Вы тут

Хто на Дзмітрыя Панкова...


Вы­ха­ван­цы Ві­лей­скай шко­лы-ін­тэр­на­та не па­ба­я­лі­ся па­ме­рац­ца сі­ла­мі са зна­ка­мі­тым спарт­сме­нам

З са­ма­га ран­ку ў Ві­лей­скай спе­цы­яль­най агуль­на­аду­ка­цый­най шко­ле-ін­тэр­на­це для дзя­цей з цяж­кі­мі па­ру­шэн­ня­мі маў­лен­ня бы­ло не­звы­чай­на ажыў­ле­на. Ад­ны вы­ха­ван­цы што­раз вы­гляд­ва­лі ў раз­ма­ля­ва­ныя іне­ем вок­ны, ін­шыя, са­мыя не­цярп­лі­выя, па­ста­ян­на вы­бя­га­лі на ву­лі­цу. На­рэш­це ка­ля бу­дын­ка спы­ніў­ся мік­ра­аў­то­бус, і ўсе друж­на вы­сы­па­лі су­стра­каць гас­цей — су­пра­цоў­ні­каў Дзяр­жаў­най аў­та­ін­спек­цыі ўпраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў Мі­набл­вы­кан­ка­ма і яе на­чаль­ні­ка Мі­ка­лая Ка­рат­ке­ві­ча, ад якіх ча­ка­лі чар­го­вых сюр­пры­заў. І, трэ­ба ска­заць, не­здар­ма...

7-12

Ба­дай, ня­ма та­го пад­лет­ка, які б не ма­рыў па­ме­рац­ца сі­ла­мі на лё­дзе з ле­ген­дай ай­чын­на­га спор­ту Дзміт­ры­ем Пан­ко­вым. Ха­ке­іст, на­па­да­ючы, за­слу­жа­ны май­стар спор­ту Бе­ла­ру­сі, удзель­нік 11 чэм­пі­я­на­таў, Алім­пій­скіх гуль­няў 2002 го­да ў Солт-Лэйк-Сі­ці. Зна­ка­мі­ты спарт­смен вы­сту­піў у скла­дзе ха­кей­най ка­ман­ды аб­лас­ной ДАІ, што не пе­ра­шко­дзі­ла збор­най ін­тэр­на­та атры­маць пе­ра­мо­гу над моц­ны­мі са­пер­ні­ка­мі. Ды інакш і быць не маг­ло.

— У нас вель­мі спар­тыў­ныя дзе­ці. Час­та ла­дзяць ту­рыс­тыч­ныя па­хо­ды, на­ват зі­мой, за­хап­ля­юц­ца роз­ны­мі ві­да­мі спор­ту, ка­та­юц­ца на кань­ках, хо­дзяць на лы­жах. Як толь­кі ўда­раць ма­ра­зы, за­лі­ва­ем ля­до­вую пля­цоў­ку, якую жар­там на­зва­лі «Ві­лей­ка-Арэ­на». Але асаб­лі­ва ў па­ша­не ў іх ха­кей. Гэ­та і зра­зу­ме­ла, хлоп­чы­кі скла­да­юць 80% ад усіх вуч­няў, — рас­па­вёў ды­рэк­тар Ула­дзі­мір Па­лу­бят­ка.

Дзміт­рый Пан­коў у шко­ле-ін­тэр­на­це ўжо дру­гі раз. А вось прад­стаў­ні­кі аў­та­ін­спек­цыі на­вед­ва­юц­ца сю­ды трэ­ці год за­пар пад­час пра­вя­дзен­ня Адзі­на­га дня бяс­пе­кі, што пра­хо­дзіць на­пры­кан­цы сту­дзе­ня.

— Спа­дзя­ём­ся, што на­ша сяб­роў­ства і су­вя­зі бу­дуць ума­цоў­вац­ца, ста­нуць тра­ды­цый­ны­мі, — ад­зна­чыў Мі­ка­лай Ка­рат­ке­віч. — З кож­ным пры­ез­дам мы ўдас­ка­наль­ва­ем фор­мы зно­сін з дзець­мі, уно­сім у іх на­віз­ну.

На пра­ця­гу апош­ніх га­доў на Мін­шчы­не на­зі­ра­ец­ца тэн­дэн­цыя да зні­жэн­ня да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў з удзе­лам не­паў­на­лет­ніх. Як свед­чыць ста­тыс­ты­ка, асноў­ная пры­чы­на дзі­ця­ча­га траў­ма­тыз­му і гі­бе­лі — бяс­печ­насць да­рос­лых. Час­та яны са­мі па­да­юць дрэн­ны прык­лад сва­ім дзе­цям-па­са­жы­рам: па­ру­ша­юць пра­ві­лы па­во­дзін за ру­лём, пе­ра­вы­ша­юць хут­касць. Кам­пен­су­юць гэ­тыя не­да­пра­цоў­кі прад­стаў­ні­кі ДАІ, якія ства­ры­лі ў цэнт­раль­ным рэ­гі­ё­не рух юных ін­спек­та­раў да­рож­на­га ру­ху. Дзе­ці ма­лод­ша­га і школь­на­га ўзрос­ту лепш за ўсё за­свой­ва­юць пра­ві­лы бяс­пе­кі з да­па­мо­гай гуль­няў, на­гляд­на­га прак­тыч­на­га ма­тэ­ры­я­лу. І на гэ­ты раз шэ­фы ар­га­ні­за­ва­лі з па­да­печ­ны­мі пра­фі­лак­тыч­ную гу­тар­ку ў фор­ме вік­та­ры­ны «Выконвай пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху», па­ка­за­лі ві­дэа­фільм «Флі­кер за­ха­вае жыц­цё!», а агітб­ры­га­да юных ін­спек­та­раў да­рож­на­га ру­ху з Ві­лей­скай шко­лы пра­ве­ры­ла ве­ды дзя­цей шля­хам дэ­ман­стра­цыі да­рож­ных зна­каў.

Ну і, бяс­спрэч­на, не абы­шло­ся без шмат­лі­кіх па­да­рун­каў: спар­тыў­ны ін­вен­тар, адзен­не, лы­жы, кань­кі, клюш­кі для гуль­ні ў ха­кей. А на­чаль­нік ра­ён­най Ві­лей­скай дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі Аляк­сей Аль­фер пад­са­ла­дзіў мо­ман­ты су­стрэ­чы тар­та­мі, які­мі час­та­ва­лі­ся не толь­кі тыя, хто гу­ляў у ха­кей, але і ўсе вы­ха­ван­цы.

Да­дам, што боль­шасць з іх — бія­ла­гіч­ныя і са­цы­яль­ныя сі­ро­ты. Мно­гія ў сва­ім жыц­ці су­стрэ­лі­ся з не­спра­вяд­лі­вас­цю, жорст­кас­цю бліз­кіх лю­дзей, якія, па-сут­нас­ці, ад­мо­ві­лі­ся ад іх. І та­кая ўва­га і кло­пат з бо­ку мі­лі­цы­я­не­раў, які­мі ма­раць стаць зболь­ша­га хлоп­чы­кі, да­па­ма­га­юць вы­ха­ван­цам ад­чуць ся­бе за­па­тра­ба­ва­ны­мі, са­цы­я­лі­за­вац­ца ў гра­мад­стве.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.