Расійскі рубель адваяваў у «замежнікаў» пэўныя тэрыторыі: каля 1,5 рубля ў долара і 60 капеек у еўра. На такой аптымістычнай хвалі аналітыкі Цэнтрабанка Расіі сталі прадракаць яшчэ большае ўмацаванне рубля цягам лютага. Аднак прагноз будаваўся на магчымасці змен у еўразоне: маўляў, пачнецца праграма колькаснага змякчэння, што прывядзе да патаннення еўра адносна долара.
Але неспадзяванка: пад канец тыдня еўра вырастае адносна долара, бо па выніках пасяджэння Еўрапейскі Цэнтрабанк не аб'явіў аб змякчэннях. Кіраўнік ЕЦБ Марыа Драгі заявіў, што рашэнне аб захаванні такой палітыкі прынята з-за складанай сітуацыі і неабходнасці дадатковай інфармацыі. Вось толькі чакаць яе прыйдзецца яшчэ да сакавіка. Значыць, аб моцным рублі пакуль што можна толькі марыць.
На нашым валютным рынку таксама змены. Еўра вярнуў страчаныя на мінулым тыдні 90 рублёў (плюс 0,7%) і стаў роўны 13140. У тым жа кірунку рухаўся расійскі рубель: падняўся на 6,5 грашовай адзінкі (плюс 2,4%) да 279,5. Традыцый прытрымліваўся толькі долар — як і апошнія некалькі тыдняў, вырас на 30 рублёў (плюс 0,3%) да 9670.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.