Вы тут

«Непрыватныя» праблемы пры­ват­на­га біз­не­су


Якія праб­ле­мы па­тра­бу­юць вы­ра­шэн­ня, каб па­леп­шыць экс­парт­ныя маг­чы­мас­ці пры­ват­на­га біз­не­су? Гэ­тую тэ­му аб­мер­ка­ва­лі ў Грод­не на чар­го­вым па­ся­джэн­ні рэс­пуб­лі­кан­ска­га Са­ве­та па раз­віц­ці прад­пры­маль­ніц­тва.

Стар­шы­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га Са­ве­та па раз­віц­ці прад­пры­маль­ніц­тва Пётр ПРА­КА­ПО­ВІЧ ад­зна­чыў, што ў апош­нія га­ды ў кра­і­не шмат зроб­ле­на ў пла­не прэ­фе­рэн­цый, удас­ка­на­лен­ня нар­ма­тыў­най ба­зы для ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. Ад­нак яшчэ за­ста­юц­ца эле­мен­ты бю­ра­кра­тыі ў ра­бо­це ор­га­наў кі­ра­ван­ня, пе­ра­шко­ды на шля­ху раз­віц­ця пры­ват­на­га біз­не­су і яго экс­парт­на­га па­тэн­цы­я­лу. І ка­лі гэ­тыя праб­ле­мы ця­пер не вы­ра­шыць, не ўзмац­ніць свае экс­парт­ныя па­зі­цыі, то праз не­каль­кі га­доў бу­дзе ўжо поз­на: рын­кі на тэ­ры­то­рыі Мыт­на­га са­ю­за (а не­ўза­ба­ве і Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за) бу­дуць за­ня­ты ін­шы­мі.

На дум­ку за­сна­валь­ні­ка СТАА «Кон­тэ Спа» Ва­лян­ці­на БАЙ­КО,

сён­ня ні­хто ні­ко­га на рын­ках не ча­кае, і та­му, каб ажыц­цяў­ляць знеш­не­эка­на­міч­ную дзей­насць, да­во­дзіц­ца ры­зы­ка­ваць. Ка­лі не за­пла­цяць свое­ча­со­ва за ад­гру­жа­ную пра­дук­цыю — прад­пры­ем­ству за гэ­та штраф аль­бо на­ват кры­мі­наль­нае пра­сле­да­ван­не. А сён­ня праб­ле­ма­тыч­на ўклас­ці­ся ў вы­зна­ча­ны тэр­мін вяр­тан­ня ва­лют­най вы­руч­кі. Ад­тэр­мі­ноў­ка пла­ця­жу па экс­пар­це, у пры­ват­нас­ці, у Ра­сію маг­чы­ма да 90 дзён. Ад­нак ганд­лё­выя сет­кі дык­ту­юць тэр­мін 120-180 дзён плюс час на да­стаў­ку та­ва­ру. Ёсць, вя­до­ма, маг­чы­масць зва­ро­ту праз абл­вы­кан­кам у На­цы­я­наль­ны банк з прось­бай аб ад­тэр­мі­ноў­цы, але гэ­та звя­за­на з пэў­най ва­ла­кі­тай. Ды і мож­на стаць па­ру­шаль­ні­кам у вы­пад­ку, ка­лі ў та­кім да­зво­ле ад­мо­вяць.

Асаб­лі­ва скла­да­на за­ма­ца­вац­ца са сва­ёй пра­дук­цы­ях на знеш­ніх рын­ках не­вя­лі­кім прад­пры­ем­ствам. І тут сваё пля­чо ім па­він­на пад­ста­віць на­ша ўжо іс­ну­ю­чая та­ва­ра­пра­вод­ная сет­ка ў за­меж­жы, лі­чыць стар­шы­ня Мінск­ага ста­ліч­на­га са­ю­за прад­пры­маль­ні­каў і пра­ца­даў­цаў Ула­дзі­мір КА­РА­ГІН:

— Трэ­ба пра­ду­маць та­кую сіс­тэ­му, каб усе кроп­кі на­шай та­ва­ра­пра­вод­най сет­кі пра­ца­ва­лі і на гэ­тых не­вя­лі­кіх вы­твор­цаў, якія вы­раб­ля­юць неш­та га­то­вае для экс­пар­ту. Вя­до­ма, не са стра­та­мі для ся­бе, але на пры­маль­ных для та­кіх прад­пры­ем­стваў умо­вах, каб ца­на іх та­ва­ру бы­ла кан­ку­рэн­та­здоль­най.

Акра­мя та­го, Ула­дзі­мір Ка­ра­гін лі­чыць аб­сурд­най за­ба­ро­ну суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня куп­ляць не­вя­лі­кія пар­тыі кам­плек­ту­ю­чых, сы­ра­ві­ны і ма­тэ­ры­я­лаў за на­яў­ны раз­лік:

— Да­зволь­це тое, што да­зво­ле­на тым жа ра­сій­скім прад­пры­ем­ствам. І гэ­та бу­дзе на ка­рысць на­ша­га бу­ду­ча­га экс­пар­ту.

Пры гэ­тым рэа­ліі ця­пер та­кія, што дзяр­жаў­ная пад­трым­ка ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва ў пы­тан­нях знеш­не­эка­на­міч­ных су­вя­зяў прак­тыч­на ад­сут­ні­чае. На фі­нан­са­вым рын­ку на­зі­ра­ец­ца вост­ры дэ­фі­цыт эфек­тыў­ных і да­ступ­ных крэ­дыт­ных пра­грам для не­вя­лі­кіх прад­пры­ем­стваў, якія ад­па­вя­да­лі б іх рэ­аль­ным па­трэ­бам. Яны вы­му­ша­ны пра­ца­ваць ва ўмо­вах вель­мі да­ра­гіх па­зы­ко­вых срод­каў, не­спры­яль­на­га до­сту­пу да сы­ра­ві­ны, а так­са­ма над­звы­чай вы­со­кіх арэнд­ных ста­вак.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».