Вы тут

Вя­зень ДУ­ЛА­Га — 125 (За­кан­чэн­не. Па­ча­так у ну­ма­ры за 1 лю­та­га 2014 го­да)


У якас­ці ва­ен­на­па­лон­на­га Мі­ха­іл Скра­бін паў­та­рыў ня­даў­на прой­дзе­ны шлях у ад­ва­рот­ным на­прам­ку: Вя­лі­кія Лу­кі — Не­вель — По­лацк. У па­ло­не ака­за­ла­ся ўся яго са­ні­тар­ная ро­та, бо ўра­чы не кі­ну­лі па­ра­не­ных.

[caption id="attachment_31566" align="alignnone" width="600"]11-21 Се­лек­цыя ва­ен­на­па­лон­ных.
Фо­та з ад­кры­тых кры­ніц.[/caption]

«Стрэ­лы па­лёг­кі»

Пе­рад тым, як ад­пра­віць па­лон­ных па эта­пе, нем­цы на­коп­лі­ва­лі іх у пе­ра­сыль­ных ла­ге­рах пад ад­кры­тым не­бам, прос­та на по­лі, ага­ро­джа­ным ка­лю­чым дро­там, тры­ма­ю­чы доў­гі час без ва­ды і ежы. У 1941‑м снег вы­паў на па­чат­ку каст­рыч­ні­ка. На­двор'е на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях ста­я­ла ха­лод­нае і зол­кае. І ўжо ў пер­шыя дні ня­во­лі мно­гія зда­ро­выя ма­ла­дыя муж­чы­ны па­мі­ра­лі ад го­ла­ду.

Вя­ліз­ная коль­касць ва­ен­на­па­лон­ных на па­чат­ку вай­ны ста­ла пэў­най праб­ле­май для ня­мец­кай ар­міі. Не­маг­чы­ма бы­ло ўсіх рас­стра­ляць, і не­бяс­печ­на бы­ло тры­маць у ты­ле та­кую коль­касць пра­ціў­ні­ка, ня­хай і за дро­там. Та­му га­лоў­най за­да­чай кан­вою бы­ло — мак­сі­маль­на зня­сі­лець лю­дзей, каб яны ака­за­лі­ся фі­зіч­на не здоль­ныя на па­бег. Вяз­ні пе­ра­сыль­ных ла­ге­раў бы­лі да­ве­дзе­ны да та­ко­га ста­ну, што пад­час пе­ра­го­ну кі­да­лі­ся да кон­скіх тру­паў, ад­ры­ва­лі змерз­лае мя­са, а вар­та­выя ў іх стра­ля­лі.

Пас­ля кож­на­га пры­пын­ку ў спе­цы­яль­ных за­го­нах з вы­шка­мі па пе­ры­мет­ры ты­ся­чы па­лон­ных чыр­во­на­ар­мей­цаў больш не па­ды­ма­лі­ся. Але гэ­та­га бы­ло не­да­стат­ко­ва. Кож­ны раз пе­рад эта­пам з двух ба­коў ка­лон­ны вы­строй­ва­лі­ся кан­ва­і­ры з пал­ка­мі і за­гад­ва­лі па­лон­ным бег­чы кі­ла­мет­ры два. Пас­ля гэ­та­га раз­га­ра­ча­ных лю­дзей спы­ня­лі пад ха­лод­ным во­сень­скім даж­джом і вет­рам на га­дзі­ну, і так паў­та­ра­лі не­каль­кі ра­зоў, ад­ся­ва­ю­чы тых, хто не вы­трым­лі­ваў.

Ча­сам вяз­няў зга­ня­лі на або­чы­ну для раз­мі­ні­ра­ван­ня да­ро­гі. За­слу­жа­ны мас­так РСФСР Мі­ка­лай Аб­рынь­ба, які тра­піў у ня­мец­кі па­лон у каст­рыч­ні­ку 1941 го­да пад Ель­няй, згад­ваў, як ад­ной­чы на бе­ра­зе Дняп­ра нем­цы па­ста­ві­лі іх на ка­ле­ні ў на­бры­ня­лы ва­дой пя­сок і за­га­да­лі так ста­яць на пра­ця­гу но­чы. Тых, хто па­ды­маў­ся аль­бо клаў­ся, пры­стрэль­ва­лі. Ноч­чу ўда­рыў ма­роз, і ка­ле­ні лю­дзей пры­мерз­лі да пяс­ку. Да ра­ні­цы мно­гія за­мерз­лі да смер­ці. Тых, хто на до­світ­ку не змог ра­за­гнуць ка­ле­ні, да­бі­ва­лі з аў­та­ма­таў… Та­кія за­бой­ствы нем­цы на­зы­ва­лі «стрэ­ла­мі па­лёг­кі». Да тран­зіт­ных ла­ге­раў не да­хо­дзі­ла чвэрць узя­тых у па­лон са­вец­кіх вай­скоў­цаў.

«Ка­му ша­лу­пін­не з ня­мец­кай кух­ні?»

Мі­ха­іл Скра­бін не ве­дае да­ту, ка­лі ака­заў­ся ў По­лац­кім Ду­ла­гу‑125. Бо даў­но ўжо, з часу ад­ступ­лен­ня і спроб вы­рвац­ца з акру­жэн­ня, яны стра­ці­лі лік дням.

Ду­лаг‑125 раз­мя­шчаў­ся ў бу­дын­ках Чыр­во­на­га ва­ен­на­га га­рад­ка імя Фрун­зэ (ця­пер Спас­кі га­ра­док). У па­мяш­кан­нях, раз­лі­ча­ных на 4,5 ты­ся­чы ча­ла­век, ужо ў жніў­ні 1941‑га бы­ло раз­ме­шча­на ка­ля 20 ты­сяч па­лон­ных, але асноў­ная іх коль­касць пры­бы­ла ў ла­гер у каст­рыч­ні­ку, пас­ля няўдачы на За­ход­нім фронце на мас­коў­скім на­прам­ку. Ка­лі па­мяш­кан­ні пе­ра­ста­лі ўмя­шчаць лю­дзей, лю­дзі кла­лі­ся спаць на ву­лі­цы.

— Тыя, хто ўста­ваў па па­трэ­бе ноч­чу, вы­му­ша­ны былі іс­ці па лю­дзях, — згад­вае бы­лы вя­зень Мі­ха­іл Скра­бін. — Сла­быя бы­лі на­столь­кі, што на лес­ві­цы спы­ня­лі­ся 3–4 ра­зы, каб дух пе­ра­вес­ці. А не­ка­то­рыя больш ужо і не па­ды­ма­лі­ся.

Той пер­шай во­сен­ню ён па­зна­ё­міў­ся ў ла­ге­ры з ве­тэ­ра­нам Пер­шай су­свет­най вай­ны (як та­ды ка­за­лі — ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най), укра­ін­цам. Ён па­пя­рэ­дзіў Скра­бі­на, што бу­дзе не­вы­нос­на цяж­ка, што аба­вяз­ко­ва ўспых­не тыф і хва­рэць не бу­дуць толь­кі тыя, хто хва­рэў да­гэ­туль. І са­праў­ды, зі­мой па­чаў­ся сып­ны тыф. Гэ­та быў біч, ка­жа Мі­ха­іл Якаў­ле­віч. Але, як ні дзіў­на, сып­няк шка­да­ваў ва­ен­на­па­лон­ных: ад ты­фу гі­ну­лі не ў та­кой коль­кас­ці, як мож­на бы­ло ча­каць. Мі­ха­іл Якаў­ле­віч тлу­ма­чыць гэ­та па­ра­дак­саль­ным чы­нам: маў­ляў, лю­дзі бы­лі та­кія зня­сі­ле­ныя, што час­та тыф іх не за­бі­ваў.

Ця­жэй ста­ла ад та­го, што пад­час ка­ран­ці­ну вяз­няў не ва­дзі­лі на ра­бо­ту. Аку­пан­ты шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­лі пра­цу ва­е­нна­па­лон­ных. Да эпі­дэ­міі пра­цоў­ныя ка­ман­ды што­дня ад­праў­ля­лі ад­наў­ляць мас­ты, гру­зіць і раз­гру­жаць ва­го­ны, на­рых­тоў­ваць лес і торф, ра­ман­та­ваць да­ро­гі, рыць тран­шэі для па­ха­ван­ня па­мер­лых у ла­ге­ры, вы­кон­ваць ін­шыя ра­бо­ты. Гэ­та бы­ла вель­мі цяж­кая пра­ца для зня­сі­ле­ных го­ла­дам лю­дзей. Але та­кія вы­ха­ды за ме­жы ла­ге­ра да­ва­лі ней­кую над­зею, ча­сам — маг­чы­масць па­да­браць ней­кае ша­лу­пін­не, якое мож­на бы­ло з'ес­ці. Пад­час ка­ран­ці­ну ла­гер ака­заў­ся ў поў­най іза­ля­цыі.

Зі­мой у ка­зар­мах, дзе бы­лі раз­ме­шча­ны ва­ен­на­па­лон­ныя, ацяп­лен­не бы­ло ад­клю­ча­на. Пе­чы па­ста­ві­лі ў ка­лі­до­рах, і ка­ля іх грэ­лі­ся па чар­зе. Там жа, пад адзі­най лям­пач­кай на ўвесь ка­лі­дор, утва­рыў­ся свое­асаб­лі­вы «ры­нак».

— Вы б чу­лі, — ка­чае га­ла­вой ве­тэ­ран. — «Ка­му ша­лу­пін­не з ня­мец­кай кух­ні? Ка­му — з лі­тоў­скай кух­ні? Ка­му — з рус­кай кух­ні?» Хто што…

Сам Скра­бін, які не ку­рыў, на ма­хор­ку аб­мя­няў тут са­бе лыж­ку ды ін­шыя не­аб­ход­ныя рэ­чы. Ад­сут­насць па­трэ­бы ў ты­ту­ні ў не­ка­то­рай сту­пе­ні па­ляг­ча­ла яго жыц­цё.

[caption id="attachment_31567" align="alignnone" width="600"]11-22

Рэ­гіст­ра­цый­ная кар­та ва­ен­на­па­лон­на­га Ду­ла­га‑125 і Шта­ла­га‑354 Кан­стан­ці­на Еў­да­кі­ма­ві­ча МУ­РАШ­КІ, 1912 го­да на­ра­джэн­ня. Пра­жы­ваў у вёс­цы Сяр­гей­чы­кі Діс­нен­ска­га ра­ё­на По­лац­кай воб­лас­ці (ця­пер Мёр­скі ра­ён Ві­цеб­скай воб­лас­ці). На ад­ва­рот­ным ба­ку над­піс: «Рас­стра­ля­ны 7 лі­пе­ня 1944 го­да».
http://www.obd-memorіal.ruУда­ло­ся да­ве­дац­ца, што Кан­стан­цін Му­раш­ка сам быў з вёс­кі Сяль­цо (ця­пер Яз­нен­скі сель­са­вет Мёр­ска­га ра­ё­на), пад­час аку­па­цыі пай­шоў з жон­кай На­дзе­яй у пар­ты­за­ны, і та­ды жыў у цес­ця Іва­на Якаў­ле­ві­ча Дзе­мі­дзён­кі ў вёс­цы Сяр­гей­чы­кі. Не­дзе ў Бе­ла­ру­сі па­він­ны пра­жы­ваць уну­ча­тыя пля­мен­ні­кі Кан­стан­ці­на — дзе­ці Да­ні­і­ла Іва­на­ві­ча Му­раш­кі. Вель­мі про­сім іх ад­гук­нуц­ца. 

[/caption]

Шаг­рэ­не­вая ску­ра

До­сыць поз­на, ужо зі­мой, у Ду­лаг‑125 па­тра­пі­лі не­каль­кі сі­бі­ра­коў. Яны ака­за­лі­ся ў тым жа па­коі, дзе і Скра­бін. Маг­чы­ма, яны бы­лі раз­вед­чы­кі, мяр­куе Мі­ха­іл Якаў­ле­віч, бо го­лас у іх яшчэ быў гуч­ны. Пад­час эпі­дэ­міі сі­бі­ра­кі пры­зна­чы­лі дня­валь­ных, каб ні­хто ін­шы да іх у па­кой не за­хо­дзіў, а ўве­ча­ры, ка­лі раз­да­ва­лі хлеб, яны за­га­да­лі ўсім сва­ім су­се­дзям па па­коі пры­хо­дзіць апош­ні­мі, каб па­мен­шыць шан­цы на­брац­ца во­шай ад хво­рых.

— І вось мы гля­дзім у акно, ча­ка­ем, — рас­каз­вае Мі­ха­іл Скра­бін. — Ба­чым: ад­на ка­ло­на ста­іць па хлеб, дру­гая, трэ­цяя, чац­вёр­тая… На на­ступ­ны дзень — тры з па­ло­вай ка­ло­ны, на на­ступ­ны — тры і чвэрць, по­тым — тры… Я гля­джу, і ў мя­не не вы­хо­дзіць з га­ла­вы воб­раз баль­за­каў­скай шаг­рэ­не­вай ску­ры, якая ўвесь час сціс­ка­ла­ся, і ра­зам з ёй змян­ша­ла­ся жыц­цё га­лоў­на­га ге­роя. Праз акно я гля­дзеў, як смерць ня­ў-
моль­на пад­бі­ра­ец­ца да мя­не.

Ка­лі я спы­та­ла Мі­ха­і­ла Якаў­ле­ві­ча, што да­па­ма­га­ла лю­дзям вы­жыць, ён, не за­дум­ва­ю­чы­ся, ад­ка­заў: «Сяб­роў­ства». Адзі­ноч­кі гі­ну­лі. Сяб­ры вы­ра­тоў­ва­лі адзін ад­на­го, дзя­лі­лі­ся апош­нім, кла­па­ці­лі­ся пра хво­рых, па­пя­рэдж­ва­лі пра не­бяс­пе­ку, на­рэш­це, ар­га­ні­зоў­ва­лі ўцё­кі.

Па­ха­валь­ная ка­ман­да

— Бы­ло, вя­до­ма ж, страш­на, — ко­рат­ка ха­рак­та­ры­зуе той пе­ры­яд свай­го жыц­ця Мі­ха­іл Скра­бін. І каб пра­ілюст­ра­ваць, да­дае: — Быў па­кой, дзе спа­чат­ку змя­шча­лі па­мер­лых. Па­клі­ка­лі мя­не да­па­маг­чы па­клас­ці ту­ды труп. Я за­ўва­жыў у яго кі­шэ­ні па­свед­чан­не кі­роў­цы. Па­гля­дзеў на фа­та­гра­фію і не змог па­знаць. Ла­гер мя­няў лю­дзей да не­па­зна­валь­нас­ці.

Зі­мой смя­рот­насць ся­род па­лон­ных па­вя­лі­чы­ла­ся да 200 ча­ла­век што­дня. Па­ха­валь­ная ка­ман­да вы­во­зі­ла па­мер­лых мет­раў за 200–300 ад ла­ге­ра, ва ўро­чы­шча Пяс­кі. У той час там быў вя­ліз­ны кат­ла­ван, на ўскрай­ку яко­га так­са­ма рас­стрэль­ва­лі вяз­няў га­рад­ской тур­мы — пад­поль­шчы­каў і пар­ты­зан.

Ты­по­вая кар­ці­на для Ду­ла­га‑125 тых дзён: па­ха­валь­ная ка­ман­да ста­іць, па­куль па­мер­лых па­гру­зяць на ме­ды­цын­скія на­сіл­кі. У ру­ках ня­ма сі­лы, та­му да на­сі­лак пры­ма­ца­ва­ны шлей­кі з аб­мо­так, пе­ра­кі­ну­тыя це­раз пле­чы. Чор­ныя сі­лу­э­ты на бе­лым сне­зе, са­мі па­доб­ныя на мерц­вя­коў. По­тым кра­на­юц­ца па­трош­ку…

— На­стаў мо­мант, ка­лі ні ў ка­го не за­ста­ло­ся сіл вы­но­сіць па­мер­лых, — ус­па­мі­нае Скра­бін. — Мы та­ды шта­бя­ля­мі кла­лі тру­пы і дро­вы і пад­паль­ва­лі. На на­шых ва­чах яны зга­ра­лі.

Бы­лыя ка­ман­дзі­ры 3‑й Бе­ла­рус­кай пар­ты­зан­скай бры­га­ды, якая дзей­ні­ча­ла ў По­лац­кім ра­ё­не, на­зы­ва­юць ліч­бу ад 50 ты­сяч да звыш 100 ты­сяч — столь­кі (згод­на з да­ны­мі пар­ты­зан­скай раз­вед­кі і свед­чан­нем тых, хто ўцёк з Ду­ла­га‑125) за зі­му 1941–1942 го­да па­мер­ла ў ла­ге­ры ад го­ла­ду і эпі­дэ­мій. Столь­кі па­ха­ва­на на па­лі­го­не 15‑га страл­ко­ва­га пал­ка — ва ўро­чы­шчы Пяс­кі. У маі 1943 го­да ў ла­ге­ры за­ста­ло­ся ўся­го 1800 ча­ла­век.

Су­вязь з пар­ты­за­на­мі

Пас­ля эпі­дэ­міі ты­фу ўпер­шы­ню, ка­жа Скра­бін, бы­лі скла­дзе­ны спі­сы вяз­няў Ду­ла­га‑125. Паз­ней Мі­ха­іл Якаў­ле­віч да­ве­даў­ся, што не ўсе па­лон­ныя на­зы­ва­лі свае са­праўд­ныя проз­ві­шчы. З ім быў ся­бар, які ў ла­ге­ры на­зы­ваў ся­бе Аб­ло­маў. А ка­лі яны пас­ля ўцё­каў прый­шлі ў пар­ты­за­ны і іх па­пра­сі­лі прад­ста­віц­ца, ся­бар устаў і не­ча­ка­на пра­мо­віў: «Ма­лод­шы лей­тэ­нант Дзміт­рый Кор­чы­наў».

Скра­бін пад­час ла­гер­на­га пе­ра­пі­су на­зваў сваё са­праўд­нае імя, і по­тым гэ­та да­па­маг­ло яму. Пас­ля па­ра­жэн­ня пад Маск­вой стаў­лен­не нем­цаў да ва­ен­на­па­лон­ных змя­ні­ла­ся да леп­ша­га, бо да іх рап­там дай­шло, што, маг­чы­ма, прый­дзец­ца ад­каз­ваць за свае зла­чын­ствы. Яны та­ды са­бра­лі не­каль­кі афі­цэ­раў-ін­ва­лі­даў і ад­пра­ві­лі іх у сё­лы на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі ў да­па­мо­гу ста­рас­там. Мі­ха­іл Якаў­ле­віч ве­даў ад­на­го з тых, што ад­пра­ві­лі.

Па­зна­ё­мі­лі­ся яны, ка­лі Скра­бі­на пры­зна­чы­лі са­ні­та­рам дзвюх па­лат ка­манд­на­га скла­ду. Усе ля­жа­лі на на­рах, а гэ­ты ча­ла­век — на пад­ло­зе, бо ў яго не бы­ло на­гі. Усё, што мог для яго зра­біць Мі­ха­іл Якаў­ле­віч, — гэ­та пры­нес­ці кі­пень з кух­ні. Ле­каў не бы­ло. І вось вяс­ной гэ­та­га ча­ла­ве­ка ад­пра­ві­лі ў вёс­ку. А блі­жэй да во­се­ні ў вёс­ку прый­шлі пар­ты­за­ны і ад­ра­зу за­бра­лі яго ў пар­ты­зан­скі ла­гер, а там «смер­шаў­цы» ста­лі яго рас­пыт­ваць пра па­лон, ха­це­лі да­ве­дац­ца пра проз­ві­шчы тых, хто быў ра­зам з ім за ка­лю­чым дро­там. Ся­род ін­шых ён на­зваў і Скра­бі­на. Так пар­ты­зан­ская раз­вед­ка ўжо за­га­дзя ме­ла ін­фар­ма­цыю пра Мі­ха­і­ла Якаў­ле­ві­ча, і яму ляг­чэй бы­ло за­свед­чыць сваю асо­бу пас­ля ўцё­каў.

[caption id="attachment_31565" align="alignnone" width="600"]11-20 Са­вец­кія ва­ен­на­па­лон­ныя з Бе­ла­стоц­ка­га кат­ла. Па­ча­так лі­пе­ня 1941 го­да.
Фо­та з ад­кры­тых кры­ніц.[/caption]

Ла­гер­ныя ар­тыс­ты

Вяс­ной з па­лон­ных ста­лі фар­мі­ра­ваць гру­пы па сто ча­ла­век для ад­праў­кі ў Гер­ма­нію. Ла­гер­ныя ўра­чы мно­гім зда­ро­вым лю­дзям ста­ві­лі ды­яг­наз «ты­фоз­ны», каб вы­ра­та­ваць іх ад ад­праў­кі. Так Скра­бі­ну ўда­ло­ся па­збег­нуць ад­сыл­кі ў Гер­ма­нію ў пер­шы раз.

У гэ­ты час у ла­ге­ры з'я­віў­ся гар­мо­нік і са­браў­ся хор, які ка­рыс­таў­ся асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю: яго пры­хо­дзі­лі слу­хаць як вяз­ні, так і нем­цы. Тыя, хто пе­ра­жыў не­вы­нос­нае, пра­гну­лі жыц­ця. Пад­час пе­ра­кліч­кі да­зна­ва­лі­ся, што ся­род па­лон­ных ёсць ар­тыс­ты. Тру­бач Суб­ачэў­скі, бы­лы дзет­до­ма­вец, які да вай­ны іг­раў джаз у Маск­ве, па­зна­ё­міў Скра­бі­на з ар­тыс­там Мас­коў­ска­га Ма­ло­га тэ­ат­ра, вы­пуск­ні­ком Мас­коў­ска­га тэ­ат­раль­на­га ву­чы­лі­шча імя Шчэп­кі­на Не­ча­ву­хі­ным. А по­тым да іх да­лу­чыў­ся клоўн з Кір­гі­зіі. Не­ча­ву­хін хут­ка знай­шоў кан­такт з кух­няй: пра­спя­ваў пе­сень­ку, неш­та пра­чы­таў і атры­маў за гэ­та да­дат­ко­вы ка­ва­лак хле­ба і амаль паў­вяд­ра ба­лан­ды. Та­ды ён вы­ра­шыў са­браць ма­лень­кую ла­гер­ную тру­пу. Каб атры­маць зго­ду кі­раў­ніц­тва ла­ге­ра, Не­ча­ву­хін пра­дэк­ла­ма­ваў пе­рад нем­ца­мі вер­шы Ня­кра­са­ва.

— Ка­лі нем­цы па­чу­лі: «Ты і ўбо­гая, ты і ба­га­тая, ты і ма­гут­ная, ты і бяс­сіль­ная, ма­тух­на -Русь!», ім спа­да­ба­ла­ся, што ён ка­заў «Русь», а не «Са­вец­кі Са­юз», і яму да­зво­лі­лі, — ка­жа Мі­ха­іл Якаў­ле­віч. — І ён узяў мя­не ў сваю тру­пу так­са­ма клоў­нам.

Ар­тыс­таў у Гер­ма­нію не ад­праў­ля­лі, і Скра­бі­ну ў дру­гі раз уда­ло­ся па­збег­нуць ад­сыл­кі.

У Ду­ла­гу‑125 Мі­ха­іл Скра­бін пра­быў паў­та­ра го­да — да 5 мая 1943 го­да, па­куль ла­гер не рас­фар­мі­ра­ва­лі. По­тым ён ра­зам з ін­шы­мі ар­тыс­та­мі быў пе­ра­ве­дзе­ны ў ста­цы­я­нар­ны ла­гер для сал­дат і сяр­жан­таў Шта­лаг — 354 (вай­ско­вы га­ра­док «Ба­ра­ву­ха–1», за 12 кі­ла­мет­раў ад На­ва­по­лац­ка), ад­куль ра­зам з 17 та­ва­ры­ша­мі яму ўда­ло­ся ўця­чы. У ад­ным з атра­даў пар­ты­зан­скай бры­га­ды «Ня­ўлоў­ныя» ўзна­ча­ліў раз­вед­валь­на-ды­вер­сій­ную гру­пу, удзель­ні­чаў у мно­гіх рэй­дах па зні­шчэн­ні гіт­ле­раў­скіх і па­лі­цэй­скіх гар­ні­зо­наў. На яго ра­хун­ку сем па­да­рва­ных ня­мец­кіх эша­ло­наў. А по­тым — су­стрэ­ча з часцямі 5‑й ар­міі, у скла­дзе якой ён дай­шоў да Кё­нігс­бер­га, вай­на з Япо­ні­яй…

Мі­ха­іл Скра­бін — ка­ва­лер ча­ты­рох ба­я­вых ор­дэ­наў, мност­ва ме­да­лёў, ся­род якіх ён най­больш ша­нуе «За ад­ва­гу», «За ба­я­выя за­слу­гі» і «Пар­ты­зан Ай­чын­най вай­ны». Трое яго сяб­роў, якія ра­зам з ім уцяк­лі з ла­ге­ра, по­тым ва­я­ва­лі ў пар­ты­за­нах, бы­лі яго ад­на­год­ка­мі. Пры­чым усе трое — во­сень­скія, на­ро­джа­ныя ў каст­рыч­ні­ку—ліс­та­па­дзе. Ра­зам яны да­жы­лі да 1993 го­да. Ця­пер з усёй бры­га­ды «Ня­ўлоў­ныя» Скра­бін за­стаў­ся апош­ні. Маг­чы­ма — апош­ні з вяз­няў Ду­ла­га‑125. Але гэ­та­га дак­лад­на ні­хто не ве­дае. Мы ўво­гу­ле ма­ла ве­да­ем пра тых, хто там быў. Пра тых, хто ля­жыць ва ўро­чы­шчы Пяс­кі. Мы зра­бі­лі да­лё­ка не ўсё маг­чы­мае, каб ад­на­віць спра­вяд­лі­васць у да­чы­нен­ні да гэ­тых лю­дзей. Але мы па­він­ны гэ­та зра­біць. Інакш гэ­тую вай­ну нель­га лі­чыць скон­ча­най.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Гро­шы на ства­рэн­не ме­ма­ры­я­ла «Уро­чы­шча Пяс­кі» мож­на пе­ра­ліч­ваць у Ві­цеб­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не ГА «Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру» на ра­ху­нак

№3135411066036 (у бе­ла­рус­кіх руб­лях),

№3135411066502 (у до­ла­рах),

№3135411066805 (у ра­сій­скіх руб­лях)

у ды­рэк­цыі ААТ «Бел­ін­вест­банк» па Ві­цеб­скай воб­лас­ці, код 153001739, УНП 300126736

______________________________________________________________________________________

Іншыя матэрыялы праекта глядзіце тут:

Зямля памятае. А мы?

ТЭРЫТОРЫЯ ПАМЯЦІ

Сведкі

Лёс ваеннапалонных — боль не толькі Беларусі

Вязень ДУЛАГа — 125

«Мой баць­ка ля­жыць у Пяс­ках»

Аба­вя­зак сы­ноў

______________________________________________________________________________________

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».