Вы тут

То рыніт, то бранхіт...


Дзе­ці, якія час­та хва­рэ­юць, — гэ­та тыя дзе­ці, што час­цей за «ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ных» пе­ра­но­сяць вост­рыя рэ­спі­ра­тор­ныя за­хвор­ван­ні, не звя­за­ныя з пры­ро­джа­ны­мі або на­бы­ты­мі па­та­ло­гі­я­мі. У кож­ным кан­крэт­ным вы­пад­ку для ўдак­лад­нен­ня пры­чын час­тых рэ­спі­ра­тор­ных ін­фек­цый не­аб­ход­на пра­во­дзіць дас­ка­на­лы ана­ліз клі­ніч­ных да­ных, вы­ні­каў ла­ба­ра­тор­на­га і ін­стру­мен­таль­на­га да­сле­да­ван­няў. Най­больш час­тыя клі­ніч­ныя фор­мы: ры­ніт, на­за­фа­рын­гіт, ла­рын­гат­ра­хе­іт, бран­хіт, брон­хап­неў­ма­нія, ЛОР-па­та­ло­гія (атыт, сі­ну­сіт і інш.).

12-7

Дзе­ці, якія час­та хва­рэ­юць, ад­но­сяц­ца да 2-й гру­пы зда­роўя, ку­ды трап­ля­юць па­цы­ен­ты без хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў, але з функ­цы­я­наль­ны­мі, мар­фа­ла­гіч­ны­мі па­ру­шэн­ня­мі. Урач-рэ­абі­лі­то­лаг 20-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Та­ма­ра ЖДА­НО­ВІЧ тлу­ма­чыць пад­ра­бяз­нас­ці.

Што азна­чае «час­та»?

Немаўляты — 4 і бо­лей эпі­зо­даў ВРІ за год

1-3 га­ды — 6 і бо­лей

4-5 га­доў — 5 і бо­лей

пас­ля 5 га­доў — 4 і бо­лей.

Што ро­біць дзі­ця­чы ар­га­нізм
та­кім ус­пры­маль­ным да ВРІ?

1. Не­да­но­ша­насць, функ­цы­я­наль­ная ня­спе­ласць, за­трым­ка ўнут­ры­вант­роб­на­га раз­віц­ця.

2. Па­шко­джан­не цэнт­раль­най нер­во­вай сіс­тэ­мы ў вы­ні­ку гі­пак­сіі.

3. Па­ру­шэн­не адап­та­цыі да роз­ных фак­та­раў знеш­ня­га ася­род­дзя, час­та на­зі­ра­юц­ца па­ру­шэн­ні тэр­ма­рэ­гу­ля­цыі.

4. Дыя­тэ­зы (пра­яў­лен­не ге­не­тыч­най схіль­нас­ці да раз­на­стай­ных па­та­ла­гіч­ных рэ­ак­цый на звы­чай­ныя раз­драж­няль­ні­кі).

5. Хра­ніч­ная ін­фек­цыя ў но­са- і ро­та­-
г­лот­цы.

6. Ніз­кі ўзро­вень са­ні­тар­най куль­ту­ры, не­спры­яль­ныя бы­та­выя ўмо­вы.

7. Ран­ні па­ча­так на­вед­ван­ня дзі­ця­чай да­школь­най уста­но­вы (1-1,5 го­да).

8. Пра­жы­ван­не ў сем'­ях з вя­лі­кай коль­кас­цю да­рос­лых або прос­та ся­род вя­лі­кай коль­кас­ці лю­дзей (у ін­тэр­на­це, вя­лі­кіх ка­му­наль­ных ква­тэ­рах).

9. Не­ра­цы­я­наль­нае хар­ча­ван­не (лі­шак вуг­ля­во­даў, дэ­фі­цыт бял­ку, ві­та­мі­наў, мік­ра­эле­мен­таў).

10. Эка­ло­гія.

Тры асноў­ныя ты­пы дзя­цей,
якія са­праў­ды час­та хва­рэ­юць

— вост­рыя за­хвор­ван­ні да 8 і больш ра­зоў на пра­ця­гу го­да, вы­яў­ле­ная ін­так­сі­ка­цыя, вы­со­кая тэм­пе­ра­ту­ра, ва­ні­ты, пра­цяг­лы ка­шаль, ус­клад­нен­ні — бран­хіт, пнеў­ма­нія;

— за­хвор­ван­ні 4-6 ра­зоў за год, схіль­насць да пра­цяг­ла­га ры­ні­ту, адэ­но­і­ды, па­ве­лі­чэн­не лім­фа­вуз­лоў, ус­клад­нен­ні — атыт, сі­ну­сіт;

— зме­ша­ны тып.

Тэ­ра­пія

Су­праць­ві­рус­ная, ант­ры­бак­тэ­ры­яль­ная; вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца га­рач­ка­па­ні­жаль­ныя, су­праць­каш­ле­выя, на­за­льныя са­су­да­зву­жаль­ныя.

Як ума­ца­ваць зда­роўе?

* Мі­ні­мум стрэ­саў!

У гру­пе дзя­цей, пра якіх ідзе раз­мо­ва, час­та ма­юць мес­ца па­ру­шэн­ні з бо­ку цэнт­раль­най нер­во­вай сіс­тэ­мы і ве­ге­та­тыў­най нер­во­вай сіс­тэ­мы. Та­му не­аб­ход­на ра­біць так, каб дзі­ця па­збя­га­ла па­вы­ша­ных на­гру­зак, у тым лі­ку эма­цый­ных: аб­мя­жоў­ваць пра­гляд тэ­ле­ві­за­ра, гуль­ні на кам­п'ю­та­ры. Дзён­ны сон аба­вяз­ко­вы. Нач­ны па­доў­жа­ны на 1-1,5 га­дзі­ны. Пры рас­строй­стве сну, маг­чы­ма, вар­та па­ра­іц­ца з не­ўро­ла­гам на­конт се­да­тыў­ных прэ­па­ра­таў. Пра­гул­кі на све­жым па­вет­ры.

* Знеш­няе ася­род­дзе.

Чле­ны сям'і аба­вя­за­ны іза­ля­ваць хво­ра­га, на­сіць мас­кі, па­жа­да­на не ка­рыс­тац­ца гра­мад­скім транс­пар­там па да­ро­зе да дзі­ця­ча­га сад­ка, не ку­рыць, рэ­гу­ляр­на пра­вет­ры­ваць жыл­лё­вае па­мяш­кан­не. У да­мах з цэнт­раль­ным ацяп­лен­нем у зі­мо­вы пе­ры­яд на­зі­ра­ец­ца ніз­кая віль­гот­насць па­вет­ра, што пры­во­дзіць да пад­сы­хан­ня слі­зіс­тых но­са пад­час сну. Та­му для ска­ра­чэн­ня ўспры­маль­нас­ці дзя­цей да ві­рус­ных ін­фек­цый рэ­ка­мен­ду­ец­ца за­кап­ваць фі­зі­я­ла­гіч­ны рас­твор 1-2 ра­зы на дзень.

* Цеп­ла­вы рэ­жым.

Ап­ты­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў па­мяш­кан­ні — 18-20 гра­ду­саў удзень і на 2-4 гра­ду­сы ні­жэй­шая ноч­чу. Па­сту­по­ва трэ­ба пры­ву­чаць дзі­ця да зна­хо­джан­ня ў па­коі пад­час пра­вет­ры­ван­ня. Адзен­не па­він­на ад­па­вя­даць тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра і так зва­най сіс­тэ­ме «1, 2, 3»: ле­там — адзін слой, вяс­ной і во­сен­ню — два, зі­мой — тры. Пер­шы слой па­ві­нен быць з ба­воў­ны або льну.

* Ра­цы­я­наль­нае хар­ча­ван­не.

Аба­вяз­ко­ва да­ваць ага­род­ні­ну, са­да­ві­ну, кіс­ла-ма­лоч­ныя пра­дук­ты, арэ­хі, сем­кі, гар­буз, бе­ла­ка­чан­ную ка­пус­ту, тлус­тую ры­бу, на­ту­раль­ныя ан­ты­ак­сі­дан­ты (на­прык­лад, ман­да­ры­ны, морк­ву, слі­вы, ві­на­град, цы­ко­рый), яла­віч­ны язык, ку­ры­ную груд­ку, авёс, грэч­ку, про­са, та­лак­но, пят­руш­ку. У вы­пад­ку хар­чо­вай алер­гіі рэ­ка­мен­ду­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­ная гі­па­а­лер­ген­ная ды­е­та.

* За­гар­тоў­ван­не.

Яно не­аб­ход­нае для трэ­ні­роў­кі сіс­тэ­мы тэр­ма­рэ­гу­ля­цыі ар­га­ніз­ма. У за­гар­та­ва­ных дзя­цей пад­час аха­лодж­ван­ня тэм­пе­ра­ту­ра ў по­лас­ці но­са зні­жа­ец­ца ўся­го на 0,3-0,5 гра­ду­са, што не па­ру­шае функ­цыі ахоў­ных кле­так. Для за­гар­тоў­ван­ня ў та­кіх дзя­цей не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца вель­мі ніз­кія тэм­пе­ра­ту­ры. Уз­дзе­ян­не хо­ла­дам — 10-20 хві­лін. Важ­на: зай­мац­ца за­гар­тоў­кай трэ­ба рэ­гу­ляр­на, па­сту­по­ва па­вя­ліч­ваць на­груз­ку.

З пер­шых тыд­няў жыц­ця дзі­ця па­кі­да­юць раз­дзе­тым на не­каль­кі хві­лін пры тэм­пе­ра­ту­ры 22 гра­ду­сы (у 2-3 ме­ся­цы — 20 гра­ду­саў, 4-6 ме­ся­цаў — 18) пад­час спа­ві­ван­ня, гім­нас­ты­кі, пе­рад ку­пан­нем. Пас­ля ку­пан­ня 2-3 ра­зы на ты­дзень дзі­ця аб­лі­ва­юць ва­дой на 2-4 гра­ду­сы ха­лад­ней­шай, чым ва­да ў ван­не (кож­ныя тры дні мож­на зні­жаць тэм­пе­ра­ту­ру ва­ды на 2-3 гра­ду­сы). Праз ме­сяц тэм­пе­ра­ту­ра ва­ды па­він­на скла­даць 20-24 гра­ду­сы. Пас­ля аб­лі­ван­ня трэ­ба доб­ра рас­цер­ці це­ла руч­ні­ком. Ме­то­ды­ка не рэ­ка­мен­ду­ец­ца дзе­цям з не­ўра­ла­гіч­най па­та­ло­гі­яй.

У 2 га­ды што­дня дзі­ця­ці мы­юць но­гі ха­лад­на­ва­тай ва­дой (па­сту­по­ва, праз кож­ныя 1-3 дні, па­ні­жа­юць тэм­пе­ра­ту­ру ва­ды на 2-3 гра­ду­сы з 27 да 16 гра­ду­саў). Кант­рас­ны душ: 30-40 се­кун­даў ва­да да 40 гра­ду­саў, 15-30 се­кун­даў — 15 гра­ду­саў.

Для да­школь­ні­каў мож­на ар­га­ні­за­ваць па­вет­ра­ныя ван­ны. У па­коі, дзе спіць дзі­ця, ад­чы­ня­ем фра­му­гу і па­ні­жа­ем тэм­пе­ра­ту­ру па­вет­ра да 15 гра­ду­саў, бу­дзім дзі­ця і пры­му­ша­ем зра­біць не­каль­кі пра­бе­жак з ха­лод­на­га па­коя ў цёп­лы і на­зад.

Мяс­цо­вая за­гар­тоў­ка. Мыць твар, ру­кі, за ву­ша­мі ха­лод­най ва­дой, па­лас­каць гор­ла ва­дой па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры. Мож­на ра­біць не­каль­кі ра­зоў на дзень без пе­ра­пын­ку. Рэ­ка­мен­ду­ец­ца так­са­ма гім­нас­ты­ка, ма­саж тва­ру, пра­віль­нае на­са­вое ды­хан­не. Пас­ля ня­цяж­ка­га рэ­спі­ра­тор­на­га за­хвор­ван­ня за­гар­тоў­ку мож­на ад­на­віць праз 7-10 дзён, пас­ля за­хвор­ван­ня з тэм­пе­ра­ту­рай больш за 4 дні — праз 2 тыд­ні.

* Ві­та­мі­ны.

Муль­ты­ві­та­мін­ныя прэ­па­ра­ты рэ­ка­мен­ду­юц­ца ў час зда­роўя па­між за­хвор­ван­ня­мі, а так­са­ма пры сла­бым апе­ты­це, не­зба­лан­са­ва­ным хар­ча­ван­ні, хра­ніч­ных хва­ро­бах ор­га­наў стра­ва­ван­ня.

* Ка­рэк­цыя іму­ні­тэ­ту.

Спе­цы­яль­ная тэ­ра­пія для ўздзе­ян­ня на імун­ныя пра­цэ­сы (сіс­тэ­му ін­тэр­фе­ро­ну, кле­тач­ны іму­ні­тэт і інш.) пад­бі­ра­ец­ца ўра­чом.

* Ка­рэк­цыя дыс­бак­тэ­ры­ё­зу.

Для ад­наў­лен­ня мік­ра­фло­ры кі­шэч­ні­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юць прэ- і пра­бі­ё­ты­кі.

* Вак­цы­на­цыя.

Су­праць гры­пу А і В, ге­ма­філь­най па­лач­кі, пнеў­ма­ко­ка — важ­ная спра­ва ў пра­фі­лак­ты­цы ВРІ.

* Са­на­цыя хра­ніч­ных ача­гоў ін­фек­цыі.

Асаб­лі­ва па­ка­за­на дзе­цям з гі­пер­тра­фі­яй пад­ня­бен­ных мін­да­лін, адэ­но­і­да­мі, хра­ніч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі роз­ных ор­га­наў.

Двой­чы на год рэ­ка­мен­ду­ец­ца дэ­гель­мен­ты­за­цыя.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Фота Марыны Бегунковай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».