Вы тут

Арыенцір — 480 тысяч тон за год


Та­кую мэ­ту па­ста­віў пе­рад са­бой ка­лек­тыў ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Ма­зыр­соль»

На­зва­нае прад­пры­ем­ства бя­рэ свой па­ча­так у 1982 го­дзе, ка­лі бы­ла вы­пу­шча­на пер­шая пра­дук­цыя. На­зы­ва­ла­ся яно та­ды со­ле­за­во­дам. Сён­ня ААТ «Ма­зыр­соль» з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых ма­ла­дых у сва­ёй га­лі­не і ўва­хо­дзіць у склад кан­цэр­на «Бел­дзярж­харч­прам».

За 31 год свай­го іс­на­ван­ня яно вы­ра­бі­ла звыш 9 міль­ё­наў тон вы­са­ка­якас­най хар­чо­вай со­лі. З'яў­ля­ец­ца най­буй­ней­шым тэх­на­ла­гіч­ным прад­пры­ем­ствам з вя­лі­кім па­тэн­цы­я­лам. Пра­ект­ныя ма­гут­нас­ці яго — 360 ты­сяч тон за год — бы­лі пе­ра­кры­ты ў 2005 го­дзе. Прад­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца ад­ным з га­ран­таў хар­чо­вай бяс­пе­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, бо вы­раб­ляе стра­тэ­гіч­на важ­ны пра­дукт, без яко­га, як той ка­заў, ні ту­ды і ні сю­ды. Аб спра­вах гэ­та­га ка­лек­ты­ву, яго стра­тэ­гіі і так­ты­цы і шмат аб чым ін­шым мы гу­та­рым з га­лоў­ным ін­жы­не­рам Аляк­санд­рам Бок­шы­цам.

28

Важ­ны кож­ны крок на­пе­рад

— Аляк­сандр Паў­ла­віч, мы ве­да­ем, што аса­біс­та вы, за­кон­чыў­шы спа­чат­ку Ма­ла­дзе­чан­скі по­лі­тэх­ніч­ны тэх­ні­кум, а за­тым і Мас­коў­скі по­лі­тэх­ніч­ны ін­сты­тут, ужо больш за трыц­цаць га­доў пра­цу­е­це на прад­пры­ем­стве. А гэ­та зна­чыць, што на ва­шых ва­чах і пры ва­шым не­па­срэд­ным удзе­ле прад­пры­ем­ства рас­ло, раз­ві­ва­ла­ся, ста­ле­ла, бра­ла но­выя вы­шы­ні. Вы мо­жа­це на­зваць га­лоў­ныя па­дзеі ў жыц­ці ка­лек­ты­ву за гэ­ты пе­ры­яд?

— А ча­му не? Кож­ны год ста­наў­лен­ня ка­лек­ты­ву, яго дзей­насць з'яў­ля­ец­ца важ­ным кро­кам на­пе­рад і на­гад­вае са­бой пры­ступ­ку, ска­жам, у пад'­ез­дзе шмат­па­вяр­хо­ві­ка, не адо­леў­шы якую ча­ла­век не мо­жа сту­піць на чар­го­вую пры­ступ­ку. Гэ­та і вы­пуск пер­шай пра­дук­цыі, і асва­ен­не но­вых яе ві­даў: ёда­ва­най, фта­ры­ра­ва­най хар­чо­вай со­лі «Бе­ла­рус­кая», таб­ле­та­ва­най, з пры­пра­ва­мі, гра­ну­ля­ва­най і г.д.; ука­ра­нен­не між­на­род­ных стан­дар­таў ІSO 9000, НА­АСР, ІSO 14000, OHSAS 18000. Ды і мно­гае-мно­гае ін­шае. Яшчэ раз паў­та­ру: важ­ны быў кож­ны крок на­пе­рад. Ін­шая спра­ва, што на­ша прад­пры­ем­ства мае спе­цы­фіч­ны ха­рак­тар, і па­доб­ных яму на пра­сто­рах бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за ўся­го тры.

23

На­ша вы­твор­часць за­сна­ва­на на зда­бы­чы кан­ды­цый­ных ра­со­лаў ме­та­дам пад­зем­на­га вы­лу­гоў­ван­ня праз бу­ра­выя свід­ра­ві­ны з пад'­ёмам на па­верх­ню. Та­кіх свід­ра­він у экс­плу­а­та­цыі ў нас сён­ня дзе­вяць, і кож­ная з іх з'яў­ля­ец­ца скла­да­ным і спе­цы­фіч­ным збу­да­ван­нем.

— Ці ёсць не­аб­ход­насць пра­ца­ваць над ства­рэн­нем яшчэ не­каль­кіх?

— Так, за­па­сы со­лі тут вя­лі­кія, і геа­ла­гіч­ная раз­вед­ка па­ка­за­ла, што мож­на бу­да­ваць на гэ­тым ад­вод­зе яшчэ дзве свід­ра­ві­ны. Для да­лей­ша­га па­шы­рэн­ня трэ­ба пра­вес­ці да­дат­ко­вую ге­о­ла­га­раз­вед­ку, а гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства вель­мі да­ра­гое ў фі­нан­са­вым пла­не. Бу­ду­чы­ня па­ка­жа, што да ча­го.

Ка­лі па­раў­ноў­ваць, то...

— А дзе ў Еў­ро­пе яшчэ ёсць та­кія «клан­дай­кі» со­лі, як ма­зыр­скі, і прад­пры­ем­ствы, ана­ла­гіч­ныя ва­ша­му?

— Са­мы­мі «са­ля­ны­мі» дзяр­жа­ва­мі на За­ха­дзе лі­чац­ца Гер­ма­нія і Га­лан­дыя. Там соль роз­ная: ка­мен­ная, ка­лій­ная, мар­ская. З іх фір­ма­мі мы не кан­ку­ры­ру­ем, бо на­шы аб'­ёмы па­ста­вак ту­ды не­вя­лі­кія. Аб­са­лют­ная ж боль­шасць на­шай пра­дук­цыі экс­пар­ту­ец­ца ў Ра­сію: 65-70 пра­цэн­таў. За­тым ідзе Пры­бал­ты­ка. На на­шай тэх­на­ло­гіі ў Ра­сіі пра­цуе кам­па­нія «Рус­соль» у го­ра­дзе Усол­ле Сі­бір­скае (Ір­куц­кая воб­ласць), а ва Укра­і­не — у го­ра­дзе Сла­вян­ску.

25

Агуль­нае пры­знан­не: на­ша прад­пры­ем­ства зна­хо­дзіц­ца на больш вы­со­кім уз­роў­ні і па пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­ці, і па тэх­ніч­ным ста­не. Але па­доб­на на тое, што ў перс­пек­ты­ве мы мо­жам атры­маць на рын­ку ад­на­го сур'­ёз­на­га са­пер­ні­ка ў асо­бе та­ко­га суб'­ек­та гас­па­да­ран­ня, як «Рус­соль». Там па­ча­лі пра­во­дзіць ма­дэр­ні­за­цыю вы­твор­час­ці.

— Ка­лі па­раў­ноў­ваць вы­ні­кі ра­бо­ты ва­ша­га ка­лек­ты­ву кан­ца, на­прык­лад, 90-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя з сён­няш­нім днём...

— Мы ўжо даў­но пе­ра­сяг­ну­лі пра­ект­ныя ма­гут­нас­ці прад­пры­ем­ства — 360 ты­сяч тон за год — і вый­шлі на ча­ты­рох­сот­ты­сяч­ны ру­беж, за­бяс­печ­ва­ю­чы пры­рост пра­дук­цыі кож­ны год. Але гэ­та зу­сім не свед­чыць пра тое, што мы пра­цу­ем у ней­кіх эк­стрэ­маль­ных умо­вах ва ўрон на­шай асноў­най вы­твор­час­ці. Не, мы за­хоў­ва­ем усе рэг­ла­мен­ты, з якас­ны­мі па­каз­чы­ка­мі ўсё ў па­рад­ку.

26

Спа­кой толь­кі сніц­ца

— Зна­чыць, мож­на ўжо кры­ху су­па­ко­іц­ца, ад­па­чыць?

— Ды вы што? (усмі­ха­ец­ца). Спа­кой нам толь­кі сніц­ца. Бо ёсць шэ­раг вуз­кіх мес­цаў у вы­твор­час­ці, для ўхі­лен­ня якіх трэ­ба пры­клас­ці шмат на­ма­ган­няў. І мы апош­нім ча­сам уз­моц­не­на па­ча­лі зай­мац­ца пы­тан­ня­мі комп­лекс­най ма­дэр­ні­за­цыі вы­твор­час­ці і рэ­кан­струк­цы­яй прад­пры­ем­ства.

— Мы ве­да­ем, што ваш ка­лек­тыў над гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі пра­ца­ваў і ра­ней...

— Са­праў­ды, гэ­та з'я­ві­ла­ся ад­ным з асноў­ных фак­та­раў та­го, што прад­пры­ем­ства па сва­іх тэх­на­ла­гіч­ных, тэх­ніч­ных і ін­шых па­ра­мет­рах пе­ра­ўзы­хо­дзіць ін­шыя свай­го про­фі­лю. Бо тую ма­дэр­ні­за­цыю мы па­ча­лі яшчэ ў 2003 го­дзе, ка­лі пе­ра­вя­лі буй­ную ка­цель­ню на пры­род­ны газ, а за­тым уста­на­ві­лі блок-стан­цыі, ге­не­ры­ру­ю­чыя пло­шчы якіх да­зво­лі­лі вы­пра­цоў­ваць улас­ную элект­ра­энер­гію, і мы сён­ня цал­кам вы­ка­рыс­тоў­ва­ем яе для ўлас­ных па­трэб і на­ват пра­да­ём. Як ві­даць, гэ­ты так­тыч­ны ход ся­бе апраў­даў, бо ў са­бе­кош­це пра­дук­цыі энер­ге­тыч­ныя за­тра­ты скла­лі 35 і больш пра­цэн­таў. Згод­на з ін­вес­ты­цый­ным пла­нам, ле­тась мы па­він­ны бы­лі асво­іць 59,5 міль­яр­да руб­лёў на ма­дэр­ні­за­цыю і рэ­кан­струк­цыю, асво­і­лі ж 71 міль­ярд руб­лёў.

29

— А хто фі­нан­са­ваў гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства?

— Ра­бі­лі ўсё за свае за­роб­ле­ныя гро­шы, у бан­каў­скі крэ­дыт не ўла­зі­лі. Ле­тась мы пер­шы­мі ся­род ана­ла­гіч­ных прад­пры­ем­стваў кра­ін СНД на­ла­дзі­лі вы­пуск гра­ну­ля­ва­най со­лі.

— Што яна ўяў­ляе са­бой і для ча­го пры­зна­ча­на?

— Гэ­та соль у гра­ну­лах, пры­мя­ня­ец­ца яна ў сіс­тэ­ме во­да­ачыст­кі скла­да­най бы­та­вой тэх­ні­кі, па­су­да­мый­ных ма­шын, на­прык­лад, і ім па­доб­ных. Гэ­та аб­са­лют­на но­вы пра­дукт для рэс­пуб­лі­кі, ім­парт­аза­мя­шчаль­ны, хоць ён яшчэ за­во­зіц­ца ў Бе­ла­русь з-за мя­жы. Та­му нам трэ­ба па­пра­ца­ваць над рэа­лі­за­цы­яй яго больш ак­тыў­на.

30

У кан­цы та­го ж го­да за­пус­ці­лі ў вы­твор­часць лі­нію аў­та­ма­тыч­най фа­соў­кі со­лі ў гоф­ра­та­ру, якую за­ку­пі­лі ў Гер­ма­ніі. На­бы­лі так­са­ма ў гэ­тай жа кра­і­не і ўста­на­ві­лі ў цэ­ху но­выя фа­со­вач­ныя аў­та­ма­ты і таб­ле­ту­ю­чыя прэ­сы вы­со­кай пра­дук­цый­нас­ці.

— А што гэ­та за «звер» та­кі — «таб­ле­ту­ю­чыя прэ­сы»?

— Гэ­та аб­ста­ля­ван­не для вы­твор­час­ці со­лі ў таб­лет­ках, якую мы асво­і­лі яшчэ ў 2005 го­дзе, за што нам быў пры­су­джа­ны Дып­лом лаў­рэ­а­та кон­кур­су «Леп­шыя та­ва­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». Таб­ле­та­ва­ная соль змяк­чае жорст­касць ва­ды, якая ўтва­рае на­кі­пы ў бы­та­вых во­да­на­гра­валь­ных пры­бо­рах, сіс­тэ­мах ацяп­лен­ня і га­ра­ча­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня і г. д.

Ця­пер мы па­ча­лі ўста­ноў­ку і ман­таж но­вай італь­ян­скай лі­ніі па за­тар­ван­ні со­лі ў мяш­кі ва­гой 25 і 50 кі­ла­гра­маў і ча­ка­ем пры­ез­ду спе­цы­я­ліс­таў гэ­тай кра­і­ны для вы­ка­нан­ня на­зва­ных ра­бот. Аб'­ём­ным ме­ра­пры­ем­ствам бу­дзе сё­ле­та і пуск у экс­плу­а­та­цыю аў­та­ма­тыч­най лі­ніі па за­тар­ван­ні таб­ле­та­ва­най со­лі.

Шмат што зроб­ле­на ці на­ме­ча­на яшчэ зра­біць па рэ­кан­струк­цыі ад­дзя­лен­ня ра­со­ла­а­чыст­кі, цэнт­ры­фу­га­ван­ня і суш­кі, цэ­ха фа­соў­кі і за­тар­ван­ня, энер­ге­тыч­най і склад­ской гас­па­дар­кі.

28-00

За вы­шы­нёй — вы­шы­ня

— Ці мож­на ска­заць, што гэ­тыя і ін­шыя ме­ра­пры­ем­ствы комп­лекс­най ма­дэр­ні­за­цыі і рэ­кан­струк­цыі бу­дуць са­дзей­ні­чаць пе­ра­хо­ду на но­вы якас­ны ўзро­вень ра­бо­ты?

— Мы ўпэў­не­ны ў гэ­тым, для ча­го і ста­ра­ем­ся. Ця­пер кож­ныя су­ткі вы­раб­ля­ем 1400 і больш тон со­лі, і гэ­тая ліч­ба бу­дзе ўвесь час па­вя­ліч­вац­ца — з та­кім раз­лі­кам, каб да­вес­ці ў 2016 го­дзе аб'­ём пра­дук­цыі да 480 ты­сяч тон су­праць 360 ты­сяч, пра­ду­гле­джа­ных пра­ек­там, і 400 ты­сяч, якіх да­сяг­ну­лі ле­тась.

— Пла­ны ў ва­ша­га ка­лек­ты­ву, Аляк­сандр Паў­ла­віч, гран­ды­ёз­ныя. Па­вя­лі­чы­лі вы­пуск пра­дук­цыі на ад­ну трэць у па­раў­на­нні з пра­ект­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі — гэ­та да­во­лі сур'­ёз­на. Дык ад­ка­жы­це на та­кое пы­тан­не: усё гэ­та грун­ту­ец­ца на на­ву­ко­вай ба­зе ці тут ады­гры­ва­юць сваю клю­ча­вую ро­лю ін­шыя фак­та­ры?

27

— І тое, і дру­гое. На­конт на­ву­ко­вай ба­зы ска­жу на­ступ­нае. Со­ле­вы­ва­рач­ны кам­бі­нат быў па­бу­да­ва­ны па пра­ек­це УНДІ Га­лур­гіі (г. Ле­нін­град), а пас­ля раз­ва­лу Са­вец­ка­га Са­ю­за, хоць з гэ­та­га ча­су прай­шло столь­кі га­доў, ён так і не ад­на­віў­ся цал­кам, пра­цуе не ў тых маш­та­бах. Дык вось, мы доў­га вы­бі­ра­лі пра­ект­ную ар­га­ні­за­цыю, якая да­па­маг­ла б нам у ажыц­цяў­лен­ні на­ме­ча­ных пла­наў. І ле­тась спы­ні­лі­ся на гэ­тым санкт-пе­цяр­бург­скім ін­сты­ту­це, за­клю­чыў­шы да­га­вор на рас­пра­цоў­ку ім тэх­на­ла­гіч­най част­кі пра­ек­та ў якас­ці суб­пад­рад­чы­ка. А ген­пад­рад­чы­кам з'яў­ля­ец­ца ін­сты­тут «Бел­гіп­ра­аг­ра­харч­прам» (г. Мінск).

Вось яны і пра­цу­юць су­мес­на. На сён­няш­ні дзень ар­хі­тэк­тур­ная част­ка пра­ек­та рас­пра­ца­ва­на ўжо, пра­ве­дзе­на яго экс­пер­ты­за, ідзе рас­пра­цоў­ка бу­даў­ні­чай част­кі пра­ек­та. Ёсць на­дзея, што сё­лет­няй во­сен­ню ён бу­дзе цал­кам га­то­вы.

24

— Якія праб­ле­мы вас хва­лю­юць больш за ўсё? Ці ха­пае на прад­пры­ем­стве ра­бо­чых рук?

— Ра­ней бы­лі і ця­пер ёсць пэў­ныя цяж­кас­ці з кад­ра­мі, бо хто-ні­хто з на­ша­га пер­са­на­лу ў по­шу­ках боль­шых за­роб­каў (а ў нас сён­ня ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та скла­дае больш за шэсць міль­ё­наў руб­лёў) ад'­яз­джаў на ра­бо­ту за ме­жы рэс­пуб­лі­кі. Сён­ня ка­лек­тыў у асноў­ным ста­біль­ны, ёсць ве­тэ­ра­ны, якія пра­цу­юць з па­чат­ку за­сна­ван­ня прад­пры­ем­ства, і гэ­та як ся­род кі­раў­ні­коў, так і спе­цы­я­ліс­таў і ра­бо­чых. Шмат і мо­ла­дзі. Ка­лі да­ваць агуль­ную ацэн­ку ўся­му ка­лек­ты­ву, дык я ска­заў бы, што гэ­та — ад­на ка­ман­да.

Якія праб­ле­мы хва­лю­юць? У вы­твор­чых пра­цэ­сах зда­бы­чы со­лі без са­ля­но­га пы­лу не абы­сці­ся па­куль што. Ён, як вя­до­ма, мае агрэ­сіў­ныя якас­ці і па­ста­ян­на ася­дае на аб­ста­ля­ван­ні і ме­та­ліч­ных кан­струк­цы­ях, не­га­тыў­на ўздзей­ні­чае на іх, па­ска­рае знос, і нам па­тра­бу­ец­ца за­трач­ваць шмат фі­нан­са­вых срод­каў, каб утрым­лі­ваць аб­ста­ля­ван­не ў на­леж­ным ста­не.

...Па­зна­ё­міц­ца з усі­мі пра­цэ­са­мі вы­твор­час­ці со­лі, мы вя­до­ма ж, не змаг­лі, але тое, што ўба­чы­лі ў цэ­ху фа­соў­кі і за­тар­ван­ня, дзе пра­цуе 218 ча­ла­век, ура­зі­ла. Эк­скур­сію пра­во­дзіў кі­раў­нік яго Вік­тар Ве­рак­са і га­лоў­ны ін­жы­нер прад­пры­ем­ства Аляк­сандр Бок­шыц. На­за­вем толь­кі асоб­ныя мо­ман­ты.

Руч­ной пра­цы прак­тыч­на ні­дзе за­ўва­жа­на не бы­ло, а ўся яна ці амаль уся бы­ла ўскла­дзе­на на аў­та­ма­тыч­ныя лі­ніі. На трох з іх іш­ло фа­са­ван­не пра­дук­цыі, на двух — за­тар­ван­не, на пя­ці — вы­пуск со­лі ў таб­лет­ках. Пра­дук­цый­насць вель­мі вы­со­кая. На­прык­лад, фа­со­вач­ны аў­та­мат ня­мец­кай фір­мы Bosh за ад­ну хві­лі­ну на­паў­няў сол­лю 50 па­ке­таў, за­мя­ніў­шы ра­ней­шы аў­та­мат 1 АРЗ, які вы­да­ваў за гэ­ты ад­рэ­зак ча­су 18-20 па­ке­таў. І гэ­так — і на ін­шых участ­ках.

Ма­зы­ра­не га­на­рац­ца сва­і­мі пос­пе­ха­мі і ста­ра­юц­ца іх пры­мно­жыць.

УНП 400087365

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?