Zамор’е


12-8За вас вы­ра­шыць... ка­ша­лёк

Ін­жы­не­ры з Япо­ніі ства­ры­лі ка­ша­лёк, які мо­жа здзейс­ніць рэ­ва­лю­цыю ў сфе­ры эка­но­міі аса­біс­тых срод­каў. Рас­пра­цоў­шчы­кі на­зва­лі га­джэт «Lіng wallet», што азна­чае «жы­вы парта­ма­нет».

Па сло­вах рас­пра­цоў­шчы­каў не­звы­чай­на­га ка­шаль­ка, яго мо­жа сін­хра­ні­за­ваць з пла­на­валь­ні­кам бюд­жэ­ту ў ма­біль­най пры­клад­ной пра­гра­ме ўла­даль­ні­ка. Збі­ра­ю­чы ін­фар­ма­цыю аб па­куп­ніц­кіх па­во­дзі­нах, га­джэт пра­во­дзіць яе ана­ліз і пры­мае ра­шэн­не, вар­та гас­па­да­ру ра­біць па­куп­ку ці лепш ус­тры­мац­ца.

12-9Ка­лі срод­кі на ра­хун­ку па­куп­ні­ка за­кан­чва­юц­ца, пры­ла­да за­пус­кае ахоў­ныя ме­ха­ніз­мы. Га­джэт спа­чат­ку ро­біць спро­бу ўця­чы ад свай­го ўла­даль­ні­ка (для гэ­та­га ў яго ёсць ма­лень­кія ко­лы), а ка­лі ў гас­па­да­ра атры­ма­ец­ца зла­віць ка­ша­лёк, пры­ла­да па­чы­нае «кры­чаць». Ка­лі і гэ­та не спы­ніць ула­даль­ні­ка парт­а­ма­не­та, ён па­чы­нае рас­сы­лаць SMS-па­ве­дам­лен­ні з прось­бай аб да­па­мо­зе ма­ці ці яшчэ ка­мусь­ці, чый ну­мар быў па­зна­ча­ны пры на­лад­цы. У вы­пад­ку, ка­лі срод­каў на ра­хун­ку ўла­даль­ні­ка да­стат­ко­ва, ка­ша­лёк ста­но­віц­ца «ха­дзя­чым да­рад­цам», які дае свай­му ўла­даль­ні­ку рэ­ка­мен­да­цыі на­конт са­мых раз­на­стай­ных та­ва­раў у ін­тэр­нэт-кра­ме. Па­куль не па­ве­дам­ля­ец­ца, па­сту­піў «жы­вы» парта­ма­нет у про­даж ці не.

Вар­та на­га­даць, што вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ныя ка­шаль­кі ра­ней бы­лі рас­пра­ца­ва­ны ў Ма­са­чу­сец­кім тэх­на­ла­гіч­ным ін­сты­ту­це ў ЗША. Праў­да, яны бы­лі не смеш­ны­мі, а хут­чэй жу­дас­ны­мі.

________________________________________________________________________

У зо­ла­та мож­на адзец­ца

А зра­біць гэ­та мож­на ў Ін­дыі — ме­на­ві­та там ства­ры­лі ка­шу­лю з чыс­та­га зо­ла­та. Да тво­ру мас­тац­тва пры­кла­да­юц­ца так­са­ма за­ла­тыя аб­шэў­кі, коль­цы і па­пруж­ка. Ка­шу­ля ўпры­го­жа­на шас­цю гу­зі­ка­мі з буй­ны­мі крыш­та­ля­мі Swarovskі.

12-10

Ін­дый­скі біз­нес­мен Да­та Фудж ура­зіў пры­хіль­ні­каў экс­клю­зіў­на­га адзен­ня і за­ка­заў муж­чын­скую ка­шу­лю з чыс­та­га зо­ла­та. Май­стар ства­раў свой шэ­дэўр на пра­ця­гу двух тыд­няў, пра­цу­ю­чы па 16 га­дзін на су­ткі. Уся­го на ка­шу­лю пай­шло тры кі­ла­гра­мы жоў­та­га зо­ла­та. Ка­шу­ля вы­ка­на­на з за­ла­тых плас­цін, ста­ран­на злу­ча­ных па­між са­бой. У пра­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся ад­мыс­ло­вая тэх­на­ло­гія, якая ро­біць вы­раб па-са­праўд­на­му люк­са­вым, але сак­рэт яе май­стар не рас­крыў. Вя­до­ма, што за­ла­тыя плас­ці­ны ка­шу­лі ма­цу­юц­ца да асно­вы з бе­ла­га вель­ве­ту, каб не па­дра­паць ску­ру ўла­даль­ні­ка гэ­та­га цу­ду мо­ды. Кошт ка­шу­лі — $22,5 ты­ся­чы, і яна лі­чыц­ца са­май да­ра­гой у све­це.

________________________________________________________________________

Я не сплю, не сплю, не сплю...

Кі­тай­скія сту­дэн­ты вы­най­шлі ці­ка­вы (а не­ка­то­рыя лі­чаць, што на­ват ге­ні­яль­ны) спо­саб рых­та­вац­ца да іс­пы­таў па на­чах і не за­сы­наць. Яны з да­па­мо­гай пры­шчэ­пак пры­вяз­ва­юць ва­ла­сы да сто­лі або ве­ша­лак. Кож­ны раз, ка­лі сту­дэнт па­чы­нае ва­дзіць но­сам, пры­шчэп­кі ўтрым­лі­ва­юць ва­ла­сы, і рэз­кі ры­вок за іх не дае за­снуць.

12-13

Ме­тад стаў па­пу­ляр­ным пас­ля та­го, як дзве сту­дэнт­кі з Уні­вер­сі­тэ­та сель­скай і ляс­ной гас­па­дар­кі пра­він­цыі Фуц­зянь сфа­та­гра­фа­ва­лі­ся ў та­кім вы­гля­дзе і вы­кла­лі фо­та ў ін­тэр­нэт. 20-га­до­вай Чэнь Тан і яе су­сед­цы па па­коі 21-га­до­вай Ху­ань Лю да­вя­ло­ся та­ды спраў­ляц­ца з ве­лі­зар­ным аб'­ёмам ма­тэ­ры­я­лу, і спаць ім па­прос­ту было не было ка­лі, а ха­це­ла­ся.

Яны спра­ба­ва­лі ада­гнаць сон звы­чай­ны­мі ме­та­да­мі — ка­фе­і­нам, ад­ціс­кан­ня­мі і па­ні­жэн­нем тэм­пе­ра­ту­ры з да­па­мо­гай кан­ды­цы­я­не­ра, але ні­чо­га не да­па­ма­га­ла. І та­ды сту­дэнт­кі вы­ра­шы­лі па­шу­каць ра­шэн­не ў пад­руч­ні­ках па гіс­то­рыі. Яны пра­чы­та­лі пра двух вя­до­мых кі­тай­скіх на­ву­коў­цах, якія прак­ты­ка­ва­лі край­нія ме­та­ды, каб за­ха­ваць яс­насць ро­зу­му: ка­ло­лі ся­бе ігол­ка­мі кож­ны раз, ка­лі па­чы­на­лі за­сы­наць, або пры­вяз­ва­лі ва­ла­сы да сто­лі. Чэнь вы­ра­шы­ла, што дру­гі ме­тад мо­жа быць эфек­тыў­ным, і вы­ра­шы­ла па­спра­ба­ваць.

Пас­ля та­го, як яе пер­шы фо­та­зды­мак з пры­вя­за­ны­мі да пры­шчэ­пак ва­ла­са­мі з'я­віў­ся ў се­ці­ве, спо­саб, зда­ец­ца, стаў ві­рус­ным: з кож­ным днём з'яў­ля­ец­ца ўсё больш і больш та­кіх фо­та. Не­ка­то­рыя сту­дэн­ты гэ­так жа, як Чэнь, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць пры­шчэп­кі, ін­шыя — ша­лі­кі.

________________________________________________________________________

12-11Хо­ча­це сы­ру за... 1200 до­ла­раў?

Вы­ра­бам са­ма­га да­ра­го­га сы­ру ў све­це зай­ма­юц­ца на аслі­най фер­ме ў За­са­ві­ка, ад­ным з са­мых вя­до­мых за­па­вед­ні­каў Сер­біі. Сыр Пу­ле зроб­ле­ны з ма­ла­ка асліц і каш­туе 1200 до­ла­раў за кі­ла­грам.

12-12Адзін з пра­цаў­ні­коў фер­мы рас­ка­заў, што для вы­твор­час­ці ад­на­го кі­ла­гра­ма са­ма­га да­ра­го­га сы­ру трэ­ба 25 літ­раў све­жа­га ма­ла­ка асліц. Бе­лы, рас­сы­піс­ты сыр вон­ка­ва па­доб­ны да іс­пан­ска­га сы­ру ман­чэ­га, але з больш глы­бо­кім, ба­га­тым сма­кам. Ман­чэ­га пра­да­ец­ца ў еў­ра­пей­скіх су­пер­мар­ке­тах па па­раў­наль­на ніз­кай ца­не 20 до­ла­раў за кі­ла­грам і з'яў­ля­ец­ца, вя­до­ма, больш сціп­лым ва­ры­ян­там. У за­па­вед­ні­ку так­са­ма вы­раб­ля­юць ма­ла­ко асліц у бу­тэль­ках, якое, як лі­чыц­ца, бы­ло ад­ной з та­ям­ніц пры­га­жос­ці Кле­а­пат­ры. Ле­ген­дар­ная егі­пец­кая ца­ры­ца што­дня пры­ма­ла ван­ну з гэ­та­га ма­ла­ка. Ін­шы­мі да­ра­гі­мі сы­ра­мі лі­чац­ца сыр з ма­ла­ка швед­скіх ла­сіх, які каш­туе ка­ля 950 до­ла­раў за кі­ла­грам, і Cacіocavallo Podolіco — сыр, вы­раб­ле­ны з ма­ла­ка рэд­кай італь­ян­скай па­ро­ды ка­ро­вы, якая дае ма­ла­ко толь­кі ў маі і чэр­ве­ні.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.