Вы тут

Побач — хворы на дэпрэсію


Што і як ра­біць бліз­кім у па­доб­най сі­ту­а­цыі?

Бліз­кія ча­ла­ве­ка, які зна­хо­дзіц­ца ў дэ­прэ­сіі, час­та спра­бу­юць «на­тхніць» хво­ра­га — ра­яць узяць ся­бе ў ру­кі, са­брац­ца, змян­ша­юць сур'­ёз­насць сі­ту­а­цыі: маў­ляў, не так усё і дрэн­на, вар­та прос­та пе­ра­ча­каць, а па­куль прос­та чым-не­будзь за­няц­ца. На­-­са­мрэч яны прос­та не ра­зу­ме­юць, што ў хво­ра­га на дэ­прэ­сію ня­ма жа­дан­няў і во­лі, ён не здоль­ны жа­даць! А та­му і пе­ра­лі­ча­ныя за­клі­кі — па-пер­шае, бес­сэн­соў­ныя, а па-дру­гое — шкод­ныя, па­коль­кі хво­ры мо­жа ад­чуць, што яго не ра­зу­ме­юць і не пры­ма­юць усур'­ёз, раз ён не здоль­ны ад­гук­нуц­ца на іх за­клі­кі.

— Па­во­дзі­ны ча­ла­ве­ка, які зна­хо­дзіц­ца ў ста­не дэ­прэ­сіі, не па­доб­ныя да яго звы­чай­ных, прыватных па­во­дзін, — ка­жа ўрач-псі­ха­тэ­ра­пеўт, за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Воль­га ПРА­КОП'­Е­ВА.

— Раз­мо­ва ідзе пра хва­ра­ві­тыя па­во­дзі­ны, якія трэ­ба ўсвя­до­міць і пры­няць. Са­мая важ­ная за­да­ча бліз­кіх — ма­ты­ва­ваць хво­ра­га звяр­нуц­ца да ўра­ча. Не­аб­ход­на пе­ра­ка­наць яго, што хва­ро­ба, якая ля­жыць у асно­ве яго па­во­дзін, сён­ня доб­ра вы­леч­ва­ец­ца, а зна­чыць, ля­чэн­не мо­жа па­зба­віць па­кут. Тое ж са­мае да­ты­чыц­ца і тых хво­рых, якія па­ку­ту­юць ад стра­ху, пра­яў­ля­юць праз­мер­ную за­не­па­ко­е­насць. Та­кія лю­дзі схіль­ныя да су­іцы­ду.

Фар­ма­ка­тэ­ра­пія мае на ўва­зе рэ­гу­ляр­ны пры­ём ле­каў да­во­лі пра­цяг­лы час. Заў­час­нае спы­нен­не пры­ёму ан­ты­дэ­прэ­сан­таў пры­во­дзіць да вяр­тан­ня хва­ро­бы, асаб­лі­ва ў тых вы­пад­ках, ка­лі ча­ла­век ра­ней пе­ра­нёс не­каль­кі хва­ляў дэ­прэ­сіі.

Пра­ві­лы па­во­дзін сва­я­коў і сяб­роў хво­ра­га на дэ­прэ­сію:

1. Хво­ры па­ві­нен ад­чу­ваць доб­ра­зыч­лі­васць, ад­нак праз­мер­ная апе­ка, аб­ме­жа­ван­не сва­бо­ды не па­тра­бу­ец­ца.

2. Не­аб­ход­на ад­на­ча­со­ва пад­трым­лі­ваць бліз­кія ста­сун­кі і вы­трым­лі­ваць пэў­ную дыс­тан­цыю.

3. Цяр­пен­не і яшчэ раз цяр­пен­не.

4. Жа­дан­ні і па­чуц­ці трэ­ба вы­каз­ваць пра­ма, не спра­чац­ца з хво­рым.

5. Вар­та пад­трым­лі­ваць яго жа­дан­не пра­цяг­ваць ля­чэн­не, але не дэ­ман­стра­ваць па­ка­заль­ны, ня­шчы­ры ап­ты­мізм.

6. Лю­бы пра­грэс у ля­чэн­ні трэ­ба ацэнь­ваць ста­ноў­ча і хва­ліць за яго.

7. Ра­зам з хво­рым мож­на пла­на­ваць яго дзень і раз­мяр­коў­ваць спра­вы.

8. Трэ­ба кант­ра­ля­ваць улас­ны стан, каб па­пя­рэ­дзіць «за­ра­жэн­не» на­стро­ем хво­ра­га.

Сён­ня шмат ка­жуць пра да­дат­ко­выя спо­са­бы пе­ра­адо­лен­ня дэ­прэ­сіі — з да­па­мо­гай спор­ту і фіз­куль­ту­ры. Та­кое бу­дзе маг­чы­мым толь­кі та­ды, ка­лі хво­ры ўжо прай­шоў сур'­ёз­ны шлях да вы­зда­раў­лен­ня. Гэ­та мо­жа да­па­маг­чы па­пя­рэ­дзіць на­ступ­лен­не дэ­прэ­сіі ў бу­ду­чы­ні.

Хво­ра­му мо­жа быць ляг­чэй да­лу­чыц­ца да за­ня­ткаў, ка­лі ён пач­не іх не ў адзі­ноч­ку. Та­кая фі­зіч­ная дзей­насць бу­дзе вы­ры­ваць з ко­ла не­га­тыў­ных ду­мак. Да­сле­да­ван­ні да­ка­за­лі: фі­зіч­ная ак­тыў­насць аказ­вае ан­ты­дэ­прэ­сіў­нае дзе­ян­не, доб­ра ўплы­вае на ду­шэў­ны стан.

Пы­тан­ні ды­е­ты не лі­чац­ца над­та іс­тот­ны­мі. Хоць мяр­ку­ец­ца, што не­да­хоп тлус­тых кіс­лот аме­га-3 (зна­хо­дзяц­ца ў тлус­тай мар­ской ры­бе) ства­рае ры­зы­ку для за­хвор­ван­ня на дэ­прэ­сію. Звяр­та­ец­ца ўва­га і на ро­лю ві­та­мі­наў гру­пы В.

Рас­па­ра­дак дня па­ві­нен уклю­чаць толь­кі тое, з чым хво­ры мо­жа спра­віц­ца. Ка­лі ён не спра­віц­ца з на­ме­ча­ным, гэ­та мо­жа быць кро­кам да рас­ча­ра­ван­ня і кро­кам на­зад, да дэ­прэ­сіі.

Хво­ра­му вар­та па­ра­іць вес­ці дзён­нік, ку­ды за­піс­ваць свае ад­чу­ван­ні, сны. Мож­на зай­мац­ца і жы­ва­пі­сам, слу­хаць лю­бі­мую му­зы­ку.

Боль­шасць лю­дзей, якія пе­ра­нес­лі дэ­прэ­сію, схіль­ныя пе­ра­жы­ваць яе пас­ля зноў, ка­лі не атрым­лі­ва­юць ні­я­ка­га ля­чэн­ня — ле­ка­вых прэ­па­ра­таў і псі­ха­тэ­ра­піі. Су­ад­но­сі­ны гэ­тых ме­та­даў за­ле­жаць ад кан­крэт­на­га вы­пад­ку за­хвор­ван­ня.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.