Вы тут

Не будаваць, а рэ­кан­стру­я­ваць…


Так вы­ка­заў­ся на­конт сё­лет­ніх пла­наў па раз­віц­ці да­рож­най сет­кі Бе­ла­ру­сі вы­ка­заў на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Аляк­сандр Га­лаў­нёў пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі.

— Сён­ня сет­ка да­рог у Бе­ла­ру­сі сфар­мі­ра­ва­на, та­му бу­даў­ніц­тва но­вых, у прын­цы­пе, не па­тра­бу­ец­ца. Га­лоў­нае пы­тан­не ця­пер — гэ­та ма­дэр­ні­за­цыя ужо іс­ну­ю­чых транс­парт­ных шля­хоў, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Га­лаў­нёў.

Ся­род най­больш важ­ных пла­наў, якія ма­юць здзейс­ніц­ца ў 2014 го­дзе ў сфе­ры ма­дэр­ні­за­цыі да­рож­най сет­кі, — за­вяр­шэн­не пра­цы над паўд­нё­ва-ўсход­нім аб­хо­дам ля Аст­раў­ца, рэ­кан­струк­цыя мос­та праз ра­ку Му­ха­вец, а так­са­ма ра­монт участ­каў да­рог М‑5 Мінск — Го­мель, Р‑21 Ві­цебск — мя­жа Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі і М‑6 Мінск — Грод­на. Да­рэ­чы, на­конт апош­няй тра­сы Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый да­мо­ві­ла­ся з Су­свет­ным бан­кам аб да­лей­шым су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не да­рож­на­га бу­даў­ніц­тва. Пла­ну­ец­ца, што для рэ­кан­струк­цыі да­ро­гі М‑6 Мінск — Грод­на бу­дзе вы­дзе­ле­ны крэ­дыт на 200 міль­ё­наў до­ла­раў. Для гэ­та­га бе­ла­рус­кі бок па­ві­нен за­бяс­пе­чыць рас­пра­цоў­ку пра­ект­на-каш­та­рыс­най да­ку­мен­та­цыі да кан­ца пер­ша­га паў­год­дзя 2014 го­да.

Да та­го ж ве­ра­год­на, што срод­кі на ма­дэр­ні­за­цыю не­ка­то­рых бе­ла­рус­кіх транс­парт­ных шля­хоў вы­дат­ку­юць і ін­шыя за­меж­ныя ар­га­ні­за­цыі. Так, па сло­вах Аляк­санд­ра Га­лаў­нё­ва, маг­чы­мас­цю пры­няц­ця ў кан­цэ­сію на­шых да­рог ужо ці­ка­ві­лі­ся іс­пан­ская, поль­ская і фран­цуз­ская кам­па­ніі. Пас­ля вы­зна­чэн­ня аб'­ек­таў, якія Бе­ла­русь па­го­дзіц­ца пе­ра­даць, бу­дуць пра­ве­дзе­ны тэн­дар­ныя тар­гі. Кам­па­нія-пе­ра­мож­ца па­він­на бу­дзе за свае ці пры­цяг­ну­тыя срод­кі рэ­кан­стру­я­ваць да­ро­гу і на пра­ця­гу 20 га­доў яе аб­слу­гоў­ваць, збі­ра­ю­чы пры гэ­тым пла­ту за пра­езд. У той жа час на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог за­пэў­ніў, што пра­цяг­ласць плат­ных да­рог бу­дзе аб­ме­жа­ва­на 2–2,2 ты­ся­чы кі­ла­мет­раў (уся­го ў кра­і­не 16 ты­сяч кі­ла­мет­раў рэс­пуб­лі­кан­скіх да­рог).

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не аб бу­даў­ніц­тве дру­гой чар­гі Мін­скай каль­ца­вой аў­та­да­ро­гі, Аляк­сандр Га­лаў­нёў па­ве­да­міў, што сё­ле­та вы­дат­коў­ваць на гэ­та срод­кі не пла­ну­ец­ца.

— На­ват ка­лі браць у раз­лік срод­кі, якія кра­і­на атры­мае дзя­ку­ю­чы ўве­дзе­на­му ня­даў­на транс­парт­на­му збо­ру, яны бу­дуць дзя­ліц­ца ў роў­ных пра­пор­цы­ях на ўсе да­ро­гі кра­і­ны, — ад­зна­чыў ён. — Ве­ра­год­ная су­ма збо­ру — 1,5 трыль­ё­на руб­лёў, та­му тых 700 міль­яр­даў руб­лёў, якія маг­лі б быць вы­дзе­ле­ны на дру­гую каль­ца­вую аў­та­да­ро­гу, — гэ­та не­да­стат­ко­вая су­ма для па­чат­ку сур'­ёз­на­га бу­даў­ніц­тва аб'­ек­та.

Так­са­ма Аляк­сандр Га­лаў­нёў за­кра­нуў праб­ле­му спрэч­ных мо­ман­таў, якія да­ты­чац­ца пра­цы сіс­тэ­мы BelToll. На­прык­лад, бы­лі вы­пад­кі, ка­лі транс­парт са­цы­яль­ных уста­ноў ці да­рож­ных служ­баў не мог пра­ехаць па да­ро­зе бяс­плат­на.

— Пер­шыя ме­ся­цы ра­бо­ты сіс­тэ­мы са­праў­ды вы­яві­лі не­ка­то­рыя не­дас­ка­на­лас­ці ў ёй. Та­му ў хут­кім ча­се бу­дуць уне­се­ны пэў­ныя зме­ны, якія да­ты­чац­ца па­рад­ку функ­цы­я­на­ван­ня BelToll. Ду­маю, што са­цы­яль­ныя пы­тан­ні бу­дуць у гэ­тых зме­нах улі­ча­ны і ад­люст­ра­ва­ны, — па­ве­да­міў Аляк­сандр Га­лаў­нёў.

Тым жа, хто па­мыл­ко­ва атры­маў штра­фы ад BelToll у жніў­ні-ве­рас­ні, да­вя­дзец­ца ча­каць вы­ра­шэн­ня пы­тан­ня як мі­ні­мум ме­сяц. Па сло­вах на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог Мінт­ран­са, гэ­ты тэр­мін спат­рэ­біц­ца для пры­няц­ця ра­шэн­ня на ўзроў­ні нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та. Пра­ект да­ку­мен­та ўжо пад­рых­та­ва­ны, але ў ім ёсць шмат скла­да­нас­цяў, якія яшчэ не­аб­ход­на ўрэ­гу­ля­ваць.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.