Вы тут

Грошы атрымае толькi той, хто эфек­тыў­на пра­цуе


Пад­тры­маць ай­чын­ны экс­парт. Да­па­маг­чы ма­ло­му і ся­рэд­ня­му біз­не­су. Пра­фі­нан­са­ваць шэ­раг буй­ных пра­ек­таў. Гэ­та пры­клад­ны спіс пла­наў Бан­ка раз­віц­ця на 2014 год. Пад­ра­бяз­ней пра ўсё гэ­та дня­мі рас­ка­заў стар­шы­ня праў­лен­ня бан­ка Сяр­гей Ру­мас.

Но­вая схе­ма

Па­вод­ле яго слоў, Банк раз­віц­ця з 2015 го­да пач­не вы­кон­ваць функ­цыі ка­ар­ды­на­та­ра пры фі­нан­са­ван­ні дзярж­пра­грам. «На наш по­гляд, паў­на­вар­тас­нае, а га­лоў­нае, эфек­тыў­нае вы­ка­нан­не гэ­тай функ­цыі па­він­на су­пра­ва­джац­ца пе­ра­гля­дам па­ды­хо­даў да фі­нан­са­ван­ня дзярж­пра­грам», — пад­крэс­ліў Сяр­гей Ру­мас. Банк пра­па­нуе на­ступ­нае. Ва ўмо­вах аб­ме­жа­ва­нас­ці ў кра­і­не рэ­сурс­ных маг­чы­мас­цяў вы­зна­ча­юц­ца га­лі­ны, якія з'яў­ля­юц­ца пры­яры­тэт­ны­мі для яе раз­віц­ця. Для кож­най га­лі­ны вы­зна­ча­ец­ца коль­касць аб'­ек­таў, якія трэ­ба па­бу­да­ваць аль­бо ма­дэр­ні­за­ваць, каб за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не якас­ных па­ра­мет­раў раз­віц­ця га­лі­ны. Да­лей Банк раз­віц­ця пра­во­дзіць кон­курс, ад­бі­рае са­мыя эфек­тыў­ныя з на­яў­ных біз­нес-пла­наў і ажыц­цяў­ляе іх фі­нан­са­ван­не. «Пры рэа­лі­за­цыі та­кой схе­мы пла­на­ван­ня дзярж­пра­грам Банк раз­віц­ця вы­сту­пае ў якас­ці не­за­леж­на­га экс­пер­та, а асноў­ным кры­тэ­ры­ем рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў ста­но­віц­ца іх эфек­тыў­насць», — ад­зна­чыў Сяр­гей Ру­мас.

Між ін­шым, па да­ру­чэн­ні прэм'­ер-мі­ніст­ра Банк раз­віц­ця су­мес­на з Мі­нэ­ка­но­мі­кі і Мін­фі­нам вы­пра­цоў­ва­юць план фі­нан­са­ван­ня дзярж­пра­грам на 2014 год. У ім на сіс­тэм­най асно­ве бу­дуць ад­люст­ра­ва­ны пы­тан­ні фі­нан­са­ван­ня ра­ней па­ча­тых пра­ек­таў і но­ва­па­ча­тых — з 2014 го­да. «Асаб­лі­вас­цю гэ­та­га пла­на ста­не за­цвяр­джэн­не вы­чар­паль­на­га пе­ра­лі­ку пра­ек­таў і фік­са­ва­ныя су­мы фі­нан­са­ван­ня кож­на­га з іх. Тым са­мым мы па­вы­сім праз­рыс­тасць і эфек­тыў­насць рэа­лі­за­цыі дзярж­пра­грам», — упэў­не­ны Сяр­гей Ру­мас. Ча­ка­ец­ца, што план вель­мі хут­ка бу­дзе за­цвер­джа­ны ура­дам і Нац­бан­кам.

Як па­ні­зіць стаў­кі?

«Ці трэ­ба зні­жаць сён­ня пра­цэнт­ныя стаў­кі? Вя­до­ма, трэ­ба, — лі­чыць Сяр­гей Ру­мас. — Але, па-пер­шае, На­цы­я­наль­ны банк як рэ­гу­ля­тар не мо­жа гэ­та зра­біць ад­мі­ніст­ра­цый­на, і вы ба­чы­це, што сён­ня стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня як ары­ен­цір пра­цэнт­ных ста­вак не пра­цуе. А па-дру­гое, эфект ад зні­жэн­ня пра­цэнт­ных ста­вак бу­дзе толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі са­мо зні­жэн­не бу­дзе пад­ма­ца­ва­на ін­шы­мі за­ха­да­мі эка­на­міч­най па­лі­ты­кі, та­му што са­ма па са­бе да­ступ­насць крэ­ды­таў па­вы­сіць ін­фля­цый­ныя ча­кан­ні і бу­дзе спры­яць рос­ту ім­пар­ту». Кі­раў­нік Бан­ка раз­віц­ця па­тлу­ма­чыў сваю па­зі­цыю: вы­со­кія пра­цэнт­ныя стаў­кі, якія ўста­ля­ва­лі­ся ў 2011 го­дзе, бы­лі ахоў­най рэ­ак­цы­яй эка­но­мі­кі на лік­ві­да­цыю на­за­па­ша­ных дыс­ба­лан­саў, у пер­шую чар­гу звя­за­ных з уста­ля­ван­нем рэ­аль­на­га аб­мен­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля. «Гэ­та бы­ло аб­са­лют­на нар­маль­най сі­ту­а­цы­яй для 2011 і 2012 га­доў, за­тым пра­цэнт­ныя стаў­кі, як ча­ка­лі ва ўра­дзе, па­він­ны бы­лі зні­зіц­ца. Па ана­ло­гіі з тым, як ча­ла­век рэ­агуе на хва­ро­бу: спа­чат­ку тэм­пе­ра­ту­ра вы­рас­тае да мак­сі­маль­най, а по­тым, па ме­ры та­го, як ад­бы­ва­ец­ца ля­чэн­не, вяр­та­ец­ца ў нор­му». Ча­му гэ­та­га не ад­бы­ло­ся? Па шэ­ра­гу пры­чын: і не­спры­яль­ная знеш­няя кан'­юнк­ту­ра ў гэ­ты пе­ры­яд, і пы­тан­ні па кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці ай­чын­най пра­дук­цыі, і, вя­до­ма, па­вя­лі­ча­ныя з ся­рэ­дзі­ны 2012 го­да аб'­ёмы фі­нан­са­ван­ня дзяр­жаў­ных пра­грам. Сяр­гей Ру­мас ба­чыць праб­ле­му ў тым, што пра­цэнт­ная стаў­ка па дзярж­пра­гра­мах суб­сі­ду­ец­ца дзяр­жа­вай, і па­зы­чаль­ні­ку, у прын­цы­пе, ня­ма роз­ні­цы, які ўзро­вень пра­цэнт­най стаў­кі: «По­пыт на та­кія крэ­ды­ты на­ра­джаў пра­па­но­вы, бан­кі пры­цяг­ва­лі рэ­сур­сы, па сут­нас­ці, па лю­бой ца­не, уклад­ва­ю­чы у дзярж­пра­гра­мы, на­груз­ку па якіх у кан­чат­ко­вым вы­ні­ку нёс дзяр­жаў­ны
бюд­жэт».

Ма­лы, але перс­пек­тыў­ны

«Ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес — адзін з на­шых пры­яры­тэ­таў і перс­пек­ты­ва ад­на­ча­со­ва, — за­явіў стар­шы­ня праў­лен­ня Бан­ка раз­віц­ця. — Мы ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з экс­пер­та­мі Су­свет­на­га бан­ка па ства­рэн­ні дзейс­най сіс­тэ­мы крэ­ды­та­ван­ня гэ­та­га сег­мен­та эка­но­мі­кі. Спа­дзя­ём­ся на­ла­дзіць кан­струк­тыў­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не з не­каль­кі­мі най­больш пра­су­ну­ты­мі ў гэ­тым сег­мен­це бе­ла­рус­кі­мі бан­ка­мі. Хут­чэй за ўсё, крэ­ды­та­ваць ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес мы бу­дзем праз бан­кі-аген­ты». Су­ма срод­каў для та­кіх пра­ек­таў бу­дзе вы­зна­ча­на ў най­блі­жэй­шы час.

Бу­даў­ніц­тва трэ­цяй лі­ніі мет­ро

Банк раз­віц­ця пры­сту­пае сё­ле­та да фі­нан­са­ван­ня не­каль­кіх буй­ных пра­ек­таў. На­прык­лад, бу­даў­ніц­тва трэ­цяй лі­ніі мет­ро ў Мін­ску з агуль­ным кош­там пра­ек­та ка­ля 2 млрд до­ла­раў, фі­нан­са­ван­не інф­ра­струк­ту­ры Бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка (агуль­ны аб'­ём укла­дан­няў ін­вес­та­раў пе­ра­вы­шае 30 млрд до­ла­раў). Банк пач­не фі­нан­са­ваць і бу­даў­ніц­тва гор­на-ўз­ба­га­чаль­на­га кам­бі­на­та на ба­зе ра­до­ві­шча «Сіт­ніц­кае», пла­нуе ўдзель­ні­чаць у рэ­кан­струк­цыі аў­та­да­ро­гі Р-23 Мінск—Мі­ка­шэ­ві­чы. «Мы ча­ка­ем, што ў бя­гу­чым го­дзе крэ­дыт­ны парт­фель бан­ка па­вя­лі­чыц­ца не менш як на 31%», — па­ве­да­міў Сяр­гей Ру­мас. За 2013 Банк раз­віц­ця на­рас­ціў крэ­дыт­ны парт­фель у 1,6 ра­за (на 8,8 трлн руб­лёў) да 19 трлн руб­лёў на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да.

Экс­пар­ту да­дуць больш

Сё­ле­та аб'­ём пад­трым­кі ай­чын­на­га экс­пар­ту праз Банк раз­віц­ця за­пла­на­ва­ны на ўзроў­ні не менш як 80 млн до­ла­раў. «У га­лі­не экс­парт­на­га крэ­ды­та­ван­ня мы яшчэ не вый­шлі на ўстой­лі­вую ды­на­мі­ку, — пры­знаў Сяр­гей Ру­мас. — На­мі ле­тась быў вы­да­дзе­ны ўся­го адзін экс­парт­ны крэ­дыт не­рэ­зі­дэн­ту на 15 млн до­ла­раў для апла­ты па­ста­вак 22 «Бе­лА­Заў» у Ман­го­лію. Але мы за­вяр­шы­лі пад­рых­тоў­чую ра­бо­ту, на­пра­ца­ва­лі мі­ні­маль­на не­аб­ход­ны па­кет між­на­род­ных кан­так­таў і пра­цэ­дур». На­цы­я­наль­ны лі­зін­га­вы апе­ра­тар ААТ «Пра­маг­ра­лі­зінг» пас­ля пе­ра­да­чы ў кі­ра­ван­не Бан­ка раз­віц­ця за год здо­леў па­ста­віць на знеш­нія рын­кі тэх­ні­кі больш, чым за тры па­пя­рэд­нія га­ды ра­зам узя­тыя, пад­крэс­ліў кі­раў­нік бан­ка. Агуль­ны кошт па­ста­вак склаў амаль 63 млн до­ла­раў. «Мы ба­чым, дзе мож­на да­даць, та­му на 2014 год пе­рад «Пра­маг­ра­лі­зін­гам» па­стаў­ле­на за­да­ча вый­сці на не менш як 100 млн до­ла­раў экс­парт­ных па­ста­вак».

Рэ­корд па ды­ві­дэн­дах

У 2013 го­дзе Банк раз­віц­ця стаў лі­да­рам ся­род ад­кры­тых ак­цы­я­нер­ных та­ва­рыст­ваў па су­ме пе­ра­лі­ча­ных ды­ві­дэн­даў дзяр­жа­ве. У ад­па­вед­нас­ці з ука­зам Прэ­зі­дэн­та, усе дзярж­прад­пры­ем­ствы і ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы з пе­ра­важ­най до­ляй дзяр­жа­вы аба­вя­за­ны рэ­гу­ляр­на вы­плач­ваць ды­ві­дэн­ды ў бюд­жэт. Мі­ні­маль­ны па­мер — 20% атры­ма­на­га пры­быт­ку. «Банк раз­віц­ця пе­ра­лі­чыў больш за 30%, або 500 млрд руб­лёў», — ад­зна­чыў Сяр­гей Ру­мас.

Да­рэ­чы, Банк раз­віц­ця па вы­ні­ках 2013 го­да за­няў пер­шае мес­ца ся­род бан­каў па па­ме­ры атры­ма­на­га пры­быт­ку. Ён склаў амаль 1,6 трлн руб­лёў. Пры гэ­тым Сяр­гей Ру­мас пад­крэс­ліў, што пры­бы­так не з'яў­ля­ец­ца асноў­най мэ­тай дзей­нас­ці бан­ка, гэ­та хут­чэй не­аб­ход­ная ўмо­ва ўстой­лі­ва­га іс­на­ван­ня. Пры­бы­так банк цал­кам на­кі­роў­вае на крэ­ды­та­ван­не і на сваю ка­пі­та­лі­за­цыю.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.