Вы тут

Створаны рабочыя групы для вы­ра­шэн­ня праб­лем­ных пы­тан­няў у ЖКГ і АПК


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі ства­рыў ра­бо­чыя гру­пы для вы­ра­шэн­ня праб­лем­ных пы­тан­няў у ЖКГ і АПК. Ад­па­вед­ныя рас­па­ра­джэн­ні Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў 4 лю­та­га, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Вы­ву­чэн­нем праб­лем­ных пы­тан­няў у жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы зой­мец­ца ра­бо­чая гру­па пад кі­раў­ніц­твам стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Аляк­санд­ра Якаб­со­на.

У склад ра­бо­чай гру­пы ўклю­ча­ны кі­раў­ні­кі шэ­ра­гу рэс­пуб­лі­кан­скіх ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых і рас­па­рад­чых ор­га­наў, а так­са­ма кі­раў­ні­кі асоб­ных на­ву­ко­вых і пра­ект­ных ар­га­ні­за­цый, якія ве­да­юць праб­ле­мы га­лі­ны.

Ра­бо­чая гру­па па­він­на вы­пра­ца­ваць і рэа­лі­за­ваць кан­крэт­ныя пра­па­но­вы па вы­ра­шэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў і да­лей­шым раз­віц­ці жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, у тым лі­ку праз пад­рых­тоў­ку не­аб­ход­ных пра­ек­таў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, на­кі­ра­ва­ных на ўдас­ка­на­лен­не струк­ту­ры кі­ра­ван­ня, сіс­тэ­мы цэ­на­ўтва­рэн­ня ў жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы, упа­рад­ка­ван­не фар­мі­ра­ван­ня са­бе­кош­ту жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг, па­вы­шэн­не якас­ці пра­да­стаў­ля­е­мых па­слуг, ра­бо­ты з на­сель­ніц­твам па мес­цы жы­хар­ства, эфек­тыў­нас­ці дзей­нас­ці ЖКГ.

Ра­бо­чая гру­па мае пра­ва пры­цяг­ваць да ра­бо­ты кі­раў­ні­коў і спе­цы­я­ліс­таў рэс­пуб­лі­кан­скіх ор­га­наў дзярж­кі­ра­ван­ня, абл­вы­кан­ка­маў, Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма і ін­шых ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма ін­шых асоб, якія ма­юць ад­па­вед­ную ква­лі­фі­ка­цыю і прак­тыч­ны во­пыт.

Вы­ні­кі дзей­нас­ці ра­бо­чай гру­пы бу­дуць да­ло­жа­ны Прэ­зі­дэн­ту да 31 мая.

Для вы­ра­шэн­ня праб­лем­ных пы­тан­няў у аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се сфар­мі­ра­ва­на між­ве­да­мас­ная ра­бо­чая гру­па пад кі­раў­ніц­твам прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча.

У скла­дзе ра­бо­чай гру­пы — 26 ча­ла­век, у тым лі­ку стар­шы­ня Прэ­зі­ды­у­ма НАН Бе­ла­ру­сі, на­мес­нік кі­раў­ні­ка спраў Прэ­зі­дэн­та, стар­шы­ні Бел­ста­та, Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці, кан­цэр­на «Бел­дзярж­харч­прам», мін­скіх аб­лас­но­га і рай­вы­кан­ка­ма, мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня і яго на­мес­нік, на­мес­ні­кі мі­ніст­ра эка­но­мі­кі, фі­нан­саў, МУС, па па­дат­ках і збо­рах, ге­не­раль­ныя ды­рэк­та­ры аграр­ных на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных цэнт­раў НАН Бе­ла­ру­сі, прад­стаў­ні­кі бан­каў, вя­до­мыя кі­раў­ні­кі пе­ра­да­вых сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый і ін­шыя спе­цы­я­ліс­ты.

Ра­бо­чай гру­пе да­ру­ча­ец­ца вы­пра­ца­ваць кан­крэт­ныя пра­па­но­вы па вы­ра­шэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў у АПК, перш за ўсё па па­вы­шэн­ні пры­быт­ку і рэн­та­бель­нас­ці ар­га­ні­за­цый сель­скай гас­па­дар­кі, зні­жэн­ні за­па­зы­ча­нас­ці і не­пла­це­жаз­доль­нас­ці гас­па­да­рак, са­бе­кош­ту вы­твор­час­ці пра­дук­цыі, у пры­ват­нас­ці ма­ла­ка і мя­са, тра­вя­ных кар­моў, па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня асноў­ных срод­каў і іх ма­дэр­ні­за­цыі, раз­віц­ці пле­мян­ной спра­вы і на­сен­ня­вод­ства, струк­ту­ры па­се­ваў з улі­кам спе­цы­я­лі­за­цыі і яе аб­грун­та­ва­нас­ці, пра­дук­цый­нас­ці жы­вё­лы, ска­ра­чэн­ня рас­хо­ду кар­моў на адзін­ку вы­раб­ле­най пра­дук­цыі, па па­ляп­шэн­ні кад­ра­ва­га за­бес­пя­чэн­ня сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый.

Да 10 са­ка­ві­ка Прэ­зі­дэн­ту па­він­ны быць прад­стаў­ле­ны комп­лекс­ны дак­лад аб раз­віц­ці аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су і пра­ек­ты ад­па­вед­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».