Вы тут

Прэ­зі­дэн­та Ру­мы­ніі аштра­фа­ва­лі за вы­каз­ван­ні пра цы­га­ноў


Прэ­зі­дэнт Ру­мы­ніі Тра­ян Бэ­сес­ку быў аштра­фа­ва­ны на 600 ле­яў (185 до­ла­раў) за вы­каз­ван­ні, у якіх ён аб­ві­на­ва­ціў цы­га­ноў у дар­ма­ед­стве і кра­дзя­жах.

На­цы­я­наль­ны са­вет па ба­раць­бе з дыс­кры­мі­на­цы­яй спа­чат­ку не меў на­ме­ру раз­гля­даць вы­па­дак з прэ­зі­дэн­там, па­коль­кі Бэ­сес­ку зра­біў гэ­тыя за­явы, зна­хо­дзя­чы­ся за ме­жа­мі Ру­мы­ніі. Ад­нак Вяр­хоў­ны суд кра­і­ны аба­вя­заў са­вет раз­гле­дзець гэ­тую спра­ву. Бэ­сес­ку па­ка­ра­лі за вы­каз­ван­ні ў хо­дзе прэс-кан­фе­рэн­цыі ў Сла­ве­ніі ў 2010 го­дзе. Ён за­явіў та­ды, што «вель­мі не­шмат­лі­кія цы­га­ны хо­чуць пра­ца­ваць» і «тра­ды­цый­на мно­гія з іх жы­вуць за кошт кра­дзя­жу». Па­вод­ле афі­цый­ных звес­так, у Ру­мы­ніі пра­жы­вае 620 ты­сяч цы­га­ноў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?