Вы тут

Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды


За шмат­га­до­вую плён­ную пра­цу, узор­нае вы­ка­нан­не служ­бо­вых аба­вяз­каў і вы­со­кае пра­фе­сій­нае май­стэр­ства, знач­ны аса­біс­ты ўклад у раз­віц­цё энер­ге­тыч­най сіс­тэ­мы, ляс­ной і жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, ахо­вы зда­роўя, да­сяг­нен­ні ў га­лі­не аду­ка­цыі, мас­тац­тва і куль­ту­ры Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўда­сто­іў дзяр­жаў­ных уз­на­га­род за­слу­жа­ных лю­дзей кра­і­ны. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Ор­дэ­нам Ай­чы­ны ІІІ сту­пе­ні ўзна­га­ро­джа­ны за­гад­чык ней­ра­хі­рур­гіч­на­га ад­дзе­ла РНПЦ не­ўра­ло­гіі і ней­ра­хі­рур­гіі Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Ар­нольд Сме­я­но­віч.

Ар­тыст, вя­ду­чы май­стар сцэ­ны Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га тэ­ат­ра юна­га гле­да­ча Ба­рыс Ба­ры­сё­нак і пер­шы пра­рэк­тар Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.А. Ку­ля­шо­ва Мі­ха­іл Віш­неў­скі ад­зна­ча­ны ор­дэ­нам Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Ме­да­лём «За пра­цоў­ныя за­слу­гі» ўзна­га­ро­джа­ны 35 ча­ла­век.

За­гад­чы­ца фі­лі­яла і на­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­лян­ці­на Афа­на­сен­ка і Люд­мі­ла На­ву­ма­ва ад­зна­ча­ны ме­да­лём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Гэ­тай жа ўзна­га­ро­ды ўда­сто­е­ны мас­так-гра­фік Ула­дзі­мір Ва­сюк, мас­так дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Та­рас Па­раж­няк, член гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз кам­па­зі­та­раў» Ры­гор Су­рус, ды­рэк­тар Па­стаў­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Ана­толь Со­баль, ар­тыст-ва­ка­ліст (са­ліст) Ака­дэ­міч­на­га ан­самб­ля пес­ні і тан­ца Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ган­на Сце­пан­ко­ва. Ме­да­лём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны ўзна­га­ро­джа­ны так­са­ма на­стаў­нік фі­зі­кі мін­скай гім­на­зіі №29 Ге­надзь Кемб­роў­скі, за­гад­чык ка­фед­ры гаст­ра­эн­тэ­ра­ло­гіі і нут­ры­цы­я­ло­гіі Бел­МА­ПА Юрый Ма­ра­хоў­скі, дэ­кан фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.А. Ку­ля­шо­ва Ле­а­нід Ста­ра­вой­таў, да­цэнт ка­фед­ры скульп­ту­ры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Аляк­сандр Фін­скі.

Га­на­ро­вае зван­не за­слу­жа­на­га ар­тыс­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­свое­на ды­ры­жо­ру Ан­самб­ля тан­ца, му­зы­кі і пес­ні «Бе­лыя ро­сы» Аляк­санд­ру Аў­ру­ке­ві­чу, ар­тыс­ту, вя­ду­ча­му май­стру сцэ­ны Брэсц­ка­га тэ­ат­ра ля­лек Іва­ну Ге­ра­се­ві­чу, вя­ду­ча­му май­стру сцэ­ны тэ­ат­ра-сту­дыі кі­на­ак­цё­ра На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Аляк­санд­ру Каш­пе­ра­ву.

Га­на­ро­вае зван­не за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­свое­на мас­та­ку-жы­ва­піс­цу Ва­ле­рыю Шка­ру­бу, за­слу­жа­на­га дзея­ча куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — кі­раў­ні­ку за­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву ан­самб­ля тан­ца «Ра­вес­нік» Рэс­пуб­лі­кан­ска­га Па­ла­ца куль­ту­ры праф­са­юзаў Тац­ця­не Сем­чан­ка.

Ды­рэк­та­ру мін­скай гім­на­зіі №22 Ла­ры­се Ада­шке­віч пры­свое­на га­на­ро­вае зван­не «За­слу­жа­ны на­стаў­нік Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь», за­гад­чы­цы ка­фед­ры бух­гал­тар­ска­га ўлі­ку, ана­лі­зу і аў­ды­ту ў АПК і транс­пар­це Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Пе­ла­геі Па­пкоў­скай і за­гад­чы­ку ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.А. Ку­ля­шо­ва Ва­сі­лю Ра­гаў­цо­ву пры­свое­на га­на­ро­вае зван­не «За­слу­жа­ны ра­бот­нік аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.