Вы тут

Мазырскі варыянт «каралевы палёў»


Та­кую пры­га­жосць пры­ро­ды, як у на­ва­кол­лях ку­ку­ру­зака­ліб­ро­вач­на­га за­во­да, рэд­ка дзе па­ба­чыць мож­на. Ля­сы ды пе­ра­лес­кі, ку­ды ле­там дзі­кі за­гляд­ва­юць, і якія ка­гось­ці з за­вад­чан у час абе­дзен­ных пе­ра­пын­каў гры­ба­мі-яга­да­мі адо­рва­юць, зда­ец­ца нам, быц­цам на­вы­пе­рад­кі бя­гуць: то шпар­ка з па­гор­каў уніз, то, на­ад­ва­рот, па­воль­на зні­зу ўго­ру.

IMG_3703

А якая пра­сто­ра ды пры­вол­ле ўзім­ку! Ка­лі па зе­ля­ні­не дрэў снеж­ныя шап­кі — ка­рун­кі раз­ве­ша­ны, ні­бы шкля­ная, ціш ста­іць, а паў­сюд­на пуль­хны­мі коў­дра­мі бя­лют­кі-бя­лют­кі снег раз­лёг­ся, пра­ця­ты ба­дзё­рым ма­роз­цам. Ад­ным сло­вам — лю­ба­та: ёсць на што па­гля­дзець, ёсць чым за­хап­ляц­ца. Так па­да­ло­ся нам, твор­чай бры­га­дзе га­зе­ты, ка­лі па служ­бо­вых спра­вах на­ве­да­лі­ся ня­даў­на на за­вод, і на­па­чат­ку бы­лі ў не­даў­мен­ні, ка­лі ад двух ра­бот­ні­каў яго па­чу­лі та­кую фра­зу: «Ха­ця б гэ­та хут­чэй скон­чы­ла­ся». На пы­тан­не «ча­му?» ад­каз быў на­ступ­ны: «Пра­цы ня­ма на поў­ную ка­туш­ку». Што праў­да, то праў­да. Але аб усім па па­рад­ку.

Ку­ку­ру­зака­ліб­ро­вач­ны за­вод з'яў­ля­ец­ца струк­тур­ным пад­раз­дзя­лен­нем рэс­пуб­лі­кан­ска­га сель­ска­гас­па­дар­ча­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Экс­пе­ры­мен­таль­ная ба­за «Кры­ніч­ная». Ён быў па­бу­да­ва­ны згод­на з ад­па­вед­ным ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы ў 2004 го­дзе і з'яў­ля­ец­ца дру­гім па лі­ку ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь па сва­ім про­фі­лі (яшчэ ад­на та­кая гас­па­дар­ка ёсць на Брэст­чы­не). Прад­пры­ем­ства за­куп­ляе на­сен­не ку­ку­ру­зы так зва­най «баць­коў­скай лі­ніі» ў Фран­цыі, ва Укра­і­не, у Мал­до­ве, раз­во­дзіць яе з усі­мі не­аб­ход­ны­мі «ат­ры­бу­та­мі» і пра­дае ін­шым гас­па­дар­кам кра­і­ны. Яго сы­ра­він­най зо­най з'яў­ля­юц­ца не­каль­кі гас­па­да­рак Ма­зыр­ска­га, Ло­еў­ска­га, Ка­лін­ка­віц­ка­га, Хой­ніц­ка­га, Рэ­чыц­ка­га і Ель­ска­га ра­ё­наў, якія вы­рошч­ва­юць ку­ку­ру­зу ў па­чат­ках на на­сен­не, па­стаў­ля­юць іх на за­вод, дзе яна да­пра­цоў­ва­ец­ца (вы­суш­ва­ец­ца, аб­ма­лоч­ва­ец­ца), атры­ма­нае зер­не пра­траў­лі­ва­ец­ца і за­тым рэа­лі­зу­ец­ца. На­бы­ва­юць гэ­тае на­сен­не ўсе воб­лас­ці рэс­пуб­лі­кі, акра­мя хі­ба што Брэсц­кай.

IMG_3732

Як рас­каз­вае на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це эксперыментальнай ­ба­зы «Кры­ніч­ная» Ва­сіль Ко­хан, пад «ка­ра­ле­ву па­лёў» гас­па­дар­ка ад­во­дзіць да 60 пра­цэн­таў во­ры­ва, за­ся­ва­ю­чы больш ты­ся­чы гек­та­раў зям­лі ку­ку­ру­зай, пры­зна­ча­най на атры­ман­не на­сен­на­га ма­тэ­ры­я­лу.

Да гу­тар­кі да­лу­чыў­ся на­чаль­нік вы­твор­час­ці за­во­да Ула­дзі­мір Га­ран­скі, які па­ве­да­міў, што пер­шая чар­га но­ва­бу­доў­лі (а гэ­та ад­мі­ніст­ра­цый­ны бу­ды­нак, ад­дзя­лен­ні су­шыль­нае, пры­ём­нае, аб­ма­ло­ту і лі­ніі ка­ліб­роў­кі і пра­труч­ван­ня) ус­ту­пі­ла ў строй у вы­шэй­на­зва­ным го­дзе, і прад­пры­ем­ства атры­ма­ла та­ды ку­ку­руз­ных па­чат­каў уся­го 400 тон. У на­ступ­ныя га­ды за­вод па­шы­рыў свае вы­твор­чыя ма­гут­нас­ці, і сён­ня яны раз­лі­ча­ны на вы­пуск дзе­ся­ці ты­сяч тон на­сен­ня, а з пус­кам апош­няй чар­гі гэ­тая ліч­ба па­вя­лі­чыц­ца яшчэ на дзве ты­ся­чы.

IMG_3783a

Коль­кі на­сен­ня вы­да­ва­ла «на-га­ра» прад­пры­ем­ства ў мі­ну­лыя га­ды? Бы­ло па-роз­на­му: і па 11,5 ты­ся­чы тон і па 6 ты­сяч. Бо ў мно­гім усё за­ле­жа­ла ад «ня­бес­най кан­цы­ля­рыі». Ад ура­джаю мі­ну­ла­га го­да бу­дзе рэа­лі­за­ва­на 10 ты­сяч тон на­сен­ня ку­ку­ру­зы, част­ка яко­га бу­дзе за­се­я­на для атры­ман­ня на­сен­ня, а част­ка — для атры­ман­ня зя­лё­най ма­сы на корм жы­вё­ле.

— Па сва­іх якас­цях на­ша на­сен­не, якое з'яў­ля­ец­ца эліт­ным, — пра­цяг­вае свой апо­вед Ула­дзі­мір Пят­ро­віч, — са­сту­пае хі­ба што толь­кі фран­цуз­ска­му. Бо і тэх­ніч­ная асна­шча­насць прад­пры­ем­ства ня­дрэн­ная (апош­няя чар­га яго за­дзей­ні­ча­на ў вы­твор­час­ці па ня­мец­кай тэх­на­ло­гіі), і ка­лек­ты­ву за­во­да пра­фе­сі­я­на­ліз­му не па­зы­чаць. Усё ро­біц­ца згод­на з нар­ма­тыў­ны­мі ак­та­мі, свое­ча­со­ва і якас­на.

IMG_3799

Перш за ўсё — тэх­на­ло­гія

Ка­лі гэ­та так, дык ча­му та­ды пэў­ная не­за­да­во­ле­насць на тое, што, маў­ляў, пры­ро­да не дае пра­цы «на поў­ную ка­туш­ку»? А спра­ва вось у чым. Як па­ве­да­міў нам на­мес­нік ды­рэк­та­ра эксперыментальнай ­ба­зы Мі­ка­лай Да­пі­ра, не­ка­то­рыя па­мяш­кан­ні пер­шай чар­гі за­во­да бы­лі па­бу­да­ва­ны па так зва­ным лет­нім ва­ры­ян­це, без на­леж­на­га ацяп­лен­ня. На той час на прад­пры­ем­стве ку­ку­ру­за да­пра­цоў­ва­ла­ся да на­сен­най га­тоў­нас­ці і за­хоў­ва­ла­ся ў коль­кас­ці 2,5 ты­ся­чы тон. З гэ­тай ра­бо­тай праб­лем не бы­ло, бо ў мі­ні­маль­на ад­ве­дзе­ныя тэр­мі­ны з ра­бо­тай спраў­ля­лі­ся да на­ступ­лен­ня моц­ных ма­ра­зоў. Ін­шая спра­ва ця­пер. Вось уда­ры­лі яны так, што тэм­пе­ра­ту­ра пе­ра­сяг­ну­ла дзе­ся­ці­гра­дус­ную мі­ну­са­вую ад­зна­ку, і ка­ліб­ра­ваць ку­ку­ру­зу ў тых па­мяш­кан­нях, якія доб­ра не ўцеп­ле­ны, ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ро­не­на згод­на з тэх­на­ло­гі­яй. Бо зер­не асты­вае і пры ка­ліб­роў­цы трэс­ка­ец­ца, што пры­вя­дзе по­тым да акіс­лен­ня і гі­бе­лі за­род­ка. Пра­труч­ваць яго так­са­ма за­ба­ро­не­на ў такіх умовах.

IMG_3830

— Вы­твор­чыя пра­цэ­сы, — га­во­рыць Мі­ка­лай Іва­на­віч, — у нас іш­лі як на­ле­жыць, згод­на з гра­фі­кам і ўсі­мі тэх­на­ла­гіч­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі, па­куль ся­рэд­няя тэм­пе­ра­ту­ра ў сі­ла­сах ча­со­ва­га за­хоў­ван­ня на­сен­ня ад­па­вя­да­ла нор­ме: плюс-мі­нус два гра­ду­сы. Ка­лі ж слу­пок тэр­мо­мет­ра апус­ціў­ся да ад­зна­кі мі­нус тры гра­ду­сы, мы спы­ні­лі пэў­ныя ві­ды ра­бот. У тым лі­ку і ка­ліб­роў­ку на­сен­ня. Бо якая ж ус­хо­джасць яго бу­дзе на па­лях?

— Зна­чыць, са­мыя стро­гія ад­но­сі­ны да за­ха­ван­ня тэх­на­ло­гіі?

— А як жа! Яна — перш за ўсё, ад ча­го за­ле­жыць ас­тат­няе. У нас кант­роль і па­ра­дак па­він­ны быць усю­ды.

IMG_3776

Не на поў­ную «ка­туш­ку»?

Што гэ­та так, мы ўпэў­ні­лі­ся, ка­лі па­бы­ва­лі на не­ка­то­рых участ­ках за­во­да. Адзін з са­мых важ­ных — ла­ба­ра­то­рыя, дзе яе ра­бот­ні­кі Ва­лян­ці­на Па­на­ма­рэн­ка, Лю­боў Ба­ры­сен­ка, Іры­на Ля­меш­ка, Тац­ця­на Май­стрэ­віч, Ве­ра­ні­ка Якуш зай­ма­лі­ся пра­вер­кай на­сен­ня на глы­бі­ню пра­труч­ван­ня і ўсхо­джасць. Ла­ба­ра­то­рыя акрэ­ды­та­ва­на, доб­ра асна­шча­на не­аб­ход­ным аб­ста­ля­ван­нем і пры­бо­ра­мі, і вы­ні­кі яе ра­бо­ты пра­вя­ра­юц­ца пас­ля па мно­гіх ад­па­вед­ных па­зі­цы­ях у на­сен­ных ін­спек­цы­ях і ла­ба­ра­то­ры­ях Го­ме­ля, Го­рак і фі­лі­яла Па­лес­ка­га ін­сты­ту­та рас­лі­на­вод­ства, ку­ды па­сту­па­юць до­след­ныя ўзо­ры ад­ка­ліб­ра­ва­на­га на­сен­ня з кож­най пар­тыі ад­праў­кі іх спа­жыў­цам.

Дзе іш­ла пра­ца яшчэ? Там, дзе мож­на бы­ло яе вы­кон­ваць. Тэ­ры­то­рыя ачы­шча­ла­ся ад сне­гу, які вы­паў за дзве апош­нія но­чы, пе­ра­во­зі­ла­ся га­то­вая пра­дук­цыя на скла­ды, сар­та­ва­лі­ся пар­тыі на­сен­ня, у вы­шэй­зга­да­ныя ла­ба­ра­то­рыі ад­праў­ля­лі­ся ўзо­ры на­сен­ня для пра­вер­кі на гіб­рыд­насць, чыс­ці­ню і ўсхо­джасць, вы­кон­ва­лі­ся склад­скія ра­бо­ты. За­зір­ну­лі на ўчас­так пра­труч­ван­ня на­сен­ня: і там за­ві­ха­лі­ся ра­бо­чыя. А вось і цэх ка­ліб­роў­кі, дзе на­сен­не фар­мі­ру­ец­ца на фрак­цыі дыя­мет­рам 4х6, 6х8, 8х10 мі­лі­мет­раў — і круг­лыя, і плос­кія. Апе­ра­тар пуль­та кі­ра­ван­ня Эль­ві­ра Да­шке­віч па­тлу­ма­чы­ла, што тут пра­цу­юць уся­го тры ча­ла­ве­кі (ра­зам з ёй) і пра­цэс цал­кам аў­та­ма­ты­за­ва­ны. Шка­да толь­кі, што цэх (па на­зва­ных пры­чы­нах) не мо­жа раз­гар­нуц­ца ў поў­ную сі­лу. Ка­ліб­роў­ка ідзе толь­кі та­го зер­ня, якое за­хоў­ва­ла­ся ва ўцеп­ле­ным па­мяш­кан­ні.

IMG_3741a

— З пус­кам дру­гой і трэ­цяй чар­гі прад­пры­ем­ства, — пра­яс­ніў сі­ту­а­цыю на­чаль­нік вы­твор­час­ці за­во­да Ула­дзі­мір Га­ран­скі, — не­ка­то­рыя ўчаст­кі ўжо бы­лі за­бяс­пе­ча­ны цяп­лом. Мы за­хоў­ва­ем тэм­пе­ра­ту­ру ўнут­ры іх так­са­ма з да­па­мо­гай ка­ла­ры­фе­раў.

Пас­ля ад­бы­ла­ся на­ша су­стрэ­ча з на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра па рас­лі­на­вод­стве Ула­дзі­мі­рам Су­хоц­кім, і ён пра­доў­жыў ку­ку­руз­ную тэ­му, ска­заў­шы, што ле­тась у гас­па­дар­цы пад ку­ку­ру­зу на зя­лё­ную ма­су і на­сен­не бы­ло ад­ве­дзе­на тры ты­ся­чы гек­та­раў, што па­чат­каў бы­ло са­бра­на па 90 цэнт­не­раў з гек­та­ра, а ў пе­ра­вод­зе на на­сен­не гэ­тая ліч­ба пе­ра­тва­ры­ла­ся ў 45 цэнт­не­раў, што з'яў­ля­ец­ца для прад­пры­ем­ства доб­рым па­каз­чы­кам.

IMG_3862

А на па­лях ды фер­мах...

 На­ша прад­пры­ем­ства, якое ўзна­чаль­вае Мі­ка­лай Ру­ба­ха (які падчас гутаркі знаходзіўся ў вод­пус­ку), — пад­агуль­няе гу­тар­ку яго на­мес­нік па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це Ва­сіль Ко­хан, — з'яўля­ец­ца шмат­га­лі­но­вым. Асноў­ны кі­ру­нак — мя­са-ма­лоч­ны. Дзей­ні­ча­юць тры ма­лоч­ныя комп­лек­сы, у двух з якіх утрым­лі­ва­юц­ца дой­ныя стат­кі чор­на-пя­рэс­тай і ў ад­ным — сі­мен­таль­скай па­ро­ды. Агуль­ная коль­касць ка­роў — 1750. Да­рэ­чы, мы — адзі­ная ў краіне гас­па­дар­ка, дзе вы­рошч­ва­юц­ца «сі­мен­тал­кі», і нам бы­ло пры­ем­на, што ле­тась Мі­ніс­тэр­ства за­ах­во­ці­ла нас прэ­мі­яй у 600 міль­ё­наў руб­лёў за за­ха­ван­не гэ­та­га ге­на­фон­ду.

Ёсць і фер­ма, дзе жы­вё­ла зна­хо­дзіц­ца на ад­кор­ме. Ва­ла­выя пры­ва­гі яе за мі­ну­лы год скла­лі 960 тон, што на 9 пра­цэн­таў вы­шэй за па­каз­чык го­да па­пя­рэд­ня­га, ся­рэд­ня­су­тач­ныя пры­ва­гі ад­ной жы­вё­лі­ны — 808 гра­маў (тэмп рос­ту — 104,7 пра­цэн­та). Ва­ла­вая вы­твор­часць ма­ла­ка за ўка­за­ны пе­ры­яд — 8540 тон, а ся­рэд­нія на­доі на ад­ну ка­ро­ву — 5027 кі­ла­гра­маў (тэмп рос­ту і там і там — 109,3 пра­цэн­та).

Кож­ны дзень прад­пры­ем­ства здае дзяр­жа­ве 20 тон ма­ла­ка і кож­ны ме­сяц — на адзін міль­ярд руб­лёў мя­са. У цэ­лым з улі­кам про­да­жу ку­ку­ру­зы гас­па­дар­ка за мі­ну­лы год атры­ма­ла вы­руч­ку ў су­ме 160 міль­яр­даў руб­лёў. Пры­чым яна на ад­на­го пра­цаў­ні­ка скла­ла амаль 347 міль­ё­наў руб­лёў су­праць 217 міль­ё­наў у 2012 го­дзе.

IMG_3697

Эксперыментальная ­ба­за па пра­ве лі­чыц­ца на­сен­ня­вод­чай гас­па­дар­кай, та­му ў ёй аж­но пяць аг­ра­но­маў. Яна куль­ты­вуе эліт­нае на­сен­не буль­бы, збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур (пра ку­ку­ру­зу мы ўжо га­ва­ры­лі), тэх­на­ло­гія вы­рошч­ван­ня якіх ад­пра­ца­ва­на. Пос­пе­хі ёсць і ў га­лі­не рас­лі­на­вод­ства.

Цяпер ка­лек­тыў гас­па­дар­кі за­ня­ты пад­рых­тоў­кай да вес­на­вой сяў­бы. Ужо цал­кам за­вер­ша­на апра­цоў­ка на­сен­ных ма­тэ­ры­я­лаў яра­вых куль­тур, ідзе на­кап­лен­не мі­не­раль­ных угна­ен­няў, на па­лі ўжо вы­ве­зе­на 35 ты­сяч тон ар­га­ні­кі пры пла­не 59 ты­сяч. Ідзе ак­тыў­ная ра­бо­та па пад­рых­тоў­цы тэх­ні­кі: на­бы­ва­юц­ца зап­част­кі да яе, ад­ра­ман­та­ва­ны па­сяў­ныя агрэ­га­ты і ма­шы­ны для ўня­сен­ня мі­не­раль­ных угна­ен­няў. Ка­лек­тыў мае на­мер да­сяг­нуць і сё­ле­та ў сва­ёй ра­бо­це но­вых вы­шынь.

Матэрыялы спецвыпуску падрыхтавалі Віктар БОЙКА, Алена ДАЎЖАНОК.
Фота Любові БЯЛЯЕВАЙ, Аляксандра ЗАЗУЛІ і з архіваў арганізацый.

 

РСУП «Экс­пе­ры­мен­таль­ная ба­за «Кры­ніч­ная»

247781, Ма­зыр­скі ра­ён Го­мель­скай воб­лас­ці, п. Кры­ніч­ны

Тэл./факс: (8 0236) 39 84 24, 39 84 10

e-maіl: krіnіchnaya@tut.by

 

УНП 400064760

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.