Вы тут

Манеты для закаханых


На Дзень усіх за­ка­ха­ных у му­зеі Го­мель­ска­га па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля мож­на бу­дзе ўлас­ны­мі ру­ка­мі ад­ча­ка­ніць са­бе са­праўд­ную ма­нет­ку.

Та­кая па­слу­га, якую прэ­зен­ту­юць пад­час са­ма­га ча­ка­на­га лю­таў­ска­га свя­та, бу­дзе дзей­ні­чаць па­ста­ян­на. У го­мель­скім па­ла­цы для гэ­тай мэ­ты на­бы­лі спе­цы­яль­нае аб­ста­ля­ван­не: мі­ні-ста­нок для ха­лод­най ча­кан­кі су­ве­нір­ных ма­нет вы­твор­час­ці Пе­цяр­бург­ска­га ма­нет­на­га два­ра, а так­са­ма пры­ла­ды ай­чын­ных май­строў. Гэ­та да­зво­ліць лю­бо­му ах­вот­на­му за не­каль­кі хві­лін вы­ра­біць са­бе па­мят­ную ма­не­ту.

Ды­рэк­тар му­зея Го­мель­ска­га па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля Ак­са­на То­ра­па­ва

ад­зна­чы­ла:

— Ства­рэн­не мі­ні-куз­ні — гэ­та не толь­кі па­шы­рэн­не пе­ра­лі­ку па­слуг для шмат­лі­кіх на­вед­валь­ні­каў і ту­рыс­таў па­ла­ца Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў, але і ад­ра­джэн­не ста­рых доб­рых тра­ды­цый, якія ра­ней іс­на­ва­лі ся­род прад­стаў­ні­коў вы­шэй­ша­га све­ту. На­прык­лад, вя­до­ма, што ў го­нар шлю­бу ўла­даль­ні­каў го­мель­ска­га ма­ёнт­ка Іры­ны Іва­наў­ны і Фё­да­ра Іва­на­ві­ча Па­ске­ві­чаў так­са­ма бы­ла ад­лі­та па­мят­ная ма­не­та з вы­явай ся­мей­ных гер­баў, якая ця­пер зна­хо­дзіц­ца ў ад­ной з экс­па­зі­цый му­зея.

Су­час­ныя ма­не­ты пла­ну­юць вы­раб­ляць з ме­дзі і алю­мі­нію. На ад­ным ба­ку бу­дзе ад­ча­ка­не­ны ле­бедзь, на дру­гім — сэр­ца. На за­мо­ву му­зея рас­пра­цоў­ва­юц­ца яшчэ ча­ты­ры ві­ды ма­нет з ві­да­ры­са­мі гер­ба го­ра­да Го­ме­ля, вы­ява­мі па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля і яго бы­лых ула­даль­ні­каў.

Та­кую па­слу­гу пла­ну­юць пра­па­на­ваць і ма­ла­дым, якія пра­вод­зяць фо­та- і ві­дэа­здым­кі ў зі­мо­вым са­дзе па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».