Вы тут

Пачні дзень з... кефіру, або Штрыхі да партрэта прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты»


Якасць та­ва­ру — леп­шая рэ­кла­ма

Коль­кі ні да­во­дзі­ла­ся на­вед­ваць па­віль­ён № 10 пры­ват­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Ма­зыр­скія ма­лоч­ныя пра­дук­ты», што зна­хо­дзіц­ца на Цэнт­раль­ным рын­ку ў Го­ме­лі, заў­сё­ды ба­чы­лі там па­куп­ні­коў: чар­га з са­май ра­ні­цы ледзь не да абе­да, ды ня­ма­ла іх і пад ка­нец пра­цоў­на­га дня. Та­кое ўра­жан­не, што па­віль­ён ні­ко­лі не пус­туе. Вы­ра­шы­лі па­ці­ка­віц­ца ў пра­даў­шчы­цы Але­ны Са­сні­ной, у чым тут спра­ва, і ў ад­каз па­чу­лі: «Вы лепш са­мі спы­тай­це ў па­куп­ні­коў аб гэ­тым, бо я — прад­стаў­ні­ца, як га­во­рыц­ца, за­ці­каў­ле­на­га бо­ку і ма­гу быць не­аб'­ек­тыў­най».

11-2

Што ж, па­ра­да слуш­ная. Пер­шай нам на во­чы тра­пі­ла пен­сі­я­нер­ка Ва­лян­ці­на Ва­сіль­еў­на Жа­лез­ня­ко­ва, што жы­ве на ву­лі­цы Кар­по­ві­ча. Яна ака­за­ла­ся жан­чы­най га­вар­кой і па­ве­да­мі­ла, што шмат га­доў з'яў­ля­ец­ца па­ста­ян­най на­вед­валь­ні­цай па­віль­ё­на, які за­да­валь­няе яе ва ўсім. Асар­ты­мент та­ва­раў вель­мі шы­ро­кі, вет­лі­вас­ці пра­даў­шчы­цам не зай­маць. Ма­лай­цы, ад­ным сло­вам. Ня­хай у іх ву­чац­ца ін­шыя ганд­ля­ры.

Гу­та­рым з Ан­жэ­лай Ве­ра­ме­е­вай, якая жы­ве по­бач з рын­кам і так­са­ма не жа­дае мя­няць па­віль­ён на ін­шую ганд­лё­вую кроп­ку. Ве­да­е­це, ска­за­ла яна, пра­даў­шчы­цы ад­пус­ка­юць та­вар не моўч­кі, а ста­ра­юц­ца ра­біць ней­кія ка­мен­та­рыі да іх: які­мі, на­прык­лад, ка­рыс­ны­мі якас­ця­мі яны ва­ло­да­юць, з чым лепш спа­жы­ваць. Ад­ным з га­лоў­ных пры­ця­галь­ных фак­та­раў з'яў­ля­юц­ца і пры­маль­ныя цэ­ны на пра­дук­цыю прад­пры­ем­ства.

Ка­лі ўра­жан­ні гэ­тых дзвюх жан­чын мы пе­рад­алі Але­не Са­сні­ной, яна не ўтой­ва­ла свай­го за­да­валь­нен­ня і па­ве­да­мі­ла, што ў па­віль­ё­не пра­цуе ўжо вось­мы год з на­пар­ні­цай На­тал­ляй Ку­га­е­вай, што асар­ты­мент та­ва­раў тут, не пе­ра­боль­шва­ю­чы, да 60 — 70 най­мен­няў і яны не толь­кі вы­твор­час­ці «Ма­зыр­скіх ма­лоч­ных пра­дук­таў», але і ін­шых прад­пры­ем­стваў ма­лоч­най га­лі­ны рэс­пуб­лі­кі: з Го­ме­ля, Ра­га­чо­ва, Глы­бо­ка­га. Вось ня­даў­на па­ча­ла­ся па­стаў­ка сю­ды ма­ро­зі­ва з Лі­ды, пры­чым аж­но ся­мі ві­даў.

...Мы раз­маў­ля­ем з на­чаль­ні­кам ад­дзе­ла збы­ту прад­пры­ем­ства Іры­най Да­шке­віч і намеснікам дырэктара па ідэалогіі, кадрах і быце Ганнай Зданевіч, якія іс­тот­на да­поў­ні­лі вышэйназваны аповед. Дык вось, сказалі яны, у фірменнай гандлёвай сетцы 16 аб'­ек­таў: ма­га­зі­ны, па­віль­ё­ны, кі­ёс­кі ў Го­ме­лі, Ма­зы­ры, Пет­ры­ка­ве, Вет­цы. Чым яна зруч­ная і вы­гад­ная прад­пры­ем­ству? Ды тым, што гэ­та чыс­тыя гро­шы, якія не трэ­ба ча­каць (а зда­ра­ец­ца, што і доў­га), ска­жам, ад ма­га­зі­наў, што на­ле­жаць сіс­тэ­ме спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі. А так: сён­ня ад­да­лі пра­дук­цыю ў про­даж і сён­ня ж атры­ма­лі вы­руч­ку. У фір­мен­ным ганд­лі па­куп­нік, як па­каз­вае прак­ты­ка, хут­чэй да­вед­ва­ец­ца пра на­він­кі: прый­шоў па ма­ла­ко ці смя­та­ну, уба­чыў та­вар, які ра­ней не пра­да­ваў­ся, за­ці­ка­віў­ся ім, рас­пы­таў, ку­піў, па­каш­та­ваў гэ­тую сма­ка­ту, па­ра­іў су­се­ду...

А на­огул пра­дук­цыя ма­зы­ран рэа­лі­зу­ец­ца на ўнут­ра­ным рын­ку па ўсёй рэс­пуб­лі­цы, уклю­ча­ю­чы го­рад Мінск. Га­лоў­ная ж за­да­ча — за­да­во­ліць па­куп­ні­коў Ма­зыр­ска­га, Ель­ска­га і На­раў­лян­ска­га ра­ё­наў, сель­гас­прад­пры­ем­ствы якіх з'яў­ля­юц­ца сы­ра­він­най ба­зай «Ма­зыр­скіх ма­лоч­ных пра­дук­таў». Унут­ра­ны ры­нак, воб­раз­на ка­жу­чы, «па­глы­нае» 30 пра­цэн­таў пра­дук­цыі кам­бі­на­та, а 70 пра­цэн­таў (гэ­тую ліч­бу Іры­на Вік­та­раў­на на­зва­ла не­як уз­вы­ша­на) ад­праў­ля­ец­ца за ме­жы кра­і­ны. Боль­шая част­ка яе, вя­до­ма ж, ідзе ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю. У асноў­ным гэ­та ма­ла­ко, ке­фір, смя­та­на, тва­рог. Апош­нім ча­сам ак­ты­ві­за­ва­лі­ся ганд­лё­выя су­вя­зі з Укра­і­най, якія знач­на па­шы­ры­лі­ся. Су­се­дзям так спа­да­ба­ла­ся пра­дук­цыя ма­зы­ран, што жур­на­ліс­ты гэ­тай кра­і­ны па­ста­ві­лі якасць яе ў ін­тэр­нэ­це на ад­ну пры­ступ­ку з якас­цю та­ва­раў та­кіх гі­ган­таў ма­лоч­най га­лі­ны, як «Са­вуш­каў пра­дукт» і «Ба­бу­лін гла­дыш».

4

Та­кая ацэн­ка, вя­до­ма ж, ро­біць го­нар ма­зы­ра­нам і да мно­га­га іх аба­вяз­вае. Ве­да­юць пра­дук­цыю «Ма­зыр­скіх ма­лоч­ных пра­дук­таў» так­са­ма і ў Ка­зах­ста­не, дзе ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да пра­хо­дзі­ла пра­фе­сі­я­наль­ная дэ­гус­та­цыя «Леп­шы пра­дукт World Food Kazahstan». Там ма­ла­ко стэ­ры­лі­за­ва­нае тлус­тас­цю 3,2 пра­цэн­та бы­ло ўда­сто­е­на за­ла­то­га ме­да­ля.

— А што вы не на­зы­ва­е­це ЗША, Гер­ма­нію, Поль­шчу, Сін­га­пур, ін­шыя кра­і­ны, якія за­куп­ля­юць ваш ка­зе­ін тэх­ніч­ны?

— Сён­ня, вы­твор­часць яго спы­не­на з эка­на­міч­ных мер­ка­ван­няў.

— Зга­дзі­це­ся, Іры­на Вік­та­раў­на, каб пра­даць та­вар, трэ­ба яго рэ­кла­ма­ваць, каб лю­дзі ве­да­лі, што ён уяў­ляе са­бой...

— Зра­зу­ме­ла вас і спра­чац­ца не бу­ду. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыць на­ві­нак. Та­му тры­ма­ем цес­ную су­вязь са срод­ка­мі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, пра­во­дзім дэ­гус­та­цыі пра­дук­цыі, удзель­ні­ча­ем у кір­ма­шах, кон­кур­сах і вы­ста­вах, пры­ма­ем да ве­да­ма за­ўва­гі і па­жа­дан­ні па­куп­ні­коў. Асаб­лі­вую ўва­гу на­да­ём ды­зай­ну ўпа­коў­кі, бо яр­кая, су­час­ная ўпа­коў­ка — гэ­та, перш за ўсё, па­ва­га да па­куп­ні­ка.

— Ка­ра­цей ка­жу­чы, пра­цу­е­це па мар­ке­тын­га­вым пла­не?

— Ме­на­ві­та так. Для гэ­та­га за­цвяр­джа­ем на кож­ны год бюд­жэт, у якім пра­ду­гледж­ва­ем усе рас­хо­ды на ўка­за­ныя ме­ра­пры­ем­ствы.

8

«Зда­роўе лю­дзей — наш кло­пат!»

Сён­ня ПУП «Ма­зыр­скія ма­лоч­ныя пра­дук­ты» — су­час­нае прад­пры­ем­ства, пра­дук­цыя яко­га вя­до­ма пад ганд­лё­вай мар­кай «Вя­сёл­ка сма­ку» («Ра­ду­га вку­са»). Яна ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там, які па­ста­ян­на рас­це, і за­слу­жа­ным пры­знан­нем спа­жыў­цоў не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за яе ме­жа­мі. «Ра­ду­гу вку­са» ве­да­юць і цэ­няць у Ра­сіі, ва Укра­і­не. Але, не спы­ня­ю­чы­ся на да­сяг­ну­тым і ўліч­ва­ю­чы за­па­тра­ба­ван­ні рын­ку, прад­пры­ем­ства рас­пра­ца­ва­ла но­вую лі­ней­ку смач­ных і ка­рыс­ных пра­дук­таў пад ганд­лё­вай мар­кай («Кре­пость здо­ровья») «Моц здароўя», якія ўзба­га­ча­ны бі­фі­да­бак­тэ­ры­я­мі.

— Сён­ня, — апа­вя­дае ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Га­лі­на Ку­дзі­на, — асар­ты­мент на­шай пра­дук­цыі на­ліч­вае больш за 70 най­мен­няў: ма­ла­ко роз­най тлус­тас­ці, кіс­ла­ма­лоч­ныя пра­дук­ты, смя­та­на, вярш­кі, тва­рог і тва­рож­ныя вы­ра­бы, мас­ла сме­тан­ко­вае 72,5-пра­цэнт­най тлус­тас­ці, ма­ро­зі­ва, а так­са­ма пра­дук­ты дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня (тва­рог, тва­рож­ныя дэ­сер­ты, ёгур­ты, кіс­ла­ма­лоч­ныя пра­дук­ты). Што­год мы ўка­ра­ня­ем у вы­твор­часць но­выя ві­ды пра­дук­цыі. Уся яна вы­раб­ля­ец­ца з на­ту­раль­на­га ма­ла­ка. Мы пра­цу­ем для лю­дзей. Іх зда­роўе — наш кло­пат!

У доб­рым рыт­ме і рэн­та­бель­на

— Га­лі­на Мі­хай­лаў­на, ці за­да­во­ле­ны вы вы­ні­ка­мі ра­бо­ты за мі­ну­лы год?

— Прад­пры­ем­ства спра­ца­ва­ла рэн­та­бель­на, мы па­вя­лі­чы­лі экс­парт­ныя ад­праў­кі, па­шы­ры­лі асар­ты­мент та­ва­раў, на 40 пра­цэн­таў аб­на­ві­лі вы­пуск пра­дук­цыі. На­шы спе­цы­я­ліс­ты па­ста­ян­на ад­соч­ва­лі і ад­соч­ва­юць кан'­юнк­ту­ру рын­ку, кант­ра­лю­юць на­він­кі, якія не­дзе з'яў­ля­юц­ца, і ста­ра­юц­ца іх ука­ра­ніць у вы­твор­часць. І, ба­дай, са­мае га­лоў­нае: на роз­ных вы­ста­вах, кір­ма­шах, кон­кур­сах мы атры­ма­лі цэ­лы рос­сып уз­на­га­род, а ад спа­жыў­цоў на­шай пра­дук­цыі па­чу­лі ня­ма­ла па­дзяк.

6-1

Толь­кі на­пе­рад

— Ёсць упэў­не­насць, што і сё­ле­та пра­цоў­ны на­пал ва­ша­га ка­лек­ты­ву бу­дзе та­кім вы­со­кім, ці не?

— У на­ро­дзе ка­жуць: маў­ляў, ка­лі ўзяў­ся за гуж, то трэ­ба цяг­нуць воз. Бу­дзем пра­цяг­ваць тра­ды­цыю, ста­рац­ца, па­мя­та­ю­чы, якая сён­ня кан­ку­рэн­цыя, што спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым нель­га, бо мо­жаш за­стац­ца зза­ду «па­ра­во­за». Пе­рад ка­лек­ты­вам сё­ле­та ста­яць вель­мі важ­ныя за­да­чы па да­лей­шым па­шы­рэн­ні асар­ты­мен­ту пра­дук­цыі і рэ­кан­струк­цыі вы­твор­час­ці для ап­ты­маль­най ра­бо­ты дзе­ю­ча­га аб­ста­ля­ван­ня і ме­ха­ніз­маў. Для гэ­та­га нам трэ­ба за­кон­чыць план ма­дэр­ні­за­цыі, які ўклю­чае ча­ты­ры асноў­ныя эта­пы: учас­так па суш­цы ма­ла­ка, тва­рож­ная лі­нія, рэ­кан­струк­цыя амі­яч­на-ха­ла­дзіль­най уста­ноў­кі і ма­дэр­ні­за­цыя цэ­ха дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня. Усе яны ма­юць для прад­пры­ем­ства вель­мі важ­нае зна­чэн­не.

— Чым усё ж вы­клі­ка­на та­кая маш­таб­насць ра­бот?

— Гэ­та­му не­каль­кі пры­чын. На­шы сы­ра­він­ныя зо­ны (а гэ­та сель­гас­прад­пры­ем­ствы Ма­зыр­ска­га, Ель­ска­га і На­раў­лян­ска­га ра­ё­наў) ак­тыў­на вя­дуць бу­даў­ніц­тва но­вых фер­маў, дзе пра­ду­гле­джа­на па­ве­лі­чэн­не дой­на­га стат­ка і, як вы­нік гэ­та­га, ча­ка­ец­ца знач­на боль­шае па­ступ­лен­не ма­ла­ка для пе­ра­пра­цоў­кі. На­прык­лад, толь­кі адзін Ма­зыр­скі ра­ён што­год дае пры­рост ма­ла­ка да 110 пра­цэн­таў, ды не спяць у шап­ку ў На­роў­лі і Ель­ску. На­прык­лад, ка­лі за­раз мы пе­ра­пра­цоў­ва­ем за су­ткі 180 тон ма­ла­ка, а ў лет­ні пе­ры­яд — 220, то ў якую ліч­бу вы­льюц­ца гэ­тыя то­ны, ка­лі фер­мы ўвой­дуць у строй у блі­жэй­шыя пяць га­доў? Та­му мы і вы­му­ша­ны ўма­цоў­ваць свае вы­твор­чыя «мус­ку­лы», каб не ад­стаць ад па­тра­ба­ван­няў ча­су.

Апош­ні раз у нас ка­пі­таль­ная ма­дэр­ні­за­цыя і рэ­кан­струк­цыя пра­во­дзі­лі­ся ў 1988—1990 га­дах, і мы ве­да­ем, што тое ці ін­шае аб­ста­ля­ван­не, якое ра­ней лі­чы­ла­ся пра­грэ­сіў­ным, ужо ад­слу­жы­ла сваё, са­ста­рэ­ла. А ў дзве­ры на­стой­лі­ва сту­ка­юц­ца но­выя тэх­на­ло­гіі, і на па­лі­цы ма­га­зі­наў про­сяц­ца но­выя та­ва­ры, што да­спа­до­бы па­куп­ні­кам. Вось па гэ­тых пры­чы­нах мы і ўзя­лі­ся за вы­шэй­зга­да­ныя ча­ты­ры буй­ныя ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты, якія ўжо рэа­лі­зу­юц­ца. Ня­хай аб гэ­тым больш пад­ра­бяз­на рас­ка­жа га­лоў­ны ін­жы­нер.

7-2

Ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты

У гу­тар­ку ўклю­чыў­ся Аляк­сандр Па­та­паў, які па­ве­да­міў, што ле­тась у ін­вес­ты­цыі бы­ло на­кі­ра­ва­на 14 міль­яр­даў руб­лёў, част­ка якіх фі­нан­са­ва­ла­ся з раз­лі­ко­ва­га ра­хун­ку прад­пры­ем­ства, а дру­гая част­ка — з вы­ка­ры­стан­нем іль­гот­на­га крэ­ды­ту, які пра­да­стаў­ляў­ся ў рам­ках ад­па­вед­на­га Ука­за Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны № 480.

Пер­шы пра­ект — гэ­та рэ­кан­струк­цыя амі­яч­на-ха­ла­дзіль­най уста­ноў­кі. Сён­ня на гэ­тым аб'­ек­це за­кан­чва­юц­ца бу­даў­ні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты, а праз ме­сяц пач­нец­ца ман­таж аб­ста­ля­ван­ня (су­час­ныя ня­мец­кія ма­шы­ны) з та­кім раз­лі­кам, каб усё бы­ло за­кон­ча­на ў маі. Увод аб'­ек­та ў строй да­зво­ліць ажыц­ця­віць не­каль­кі важ­ных за­дач. Та­кіх, на­прык­лад, як змян­шэн­не вы­ка­ры­стан­ня элект­ра­энер­гіі на 38 пра­цэн­таў (эка­но­мія 1,5 міль­яр­да руб­лёў у год, што ста­ноў­ча ада­б'ец­ца на са­бе­кош­це пра­дук­цыі), аб­ме­жа­ван­не вы­ка­ры­стан­ня амі­я­ку з 15 тон да 934 (!) кі­ла­гра­маў, што, вя­до­ма, па­мен­шыць не­га­тыў­ны ўплыў на на­ва­коль­нае ася­род­дзе, у тым лі­ку зні­зіць коль­касць вы­кі­даў яго ў ат­мас­фе­ру.

Важ­насць ажыц­цяў­лен­ня дру­го­га пра­ек­та — бу­даў­ніц­тва ўчаст­ка па вы­твор­час­ці су­хо­га абяс­тлу­шча­на­га ма­ла­ка — у тым, што прад­пры­ем­ства да­гэ­туль вы­шэй­зга­да­ны пра­дукт не вы­пус­ка­ла, а ён жа ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кім по­пы­там за мя­жой. З уво­дам участ­ка ў экс­плу­а­та­цыю (аб­ста­ля­ван­не ўжо зман­ці­ра­ва­на) экс­парт­ныя па­стаў­кі па­він­ны па­вя­лі­чыц­ца.

«Вуз­кім» мес­цам на прад­пры­емс­те з'яў­ля­ец­ца тва­рож­ны ўчас­так, вы­твор­часць яко­га на­ла­джа­на ў роз­ных па­мяш­кан­нях трох па­вер­хаў кор­пу­са і вя­дзец­ца з вы­ка­ры­стан­нем вя­лі­кай до­лі руч­ной пра­цы. Па­доб­на на тое, што не­ўза­ба­ве з гэ­тым мы «раз­ві­та­ем­ся»: Го­мель­скі абл­вы­кан­кам вы­дзе­ліў за­вад­ча­нам 23 міль­яр­ды руб­лёў для на­быц­ця но­вай тэх­ні­кі, а бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты прад­пры­ем­ства бу­дзе вес­ці за кошт улас­ных срод­каў. Што ча­ка­ец­ца у вы­ні­ку? Вы­пуск но­ва­га экс­пе­ры­мен­таль­на­га пра­дук­ту — тва­ра­гу буй­на­зяр­ніс­та­га прэ­мі­ум кла­са з трыц­ца­ці­су­тач­най год­нас­цю за­мест пя­ці су­так, як сён­ня. На­він­ка ж да­па­мо­жа мак­сі­маль­на аха­піць імі су­сед­нія раёны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. Па­зі­тыў­ныя зме­ны ў вы­твор­час­ці ня­се ў са­бе і чац­вёр­ты пра­ект — ма­дэр­ні­за­цыя цэ­ха дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня.

5-1 копия

Акра­мя вы­шэй­згада­на­га, на прад­пры­ем­стве вя­дуц­ца ра­бо­ты па бя­гу­чай рэ­кан­струк­цыі, якія да­ты­чаць ін­жы­нер­на­га за­бес­пя­чэн­ня. На­пе­ра­дзе — пла­ны ма­дэр­ні­за­цыі лі­ніі стэ­ры­лі­за­ва­на­га ма­ла­ка, бо ўжо сказ­ва­ец­ца фі­зіч­ны знос аб­ста­ля­ван­ня кан­ве­е­ра. У пры­ват­нас­ці, пры­ня­та ра­шэн­не аб пра­вя­дзен­ні тэн­дара па за­куп­цы за мя­жой но­ва­га вы­со­ка­пра­дук­цый­на­га аб­ста­ля­ван­ня, якое ад­на­ча­со­ва бу­дзе вы­зна­чац­ца леп­шым ды­зай­нам.

...Сё­ле­та ПУП «Ма­зыр­скія ма­лоч­ныя пра­дук­ты» бу­дзе свят­ка­ваць 70-год­дзе. Да свай­го юбі­лею ка­лек­тыў па­ды­хо­дзіць з доб­ры­мі па­каз­чы­ка­мі, упэў­не­нас­цю ў заўт­раш­нім дні, з ра­зу­мен­нем та­го, што на­пе­ра­дзе шмат ра­бо­ты, якую трэ­ба вы­кон­ваць апе­ра­тыў­на і доб­ра­сум­лен­на. Па­жа­да­ем ра­бот­ні­кам прад­пры­ем­ства ажыц­цяў­лен­ня ўсіх на­ме­ча­ных пла­наў.

ПУП «Ма­зыр­скія ма­лоч­ныя пра­дук­ты»

247760, г. Ма­зыр Го­мель­скай воб­лас­ці, вул. Пра­ле­тар­ская, 114.

Тэл./факс (8 0236) 37 74 32, 37 66 41.

Тэл. 37-74-33, 37-66-03

Эл. ад­рас: mozyrgmz@tut.by

УНП 490419919

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».