Юрый Вашчук, ён жа спявак Тэа, перакваліфікаваўся з «хлопца-піражка» ў вяшчальніка каляспартыўных падзей. Прадстаўнік Беларусі на Міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2014» з 9 лютага і да моманту адлёту ў Данію далучыцца да каманды вядучых арыгі
нальнага праекта Агенцтва тэленавін «БеларусьLІFE», які распавядае пра падрыхтоўку Беларусі да чэмпіянату свету па хакеі-2014.
«Гэты праект выходзіць не толькі на канале «Беларусь 1», але і на міжнародным спадарожнікавым канале «Беларусь 24», таму ўдзел Юрыя ў ім — дадатковы спосаб прыцягнуць увагу замежнікаў да нашага выканаўцы, каб ужо да конкурсу яго больш ведалі», — патлумачыла такі выбар кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская. Дарэчы, спявак, кампазітар і аранжыроўшчык і сам значна бліжэйшы да актыўнага ладу жыцця, чым можа падавацца на першы погляд. Юрый з дзяцінства наведваў спартыўныя секцыі, ды і зараз стараецца прытрымлівацца актыўнага і здаровага ладу жыцця. Напрыклад, на мінулае Вадохрышча адважна акунуўся ў палонку (прычым, у адрозненне ад большасці «зорных» калег па сцэне, зрабіў гэта без піяру, проста для сябе).
«Прыемна ўсведамляць, што ў якасці сувядучага «БеларусьLІFE» я таксама зраблю ўнёсак у тое, каб уся наша краіна была ў курсе падзей, каб усе балельшчыкі з кожным выпускам падыходзілі на 20 хвілін бліжэй да старту чэмпіянату», — з імпэтам успрыняў новую «пасаду» Вашчук. Кампанію яму складуць ужо добра знаёмы гледачам Юрый Ярошык, а таксама вядучы АТН Стас Ліпскі, які заменіць на час камандзіроўкі на Алімпіяду-2014 Канстанціна Прыдыбайлу.
Да слова, ад вядзення тэлепраекта «Наперад у мінулае» Юрый Вашчук таксама не адмаўляецца, але мяркуе, што ўсё большая нагрузка ніяк не перашкодзіць яму рыхтавацца да «Еўрабачання». Прынамсі, гэтымі днямі артыст рыхтуе зварот-прывітанне да ўдзельніка адбору Мальты, якая выступіць з Беларуссю ў адным конкурсным паўфінале і практычна заўсёды падтрымлівае нашу краіну баламі.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».