Вы тут

Зарубкi на ўсё жыццё


Чвэрць ста­год­дзя та­му па мос­це праз Аму­дар'ю пра­гру­ка­та­лі тан­кі і бро­не­транс­пар­цё­ры — са­вец­кія сал­да­ты вяр­та­ліся з Аф­га­ні­ста­на. Іх су­стра­ка­лі ты­ся­чы лю­дзей, іх з не­цяр­пен­нем ча­ка­лі амаль у кож­ным до­ме. Толь­кі не ўсю­ды да­ча­ка­лі­ся... Апош­нім, хто пе­ра­сту­піў па мос­це Друж­бы мя­жу дзвюх кра­ін, быў ка­ман­ду­ю­чы 40-й ар­мі­і ге­не­рал-лей­тэ­нант Ба­рыс Гро­маў. Ін­тэр­на­цы­я­наль­ны доўг быў вы­ка­на­ны. Дзе­ся­ці­га­до­вая вай­на — скон­ча­на. Спа­кой і мір на сва­ёй зям­лі — за­ха­ва­ны.

Пра тую вай­ну, ку­ды кі­ну­лі на дзе­сяць га­доў на­шых хлоп­цаў, на­пі­са­на шмат. Хоць і не ўсе апі­са­ныя па­дзеі ад­бы­ва­лі­ся не­па­срэд­на ў Аф­га­ні­ста­не, але вай­ной той апа­ле­ныя.

Му­суль­ман­скі Львоў

Мы ў лі­пе­ні та­го го­да па­сту­пі­лі на пер­шы курс ва­ен­на­га ву­чы­лі­шча. А ў снеж­ні да­ве­да­лі­ся, што са­вец­кія вой­скі ўве­дзе­ны ў Аф­га­ні­стан.

Праз коль­кі ме­ся­цаў мне да­вя­ло­ся тра­піць у ка­ман­ду, якая ў аэ­ра­пор­це Льво­ва су­стра­ка­ла «сак­рэт­ны» ва­ен­ны рэйс. Нам не га­ва­ры­лі, хто ці што бу­дзе ў са­ма­лё­це, які пры­зям­ліц­ца пад за­сло­най но­чы. Са­мі ўсё зра­зу­ме­лі, ка­лі на трап бор­та, што пры­ля­цеў зда­лёк, сту­пі­лі чар­ня­выя смуг­лыя хлоп­цы ў роз­на­ка­лі­бер­ным цы­віль­ным адзен­ні. Та­ды мы ўпер­шы­ню ўба­чы­лі са­праўд­ных аф­ган­цаў — пры­сла­ных у на­ша ву­чы­лі­шча, каб за ча­ты­ры ме­ся­цы па­ско­ра­най пад­рых­тоў­кі стаць афі­цэ­ра­мі.

Яны бы­лі вель­мі роз­ныя, тыя аф­ган­скія юна­кі: хто ў да­ра­гіх джын­сах ці шы­коў­ным кас­цю­ме пры­быў, а хто ў эк­за­тыч­ным адзен­ні звы­чай­на­га гор­на­га па­сту­ха. Рус­кую мо­ву ні­хто не ра­зу­меў. Іх пе­ра­апра­ну­лі, вы­да­лі ад­ноль­ка­вую ва­ен­ную фор­му і ўсё не­аб­ход­нае. Атры­ма­лі аф­ган­цы і цёп­лую на­цель­ную бя­ліз­ну. Па­гля­дзе­лі яны на тыя свет­ла-бла­кіт­на­га ко­ле­ру шта­ны і фут­бол­кі, з за­да­валь­нен­нем на­дзе­лі і... па­да­лі­ся го­рад гля­дзець. Па­ду­ма­лі — што спар­тыў­ныя кас­цю­мы да­лі. Ох, і кі­да­лі­ся ад іх прэч па­ва­жа­ныя льва­вя­не.

Да­рэ­чы, цес­на кан­так­та­ваць нам з імі стро­га за­ба­ра­ня­ла­ся — за гэ­тым піль­на са­чы­лі. Іх, гру­пу за гру­пай, пры­во­зі­лі на ву­чо­бу ў на­ша ва­ен­нае ву­чы­лі­шча на пра­ця­гу не­каль­кі га­доў. Лей­тэ­нан­та­мі ад­праў­ля­лі на­зад. Ка­жуць, што ва­я­ва­лі яны на ра­дзі­ме па-роз­на­му. Не­ка­то­рыя пе­ра­хо­дзі­лі на бок пра­ціў­ні­ка. Але і ў гэ­тым быў ней­кі плюс: фар­мі­ра­ван­ні паў­стан­цаў, кім бы­лі і вы­ву­ча­ныя ў нас ва­ен­ныя спе­цы­я­ліс­ты, па­чы­на­лі дзей­ні­чаць па са­вец­кай вай­ско­вай так­ты­цы, што бы­ло ку­ды больш зра­зу­ме­лым, чым не­ча­ка­ныя пар­ты­зан­скія на­бе­гі і за­са­ды.

Па во­лі пал­коў­ні­ча­га паль­ца

Ма­роз­ны дзень. Ідзе пер­шы год ма­ёй лей­тэ­нанц­кай служ­бы на Да­лё­кім Ус­хо­дзе. На­ша вай­ско­вая часць у па­ня­дзе­лак ра­ні­цай, як за­ве­дзе­на, вы­строй­ва­ец­ца на пля­цы. На­чаль­нік шта­ба з тры­бу­ны кры­чыць:

— Усім лей­тэ­нан­там пас­ля раз­во­ду за­стац­ца і па­стро­іц­ца ў ад­ну ша­рэн­гу пе­рад тры­бу­най.

За­ста­ём­ся. Пал­коў­нік зла­зіць з тры­бу­ны, ма­руд­на ру­ха­ец­ца здоўж ша­рэн­гі, угля­да­ец­ца. На­рэш­це па­дае го­лас:

—Ты, вось ты, а так­са­ма ты... І яшчэ ты..

Так ён «ты­кае» не­дзе ра­зоў двац­цаць. Пас­ля ады­хо­дзіць на ся­рэ­дзі­ну строю.

— Усе, ка­го я не на­зваў, сва­бод­ныя. Ка­го на­зваў — бя­гом у клуб.

За­хо­дзім у сал­дац­кі клуб тан­ка­ва­га пал­ка, дзе лю­ты хо­лад і на­ват сце­ны па­кры­ты іне­ем. Са­дзім­ся ў крэс­лы, не зды­ма­ю­чы шы­ня­лёў.

У за­лу ўва­хо­дзіць ма­ёр у аку­ля­рах (на­чаль­нік ад­дзе­ла кад­раў шта­ба ды­ві­зіі) і па­чы­нае нас пе­ра­піс­ваць.

— Зна­чыць, так, та­ва­ры­шы лей­тэ­нан­ты. У на­ша­га кан­тын­ген­ту са­вец­кіх войск у Аф­га­ні­ста­не ця­пер вя­лі­кія стра­ты афі­цэр­ска­га са­ста­ву. У апош­ніх ба­ях за­бі­та і па­ра­не­на шмат ма­ла­дых афі­цэ­раў. Вам Ра­дзі­ма аказ­вае да­вер за­мя­ніць іх там, — рап­тоў­на па­ве­дам­ляе на­чаль­нік шта­ба.

Вя­до­ма, усе ў за­ле су­стра­ка­юць на­ві­ну на­пру­жа­на. Яна, вель­мі не­спа­дзя­ва­ная, кру­та мя­няе лё­сы. Але ні­хто не ад­маў­ля­ец­ца, на­ват тыя, хто жа­на­ты. Нас пе­ра­піс­ва­юць, вя­дуць па ка­бі­не­тах, там по­тым дзе­ляць на дзве гру­пы. Ад­ну абя­ца­юць на­кі­ра­ваць у Аф­га­ні­стан тэр­мі­но­ва, ад­ра­зу пас­ля пра­хо­джан­ня мед­ка­мі­сіі, дру­гая па­ля­ціць паз­ней. Я тра­піў у дру­гую.

У на­ступ­ныя дні нас пе­ра­вод­зяць з ды­ві­зіі ў го­рад, каб зна­хо­дзі­лі­ся «пад ру­кой» у шта­ба ар­міі і бы­лі га­то­вы да ад­праў­кі ў лю­бы мо­мант. Ста­вяць на роз­ныя па­са­ды ў во­ін­скіх час­цях. Лей­тэ­нан­ты не су­пя­рэ­чаць гэ­тым но­вым аб­ста­ві­нам і з ра­дас­цю па­кі­да­юць глу­хі гар­ні­зон за тры кі­ла­мет­ры да блі­жэй­ша­га па­сёл­ка. А Усу­рыйск — гэ­та го­рад. Тут кі­на­тэ­ат­ры, рэ­ста­ра­ны, дыс­ка­тэ­кі, ды і дзяў­ча­ты, зра­зу­ме­ла.

Ля­цяць дні за дня­мі. Хтось­ці з на­шай пер­шай пар­тыі ўжо з'яз­джае. Май­му та­ва­ры­шу Сяр­гею ка­жуць: маў­ляў, вось-вось ад­пра­вім і ця­бе, ча­кай. Мы з ім ба­чым­ся амаль кож­ны дзень, хоць раз­мер­ка­ва­ны ў роз­ныя вай­ско­выя час­ці. Ён зу­сім знер­ва­ваў­ся. Ча­кан­не яму да­ец­ца цяж­ка.

— Да­вай ве­ча­рам у рэ­ста­ран схо­дзім, — пра­па­ноў­вае мне ён ад­ной­чы.

Я та­ды і па­ду­маць не мог, што тая су­стрэ­ча ста­не апош­няй.

У той дзень мя­не па­сы­ла­лі ў ка­ман­дзі­роў­ку на гра­ні­цу, і та­му ад рэ­ста­ра­на я быў вы­му­ша­ны ад­ка­зац­ца. А ка­лі вяр­нуў­ся праз коль­кі дзён, мя­не ча­каў пе­ра­па­ло­ха­ны гас­па­дар ква­тэ­ры, дзе Сяр­гей зды­маў па­кой. Маў­ляў, пра­паў жы­лец: пай­шоў та­ды ў рэ­ста­ран і больш не вяр­нуў­ся.

Спя­ша­ем­ся з ім на ква­тэ­ру. Усе рэ­чы сяб­ра, яго ва­ен­ная фор­ма — на мес­цы. Ні­я­кіх за­пі­сак ні­дзе ня­ма. Тэ­ле­фа­ну­ем на­шым агуль­ным зна­ё­мым — ні­хто ні­чо­га не ве­дае. Трэ­ба звяр­тац­ца ў мі­лі­цыю і пі­саць за­яву аб знік­нен­ні афі­цэ­ра. Пад­ста­вы хва­ля­вац­ца бы­лі, бо пры­мор­скі Усу­рыйск лі­чыў­ся та­ды вель­мі кры­мі­наль­ным го­ра­дам.

Праз пэў­ны час атрым­лі­ва­ем ад­каз. Я хоць і не на­ві­чок у ва­ен­ных па­рад­ках, але быў здзіў­ле­ны да глы­бі­ні ду­шы. Аказ­ва­ец­ца, Сяр­гея ў Аф­га­ні­стан за­бра­лі ў той ве­чар як­раз з рэ­ста­ра­на. Ча­му та­кая не­ча­ка­ная спеш­насць — не ска­за­лі. На­ват за­ехаць на ква­тэ­ру пе­ра­апра­нуц­ца ці з сяб­ра­мі раз­ві­тац­ца не да­зво­лі­лі. Як быў (у курт­цы, сві­та­ры і джын­сах) — па­са­дзі­лі на дзя­жур­ную ма­шы­ну, ад­вез­лі на аэ­ра­дром, дзе ча­каў са­ма­лёт. Ту­ды яшчэ коль­кі на­шых лей­тэ­нан­таў спеш­на пры­вез­лі. Зда­ец­ца, на­ват у со­рак пер­шым го­дзе так хут­ка ма­бі­лі­за­цыя не пра­во­дзі­ла­ся.

На пе­ра­сыл­цы ў Таш­кен­це Сяр­гею да­вя­ло­ся фор­му куп­ляць, каб бы­ло ў чым на вай­ну ехаць. Доб­ра, што гро­шай ха­пі­ла. Пра гэ­та ён мне по­тым на­пі­саў з гор­кім сме­хам.

Пра­слу­жыў Сяр­гей там цэ­лы год ка­ман­дзі­рам уз­во­да. Пя­хо­та бы­ла, як звы­чай­на, на пя­рэд­нім краі. Сяр­гей не жа­ліў­ся, цяр­пеў. Вель­мі ма­рыў пра вод­пуск. Каб пры­ехаць на Да­лё­кі Ус­ход, па­ба­чыц­ца, рэ­чы за­браць, ды раз­ві­тац­ца па-афі­цэр­ску з ба­я­вы­мі сяб­ра­мі, як гэ­та за­ве­дзе­на. На­огул, пла­ны на жыц­цё ў яго бы­лі гран­ды­ёз­ныя. Ён быў хло­пец вель­мі ўпар­ты. За год у афі­цэр­скім ін­тэр­на­це са­ма­стой­на анг­лій­скую мо­ву на­ват вы­ву­чыў, філь­мы на кі­на­ка­ме­ру зды­маць на­ву­чыў­ся.

...За ты­дзень да ад'­ез­ду з Аф­га­ні­ста­на ў ад­па­чы­нак ён быў з пад­на­ча­ле­ны­мі ў ка­ра­ву­ле. Ка­лі раз­во­зіў на бро­не­транс­пар­цё­ры вар­та­вых па па­стах, зда­ры­ла­ся бя­да: іх БТР на­ехаў на мі­ну. Вы­бух быў та­кой сі­лы, што ў жы­вых не за­ста­ло­ся ні­ко­га. Цяж­ка бы­ло на­ват апа­знаць хлоп­цаў, каб па­ха­ваць па-люд­ску.

Рэ­чы Сяр­гея мы ад­пра­ві­лі яго ма­ме. Ён га­да­ваў­ся без баць­кі і быў яе адзі­ным сы­нам і на­дзе­яй.

як на вай­не

Ішоў, зда­ец­ца, 1985 год — шос­ты год аф­ган­скай вай­ны. У ад­ной з ды­ві­зій пя­тай агуль­на­вай­ско­вай ар­міі, якая дыс­ла­цы­ру­ец­ца ў Пры­мор­скім краі, фар­мі­ру­юць ба­таль­ён, каб па­слаць у Аф­га­ні­стан — гру­зы ва­зіць і ахоў­ваць. Ка­ман­дзі­роў­ка раз­лі­ча­на на год. Ад ах­вот­ных тра­піць ту­ды ад­бою ня­ма. Хоць і не­бяс­печ­ны шлях ча­кае, але рвуц­ца ма­ла­дыя хлоп­цы да гроз­най ра­ман­ты­кі. Ка­лі не бя­руць, не­ка­то­рыя на­ват пла­чуць, як дзе­ці.

Праз год ба­таль­ён вяр­та­ец­ца на­зад. Еду яго су­стра­каць. Ба­чу пра­пы­ле­ныя «Камазы», якія год та­му бы­лі зу­сім но­выя, а вяр­ну­лі­ся да­рэ­за­ныя ўшчэнт. У ку­за­вах на­ват дзір­кі ад куль за­ўва­жаю: у рэй­сах зда­ра­ла­ся ўся­ля­кае. У сал­дат і афі­цэ­раў з'я­ві­лі­ся ба­я­выя ор­дэ­ны і ме­да­лі. Не­каль­кі ча­ла­век там за­гі­ну­ла. Усё як на вай­не.

Гу­та­ру з дву­ма сал­да­та­мі. Адзін за­хоп­ле­на па­чаў апа­вя­даць пра па­дзеі яко­гась­ці дня, а ся­бар яго та­ды рап­тоў­на стра­ціў сваю кра­са­моў­насць і за­моўк.

— Ты што, не пом­ніш той дзень? — на­ся­дае на яго пер­шы.

— Не пом­ню.

— Мы ж та­ды як­раз на шлаг­ба­у­ме ста­я­лі, дзя­жу­ры­лі, ма­шы­ны іх пра­вя­ра­лі. Жоў­ты аў­то­бус та­ды як­раз пра­яз­джаў, па­мя­та­еш?

— Ні­чо­га не пом­ню.

— Дык та­ды, мо­жа, і дзе­да з та­го аў­то­бу­са не пом­ніш? З вя­лі­кім ску­ра­ным ка­шаль­ком.

— Не, не пом­ню я ні­я­ка­га дзе­да, — сал­дат апа­слі­ва ка­са­ву­рыц­ца на мя­не.

— Ты ж гэ­та­га дзе­да вы­клі­каў з аў­то­бу­са, убок ад­вёў. А ка­ша­лёк той пас­ля ў ця­бе ака­заў­ся. Да­рэ­чы, я і вы­стра­лы чуў у тым ба­ку, ку­ды ты яго ва­дзіў.

Твар сал­да­та ро­біц­ца зу­сім бе­лым. Ён спа­ло­ха­на гля­дзіць на мя­не і не­ча­ка­на кі­да­ец­ца прэч. Та­ды рап­тоў­на за­маўк­ае і пер­шы сал­дат. Ён толь­кі ця­пер зра­зу­меў, што на­га­ва­рыў.

Я доў­га пом­ніў твар та­го сал­да­та. Зу­сім хлап­чук, зу­сім дзі­ця яшчэ. Ка­лі жы­вы, то ця­пер яму ўжо пад пяць­дзя­сят га­доў. Ка­лі і рас­каз­вае дзе­цям ці ўну­кам пра свой удзел у той вай­не, пра та­го аф­ган­ска­га дзе­да з жоў­та­га аў­то­бу­са, на­ўрад ці хоць сло­ва ска­жа.

«Не­блат­ны» Блі­наў

У час­ці ідуць афі­цэр­скія збо­ры. На ад­ным з за­ня­ткаў па па­лі­тыч­най пад­рых­тоў­цы вы­клад­чык чы­тае ар­ты­кул з «Лі­та­ра­тур­най га­зе­ты». Та­ды ўжо ішоў час пе­ра­бу­до­вы. Пра на­шых сал­дат у Аф­га­ні­ста­не па­ча­лі пі­саць смя­лей. І як­раз у «лі­та­ра­тур­цы» быў ар­ты­кул на «аф­ган­скую» тэ­му. Мас­ці­ты мас­коў­скі жур­на­ліст пі­саў, і не без пад­стаў, што коль­кі быў сам у Аф­га­ні­ста­не, ні ра­зу не су­стра­каў у са­вец­кіх вай­ско­вых час­цях сы­ноў вя­лі­кіх на­чаль­ні­каў. Не трап­ля­лі ча­мусь­ці на вай­ну та­кія. Мак­сі­мум — дзе­ці ра­ён­ных на­чаль­ні­каў. І то рэд­ка-рэд­ка.

— Лух­та! — рап­там ка­тэ­га­рыч­на за­яў­ляе ка­пі­тан (зда­ец­ца, Блі­наў бы­ло яго проз­ві­шча, у пал­ку ён быў вель­мі не­пры­кмет­ны, хоць і з Аф­га­ні­ста­на пры­ехаў слу­жыць, ды яшчэ і з ор­дэ­нам). Па­ды­ма­ец­ца на тры­бу­ну і нер­во­ва кры­чыць нам, што баць­ка ў яго — ге­не­рал-лей­тэ­нант у Маск­ве на вя­лі­кай па­са­дзе, але вось ён усё роў­на ў Аф­га­ні­стан на вай­ну тра­піў.

Мы аня­ме­лі. І не па­да­зра­ва­лі та­ко­га. А пас­ля ўсё ж па­ча­лі больш піль­на збі­раць звест­кі пра са­слу­жыў­ца. І ака­за­ла­ся — што са­праў­ды баць­ка ў «аф­ган­ца» Блі­на­ва ге­не­рал на сур'­ёз­най па­са­дзе ў вы­со­кім шта­бе.

Па­ча­лі па­ва­жаць мы яго та­ды кры­ху. Але не­на­доў­га.

Пыт­лі­выя хлоп­цы ў нас слу­жы­лі. Не па­ле­на­ва­лі­ся і да­лей рас­пыт­ваць сяб­роў пра аф­ган­скую эпа­пею Блі­на­ва. І поў­ная кар­ці­на бы­ла ўста­ноў­ле­на. Га­зет­най тэ­ме яна амаль што і не пя­рэ­чы­ла.

Пас­ля за­кан­чэн­ня ва­ен­на­га ву­чы­лі­шча пе­рад Блі­на­вым дзя­ку­ю­чы баць­ку быў жыц­цё­вы вы­бар. Ён, зра­зу­ме­ла, вы­браў служ­бу ў Гер­ма­ніі. Еў­ра­пей­ская кра­і­на, дзе на­ла­джа­ны быт, двай­ны за­ро­бак. Та­ды афі­цэ­рам, якія слу­жы­лі за мя­жой, пла­ці­лі дзве зар­пла­ты: ад­ну на ра­дзі­ме кла­лі «на кніж­ку», а дру­гую — атрым­лі­ва­лі гра­шы­ма мяс­цо­вай кра­і­ны.

Не ўлі­чыў толь­кі Блі­наў, што Гру­па са­вец­кіх войск у Гер­ма­ніі — гэ­та не толь­кі даб­ра­быт, але і вель­мі на­пру­жа­ная служ­ба. А ён яшчэ тра­піў у ды­ві­зію, што ста­я­ла на са­мой мя­жы з За­ход­няй Гер­ма­ні­яй. Круг­ла­су­тач­ная ба­я­вая га­тоў­насць, па­ста­ян­ныя ву­чэб­ныя тры­во­гі, ад­каз­насць. Раз ён пра­штра­фіў­ся, дру­гі раз не спра­віў­ся. А скі­дак асаб­лі­вых яму не ра­бі­лі, бо ў пал­ку бы­ло шмат афі­цэ­раў, чые баць­кі так­са­ма доб­рыя «шыш­кі». Ні­хто Блі­на­ву не па­ту­раў. І вы­ра­шыў ён пе­ра­вес­ці­ся ку­ды-небудзь з гэ­тай Гер­ма­ніі. А ку­ды? Не ўця­чэш ад­сюль, у спа­кой­ны гар­ні­зон не пе­ра­вя­дзеш­ся: у Гру­пу войск за мя­жу афі­цэ­раў на пяць га­доў па­сы­ла­лі. Хі­ба толь­кі на вай­ну ў Аф­га­ні­стан бы­ло мож­на. На­ват з Гер­ма­ніі. Ла­маў ён га­ла­ву, ва­гаў­ся. І пе­рад ад­каз­ны­мі ву­чэн­ня­мі асме­ліў­ся, на­пі­саў ра­парт з прось­бай на­кі­ра­ваць яго ў Аф­га­ні­стан. Баць­ку пра свой крок ні­чо­га па­ве­дам­ляць не стаў. Вы­со­ка­па­стаў­ле­ны ге­не­рал аб усім да­ве­даў­ся, толь­кі ка­лі сын пры­няў уз­вод на но­вым мес­цы служ­бы. Гром і ма­лан­кі аб­ры­ну­лі­ся і на ра­ней­шае, і на но­вае ка­ман­да­ван­не сы­на. Вяр­тац­ца з Аф­га­ні­ста­на, аб чым па­тра­ба­ваў баць­ка, Блі­наў на­ад­рэз ад­мо­віў­ся. Але ба­я­вы ўзвод кі­нуў. Во­ляю баць­кі да­лей яго ча­ка­ла ў тым Аф­га­ні­ста­не ці­хая сы­тая служ­ба ў глы­бо­кім ты­ле дзесь­ці на скла­дах, дзе за ўсе два га­ды ні ад­на ку­ля не ціўк­ну­ла. І ба­я­вы ор­дэн пе­рад вяр­тан­нем на Ра­дзі­му.

Вай­на ў Аф­га­ні­ста­не для на­шых вай­скоў­цаў скон­чы­ла­ся даў­но. Але ра­ны яе ба­ляць. 28 832 ура­джэн­цы Бе­ла­ру­сі бы­лі там, 723 ча­ла­ве­кі за­гі­ну­лі, 12 на­шых зем­ля­коў пра­па­лі без вес­так. Мо­жа, з тых 12 ні­ко­га і ня­ма ў жы­вых, а мо­жа, хто дзе і ўца­леў... У Ра­сіі і ва Укра­і­не, я ве­даю, спра­бу­юць вес­ці по­шу­кі сва­іх сал­дат, якія пра­па­лі без вес­так. Шу­ка­юць сва­і­мі сі­ла­мі, пры­цяг­ва­юць на да­па­мо­гу ўплы­во­выя між­на­род­ныя ар­га­ні­за­цыі. І зна­хо­дзяць. У Бе­ла­ру­сі маг­чы­мас­ці, зра­зу­ме­ла, больш сціп­лыя. Але я на­огул ні­дзе не чуў, каб хтось­ці ў нас спра­ба­ваў да­ве­дац­ца праў­ду пра лё­сы тых два­нац­ца­ці. А ў род­ных ха­тах гэ­тых хлоп­цаў ча­ка­юць і ця­пер...

Ві­кен­цій Ключ­нік.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.