Вы тут

І ляцелі яны «пад адхон»


Сён­ня, у се­ра­ду, у бе­ла­рус­кіх алім­пій­цаў вы­хад­ны. Яны не ўдзель­ні­ча­юць у ро­зыг­ры­шы ні­вод­на­га з шас­ці кам­плек­таў уз­на­га­род. А ўчо­ра ўве­ча­ры за­вяр­шы­ла­ся жа­но­чая гон­ка пе­ра­сле­да­ван­ня. Ка­лі вы бу­дзе­це чы­таць гэ­тыя рад­кі, то ўжо бу­дзе вя­до­мы вы­нік. На­га­даю, што ўся на­ша чац­вёр­ка (До­мра­ча­ва, Скар­дзі­на, Ду­ба­рэ­за­ва і Ка­лін­чык) — удзель­ні­цы гэ­та­га за­хап­ляль­на­га спа­бор­ніц­тва. І штось­ці пад­каз­вае: ме­да­лю быць. Гэ­та ад­чу­ва­ла­ся па на­строі на­шых дзяў­чат пас­ля па­пя­рэд­няй гон­кі — спрын­та. Яна іх раз­зла­ва­ла — усіх, чац­вя­рых...

12-15

Ча­го не ска­жаш, на жаль, пра муж­чын­скую чац­вёр­ку. Па вы­ні­ках сва­ёй гон­кі пе­ра­следа­ван­ня ў па­ня­дзе­лак усе яны ад­ка­ці­лі­ся ўніз — і па хут­ка­сці на тра­се, і па вы­ні­ко­вас­ці ў страль­бе. А Сяр­гей Но­ві­каў і Ула­дзі­мір Ча­пе­лін на­огул не змаг­лі ўтры­мац­ца на на­гах. Праў­да, не толь­кі яны.

Што ад­бы­ва­ла­ся на тра­се і ва­кол яе, лепш за ўсіх ве­дае стар­шы трэ­нер на­шай бія­тлон­най збор­най Алег Ры­жан­коў.

— Ду­маю, што ня­ўда­лае вы­ступ­лен­не (41-е мес­ца Ча­пе­лі­на ці 50-е Но­ві­ка­ва ўда­лым жа не на­за­веш) звя­за­на з ра­бо­тай лы­жаў. У па­пя­рэд­няй гон­цы яны ся­бе па­ка­за­лі ня­бла­га. Сён­ня з лы­жа­мі бы­ла праб­ле­ма. Ча­пе­лін ня­дрэн­на ад­стра­ляў­ся, да­пус­ціў­шы толь­кі адзін про­мах на 20 мі­шэ­нях. А вось на дыс­тан­цыі яго па­ста­ян­на аб­га­ня­лі кан­ку­рэн­ты — як на спус­ках, так і на пад'­ёмах. Не ха­це­ла­ся б прад'­яў­ляць прэ­тэн­зіі сэр­віс­ме­нам, што зай­ма­лі­ся змаз­кай, бо змя­ні­лі­ся ўмо­вы на­двор'я, якія: пай­шоў не­вя­лі­кі дождж, і снег стаў «цяж­кім». Усе вы­кон­ва­лі сваю ра­бо­ту, нешта не атры­ма­ла­ся.

— Ча­му спарт­сме­ны так друж­на па­да­лі на тра­се, на­пя­рэ­дад­ні ж усё бы­ло нар­маль­на?

— Са­праў­ды, па­да­лі мно­гія, не толь­кі на­шы. У не­ка­то­рых на­ват ла­ма­лі­ся лы­жы, а ін­шыя вы­ля­та­лі з тра­сы «пад ад­хон», так бы мо­віць. Ра­ды­ус ад­на­го з па­ва­ро­таў пе­рад спа­бор­ніц­тва­мі быў па­вя­лі­ча­ны, а са­ма тра­са ў тым мес­цы — зву­жа­на. Гэ­та на­кла­ла свой ад­бі­так, не ўсе бы­лі га­то­вы да та­кіх змен. На трэ­ні­роў­ках жа бы­ло па-ін­ша­му. Акра­мя та­го, пад сне­гам утва­рыў­ся лёд. Вось та­кія пры­чы­ны, ін­шых не ба­чу.

— Якія да­лей­шыя шан­цы муж­чын­скай ка­ман­ды?

— Нас ча­кае ін­ды­ві­ду­аль­ная гон­ка на 20 кі­ла­мет­раў. Ма­рыць пра ме­да­лі не пры­хо­дзіц­ца, га­вор­ка мо­жа іс­ці пра год­ны вы­нік. Які? Увай­сці ў лік 30-40 най­мац­ней­шых. Гэ­та маг­чы­ма пры не­каль­кіх склад­ні­ках. І ся­род іх га­лоў­ны — уда­лая пад­рых­тоў­ка і змаз­ка лы­жаў, а так­са­ма — гра­мат­ны ход на тра­се (каб не да­пус­ціць па­дзен­няў) і пры­цэль­ная страль­ба на ру­бя­жах.

...Гэ­та ўсё пла­ны. «Эх, Бе­ла­русь, Бе­ла­русь... Не шан­цуе вам, як і нам», — уз­ды­хаў, сто­я­чы ў чар­зе ў бу­фет, адзін з ра­сій­скіх ба­лель­шчы­каў. Трох­ко­лер­ная тар­сі­да, як і чыр­во­на-зя­лё­ная, згар­нуў­шы сця­гі, моўч­кі ру­ха­ла­ся да «ка­нат­кі» — да­ро­гі, якая спус­ціць іх з амаль паў­та­ра­кі­ла­мет­ро­вай вы­шы­ні ў шмат­ко­лер­ную ад ілю­мі­на­цыі да­лі­ну, дзе іх ча­ка­лі ка­вяр­ні, рэ­ста­ра­ны ці прос­тая вя­чэ­ра ў сціп­лым ну­ма­ры атэ­ля.

Дарэчы

Што па чым?

Сочы — го­рад ку­рорт­ны, а ў та­кіх мес­цах, як вя­до­ма, цэ­ны кры­ху вы­шэй. Мно­гім заў­зя­та­рам, што пры­бы­лі і пра­цяг­ва­юць пры­бы­ваць у ста­лі­цу ця­пе­раш­няй Алім­пі­я­ды (а ся­род іх вель­мі шмат і на­шых зем­ля­коў), мо­жа здас­ца, што на час Алім­пій­скіх гуль­няў сха­дзіць у ста­ло­вую, ка­вяр­ню — па­абе­даць ці па­вя­чэ­раць — бу­дзе вель­мі до­ра­га. Да­вай­це вы­свет­лім, ці так гэ­та.

Вось, на­прык­лад, Ад­лер, Алім­пій­скі парк — тэ­ры­то­рыя, дзе раз­ме­шча­ны спар­тыў­ныя дэ­ле­га­цыі і аб'­ек­ты па ма­са­вых ві­дах пра­гра­мы Гуль­няў — па ха­кеі, фі­гур­ным ка­тан­ні, кань­ка­беж­ным спор­це. Тут заў­сё­ды шмат ба­лель­шчы­каў з роз­ных кра­ін — ад Аў­стра­ліі да Ар­ген­ці­ны і Ка­на­ды. Ва ўсю пра­цуе вы­яз­ны ган­даль, так зва­ныя ка­за­чыя пад­вор­кі. Ка­заць пра ка­за­чую гас­цін­насць — спра­ва ня­ў­дзяч­ная. Цэ­ны тут — са­ма­га шы­ро­ка­га дыя­па­зо­ну. Але ў цэ­лым гас­цін­насць па-ка­зац­ку пры­маль­ная для ўсіх. Звы­чай­ны бу­тэрб­род з яла­ві­чы­най — 50 руб­лёў, а ў ме­ню ня­ма ні­чо­га да­ра­жэй­ша­га за 200 руб­лёў (каб бы­ло пра­сцей лі­чыць, 1 ра­сій­скі ру­бель = 280 бе­ла­рус­кіх). Вось дум­ка ча­ла­ве­ка, які тут усё ве­дае. Тац­ця­на, бы­лая мін­чан­ка. У 1993 го­дзе з сям'­ёй эміг­ры­ра­ва­ла ў ЗША. На ра­дзі­ме з та­го ча­су не бы­ла. Жы­ве і пра­цуе ў Брук­лі­не (Нью-Ёрк) у бан­ку. На час вод­пус­ку вы­ра­шы­ла па­пра­ца­ваць у Со­чы... звы­чай­ным ва­лан­цё­рам:

— Як і на лю­бы ку­рорт, лю­дзі едуць сю­ды тра­ціць гро­шы. Але па­ес­ці тут мож­на са­праў­ды ня­до­ра­га. Не ска­жу, што тан­на, але не за­воб­лач­на...

Аме­ры­кан­цы, шве­ды, нем­цы, па­ля­кі. «Бар­шчэў­ні» ка­за­коў пры­ваб­лі­ва­юць усіх — ра­сій­скім ка­ла­ры­там, тра­ды­цы­я­мі ку­бан­ска­га на­ро­да. Усё гэ­та ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю. Сма­жа­ны карп, лешч, юш­ка; ку­леш, зноў жа з ры­бай; га­луб­цы і ха­ла­дзец, віш­нё­вы морс, ка­ву­но­вы мёд, га­рэл­ка ўрэш­це... Тут усё, чым жы­ве і хар­чу­ец­ца мяс­цо­вая вёс­ка.

— Вы ве­да­е­це, на­ват да слёз пра­бі­ра­юць тыя цёп­лыя вод­гу­кі, якія мы атрым­лі­ва­ем кож­ны дзень ад гас­цей. Гэ­та вель­мі кра­наль­на, — га­во­рыць яшчэ ад­на Тац­ця­на — на­чаль­нік упраў­лен­ня ганд­лю Бе­ла­рэ­чан­ска­га ра­ё­на.

А вось, што ду­мае Жа­н, ба­лель­шчы­к-ту­рыс­т з Ка­на­ды:

— Я ча­каў, што цэ­ны тут бу­дуць знач­на вы­шэй­шы­мі. Мы ў ся­бе ўвесь час чу­ем, што Ра­сія — ня­бед­ная кра­і­на. Але наса­мрэч цэ­ны для ад­па­чын­ку тут нар­маль­ныя, я не на­зваў бы іх вы­со­кі­мі.

Абед з ка­пус­ты, блі­ноў, бу­лач­кі з гар­ба­тай абы­дзец­ца пры­бліз­на ў 400 руб­лёў ($13). І та­кіх уста­ноў хар­ча­ван­ня тут да­стат­ко­ва.

Ёсць і ін­шыя. Звы­чай­ная ста­ло­вая. Ві­даць, сту­дэнц­кая. Ці прос­та кла­січ­ная. Ка­лі ўзга­даць са­вец­кія ча­сы. Ка­пус­та, рыс, кат­ле­та, кам­пот, бу­лач­ка. Та­кі прос­ты абед абы­дзец­ца ўся­го ў 170 руб­лёў. Для лю­бо­га ка­шаль­ка стра­та зу­сім не іс­тот­ная. Праў­да, без мяс­цо­ва­га ка­ла­ры­ту — ні­хто тут не бу­дзе за­баў­ляць вас. Ад­нак ме­на­ві­та та­кія ста­ло­выя пры­ваб­лі­ва­юць бюд­жэт­ных ту­рыс­таў сва­і­мі ніз­кі­мі цэ­на­мі. Пры­чым за­хо­дзяць сю­ды ўсе: і рус­кія ба­лель­шчы­кі, і пры­ез­джыя з бліз­кіх і да­лё­кіх кра­ін, якія зной­дуць, на што па­тра­ціць сэ­ка­ном­ле­ныя гро­шы.

Ну а са­мы танны спо­саб — га­та­ваць са­мо­му, ка­лі ёсць та­кая маг­чы­масць. Ма­га­зі­ны тут роз­ныя, як і цэ­ны ў іх. Хлеб — 16-19 руб­лёў, літр ма­ла­ка — 28, ке­фір — 30, мас­ла — 25-40, яй­кі — 25 (за дзя­ся­так), кі­ла­грам буль­бы — 25-35, па­чак ма­ка­ро­ны — 34-41, бу­тэль­ка га­рэл­кі — 120- 260, літр со­ку — 28-60.

Ра­сій­скія ту­рыс­ты ў адзін го­лас пе­ра­кон­ва­юць, што Маск­ва ці Санкт-Пе­цяр­бург на­шмат да­ра­жэй­шыя га­ра­ды.

Ёсць, вя­до­ма, да­ра­гія мес­цы і тут, за сціп­лую вя­чэ­ру мож­на па­кі­нуць 2-3,5 ты­ся­чы руб­лёў. Вось, на­прык­лад, ад­но з па­пу­ляр­ных у га­ра­джан мес­цаў — ка­вяр­ня «Ста­ры ба­зар» у гіс­та­рыч­най част­цы Со­чы. Вы­раз­ка з яла­ві­чы­ны з гры­ба­мі і смя­та­най — 330 руб­лёў, вы­раз­ка сві­ная сма­жа­ная — 280, кам­ба­ла чар­на­мор­ская сма­жа­ная — 520, са­ла­та «Цэ­зар» з ку­ры­цай — 240, са­ла­та з сём­гі і мо­рап­ра­дук­таў — 425 і толь­кі сла­ву­тае «Аліўе» — 130, столь­кі ж ква­ша­ная ка­пус­та з мас­ля­ка­мі. Юш­ка з сём­гі — 170, са­лян­ка збор­ная мяс­ная — 185, са­лян­ка па-гру­зін­ску — 230, хаш­ла­ма з ба­ра­ні­ны — 250. Бу­лач­ка — 28. Бу­тэль­ка мі­не­рал­кі — 48, ко­ка-ко­ла — 80...

Як ба­чым, усё за­ле­жыць ад таў­шчы­ні ка­шаль­ка, дак­лад­ней — ад якас­ці змес­ці­ва ў ім. Пры ўсім пры гэ­тым мож­на сцвяр­джаць ад­но: ад га­лод­най смер­ці ў го­ра­дзе Со­чы і ва­ко­лі­цах яго ні­хто не па­мрэ.

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» Ана­толь Сла­неў­скі — з Со­чы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».