Вы тут

Адмаўляецеся ад прышчэпкі? Узважце яшчэ раз!


Вы ма­е­це пра­ва ад­мо­віц­ца ад пры­шчэ­пак, але не­апраў­да­на ры­зы­ку­е­це. Вы пад­вяр­га­е­це та­кім чы­нам не­бяс­пе­цы не толь­кі ўлас­нае жыц­цё, але і жыц­цё ін­шых лю­дзей. Ка­лі ва­ша дзі­ця не атры­ма­ла пры­шчэп­кі, зна­чыць, яго бу­ду­чы­ня пад па­гро­зай. Та­кую па­зі­цыю зай­ма­юць ме­ды­кі.

Па­вод­ле слоў на­мес­ні­цы га­лоў­на­га ўра­ча па ме­ды­цын­скай част­цы 23-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Іры­ны ХО­ДЗІ­НАЙ, уз­бу­джаль­ні­кі ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў, якія па­ста­ян­на цыр­ку­лю­юць у па­пу­ля­цыі, у пер­шую чар­гу па­гра­жа­юць не­пры­шчэп­ле­ным лю­дзям. Ка­лі ўзбу­джаль­ні­ка «пад­хо­піць» пры­шчэп­ле­ны ча­ла­век, ён знач­на ляг­чэй пе­ра­ня­се за­хвор­ван­не, без ры­зы­кі ля­таль­на­га зы­хо­ду.

На­цы­я­наль­ны ка­лян­дар пра­фі­лак­тыч­ных пры­шчэ­пак — гэ­та нар­ма­тыў­ны пра­ва­вы акт, які вы­зна­чае тэр­мі­ны і па­ра­дак пра­вя­дзен­ня пры­шчэ­пак. І пра­ва лю­бо­га дзі­ця­ці — быць аба­ро­не­ным ад хва­роб. Сён­ня ў све­це пры­мя­ня­юць вак­цы­ны су­праць 40 ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў, а гэ­та азна­чае, што ад лю­бой ін­фек­цыі, су­праць якой іс­нуе вак­цы­на, баць­кі ў ста­не аба­ра­ніць сваё дзі­ця. Ме­на­ві­та та­му ў кож­най кра­і­не дзей­ні­чае свой на­цы­я­наль­ны ка­лян­дар пры­шчэ­пак, ку­ды ўклю­ча­ны эфек­тыў­ныя і да­ступ­ныя вак­цы­ны су­праць най­больш ма­са­вых і не­бяс­печ­ных ін­фек­цый. У на­шай кра­і­не ўклю­ча­ныя ў зга­да­ны ка­лян­дар пры­шчэп­кі ро­бяц­ца бяс­плат­на. На жаль, не ўсе баць­кі ва­ло­да­юць поў­най ін­фар­ма­цы­яй, ка­лі ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі не­да­ве­ру да пры­шчэ­пак.

Кок­люш

. Пры­клад­на ў ад­на­го з дзе­ся­ці дзя­цей, якія за­хва­рэ­лі на кок­люш, раз­ві­ва­ец­ца за­па­лен­не лёг­кіх, у ад­на­го з 50-ці ўзні­ка­юць су­тар­гі, у ад­на­го з 250-ці — эн­цэ­фа­ла­па­тыя (па­ра­жэн­не га­лаў­но­га моз­га). Кок­люш і яго ўсклад­нен­ні мо­гуць пры­вес­ці да гі­бе­лі.

Дыф­тэ­рыя. 10-12 ча­ла­век з 100 не­пры­шчэп­ле­ных па­мі­ра­юць. У вы­пад­ку вы­зда­раў­лен­ня час­та ма­юць мес­ца ўсклад­нен­ні з бо­ку сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай сіс­тэ­мы, ны­рак і над­ны­рач­ні­каў.

Слуп­няк. Так­сін, які вы­пра­цоў­ва­ец­ца ў ар­га­ніз­ме пры трап­лян­ні ўзбу­джаль­ні­ка слуп­ня­ку, ва­ло­дае нер­во­ва-па­ра­лі­тыч­ным дзе­ян­нем. Прак­тыч­на ў 100 пра­цэн­тах вы­пад­каў не­пры­шчэп­ле­ныя гі­нуць.

По­лі­ямі­э­літ. За­хвор­ван­не вы­клі­кае ві­рус, які па­шкодж­вае нер­во­вую сіс­тэ­му і за­кан­чва­ец­ца раз­віц­цём стой­кіх па­рэ­заў (па­ру­шэн­няў ру­ху) і па­ра­лі­чу (ад­сут­нас­ці ру­ху) або смя­рот­ным зы­хо­дам.

Ад­зёр. Асноў­ная пры­чы­на смер­ці ся­род дзя­цей ран­ня­га ўзрос­ту ва ўсім све­це.

Ту­бер­ку­лёз. За­ста­ец­ца ад­ной з вя­ду­чых пры­чын смер­ці ў све­це. Па­шкодж­вае не толь­кі лёг­кія. Нось­бі­та­мі ба­цы­лы ту­бер­ку­лё­зу лі­чаць кож­на­га трэ­ця­га зям­ля­ні­на.

Баць­кі, якія не пры­шчэп­лі­ва­юць дзя­цей, «пра­па­ноў­ва­юць» ім маг­чы­масць:

* з вя­лі­кай ве­ра­год­нас­цю стаць ін­ва­лі­дам пас­ля ад­ру;

* да 2-х ме­ся­цаў па­ку­та­ваць ад каш­лю, а маг­чы­ма і пе­ра­нес­ці эн­цэ­фа­літ пры кок­лю­шы;

* мець 10-20-пра­цэнт­ны шанц за­хва­рэць на дыф­тэ­рыю;

* за­стац­ца ка­ле­кам пас­ля по­лі­ямі­э­лі­ту;

* быць без­аба­рон­ным пе­рад ту­бер­ку­лё­зам, які не ве­дае ме­жаў для рас­паў­сюдж­ван­ня;

* атры­маць бяс­плод­насць (у кож­ным чац­вёр­тым вы­пад­ку для муж­чын) пас­ля пе­ра­не­се­най «свін­кі»;

* мець па­трэ­бу ва ўвя­дзен­ні су­праць­слуп­ня­ко­вай сы­ва­рат­кі пас­ля кож­най траў­мы, што звя­за­на з ве­ра­год­нас­цю атры­ман­ня ана­фі­лак­тыч­на­га шо­ку;

* стаць без­аба­рон­ным пе­рад ге­па­ты­там В з перс­пек­ты­вай цы­ро­зу і ра­ку пе­ча­ні;

* вы­рас­ці і на­ра­дзіць дзі­ця-ін­ва­лі­да з сін­дро­мам пры­ро­джа­най крас­ну­хі.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.