Вы тут

Не «бабуля — божы дзьму­ха­вец», а моц­ны муж­чы­на з ар­се­на­лам?


Пе­рад па­чат­кам тра­ды­цый­най ка­ле­гіі Генп­ра­ку­ра­ту­ры па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да га­лоў­ны пра­ку­рор кра­і­ны Аляк­сандр КА­НЮК ад­ка­заў на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў. Ад­но з іх да­ты­чы­ла­ся тра­ге­дыі, якая ад­бы­ла­ся ў мас­коў­скай шко­ле. У мі­ну­лы па­ня­дзе­лак дзе­ся­ці­клас­нік прый­шоў на ўрок з він­тоў­кай і за­біў на­стаў­ні­ка геа­гра­фіі, а за­тым па­лі­цэй­ска­га, яко­га вы­клі­каў школь­ны ахоў­нік... Пас­ля гэ­та­га ра­сій­скія ўла­ды ўсур'­ёз за­ду­ма­лі­ся аб уз­мац­нен­ні мер бяс­пе­кі ў шко­лах.

— Ра­сій­скія ка­ле­гі ма­юць ра­цыю, ка­лі ка­жуць, што трэ­ба на­во­дзіць па­ра­дак у шко­лах, — пра­ка­мен­та­ваў Аляк­сандр Ка­нюк. — У кож­най з іх па­ві­нен быць ахоў­нік. Пры­чым гэ­та па­ві­нен быць пра­фе­сі­я­нал, фі­зіч­на пад­рых­та­ва­ны, моц­ны муж­чы­на з ней­кім ар­се­на­лам. Але не з гу­ма­вай ду­бін­кай, якая ні­чо­га не дае. Мы, у сваю чар­гу, ду­ма­ем, над ал­га­рыт­мам сва­іх дзе­ян­няў па на­вя­дзен­ні па­рад­ку ў бе­ла­рус­кіх шко­лах. Гэ­та ні ў якім ра­зе не па­він­на быць кам­па­ней­шчы­на. Трэ­ба па­пя­рэдж­ваць зла­чын­ствы, і но­вы за­кон аб пра­фі­лак­ты­цы, які ўсту­пае ў сі­лу 16 кра­са­ві­ка, дае нам у гэ­тым пла­не больш паў­на­моц­тваў.

Ге­не­раль­ны пра­ку­рор рас­ка­заў так­са­ма аб пра­вер­цы, якая пра­во­дзіц­ца на «Ві­цеб­скдрэ­ве», пра гуч­ную ка­лій­ную спра­ву і пра ме­ры, якія пры­ма­юц­ца ў да­чы­нен­ні да ана­нім­ных ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў.

У да­чы­нен­ні ААТ «Ві­цеб­скдрэў» за­вя­лі спра­ву

— Мы пра­во­дзім пра­вер­ку «Ві­цеб­скдрэ­ва» па да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та. Як толь­кі пе­ра­ка­на­лі­ся, што ёсць усе пад­ста­вы для за­вя­дзен­ня кры­мі­наль­най спра­вы, мы яе за­вя­лі. Але не ў да­чы­нен­ні да кан­крэт­ных асоб, а па фак­це на­ня­сен­ня шко­ды дзяр­жа­ве зры­вам тэр­мі­наў ма­дэр­ні­за­цыі. У ме­жах гэ­тай спра­вы пра­во­дзім пра­вер­ку, уста­наў­лі­ва­ем ві­на­ва­тых, су­му шко­ды, якая на­не­се­на дзяр­жа­ве. Бу­дзем па­да­ваць іс­кі ў суд аб яе кам­пен­са­цыі.

Ма­дэр­ні­за­цыя мае на ўва­зе вы­зна­ча­ныя тэр­мі­ны і гра­фі­кі. Гэ­та зна­чыць, што прад­пры­ем­ства па­він­на свое­ча­со­ва па­чаць вы­пуск пра­дук­цыі. Але ка­лі гэ­та­га не ад­бы­ва­ец­ца, хто ад­ка­жа за тое, што дзяр­жа­ва ўкла­ла гро­шы і не атрым­лі­вае вы­га­ду? Гэ­та ўпу­шча­ная вы­га­да. І яе не­аб­ход­на спа­га­няць з ві­на­ва­тых асоб. Ра­цы­я­наль­нае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў і пы­тан­ні без­гас­па­дар­лі­вас­ці — сё­ле­та гэ­та адзін з пры­яры­тэт­ных кі­рун­каў на­шай дзей­нас­ці.

Жур­на­ліс­ты вы­ка­за­лі за­не­па­ко­е­насць, што праз­мер­ная ўва­га да прад­пры­ем­стваў мо­жа на­шко­дзіць тым, хто доб­ра­сум­лен­на пра­цуе. Ці не ста­не гэ­та «па­ля­ван­нем на вядзь­ма­рак»?

— Ні пра якое «па­ля­ван­не на вядзь­ма­рак» га­вор­ка не вя­дзец­ца. Ня­ма пры­чын для хва­ля­ван­няў. Мы га­во­рым вы­ключ­на аб бе­раж­лі­вым вы­дат­коў­ван­ні дзяр­жаў­ных срод­каў. Ка­лі ў кі­раў­ні­ка да­лё­ка не са­ма­га буй­но­га прад­пры­ем­ства 12 на­мес­ні­каў ці 50 служ­бо­вых ма­шын, то та­кія фак­ты іг­на­ра­ваць нель­га, трэ­ба пры­маць ме­ры.

— Акра­мя та­го, мы пра­ве­рым вы­ка­нан­не пад­атко­ва­га за­ка­на­даў­ства, у тым лі­ку Мі­ніс­тэр­ствам па па­дат­ках і збо­рах, а так­са­ма мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі, — пра­доў­жыў Аляк­сандр Ка­нюк. — На жаль, па­куль у Бе­ла­ру­сі яшчэ ня­ма ра­зу­мен­ня та­го, што пад­атко­выя зла­чын­ствы — ад­ны з са­мых цяж­кіх. Ка­лі не вы­пла­ціў па­да­так, на­прык­лад, у Гер­ма­ніі — праз дзень бу­дзеш у тур­ме. У нас та­ко­га мен­та­лі­тэ­ту яшчэ ня­ма, у нас за­над­та лёг­кае стаў­лен­не да па­дат­каў.

Пра ка­лій­ную спра­ву

«Мы бу­дзем па­да­ваць іск у суд і спа­га­няць ма­тэ­ры­яль­ную шко­ду не­за­леж­на ад та­го, бу­дзе ча­ла­век пры­цяг­ну­ты да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці ці не. Гэ­та да­ты­чыц­ца і ка­лій­най спра­вы, і спра­вы па «Ві­цеб­скдрэ­ве», ка­лі ві­на бу­дзе да­ка­за­на. У Бе­ла­ру­сі пра­пра­цоў­ва­ец­ца пы­тан­не аб змя­нен­ні су­до­вай прак­ты­кі ў част­цы спаг­нан­ня шко­ды. Сён­ня та­кое па­няц­це, як упу­шча­ная вы­га­да, не ад­но­сіц­ца да рэ­аль­най шко­ды ў ме­жах кры­мі­наль­най спра­вы і не з'яў­ля­ец­ца прад­ме­там да­каз­ван­ня. Але мы бу­дзем за­яў­ляць іс­кі ў рам­ках гра­ма­дзян­ска­га су­да­вод­ства і спа­га­няць гэ­тую стра­ча­ную вы­га­ду.

Ка­лій­ная спра­ва яшчэ рас­сле­ду­ец­ца, на­ла­джа­на ак­тыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва з ра­сій­скі­мі ка­ле­га­мі. Я ха­чу, каб вы ра­зу­ме­лі, што мы не пе­ра­да­ва­лі ў Ра­сію цал­кам спра­ву, а толь­кі асоб­ныя ма­тэ­ры­я­лы з яе (Ген­-
п­ра­ку­ра­ту­ра Бе­ла­ру­сі да­ла зго­ду на вы­да­чу Ра­сіі за­тры­ма­на­га ў Мін­ску ген­ды­рэк­та­ра «Урал­ка­лія» і кі­раў­ні­ка на­зі­раль­на­га са­ве­та Бе­ла­рус­кай ка­лій­най кам­па­ніі (БКК) Ула­дзі­сла­ва Баў­м­-
герт­не­ра). Мы пра­цяг­ва­ем рас­сле­да­ваць «ка­лій­ную спра­ву» і вы­яў­ляць бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, якія ма­юць да­чы­нен­не да гэ­тай шко­ды (след­чыя ор­га­ны Бе­ла­ру­сі лі­чаць, што су­праць­праў­ныя дзе­ян­ні Баў­мгерт­не­ра і шэ­ра­гу ін­шых топ-ме­не­джа­раў БКК на­нес­лі «Бе­ла­русь­ка­лію» і БКК шко­ду ў па­ме­ры да $100 млн).

Пра зневажанні на фо­ру­мах

Што ты­чыц­ца аб­раз у ін­тэр­нэ­це, на фо­ру­мах, то, як ад­зна­чыў Генп­ра­ку­рор, ня­даў­на ўста­на­ві­лі факт аб­ра­зы ад­ной вы­со­кай служ­бо­вай асо­бы вы­кан­ка­ма.

«Вы­лі­чыць гэ­та­га ча­ла­ве­ка бы­ло скла­да­на, бо на фо­ру­мах лю­дзі ха­ва­юц­ца пад не­са­праўд­ны­мі фо­та, псеў­да­ні­ма­мі. Тым не менш, вы­лі­чы­лі. Гэ­ты ча­ла­век, які «па­лі­ваў бру­дам» чы­ноў­ні­ка, жы­ве не­да­лё­ка ад вы­кан­ка­ма. На пер­шы раз мы яго па­пя­рэ­дзі­лі. Бу­дзем і на­да­лей ад­соч­ваць пра­ва­па­ру­шэн­ні ў ін­тэр­нэ­це. Лю­дзі па­він­ны ра­зу­мець, што бяс­след­на гэ­та не прой­дзе».

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».