Вы тут

Усё яшчэ на­пе­ра­дзе


«... І Нар­ве­гія з ра­га­мі. Кру­гом!»

Фра­за, якую кі­нуў ка­мусь­ці ў тэ­ле­фон­ную труб­ку вя­до­мы ка­мен­та­тар тэ­ле­ка­на­ла «Ра­сія» Дзміт­рый Гу­бер­ні­еў, пра­хо­дзя­чы мі­ма. Вя­до­ма, ні­чо­га крыўд­на­га для кра­і­ны, што мя­жуе з Па­ляр­ным кру­гам, жур­на­ліст не ска­заў. На­ад­ва­рот: ён меў на ўва­зе шмат­лі­кіх нар­веж­скіх ба­лель­шчы­каў, на­шчад­каў гроз­ных ві­кін­гаў, якія ра­да­ва­лі­ся, як дзе­ці, у сва­іх «ра­га­тых» мас­ках, раз­ма­ля­ва­ных у на­цы­я­наль­ныя чыр­во­на-сі­нія ко­ле­ры. Увесь лыж­на-бія­тлон­ны ста­ды­ён «Ла­у­ра» (вы­шы­ня над уз­роў­нем мо­ра 1470 м) да глы­бо­кай но­чы ста­яў, як ка­жуць, «на ву­шах».

11-11

Яшчэ б! Ра­да­вац­ца ў іх бы­ла на­го­да, і не ад­на. Ужо ў су­бо­ту, у пер­шы дзень ме­даль­ных спа­бор­ніц­тваў, скан­ды­на­вы за­ха­пі­лі лі­дар­ства ў ме­даль­ным за­лі­ку — ад­ра­зу 4 уз­на­га­ро­ды (2 «зо­ла­ты», «се­раб­ро» і «брон­за»). Спа­чат­ку лыж­ні­ца Ма­рыт Б'ер­ген пер­шын­ства­ва­ла ў скі­ят­ло­не. Яна апя­рэ­дзі­ла ўсіх на дыс­тан­цыі 15 кі­ла­мет­раў (7,5 км кла­січ­ным сты­лем + 7,5 — сва­бод­ным, або «кань­ко­вым»). І гэ­та ўжо чац­вёр­тае алім­пій­скае «зо­ла­та» ў кар'­е­ры 33-га­до­вай спарт­смен­кі.

А за­тым ад­бы­ла­ся прос­та не­ве­ра­год­ная гіс­то­рыя: 40-га­до­вы бія­тла­ніст Уле-Ай­нар Б'ёрн­да­лен па­поў­ніў сваю ка­лек­цыю ўзна­га­род, вый­граў­шы сё­мы за­ла­ты ме­даль Алім­пій­скіх гуль­няў (пер­шае «зо­ла­та» нар­ве­жац узяў яшчэ ў япон­скім На­га­на ў да­лё­кім ужо 1998-м). Най­леп­шы бія­тла­ніст у су­свет­най гіс­то­рыі (яго ўжо сён­ня, яшчэ дзе­ю­ча­га спарт­сме­на, на­зы­ва­юць так) з ад­ным про­ма­хам фі­ні­ша­ваў у спрын­тар­скай гон­цы на пер­шым мес­цы.

«Бы­лі су­мнен­ні, — ска­заў ён ад­ра­зу пас­ля фі­ні­шу. — Але, на­пэў­на, я змог скан­цэнт­ра­вац­ца свое­ча­со­ва, змог вы­тры­маць тэмп і хут­касць да апош­ня­га кру­га на гэ­тай са­май скла­да­най тра­се з усіх, дзе мне да­вя­ло­ся вы­сту­паць». Нар­ве­жац адзначыў, што ад­чу­вае ся­бе поў­ным сіл, ня­гле­дзя­чы на ўзрост: «Зда­вац­ца не збі­ра­ю­ся, бу­ду зма­гац­ца і да­лей. За спі­най у мя­не — доб­рая пад­трым­ка та­ва­ры­шаў, вы­дат­ная ма­ты­ва­цыя. Ад­сюль і вы­нік».

А як на гэ­тым фо­не на­шы? У су­бо­ту ўся пя­цёр­ка, якая бра­ла ўдзел у стар­тах, бы­ла да­лё­кая ад п'е­дэс­та­ла. Спа­чат­ку ня­ўда­ла вы­сту­пі­ла лыж­ні­ца Але­на Сан­ні­ка­ва, яна за­ня­ла ў зга­да­ным ужо скі­ят­ло­не 53-е мес­ца з 62 удзель­ніц. Праў­да, са­ма спарт­смен­ка не вы­гля­да­ла за­сму­ча­най. Ва­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту ў мікст-зо­не (спе­цы­яль­нае мес­ца, дзе алім­пій­цы ма­юць пра­ва да­ваць ін­тэр­в'ю. — Аўт.

) яна, між тым, ад­зна­чы­ла: «Я прай­гра­ла ўсім са­пер­ні­цам, у якіх ра­ней вый­гра­ва­ла — па паў­хві­лі­ны ці на­ват па цэ­лай хві­лі­не. Не ве­даю, з чым гэ­та звя­за­на... Мо­жа, з тым, што у нас до­ма да ся­рэ­дзі­ны сту­дзе­ня не бы­ло сне­гу і мы доў­га не стар­та­ва­лі. На­ступ­ныя гон­кі бу­дуць аба­вяз­ко­ва леп­шы­мі. Скі­ят­лон — не апош­няя дыс­цып­лі­на, і на­ват не асноў­ная, дзе я зма­гу па­ка­заць усё, на што здоль­ная. Вель­мі спа­дзя­ю­ся на 10-кі­ла­мет­ро­вую гон­ку кла­січ­ным сты­лем і «трыц­цат­ку» кань­ко­вым».

Але­на так­са­ма ска­за­ла, што бе­ла­рус­кія лыж­ні­кі не ма­юць у Со­чы ні­я­кіх праб­лем. «Усе на­шы служ­бы за­бес­пя­чэн­ня, сэр­віс­ме­ны, ура­чы, ма­са­жыс­ты пра­цу­юць вы­дат­на, та­му і ўра­жан­ні па­зі­тыў­ныя. А яшчэ ха­це­ла­ся б ад­зна­чыць, што мяс­цо­вая пуб­лі­ка вель­мі пры­яз­на ста­віц­ца да бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў, пад­трым­лі­вае іх пад­час стар­таў. Гэ­та так­са­ма дае сі­лы».

Сіл, да­рэ­чы, не ха­пі­ла і чац­вёр­цы на­шых бія­тла­ніс­таў: Ула­дзі­мір Ча­пе­лін у спрын­це — 29-ы, Сяр­гей Но­ві­каў — 33-і, Яў­ген Аб­ра­мен­ка — 56-ы, Юрый Ля­даў — 57-ы (уся­го на спрынт вый­шла 87 бія­тла­ніс­таў). Кры­ху ра­дуе, што бе­ла­ру­сы змо­гуць па­зма­гац­ца ў гон­цы пра­сле­да­ван­ня.

«Гон­ка пра­сле­да­ван­ня ў мя­не — са­мая лю­бі­мая, — рас­па­вёў Ула­дзі­мір Ча­пе­лін. — Не ма­гу пад­вес­ці ба­лель­шчы­каў. Пе­рад Алім­пі­я­дай для нас бы­ло зроб­ле­на ўсё не­аб­ход­нае. Гэ­та мой дэ­бют на Алім­пій­скіх гуль­нях, і мне вель­мі хо­чац­ца, каб ён за­пом­ніў­ся не толь­кі пер­шы­мі стар­та­мі, але і па­спя­хо­вым вы­ступ­лен­нем. Пер­шыя хва­ля­ван­ні прой­дуць, так што ўся ба­раць­ба — на­пе­ра­дзе!».

«Гэ­та бы­ла трэ­ні­роў­ка...»

Так аца­ні­ла сваё вы­ступ­лен­не лі­дар на­шай бія­тлон­най ка­ман­ды Да­р'я До­мра­ча­ва, якая ў ня­дзе­лю ве­ча­рам не змаг­ла ўвай­сці ў лік ме­да­ліс­таў у спрын­тар­скай гон­цы на 7,5 кі­ла­мет­ра. Пер­шы стрэл — у «ма­ла­ко». І, хоць ас­тат­нія мі­шэ­ні Да­р'я за­кры­ла, той про­мах стаў фа­таль­ным: толь­кі дзя­вя­тае мес­ца.

Так скла­ла­ся, што пас­ля гон­кі я спус­каў­ся па ка­нат­най да­ро­зе, се­дзя­чы ў ад­ной ка­бін­цы з Да­р'яй. Бы­ла яшчэ па­ра ва­лан­цё­раў-ра­сі­ян, і та­му ў іх пры­сут­нас­ці на­ша га­лоў­ная ме­даль­ная алім­пій­ская на­дзея бы­ла не­шмат­слоў­най. Але ска­за­ла, што не рас­ча­ра­ва­на ня­ўда­чай.

— Ап­ты­міз­му не губ­ляю. На­пе­ра­дзе мая лю­бі­мая дыс­цып­лі­на — гон­ка пра­сле­да­ван­ня. За­тым — ін­ды­ві­ду­аль­ная гон­ка. Там бу­дзе ўсё па-ін­ша­му. Сён­ня ме­даль у мя­не ада­браў па­рыў вет­ру: ён не­ча­ка­на змя­ніў на­пра­мак — як­раз у мо­мант пер­ша­га вы­стра­лу. Зра­бі­ла па­праў­ку, і да­лей пай­шло нар­маль­на.

— Усе скар­дзяц­ца на скла­да­ную тра­су...

— Гэ­та праў­да. Тут жа, па сут­нас­ці, ся­рэд­ня­гор'е, не­да­хоп кіс­ла­ро­ду ад­чу­ва­ец­ца. Акра­мя та­го — ніз­кая віль­гот­насць па­вет­ра. Ну і тра­са вель­мі ня­прос­тая. Па­ста­ян­ныя пад'­ёмы-спус­кі, кру­тыя ві­ра­жы, ка­лі ду­ма­еш: толь­кі б упі­сац­ца ў па­ва­рот. Упа­дзеш — усё... Нер­вы так­са­ма трэ­ба мець жа­лез­ныя, а мы ж уся­го толь­кі лю­дзі.

Ні­чо­га тут не да­ба­віш. Як скла­ла­ся — так скла­ла­ся. За­быц­ца пра пер­шую ня­ў-
да­чу і рых­та­вац­ца да но­вых го­нак. Тым больш што ўсе ўмо­вы для гэ­та­га ёсць.

За­ста­ец­ца да­даць, што ас­тат­нія тры на­шы бія­тла­ніст­кі вы­сту­пі­лі на­ступ­ным чы­нам: На­дзея Скар­дзі­на бы­ла 17-й, На­стас­ся Ду­ба­рэ­за­ва — 34-я, Люд­мі­ла Ка­лін­чык — 37-я (з 84 удзель­ніц). І На­дзея, і Люд­мі­ла пас­ля гон­кі бы­лі на­стро­е­ны ап­ты­міс­тыч­на, а вось На­сця Ду­ба­рэ­за­ва не ўтой­ва­ла слёз у мікст-зо­не: «Спа­дзя­ва­ла­ся, што бу­дзе лепш. Цяж­ка бы­ло бег­чы».

Цяж­ка бы­ло ўсім. Тут усё за­ле­жыць ад мно­гіх фак­та­раў — як скла­дуц­ца аб­ста­ві­ны. У ня­дзе­лю яны скла­лі­ся вы­дат­на для ра­сій­скай «сла­вач­кі» Анас­та­сіі Кузь­мі­ной, ра­сі­ян­кі Воль­гі Ві­лу­хі­най, укра­ін­кі Ві­ты Се­мя­рэн­ка, якія ўзы­шлі на п'е­дэс­тал.

Вось хто зма­га­ец­ца ў Со­чы па-сур'­ёз­на­му, дык гэ­та аме­ры­кан­цы. Пер­шым чэм­пі­ё­нам сё­лет­няй Алім­пі­я­ды стаў ме­на­ві­та за­акі­ян­скі спарс­тмен: сноў­бар­дыст Сэйдж Кот­сен­бург атры­маў пе­ра­мо­гу ў муж­чын­скіх спа­бор­ніц­твах па слоў­пстай­ле.

А вось яго су­ай­чын­ні­ку, бабс­ле­іс­ту Джо­ні Ку­і­ну, па­спя­хо­ва вы­сту­піць пе­ра­шко­дзі­ла... не­ча­ка­насць. «Я пры­няў душ, а ка­лі са­браў­ся вый­сці з ван­най, то ўба­чыў, што дзве­ры за­мкнё­ныя. Таму быў вы­му­ша­ны вы­ка­рыс­таць бабс­лей­ны штур­хач, каб вы­біць дзве­ры і тра­піць на во­лю», — на­пі­саў Ку­ін у Тві­та­ры.

За­ста­юц­ца пы­тан­ні. Ча­му міс­тар Ку­ін пай­шоў у ван­ную са штур­ха­чом? Мо­жа, што-не­будзь ці хто-не­будзь вы­ра­шыў са­рваць пла­ны аме­ры­кан­ца па за­ва­я­ван­ні ме­да­ля? Ці, на­па­ло­ха­ны праз­мер­ны­мі ме­ра­мі бяс­пе­кі, ён вы­ра­шыў, што ў вы­пад­ку ча­го і штур­ха­чы спат­рэ­бяц­ца?

Да­рэ­чы,

Пра бяс­пе­ку

Гэ­та мы ад­чу­лі ад­ра­зу, ка­лі са­ма­лёт з бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цы­яй на бор­це яшчэ толь­кі пры­зям­ляў­ся ў аэ­ра­пор­це Ад­ле­ра. З ілю­мі­на­та­ра бы­ло доб­ра ві­даць, як праз кож­ную сот­ню мет­раў уз­доўж пе­ры­мет­ра ага­ро­джы рас­стаў­ле­ны па­лі­цэй­скія і ар­мей­скія па­тру­лі. З са­ба­ка­мі і без, у ма­шы­нах і без іх. На­ма­ган­ні па за­бес­пя­чэн­ні бяс­пе­кі Алім­пі­я­ды і пе­рад яе па­чат­кам і асаб­лі­ва ця­пер бы­лі скан­цэнт­ра­ва­ны ме­на­ві­та на авія­рэй­сах. Вось ад­на з пры­чын гэ­та­га. Ула­ды ЗША па­пя­рэдж­ва­лі кам­па­ніі ўся­го све­ту аб маг­чы­мас­ці пра­но­су ўзрыў­чат­кі на борт са­ма­лё­таў на­ват у цю­бі­ках ад зуб­ной па­сты. Та­му ра­сій­скі­мі ўла­да­мі бы­ло за­ба­ро­не­на па­са­жы­рам са­ма­лё­таў пра­но­сіць на борт лю­быя вад­ка­сці, ге­лі ці па­сты, на­ват у ёміс­тас­цях да 100 мл, якія ў ін­шых кра­і­нах да­зво­ле­ны.

Алім­пій­скі парк ахоў­ва­ец­ца так­са­ма вы­ключ­на стро­га. Над лыж­ным ста­ды­ё­нам «Ла­у­ра» па­ста­ян­на кру­жыц­ца вер­та­лёт, ві­сіць па­ра ды­ры­жаб­ляў. Ві­даць па ўсім, ска­ні­ру­юць тэ­ры­то­рыю. Зу­сім бліз­ка — праб­лем­ныя ра­сій­скія ра­ё­ны. Паў­ноч­ны Каў­каз. Мяс­цо­выя ка­ле­гі ка­жуць, што на вяр­шы­нях гор, якія акру­жа­юць Алім­пій­скі парк, уста­ноў­ле­ны ба­та­рэі зе­ніт­ных ра­кет. Усе ля­сы, якія пры­ля­га­юць да да­рог, што вя­дуць да спар­тыў­ных аб'­ек­таў, круг­ла­су­тач­на па­тру­лю­юць. Па­лі­цыя ў ма­га­зі­нах, бан­ках, ка­вяр­нях. Яна вет­лі­вая, але стро­гая. (Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ў іх ча­мусь­ці ка­рыс­та­ец­ца да­ве­рам. На­огул да бе­ла­ру­саў стаў­лен­не тут вель­мі доб­рае)... Гэ­та — што да­ты­чыць бы­ту. Але вар­та тра­піць на сам спар­тыў­ны аб'­ект — усё вы­гля­дае як звы­чай­нае спар­тыў­нае ме­ра­пры­ем­ства.

Як свя­та!

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» Ана­толь Сла­неў­скі — з Со­чы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.