Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Якабсон 10 лютага на першым пасяджэнні рабочай групы па вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца, што пасяджэнні будуць праходзіць два разы на тыдзень. Старшыні абласных упраўленняў дзяржкантролю ўзначаляць аналагічныя рабочыя групы на месцах. «Чакаем ад гэтых рабочых груп прапаноў ад сваіх тэрыторый з улікам спецыфікі, практыкі і вопыту», — сказаў Аляксандр Якабсон.
Паводле слоў кіраўніка КДК, каля 25 працэнтаў затрат на аказанне ЖКП кампенсуецца насельніцтвам, астатнія 75 працэнтаў — за кошт бюджэту, уласных даходаў прадпрыемстваў ЖКГ, перакрыжаванага субсідзіравання. «Мы павінны імкнуцца да таго, каб паэтапна перайсці да кампенсацыі затрат тымі, хто атрымлівае непасрэдна паслугі. Аднак кошт паслуг пры захаванні сітуацыі з затратнай часткай ЖКП непад'ёмны для грамадзян, — сказаў Аляксандр Якабсон. — Таму наперадзе вельмі складаная задача — вызначыць, колькі ў гэтых 75 працэнтах «накіпу», які кладзецца на сабекошт паслуг. Дарэчы, у некаторых рэгіёнах у сістэму ЖКГ перадаюць стратныя арганізацыі, прадпрыемствы-банкруты, нават бытавое абслугоўванне — даходзіць да абсурдных рэчаў. Увесь гэты «накіп» трэба вычленіць, тады будзе вызначаны рэальны кошт ЖКП».
Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін таксама выказаў перакананасць у неабходнасці аптымізаваць структуру затрат на кожную паслугу ў кожнай падгаліне ЖКГ.
На думку Аляксандра Якабсона, вялікую ролю павінна адыграць Міністэрства фінансаў. «На месцах часта прымаюцца неабдуманыя рашэнні. На мой погляд, артыкулы расходаў на ЖКГ павінны быць абароненымі, каб улады не маглі манеўраваць і перамяшчаць выдзеленыя грошы на іншыя артыкулы расходаў», — лічыць кіраўнік КДК.
Аляксандр Якабсон лічыць, што па выніках работы групы павінен быць сфарміраваны адзіны дакумент — своеасаблівая дарожная карта, якая рэгламентуе ўсе аспекты дзейнасці ў сферы ЖКГ.
Вынікі дзейнасці рабочай групы будуць даложаны Прэзідэнту да 31 мая 2014 года.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.