Вы тут

Чым разведчык ад шпіёна адрозніваецца?


Рэд­кі школь­нік у ма­ім дзя­цін­стве за­да­ваў баць­кам ці на­стаў­ні­кам та­кое пы­тан­не. Та­му што ўсе мы цу­доў­на ве­да­лі: раз­вед­чы­кі — гэ­та на­шы, са­вец­кія, шпі­ё­ны ж — заў­сё­ды аме­ры­кан­скія (ча­мусь­ці шпі­ё­наў з ін­шых кра­ін я са­бе і не ўяў­ляў на­ват). Праў­да, бы­лі яшчэ і ня­мец­кія шпі­ё­ны, але гэ­та ра­ней, у га­ды вай­ны…

Аме­ры­кан­скія шпі­ё­ны ў ча­сы май­го дзя­цін­ства рэ­аль­на іс­на­ва­лі і ўсе на­шы стра­тэ­гіч­ныя сак­рэ­ты спра­ба­ва­лі вы­ве­даць…

А са­вец­кія раз­вед­чы­кі ў ад­каз — іх стра­тэ­гіч­ныя сак­рэ­ты…

Роз­ні­ца ў тым толь­кі бы­ла, што іх шпі­ё­ны пры гэ­тым шпі­ё­ні­лі, а на­шы раз­вед­чы­кі — раз­вед­ва­лі.

На­шы раз­вед­чы­кі заў­сё­ды з'яў­ля­лі­ся ры­ца­ра­мі без стра­ху і да­ко­ру, а іх шпі­ё­ны на лю­бую под­ласць і на лю­бое зла­чын­ства пай­сці маг­лі для да­сяг­нен­ня сва­іх ня­доб­рых мэт. І ўсе філь­мы, якія я та­ды гля­дзеў, усе кні­гі, якія чы­таў, толь­кі па­цвяр­джа­лі гэ­тае маё цвёр­дае пе­ра­ка­нан­не.

На­вош­та я ўсё гэ­та рас­каз­ваю?

Ды прос­та пе­ра­чыт­ваў ня­даў­на апо­весць Ба­ры­са Ва­сіль­е­ва «А зо­ры тут ці­хія». Та­ле­на­ві­ты твор вель­мі та­ле­на­ві­та­га пісь­мен­ні­ка… Але вось на ад­ным эпі­зо­дзе я ні­бы­та спа­тык­нуў­ся. Ра­ней не спа­ты­каў­ся, а вось ця­пер…

Па­мя­та­е­це, ка­лі стар­шы­на Вас­коў з дзяў­ча­та­мі зна­хо­дзяць двух за­бі­тых нем­цаў. Іх свае ж да­бі­лі, бо цяж­ка па­ра­не­ны­мі гэ­тых два­іх з по­ля бою вы­нес­лі…

— Не лю­дзі яны! — абу­ра­ны да са­май глы­бі­ні ду­шы та­кой жорст­кас­цю во­ра­га, за­яў­ляе Вас­коў. — Звя­ры! З дзвю­ма ру­ка­мі, з дзвю­ма на­га­мі, а звя­ры! Зна­чыць, за­кон у іх та­кі: па­ра­не­ных да­бі­ваць!

І я з ім ра­ней цал­кам згод­ны быў. Нель­га так: сва­іх па­ра­не­ных — і…

А вось ця­пер за­ду­маў­ся. І ўя­віў са­бе зва­рот­ную сі­ту­а­цыю: ка­лі гру­пу на­шых ды­вер­сан­таў за­кід­ва­юць у ня­мец­кі тыл, і там яны, су­тык­нуў­шы­ся з нем­ца­мі, ня­суць стра­ты за­бі­ты­мі і па­ра­не­ны­мі. З за­бі­ты­мі ўсё зра­зу­ме­ла, па­ха­ваць іх трэ­ба… А вось як быць з па­ра­не­ны­мі? Тым больш цяж­ка па­ра­не­ны­мі?..

Тут тры ва­ры­ян­ты ёсць. Пер­шы, за­га­дзя прой­грыш­ны: па­вяр­нуць на­зад, так і не вы­ка­наў­шы за­дан­не, але вы­ра­та­ваў­шы пры гэ­тым жыц­цё па­ра­не­ных та­ва­ры­шаў.

А ся­бе пад­вес­ці пад тры­бу­нал…

Дру­гі: па­кі­нуць па­ра­не­ных на во­лю лё­су і ру­хац­ца да­лей. Не­бяс­печ­на, бо быў бой, мност­ва ва­ро­жых сал­дат блу­ка­юць па на­ва­кол­лі, і та­му іс­нуе вя­лі­кая ве­ра­год­насць та­го, што па­кі­ну­тыя мо­гуць тра­піць у па­лон. А по­тым до­пы­ты, ка­та­ван­не… і мэ­та за­дан­ня мо­жа стаць вя­до­май во­ра­гу, а зна­чыць, яго вы­ка­нан­не так­са­ма ака­жац­ца пад па­гро­зай. Праў­да, на­шы ды­вер­сан­ты мо­гуць вы­пад­ко­ва су­стрэць пар­ты­зан і па­кі­нуць па­ра­не­ных у іх, але та­кое час­цей у філь­мах і кні­гах ад­бы­ва­ла­ся, чым у рэ­аль­ным жыц­ці…

За­ста­ец­ца трэ­ці ва­ры­янт — са­мы жорст­кі, але адзі­на маг­чы­мы. Той, які і вы­ка­рыс­та­лі (хто ве­дае, мо­жа, з бо­лем у сэр­цы) ня­мец­кія ды­вер­сан­ты. Ім, да­рэ­чы, дру­гі ва­ры­янт і на­огул не па­ды­хо­дзіў, бо ні­я­кіх та­кіх ня­мец­кіх пар­ты­зан у на­шым ты­ле быць не маг­ло.

Праў­да, у кні­гах і філь­мах са­вец­ка­га ча­су на­шы па­ра­не­ныя, аказ­ва­ю­чы­ся ў та­кой жа без­вы­ход­най сі­ту­а­цыі, раз­віт­ва­лі­ся з жыц­цём са­мі. Як, да пры­кла­ду, тая ж Ры­та Ася­ні­на. Хі­ба ж не зда­гад­ваў­ся стар­шы­ня, па­кі­да­ю­чы ёй на­ган, што ме­на­ві­та гэ­так яна і зро­біць? Ня­ўжо на­ват дум­ка та­кая ў яго га­ла­ве не пра­міль­гну­ла, асаб­лі­ва пас­ля на­стой­лі­вай прось­бы Ры­ты па­кла­па­ціц­ца пра яе ма­лень­ка­га сы­на?

Та­кое вось лі­та­ра­тур­нае (і кі­не­ма­та­гра­фіч­нае) клі­шэ са­вец­кіх ча­соў: на­шы цяж­ка па­ра­не­ныя, каб не за­мі­наць та­ва­ры­шам, стра­ля­юц­ца са­мі, во­ра­гі — сва­іх жа да­бі­ва­юць. А хі­ба ж ма­ла ін­шых клі­шэ аб «пра­віль­ных» на­шых і «ня­пра­віль­ных» іх, на­ват у не­бла­гіх у цэ­лым та­га­час­ных тво­рах…

Возь­мем, да пры­кла­ду, п'е­су Аляк­сея Ду­да­ра­ва «Вы­бар» — пра тое, як за­гі­нуў экі­паж тан­ка, вы­ра­тоў­ва­ю­чы жыц­цё дзя­цей. Вы­дат­ны твор, да са­май глы­бі­ні ду­шы мя­не ў свой час уз­ру­шыў…

Толь­кі вось адзін эпі­зод…

Ка­нец вай­ны, баі ўжо на тэ­ры­то­рыі Гер­ма­ніі… І вось нем­цы, каб пе­ра­шко­дзіць на­ша­му на­ступ­лен­ню, вы­стаў­ля­юць пе­рад сва­і­мі ако­па­мі і дзо­та­мі жы­вы шчыт з ня­мец­кіх дзя­цей. І на­шы сал­да­ты ідуць у ата­ку не стра­ля­ю­чы і ня­суць пры гэ­тым не­апраў­да­на вя­лі­кія стра­ты…

Як ка­заў Ста­ні­слаў­скі: «Не ве­ру!» Не ве­ру ў тое, што на­шы сал­да­ты, па­ба­чыў­шы ўсе звер­ствы за­хоп­ні­каў на сва­ёй зям­лі, у са­мыя апош­нія дні вай­ны так ма­са­ва і доб­ра­ах­вот­на іш­лі на смерць толь­кі дзе­ля вы­ра­та­ван­ня ня­мец­кіх «кін­да­раў». Не ве­ру, што ня­мец­кія сал­да­ты на­ват у поў­нас­цю бяз­вы­хад­най сі­ту­а­цыі та­кое са сва­і­мі дзець­мі маг­лі ўтва­рыць! Ка­лі б з ва­ен­на­па­лон­ны­мі — па­ве­рыў бы. З дзець­мі з канц­ла­ге­ра — так­са­ма ве­ра­год­на. Але са сва­і­мі, ня­мец­кі­мі…

Гэ­та як з ты­мі ж раз­вед­чы­ка­мі і шпі­ё­на­мі з да­лё­ка­га май­го дзя­цін­ства. Ад­ны вы­са­ка­род­на раз­вед­ва­лі ва­ро­жыя сак­рэ­ты, а ін­шыя, га­ды, прос­та шпі­ё­ні­лі…

Ге­надзь АЎ­ЛА­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.