Вы тут

Ры­ба­кі пра­ва­лі­лі­ся пад лёд


Бя­да зда­ры­ла­ся на во­зе­ры Бе­лае ка­ля го­ра­да Бе­ла­азёр­ска Бя­ро­заў­ска­га ра­ё­на. У ня­дзе­лю ве­ча­рам з зі­мо­вай ры­бал­кі вяр­та­лі­ся двое жы­ха­роў Пру­жан. Муж­чы­ны іш­лі па лё­дзе і не за­ўва­жы­лі пра­мы­ві­ну за кі­ла­метр ад бе­ра­га.

Яны пра­ва­лі­лі­ся ў ва­ду. Кры­кі аб да­па­мо­зе па­чу­лі ін­шыя ры­ба­кі. Да пры­ез­ду пад­раз­дзя­лен­ня МНС 62-га­до­ва­га ры­ба­ка вы­пад­ко­выя свед­кі змаг­лі вы­цяг­нуць на лёд. Вы­ра­та­валь­ні­кі да­ста­ві­лі яго на бе­раг і пе­рад­алі бры­га­дзе хут­кай да­па­мо­гі. З ды­яг­на­зам пе­ра­аха­ло­джан­не па­цяр­пе­лы шпі­та­лі­за­ва­ны.

А ма­ла­дзей­ша­га з ры­ба­коў знай­сці не ўда­ло­ся.

Як пад­крэс­ліў кі­раў­нік прэс-служ­бы Брэсц­ка­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС Сяр­гей МАШ­НОЎ, на ста­рэй­шым муж­чы­ну бы­ла вы­ра­та­валь­ная ка­мі­зэль­ка, гэ­та да­зво­лі­ла яму пра­тры­мац­ца ў ва­дзе да пры­быц­ця да­па­мо­гі.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.