Старт!


Спе­цы­яль­ны ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» Ана­толь Сла­неў­скі — з Со­чы

Фа­кел ХХІІ зі­мо­вай Алім­пі­я­ды на­рэш­це за­вяр­шыў свой шлях  — пры­быў у Со­чы, не­па­срэд­на на са­му цы­ры­мо­нію ад­крыц­ця Гуль­няў. На апош­нім эта­пе нес­ці агонь бы­ло да­ве­ра­на двух­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­цы па скач­ках з шас­том Але­не Ісін­ба­е­вай, лёг­ка­ат­ле­ту Сяр­гею Буб­ку, му­зы­кан­ту Юрыю Баш­ме­ту, тэ­ле­вя­ду­ча­му Ула­дзі­мі­ру Поз­не­ру і не менш вя­до­мым у пэў­ных ко­лах прад­зю­са­ру Яне Руд­коў­скай і ма­дэ­лі На­тал­лі Ва­дзя­на­вай.

7-5

Марш­рут эс­та­фе­ты быў са­мым пра­цяг­лым і маш­таб­ным у гіс­то­рыі зі­мо­вых Алім­пій­скіх гуль­няў. На пра­ця­гу 123 дзён фа­кел Гуль­няў у ру­ках спарт­сме­наў пе­ра­адо­леў больш за 65 ты­сяч кі­ла­мет­раў на аў­та­ма­бі­лях, цягніках, са­ма­лё­тах, а так­са­ма на рус­кай трой­цы і але­не­вых за­прэж­ках. Акра­мя та­го, алім­пій­скі агонь па­бы­ваў на Паў­ноч­ным по­лю­се, на дне во­зе­ра Бай­кал, на вяр­шы­ні Эль­бру­са. Адзін алім­пій­скі фа­кел (але не агонь) па­бы­ваў у кос­ма­се на МКС — ме­на­ві­та гэ­тым фа­ке­лам бу­дзе за­па­ле­на ча­ша агню на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця.

Рас­каз­ва­ю­чы пра сё­лет­нюю Алім­пі­я­ду, нель­га не ўзга­даць дзве па­дзеі. Роў­на 90 га­доў та­му, у 1924 го­дзе, у Ша­ма­ні (Фран­цыя) пад па­тра­на­жам МАК быў пра­ве­дзе­ны «Між­на­род­ны спар­тыў­ны ты­дзень з на­го­ды VІІІ Алім­пі­я­ды». Па­пу­ляр­насць пра­ве­дзе­на­га ме­ра­пры­ем­ства (а ў ім удзель­ні­ча­лі аж­но 258 спарт­сме­наў з 16 кра­ін) пры­вя­ла да та­го, што «ты­дзень» пас­ля стаў на­зы­вац­ца І зі­мо­вы­мі Алім­пій­скі­мі гуль­ня­мі. А 20 га­доў та­му, у 1994-м, у нар­веж­скім Лі­ле­ха­ме­ры ўпер­шы­ню бы­лыя са­вец­кія рэс­пуб­лі­кі, у тым лі­ку і Бе­ла­русь, удзель­ні­ча­лі ў зі­мо­вай Алім­пі­я­дзе ў якас­ці асоб­ных ка­манд.

7-9

Со­чын­ская Алім­пі­я­да — дру­гая для Ра­сіі па­дзея та­ко­га маш­та­бу. Пер­шую — Алім­пі­я­ду-80 — па­мя­та­юць на­ват тыя, хто пад­час яе пра­вя­дзен­ня ў Маск­ве быў зу­сім дзі­цем. Але там бы­ла лет­няя, а гэ­тая — зі­мо­вая, усё зу­сім па-ін­ша­му. Із­ноў хва­лю­ец­ца вя­лі­кая кра­і­на, як у пер­шы раз. Тое, што мес­цам для пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў па зі­мо­вых ві­дах спор­ту быў абра­ны Со­чы, го­рад-ку­рорт і «лет­няя ста­лі­ца» Ра­сіі, спа­чат­ку бян­тэ­жыць. Ад­нак, ка­лі па­ду­маць, ста­но­віц­ца яс­на, што гэ­та ўся­го толь­кі яшчэ адзін вы­клік, да­дат­ко­вая пад­ста­ва для го­на­ру: Со­чы ста­не пер­шым го­ра­дам з суб­тра­піч­ным клі­ма­там, дзе прой­дуць зі­мо­выя Алім­пій­скія гуль­ні, — пры­чым на дзвюх пля­цоў­ках.

Лыж­ны ку­рорт «Чыр­во­ная па­ля­на» (зна­хо­дзіц­ца за 40 км ад го­ра­да) пры­ме спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы пад ад­кры­тым не­бам: бабс­лей, лыж­ныя гон­кі, хут­кас­ны спуск і г. д. У лі­ку ін­шых алім­пій­скіх аб'­ек­таў тут па­бу­да­ва­на сан­на-бабс­лей­ная тра­са «Жыт­няя Па­ля­на», гар­на­лыж­ны комп­лекс «Ру­жа Ху­тар» і гор­ная алім­пій­ская вёс­ка.

А ў са­мім го­ра­дзе ство­ра­ны гран­ды­ёз­ны Алім­пій­скі парк для пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў па фі­гур­ным ка­тан­ні, ха­кеі, бе­гу на кань­ках, кёр­лін­гу — уво­гу­ле, па тых ві­дах спор­ту, якія па­тра­бу­юць за­кры­тых па­мяш­кан­няў.

Та­ліс­ма­на­мі ма­ю­чай ад­быц­ца Алім­пі­я­ды вы­бра­ны тры жы­вё­лі­ны — бе­лы мядз­ведзь, ле­а­пард і за­яц.

ХХІІ зі­мо­вая Алім­пі­я­да бу­дзе доў­жыц­ца 17 дзён. Спар­тыў­ная пра­гра­ма гуль­няў у Со­чы ўжо па­ста­ві­ла «алім­пій­скі рэ­корд» як па агуль­най коль­кас­ці ві­даў спа­бор­ніц­тваў, так і па коль­кас­ці но­вых ві­даў, уклю­ча­ных у пра­гра­му. Уся­го ў спар­тыў­ную пра­гра­му Гуль­няў-2014 да­баў­ле­на 12 ві­даў спа­бор­ніц­тваў. У вы­ні­ку іх агуль­ная коль­касць (як і коль­касць кам­плек­таў ме­да­лёў) да­сяг­ну­ла 98. Гэ­та на 12 больш, чым на Гуль­нях у Ван­ку­ве­ры ў 2010 го­дзе, і на 14 больш, чым у Ту­ры­не ў 2006-м.

Та­кім чы­нам, што нас ча­кае ў Со­чы? 88 кра­ін-удзель­ніц, ка­ля 2800 спарт­сме­наў. У тым лі­ку з та­кіх «не­зі­мо­вых» кра­ін, як Га­на, Ган­конг, Ал­жыр, Эфі­о­пія, Пе­ру, Ін­дыя. Су­свет­на вя­до­мая скры­пач­ка Ва­нэ­са Мэй бу­дзе ўдзель­ні­чаць у со­чын­скай Алім­пі­я­дзе ў скла­дзе ка­ман­ды Тай­лан­да ў спа­бор­ніц­твах па гор­ным сла­ла­ме. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла га­зе­та The Guardіan.

Слоневский

Мэй бу­дзе зма­гац­ца за ме­даль пад проз­ві­шчам свай­го баць­кі — Ва­нар­кон. Два тыд­ні та­му Ва­нэ­са за­ня­ла сё­мае мес­ца на спа­бор­ніц­твах у Сла­ве­ніі, што да­ло ёй маг­чы­масць ада­брац­ца на Гуль­ні. Мэй за­хап­ля­ец­ца гор­ны­мі лы­жа­мі з ча­ты­рох­га­до­ва­га ўзрос­ту. Апош­нім ча­сам яна трэ­ні­ра­ва­ла­ся ў швей­цар­скім Цер­ма­це, а ра­ней пра­хо­дзі­ла пад­рых­тоў­ку са збор­най Ра­сіі. Са­ма скры­пач­ка пры­зна­ва­ла­ся, што мно­гія дзі­вяц­ца, ка­лі ба­чаць яе на лы­жах. «Але я ма­ры­ла стаць гар­на­лыж­ні­цай з 14 га­доў. Я бы­ла поў­ная ра­шу­час­ці гэ­та­га да­маг­чы­ся, каб вы­сту­паць за Тай­ланд», — ка­за­ла Ва­нэ­са, ад­зна­ча­ю­чы, што ў яе ня­ма ні­я­кіх ілю­зій і та­му яна не раз­ліч­вае на пе­ра­мо­гу.

Бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны вы­сту­пяць у Со­чы ў пя­ці дыс­цып­лі­нах пра­гра­мы (бія­тлон, фрыс­тайл, лыж­ныя гон­кі, гор­ныя лы­жы і шорт-трэк). Дзяр­жаў­ны сцяг на­шай кра­і­ны на па­ра­дзе ад­крыц­ця па­ня­се алім­пій­скі чэм­пі­ён Ван­ку­ве­ра-2010 па фрыс­тай­ле ў лыж­най акра­ба­ты­цы Аляк­сей Гры­шын. Ці­ка­ва, што збор­ная Ра­сіі да апош­ня­га мо­ман­ту не на­зва­ла ўлас­на­га сця­га­нос­ца, ад­нак мі­ністр спор­ту Ві­таль Мут­ко ўжо за­явіў, што гэ­тая ро­ля на­ўрад ці да­ста­нец­ца чэм­пі­ё­ну Алім­пій­скіх гуль­няў мі­ну­ла­га. Не на­зва­лі па­куль свай­го сця­га­нос­ца і ўкра­ін­цы. Яны ска­за­лі, што та­го, хто па­ня­се сцяг Укра­і­ны на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця Гуль­няў, вы­бе­руць не­па­срэд­на ў Со­чы, не­за­доў­га да са­мой цы­ры­мо­ніі. У ася­род­ку спарт­сме­наў іс­нуе пры­кме­та, што сця­га­нос­цы Гуль­няў не вый­гра­юць ме­да­лёў Алім­пі­я­ды, на­ват ка­лі з'яў­ля­юц­ца яе ві­да­воч­ны­мі фа­ва­ры­та­мі. Праў­да, сам Аляк­сей на­стро­е­ны ап­ты­міс­тыч­на.

— Да та­го, каб па­ка­заць мак­сі­маль­ны вы­нік, аба­вяз­вае зван­не алім­пій­ска­га чэм­пі­ё­на. Я ад­чу­ваю ся­бе ў доб­рай фі­зіч­най фор­ме. Упэў­не­нас­ці на­да­ло трэ­цяе мес­ца на за­ключ­ным эта­пе Куб­ка све­ту ў Лэйк-Плэ­сі­дзе, дзе ў су­пер­фі­на­ле суд­дзі па-са­праўд­на­му аца­ні­лі маё трай­ное саль­та з тры­ма пі­ру­э­та­мі. І гэ­та, зра­зу­ме­ла, не мя­жа, — ска­заў ён, ка­лі ста­ла вя­до­ма, што ме­на­ві­та яму да­вя­дзец­ца ўзна­чаль­ваць ка­ло­ну бе­ла­рус­кіх алім­пій­цаў.

А ця­пер пра тое, хто бу­дзе прад­стаў­ляць на­шу кра­і­ну на спа­бор­ніц­твах.

Збор­ная па бія­тло­не:

Жан­чы­ны — Да­р'я До­мра­ча­ва, На­дзея Скар­дзі­на, Люд­мі­ла Ка­лін­чык, На­стас­ся Ду­ба­рэ­за­ва, На­дзея Пі­са­ра­ва.

Жа­но­чую алім­пій­скую збор­ную ўзна­чаль­вае брон­за­вы пры­зёр Алім­пі­я­ды-2010 у Ван­ку­ве­ры Да­р'я До­мра­ча­ва, якая за­ня­ла дру­гое мес­ца ў агуль­ным за­лі­ку Куб­ка све­ту-2013/2014.

Муж­чы­ны — ся­рэб­ра­ны пры­зёр Алім­пі­я­ды-2010 у Ван­ку­ве­ры Сяр­гей Но­ві­каў, Яў­ген Аб­ра­мен­ка, Юрый Ля­даў, Ула­дзі­мір Ча­пе­лін, Аляк­сандр Да­рож­ка.

Га­лоў­ны трэ­нер — Анд­ры­ян Цы­буль­скі.

Збор­ная па фрыс­тай­ле (лыж­ная акра­ба­ты­ка):

Муж­чы­ны — алім­пій­скі чэм­пі­ён Ван­ку­ве­ра-2010 і ўла­даль­нік «брон­зы» Солт-Лэйк-Сі­ці-2002 Аляк­сей Гры­шын, ся­рэб­ра­ны ме­да­ліст На­га­на-1998 і брон­за­вы пры­зёр Ту­ры­на-2006 Дзміт­рый Да­шчын­скі, ула­даль­нік «Хрус­таль­на­га гло­бу­са» 2010 го­да Ан­тон Куш­нір, Дзя­ніс Осі­паў.

Жан­чы­ны — Ала Цу­пер, Ган­на Гусь­ко­ва, Воль­га Ка­пус­ці­на.

Га­лоў­ны трэ­нер — Мі­ка­лай Ка­зе­ка.

Збор­ная па лыж­ных гон­ках:

Муж­чы­ны — Сяр­гей Да­лі­до­віч, Аляк­сандр Ла­зут­кін, Мі­ха­іл Ся­мё­наў, Аляк­сей Іва­ноў.

Жан­чы­ны — Але­на Сан­ні­ка­ва, Ва­лян­ці­на Ка­мін­ская (рэ­зер­во­вы склад — Ка­ця­ры­на Ру­да­ко­ва).

Га­лоў­ны трэ­нер — Вік­тар Ка­моц­кі.

Збор­ная па гар­на­лыж­ным спор­це:

Муж­чы­ны — Юрый Да­ні­лач­кін (19-е мес­ца на чэм­пі­я­на­це све­ту 2013 го­да).

Жан­чы­ны — Ма­рыя Шка­на­ва (увай­шла ў трыц­цат­ку най­леп­шых у су­пер­кам­бі­на­цыі на чэм­пі­я­на­це све­ту-2013).

Га­лоў­ны трэ­нер — Ёжэ Ма­луш.

Збор­ная па шорт-трэ­ку:

Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі шорт-трэ­ка ў Бе­ла­ру­сі па вы­ні­ках Куб­ка све­ту 2013/14 на­шы спарт­сме­ны за­ва­я­ва­лі дзве алім­пій­скія лі­цэн­зіі (муж­чын­скую і жа­но­чую). Прад­стаў­ляць кра­і­ну бу­дуць Мак­сім Сяр­ге­еў і Воль­га Та­ла­е­ва.

Пер­шыя стар­ты но­вай Алім­пі­я­ды ад­бы­лі­ся ўжо ўчо­ра — у ба­раць­бу ўсту­пі­лі фі­гу­рыс­ты. Пра­цяг — заўт­ра. Ча­ка­ем з не­цяр­пен­нем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».