя­нен­няў у ПК шля­хам вы­кла­дан­ня пунк­та 5 ар­ты­ку­ла 47 ПК у но­вай рэ­дак­цыі. Тым са­мым улі­ча­ны прын­цып пра­ва­вой дак­лад­нас­ці, ство­ра­ны ўмо­вы для ад­на­знач­на­га ра­зу­мен­ня і ад­на­стай­на­га пры­мя­нен­ня норм да­дзе­ных за­ка­на­даў­чых ак­таў.

4.4. У мэ­тах рэа­лі­за­цыі кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­пу роў­на­сці ўсіх пе­рад за­ко­нам і норм, якія га­ран­ту­юць пра­ва на пра­цу, Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом пры­ня­та ра­шэн­не ад 4 каст­рыч­ні­ка 2011 г. «О не­ко­то­рых воп­ро­сах пра­во­во­го регулирования предоставления от­пус­ка по ухо­ду за ре­бен­ком», у якім ука­за­на, што не­пра­да­стаў­лен­не вод­пус­ку па до­гля­ду дзі­ця­ці да да­сяг­нен­ня ім уз­рос­ту трох га­доў пра­цу­ю­чым баць­ку, ін­шым сва­я­кам дзі­ця­ці ў вы­пад­ку, ка­лі ма­ці дзі­ця­ці з'яў­ля­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам, не за­сна­ва­на на кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­пах і нор­мах, якія вы­ні­ка­юць з сут­нас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь як са­цы­яль­най пра­ва­вой дзяр­жа­вы, аб­умоў­ле­на на­яў­нас­цю пра­бе­лу ў рэ­гу­ля­ван­ні ад­но­сін, якія склад­ва­юц­ца ў гэ­тай сфе­ры, што на прак­ты­цы пры­во­дзіць да па­ру­шэн­ня пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­знаў не­аб­ход­ным уста­ра­ніць пра­бел у пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­ні ад­но­сін, якія да­ты­чац­ца пра­да­стаў­лен­ня вод­пус­ку па до­гля­ду дзі­ця­ці да да­сяг­нен­ня ім уз­рос­ту трох га­доў, шля­хам за­ка­на­даў­ча­га за­ма­ца­ван­ня пра­ва пра­цу­ю­чых баць­кі, ін­шых сва­я­коў дзі­ця­ці, якія фак­тыч­на ажыц­цяў­ля­юць до­гляд дзі­ця­ці, на пра­да­стаў­лен­не ім ука­за­на­га вод­пус­ку і ў тым вы­пад­ку, ка­лі ма­ці дзі­ця­ці з'яў­ля­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам.

У ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам аб уня­сен­ні змя­нен­няў у ПК ар­ты­кул 185 ПК вы­кла­дзе­ны ў но­вай рэ­дак­цыі, згод­на з якой вод­пуск па до­гля­ду дзі­ця­ці да да­сяг­нен­ня ім уз­рос­ту трох га­доў мо­жа быць пра­да­стаў­ле­ны сва­я­ку, чле­ну сям'і дзі­ця­ці, які фак­тыч­на ажыц­цяў­ляе за ім до­гляд, у вы­пад­ку за­ня­тас­ці ма­ці дзі­ця­ці (пра­ца, служ­ба, на­ву­чан­не) або ажыц­цяў­лен­ня ёю са­ма­стой­ных ві­даў дзей­нас­ці, пра­ду­гле­джа­ных за­ка­на­даў­ствам (гэ­та зна­чыць у вы­пад­ках, ка­лі ма­ці з'яў­ля­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам, на­та­ры­у­сам, ад­ва­ка­там, твор­чым ра­бот­ні­кам, асо­бай, якая ажыц­цяў­ляе ра­мес­ную дзей­насць, дзей­насць у сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му).

У той жа час Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­тае ўва­гу на іс­ну­ю­чае за­цяг­ван­не пра­цэ­су вы­ка­нан­ня асоб­ных ра­шэн­няў Су­да, на­кі­ра­ва­ных на лік­ві­да­цыю пра­бе­лаў, вы­клю­чэн­не ка­лі­зій і пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці, і ад­зна­чае, што не­свое­ча­со­вае вы­ка­нан­не та­кіх ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да азна­чае маг­чы­масць пра­цяг­ла­га ні­чым не апраў­да­на­га за­ха­ван­ня ў пра­ва­вым по­лі нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, што змя­шча­юць пра­ва­выя пра­бе­лы, ка­лі­зіі і пра­ва­вую не­дак­лад­насць, пры­мя­нен­не якіх мо­жа па­цяг­нуць па­ру­шэн­не прын­цы­пу вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі, асла­біць га­ран­тыі аба­ро­ны пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян і ар­га­ні­за­цый.

V

1. Ана­ліз спраў і ма­тэ­ры­я­лаў, раз­гле­джа­ных Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом, да­зва­ляе зра­біць вы­вад аб на­кі­ра­ва­нас­ці на­ма­ган­няў дзяр­жаў­ных ор­га­наў і служ­бо­вых асоб на пад­тры­ман­не на­леж­на­га ўзроў­ню кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці як рэ­жы­му ня­ўхіль­на­га вы­ка­нан­ня Кан­сты­ту­цыі ў нар­мат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ні ўсі­мі суб'­ек­та­мі пра­ва.

У 2013 го­дзе не бы­ло вы­яў­ле­на вы­пад­каў іс­тот­на­га па­ру­шэн­ня кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў у за­ка­нат­вор­чым пра­цэ­се. Усе за­ко­ны, пра­ве­ра­ныя ў па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю, пры­зна­ны ад­па­вед­ны­мі Кан­сты­ту­цыі. У ра­шэн­нях і пра­ва­вых па­зі­цы­ях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, пры­ня­тых па вы­ні­ках пра­вер­кі кан­сты­ту­цый­нас­ці за­ко­наў, ад­зна­ча­ны ста­ноў­чыя тэн­дэн­цыі, якія свед­чаць аб раз­віц­ці кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­паў і норм у пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­ні гра­мад­скіх ад­но­сін. Вы­яў­ле­ныя пра­ва­выя пра­бе­лы і пра­ва­вая не­дак­лад­насць у за­ка­на­даў­чых ак­тах не но­сяць сіс­тэм­на­га ха­рак­та­ру і мо­гуць быць уста­ра­нё­ны ў пра­цэ­се ўдас­ка­наль­ван­ня за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня.

2. Кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыя гра­мад­скіх ад­но­сін пра­ду­гледж­вае пра­мое ўздзе­ян­не кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­паў і норм на са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя і гра­мад­ска-па­лі­тыч­ныя пра­цэ­сы пры да­па­мо­зе пра­ва­вых ме­ха­ніз­маў за­бес­пя­чэн­ня вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі і яе пра­мо­га дзе­ян­ня.

Кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыя гра­мад­скіх ад­но­сін у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь па­тра­буе мэ­та­на­кі­ра­ва­на­га пра­вя­дзен­ня на­ву­ко­ва аб­грун­та­ва­най пра­ва­вой па­лі­ты­кі дзяр­жа­вы. Пры­ня­тыя ра­ней Кан­цэп­цыя су­до­ва-пра­ва­вой рэ­фор­мы (1992 год) і Кан­цэп­цыя ўдас­ка­наль­ван­ня за­ка­на­даў­ства (2002 год) ады­гра­лі важ­ную ро­лю ў ста­наў­лен­ні пра­ва­вой сіс­тэ­мы су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы. Ра­зам з тым да­сяг­ну­ты ўзро­вень дзяр­жаў­на­га бу­даў­ніц­тва і са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця, іс­ну­ю­чыя ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы аб­умоў­лі­ва­юць не­аб­ход­насць рас­пра­цоў­кі комп­лекс­на­га да­ку­мен­та — адзі­най Кан­цэп­цыі дзяр­жаў­най пра­ва­вой па­лі­ты­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у мэ­тах на­леж­на­га пра­ва­во­га за­бес­пя­чэн­ня дзяр­жаў­ных і гра­мад­скіх ін­та­рэ­саў, пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян у су­час­ных умо­вах.

3. Пры вы­пра­цоў­цы стра­тэ­гіі пра­ва­вой па­лі­ты­кі дзяр­жа­вы, удас­ка­наль­ван­ні пра­ва­вой сіс­тэ­мы не­аб­ход­на грун­та­вац­ца на кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вой дакт­ры­не, якая ўяў­ляе са­бой тэ­а­рэ­тыч­ныя па­ла­жэн­ні і на­ву­ко­выя кан­цэп­цыі, усве­дам­лен­не і ра­зу­мен­не кан­сты­ту­цый­ных ідэй, каш­тоў­нас­цей і мэт, рэа­лі­за­цыю і раз­віц­цё, ін­тэр­прэ­та­цыю і дакт­ры­наль­нае тлу­ма­чэн­не кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­паў і норм як у на­ву­ко­вых кры­ні­цах, так і ў нар­мат­вор­час­ці і пра­ва­пры­мя­нен­ні.

Пэў­ны ўклад у фар­мі­ра­ван­не на­цы­я­наль­най кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вой дакт­ры­ны ўно­сіць Кан­сты­ту­цый­ны Суд, які сва­і­мі ра­шэн­ня­мі і пра­ва­вы­мі па­зі­цы­я­мі пры да­па­мо­зе вы­яў­лен­ня кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га сэн­су норм за­ко­наў сцвяр­джае вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі, са­дзей­ні­чае вы­пра­цоў­цы дзейс­на­га ме­ха­ніз­му за­бес­пя­чэн­ня пра­воў і сва­бод ча­ла­ве­ка.

4. За­ха­ван­не ста­біль­нас­ці фун­да­мен­таль­ных кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў спры­яе па­сту­паль­на­му раз­віц­цю дзяр­жа­вы і гра­мад­ства, удас­ка­наль­ван­ню ме­ха­ніз­маў кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вой аба­ро­ны пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян. Ра­зам з тым да­лей­шае раз­віц­цё гра­мад­скіх ад­но­сін не вы­клю­чае маг­чы­мас­ці пэў­най ка­рэк­ці­роў­кі асоб­ных норм Кан­сты­ту­цыі ў на­прам­ку да­лей­шай ап­ты­мі­за­цыі кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня з улі­кам уз­нік­нен­ня аб'­ек­тыў­ных аб­ста­він.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­тае ўва­гу на тое, што з пры­няц­цем у ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 109 Кан­сты­ту­цыі за­ка­на­даў­чых ак­таў, на­кі­ра­ва­ных на ства­рэн­не адзі­най сіс­тэ­мы су­доў агуль­най юрыс­дык­цыі, аб'­яд­нан­нем Вяр­хоў­на­га Су­да і Вы­шэй­ша­га Гас­па­дар­ча­га Су­да ў адзі­ны вы­шэй­шы су­до­вы ор­ган — Вяр­хоў­ны Суд уз­нік­ла аб'­ек­тыў­ная не­аб­ход­насць удак­лад­нен­ня не­ка­то­рых па­ла­жэн­няў Кан­сты­ту­цыі ў мэ­тах лік­ві­да­цыі пра­ва­вой не­дак­лад­нас­ці.

У су­вя­зі з гэ­тым Кан­сты­ту­цый­ны Суд мяр­куе, што, уліч­ва­ю­чы мес­ца і ро­лю Вяр­хоў­на­га Су­да ў су­до­вай сіс­тэ­ме Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, грун­ту­ю­чы­ся на кан­сты­ту­цый­ным прын­цы­пе па­дзе­лу ўлад, не­аб­ход­на на кан­сты­ту­цый­ным уз­роў­ні за­ма­ца­ваць ста­тус Вяр­хоў­на­га Су­да як вы­шэй­ша­га су­до­ва­га ор­га­на, які ўзна­чаль­вае сіс­тэ­му су­доў агуль­най юрыс­дык­цыі.

Пры гэ­тым у мэ­тах па­шы­рэн­ня до­сту­пу да кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя мэ­та­згод­на на­дзя­ліць Ге­не­раль­на­га пра­ку­ро­ра пра­вам уня­сен­ня пра­па­ноў у Кан­сты­ту­цый­ны Суд аб пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­ці нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, а су­ды агуль­най юрыс­дык­цыі — пра­вам прэ­ю­ды­цы­яль­на­га за­пы­ту ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд.

5. Вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі ў пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­ні ўдзе­лу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у між­на­род­ных зно­сі­нах за­цвяр­джа­ец­ца зы­хо­дзя­чы з на­ступ­ных кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў.

Адзі­най кры­ні­цай дзяр­жаў­най ула­ды і нось­бі­там су­ве­рэ­ні­тэ­ту ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца на­род, які ажыц­цяў­ляе сваю ўла­ду не­па­срэд­на, праз прад­стаў­ні­чыя і ін­шыя ор­га­ны ў фор­мах і ме­жах, вы­зна­ча­ных Кан­сты­ту­цы­яй. Бу­ду­чы паў­на­праў­ным суб'­ек­там су­свет­най су­поль­нас­ці, ва­ло­да­ю­чы вяр­шэн­ствам і паў­на­той ула­ды на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь са­ма­стой­на ажыц­цяў­ляе ўнут­ра­ную і знеш­нюю па­лі­ты­ку, пры­знае пры­яры­тэт агуль­на­пры­зна­ных прын­цы­паў між­на­род­на­га пра­ва і за­бяс­печ­вае ад­па­вед­насць ім за­ка­на­даў­ства, у ад­па­вед­нас­ці з нор­ма­мі між­на­род­на­га пра­ва мо­жа на доб­ра­ах­вот­най асно­ве ўва­хо­дзіць у між­дзяр­жаў­ныя ўтва­рэн­ні і вы­хо­дзіць з іх. Пры гэ­тым не да­пус­ка­ец­ца за­клю­чэн­не між­на­род­ных да­га­во­раў, якія су­пя­рэ­чаць Кан­сты­ту­цыі.

Ад­кры­тасць Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь для між­на­род­на-пра­ва­вой ін­тэ­гра­цыі аб­умоў­лі­вае маг­чы­масць пе­ра­да­чы част­кі су­ве­рэн­ных паў­на­моц­тваў над­на­цы­я­наль­ным струк­ту­рам між­дзяр­жаў­ных аб'­яд­нан­няў. Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што пры гэ­тым, зы­хо­дзя­чы з вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыі, не мо­гуць аб­мя­жоў­вац­ца су­ве­рэн­нае пра­ва на­ро­да Бе­ла­ру­сі са­ма­стой­на вы­зна­чаць свой шлях раз­віц­ця, змя­няц­ца дэ­ма­кра­тыч­ны, са­цы­яль­ны і пра­ва­вы ха­рак­тар бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, змян­шац­ца кан­сты­ту­цый­ныя пра­вы і сва­бо­ды гра­ма­дзян.

6. Кан­сты­ту­цыя — Асноў­ны За­кон, які не толь­кі за­ма­цоў­вае прын­цы­пы і нор­мы, па якіх дзяр­жа­ва і гра­мад­ства жы­вуць у ця­пе­раш­ні час, але і вы­зна­чае шля­хі раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на доў­га­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву як дэ­ма­кра­тыч­най са­цы­яль­най пра­ва­вой дзяр­жа­вы, у якой ча­ла­век, яго пра­вы, сва­бо­ды і га­ран­тыі іх рэа­лі­за­цыі з'яў­ля­юц­ца най­вы­шэй­шай каш­тоў­нас­цю і мэ­тай гра­мад­ства і дзяр­жа­вы.

У Кан­сты­ту­цыі за­кла­дзе­ны знач­ны па­тэн­цы­ял пра­ва­вых пе­ра­ўтва­рэн­няў. Шля­хам тлу­ма­чэн­ня кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў, вы­яў­лен­ня кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га сэн­су норм за­ка­на­даў­чых ак­таў аба­га­ча­ец­ца змест Кан­сты­ту­цыі, ажыц­цяў­ля­ец­ца яго пры­ра­шчэн­не дакт­ры­наль­ны­мі па­ла­жэн­ня­мі. Гэ­та шмат­ра­зо­ва ўзмац­няе рэ­гу­ля­тыў­ны па­тэн­цы­ял Кан­сты­ту­цыі, ад­кры­вае пра­стор яе пра­мо­му дзе­ян­ню, да­зва­ляе гра­ма­дзя­нам і служ­бо­вым асо­бам ус­пры­маць Асноў­ны За­кон на­шай дзяр­жа­вы не прос­та як су­куп­насць пра­ва­вых норм і прын­цы­паў, што ва­ло­да­юць вы­шэй­шай юры­дыч­най сі­лай, а як на­поў­не­ны рэ­аль­ным змес­там гра­мад­скі да­га­вор, на асно­ве яко­га да­ся­га­юц­ца гра­мад­ская зго­да і да­вер па­між асо­бай, гра­мад­ствам і дзяр­жаў­най ула­дай.

7. Ува­саб­лен­не ў жыц­цё вяр­шэн­ства і пра­мо­га дзе­ян­ня Кан­сты­ту­цыі, ума­ца­ван­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці аб­умоў­лі­ва­юць ста­наў­лен­не ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь кан­сты­ту­цы­я­на­ліз­му, важ­ней­шы­мі скла­даль­ні­ка­мі яко­га вы­сту­па­юць вяр­шэн­ства пра­ва, ня­ўхіль­нае вы­ка­нан­не кан­сты­ту­цый­ных прад­пі­сан­няў усі­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі, ар­га­ні­за­цы­я­мі, служ­бо­вы­мі асо­ба­мі і гра­ма­дзя­на­мі, уста­наў­лен­не ба­лан­су ін­та­рэ­саў асо­бы, гра­мад­ства і дзяр­жа­вы на асно­ве кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цей.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд лі­чыць, што ўма­ца­ван­не ва ўсіх сфе­рах дзяр­жаў­на­га і гра­мад­ска­га жыц­ця кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці, за­бес­пя­чэн­не кан­сты­ту­цы­я­на­лі­за­цыі гра­мад­скіх ад­но­сін, фар­мі­ра­ван­не кан­сты­ту­цый­най куль­ту­ры з'яў­ля­юц­ца аба­вяз­кам усіх дзяр­жаў­ных і гра­мад­скіх ін­сты­ту­таў, служ­бо­вых асоб і гра­ма­дзян. Праз асэн­са­ван­не і рэа­лі­за­цыю кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў ад­бы­ва­ец­ца ста­наў­лен­не ча­ла­ве­ка і гра­ма­дзя­ні­на як нось­бі­та кан­сты­ту­цый­ных пра­воў, сва­бод і аба­вяз­каў, ак­тыў­на­га ўдзель­ні­ка кан­сты­ту­цый­ных ад­но­сін.

 

Гэ­та Па­слан­не пры­ня­та на па­ся­джэн­ні Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь 21 сту­дзе­ня 2014 г.

 

Стар­шын­ству­ю­чы —

Стар­шы­ня Кан­сты­ту­цый­на­га

Су­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь                                                                    П.П.Міклашэвіч.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.