Вы тут

Закаханыя над го­ра­дам


Амаль як на вя­до­май кар­ці­не Ша­га­ла, за­ка­ха­ныя ў Ві­цеб­ску мо­гуць «уз­ля­цець» над го­ра­дам. Та­кая ўні­каль­ная маг­чы­масць з'я­віц­ца ў Дзень за­ка­ха­ных на ве­жы сім­ва­ла ста­ра­жыт­на­га Ві­цеб­ска — ра­ту­шы.

— Уз­няц­ца на ве­жу ра­ту­шы бу­дзе маг­чы­ма толь­кі ў гэ­ты дзень — 14 лю­та­га (з 17.00 да 21.00 га­дзін). На­вер­се бу­дын­ка мож­на бу­дзе пры­знац­ца ў ка­хан­ні ці зра­біць пра­па­но­ву ру­кі і сэр­ца. А так­са­ма за­пус­ціць у ня­бё­сы па­вет­ра­ны ша­рык са сва­і­мі за­па­вет­ны­мі па­жа­дан­ня­мі і прос­та па­лю­ба­вац­ца вя­чэр­нім го­ра­дам з вы­шы­ні пту­шы­на­га па­лё­ту. За­ка­ха­ныя па­ры атры­ма­юць ва­лян­цін­ку з ну­ма­рам, каб удзель­ні­чаць у ла­та­рэі. Пе­ра­мож­ца ж ста­не ўла­даль­ні­кам за­пра­шаль­на­га квіт­ка на ўні­каль­ную вы­ста­ву «Made іn Іtaly», — па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным края­знаў­чым му­зеі.

Ці­ка­ва, што га­ра­джа­не і гос­ці Ві­цеб­ска так­са­ма змо­гуць па­кі­нуць за­піс у «Кні­зе рэ­гіст­ра­цыі за­ка­ха­ных». На­вед­ні­кам кож­най экс­па­зі­цый­най за­лы ра­ту­шы га­ран­ту­юц­ца сюр­пры­зы. За­пра­цуе «Са­лон ча­раў­ні­цы», у якім на­вед­ні­каў ча­ка­юць кар­ты Та­ро, ва­раж­ба на ба­бах, прад­ка­зан­не па вос­ку і ін­шыя за­ба­вы. Ад­кры­ец­ца не­звы­чай­нае фо­та­атэлье. Бу­дзе пра­ве­дзе­на і вік­та­ры­на, пад­час якой ра­зы­гра­юць га­лоў­ны прыз Дня за­ка­ха­ных — па­да­рун­ка­вы сер­ты­фі­кат на 100 ты­сяч руб­лёў у ка­вяр­ню-кан­ды­тар­скую «Біск­віт».

Ар­га­ні­за­та­ры не­звы­чай­най эк­скур­сіі ў му­зей так­са­ма пра­па­ну­юць аст­ра­ла­гіч­ны пра­гноз для за­ка­ха­ных «Як ка­хаць…» Усе ах­вот­ныя змо­гуць на­ве­даць і май­стар-клас па вы­ці­нан­цы чле­на Са­ю­за Май­строў Бе­ла­ру­сі Воль­гі Арас­ла­на­вай. У яе вуч­няў бу­дзе маг­чы­масць сва­і­мі ру­ка­мі зра­біць ары­гі­наль­ныя су­ве­нір­ныя паш­тоў­кі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.