Вы тут

З карысцю для душы


На ду­хоў­на-асвет­ніц­кую вы­ста­ву-яр­мар­ку «Бе­ла­русь пра­ва­слаў­ная», якая ўпер­шы­ню ад­бу­дзец­ца ў Баб­руй­ску, пры­е­дзе вя­до­мая рус­кая пісь­мен­ні­ца На­тал­ля Су­хі­ні­на.

Тая са­мая, якая, быў­шы пар­тый­най жур­на­ліст­кай і ярай атэ­іст­кай, пеш­шу ад­пра­ві­ла­ся з Маск­вы ў Іе­ру­са­лім, каб по­тым на­дру­ка­ваць у га­зе­це цыкл ба­га­бор­ніц­кіх ар­ты­ку­лаў. Але вяр­ну­ла­ся да­до­му глы­бо­ка ве­ру­ю­чай хрыс­ці­ян­кай. Што па­він­на зда­рыц­ца з ча­ла­ве­кам, каб у яго ду­шы ад­бы­лі­ся та­кія ме­та­мар­фо­зы? Пра гэ­та баб­руй­ча­не да­ве­да­юц­ца з пер­шых вус­наў ужо ў блі­жэй­шыя вы­хад­ныя. Су­стрэ­чы з пісь­мен­ні­цай ад­бу­дуц­ца ў Па­ла­цы мас­тац­тваў Баб­руй­ска, дзе на­огул на пра­ця­гу тыд­ня (з 6 па 12 лю­та­га) за­пла­на­ва­на шмат ка­рыс­ных і ці­ка­вых ме­ра­пры­ем­стваў.

Па сло­вах ар­га­ні­за­та­раў, удзел у гэ­тым пра­ек­це бя­руць прад­стаў­ні­кі ка­ля 40 хра­маў і ма­нас­ты­роў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. Акра­мя вя­лі­ка­га асар­ты­мен­ту цар­коў­ных та­ва­раў, якія яны збі­ра­юц­ца пра­па­наваць спа­жыў­цам, пра­ду­гле­джа­на вя­лі­кая куль­тур­на-асвет­ніц­кая пра­гра­ма. У яе рам­ках ад­бу­дуц­ца су­стрэ­чы з пра­ва­слаў­ны­мі псі­хо­ла­га­мі, ура­ча­мі і свя­та­ра­мі. Яе ад­зна­чыў кі­раў­нік пра­ек­та Дзя­ніс Ці­ту­шын, асаб­лі­ва ка­рыс­ны­мі для мо­ла­дзі бу­дуць лек­цыі аб да­шлюб­ных ад­но­сі­нах, гу­тар­кі з пра­ва­слаў­ны­мі ўра­ча­мі.

Вель­мі знач­най па­дзе­яй ста­не пры­ня­сен­не ў Свя­та-Стрэ­чан­скі храм Баб­руй­ска іко­ны Бо­жай ма­ці Гар­ба­цэ­віц­кай, якая з'яў­ля­ец­ца ста­ра­жыт­най за­ступ­ні­цай баб­руй­скай зям­лі. Аб­раз лі­чыц­ца цу­да­твор­ным, па­коль­кі сам трой­чы вы­бі­раў для ся­бе мес­ца зна­хо­джан­ня — вёс­ку Гар­ба­цэ­ві­чы, дзе і быў па­бу­да­ва­ны храм. У ХVІІ ста­год­дзі іко­на бы­ла стра­ча­на, але 150 га­доў та­му ў Ві­лен­скім уні­вер­сі­тэ­це знай­шлі аль­бом ма­люн­каў мас­та­ка Дзміт­рыя Стру­ка­ва, ся­род якіх ме­ла­ся і за­ма­лёў­ка аб­ра­за. З яго і быў зроб­ле­ны спіс.

Да­рэ­чы, не­здар­ма па­дзея ад­бы­ва­ец­ца на­пя­рэ­дад­ні Стрэ­чан­ня. У пра­ва­слаў­ных хрыс­ці­ян гэ­та вель­мі знач­нае свя­та, якое ад­зна­чае су­стрэ­чу Хрыс­та з ста­ра­за­па­вет­ным свя­та­ром і сім­ва­лі­зуе пе­ра­мо­гу жыц­ця над смер­цю. А па на­род­най тра­ды­цыі гэ­та той са­мы час, ка­лі ад­бы­ва­ец­ца су­стрэ­ча зі­мы з вяс­ной. Што так­са­ма пры­ем­на.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.