Вы тут

Што табе падарыць, чалавек мой дарагі?


Зра­зу­ме­ла, што кож­ны з нас хо­ча атры­маць у па­да­ру­нак ней­кую ары­гі­наль­ную рэч. Пры гэ­тым яна па­він­на быць не толь­кі пры­го­жай, але і ад­па­вя­даць на­ша­му гус­ту. Ад­нак знай­сці та­кі па­да­ру­нак, тым больш — для ка­ха­на­га ча­ла­ве­ка, бы­вае вель­мі ня­прос­та.

Най­перш вы­свет­лім, якія па­да­рун­кі жан­чы­ны і муж­чы­ны… не ха­це­лі б атры­маць на­огул. З ад­на­го бо­ку, гэ­ты па­ды­ход вы­гля­дае кры­ху дзіў­ным, з дру­го­га — да­зва­ляе вы­крас­ліць са спі­су рэ­чы, якія га­ран­та­ва­на мо­гуць са­пса­ваць на­строй ва­шай «па­ла­він­цы».

Та­кім чы­нам, у вы­ні­ку пра­ве­дзе­на­га апы­тан­ня на гэ­ты конт ка­лег, сяб­роў і зна­ё­мых вы­свет­лі­ла­ся, што най­больш не­га­тыў­на прад­стаў­ні­цы пры­го­жай па­ло­вы ста­вяц­ца да па­да­рун­каў «бы­та­во­га ха­рак­та­ру».

«Не люб­лю зай­мац­ца бы­там, та­му ўсе па­да­рун­кі, з ім звя­за­ныя, ад­ра­зу са­псу­юць мне на­строй», — пры­зна­ец­ца Свят­ла­на. Да та­го ж бы­та­вая тэх­ні­ка вы­гля­дае як спро­ба муж­чы­ны сэ­ка­но­міць на па­да­рун­ку ка­ха­най. (Маў­ляў, усё роў­на не­аб­ход­на куп­ляць ку­хон­ны кам­байн — дык ча­му б не па­да­рыць яго на свя­та?) «Быц­цам ад­мах­ну­лі­ся ад ця­бе, як ад на­да­куч­лі­вай му­хі», — уз­ды­хае Свят­ла­на. Вы­клю­чэн­нем, лі­чыць яна, мо­жа быць толь­кі тэх­ні­ка, якую жан­чы­на са­ма па­пра­сі­ла па­да­рыць.

Да­рэ­чы, не ўсе жан­чы­ны лю­бяць атрым­лі­ваць кас­ме­ты­ку і юве­лір­ныя вы­ра­бы.

«На­прык­лад, я на­огул не ка­рыс­та­ю­ся дэ­ка­ра­тыў­най кас­ме­ты­кай і не люб­лю юве­лір­ных вы­ра­баў, бо яны не ад­па­вя­да­юць май­му спар­тыў­на­му сты­лю адзен­ня», — пры­зна­ец­ца Але­ся. Леп­шы па­да­ру­нак для Але­сі — доб­рая кні­га ці фільм (на дыс­ку ці ў кі­на­тэ­ат­ры).. «Але так­са­ма важ­на, каб яны не бы­лі жа­лас­лі­ва-сляз­лі­вы­мі», — пад­крэс­лі­вае яна.

Прак­тыч­на ўсе прад­стаў­ні­цы пры­го­жай па­ло­вы ста­ноў­ча ад­нес­лі­ся да перс­пек­ты­вы атры­маць на свя­та пры­го­жую бя­ліз­ну. «Але тут ёсць сур'­ёз­ная праб­ле­ма, — га­во­рыць Ган­на. — Не ўсе муж­чы­ны доб­ра раз­бі­ра­юц­ца ў жа­но­чых па­ме­рах, пры­чым не вы­ра­тоў­вае на­ват доў­гае су­мес­нае жыц­цё». А ка­лі прад­стаў­нік моц­най па­ло­вы не ўпэў­не­ны, што здо­лее спра­віц­ца з гэ­тай за­да­чай, яму лепш не ры­зы­ка­ваць. Да­рыць гро­шы так­са­ма не вар­та. «Вы­гля­дае так, як і з бы­та­вой тэх­ні­кай — па­да­ру­нак з шэ­ра­гу «На, толь­кі ад­ча­пі­ся!».

 

А вось муж­чы­ны ака­за­лі­ся не та­кі­мі кап­рыз­ны­мі, як жан­чы­ны. Прак­тыч­на ўсе ў свя­точ­ны дзень з вя­лі­кім за­да­валь­нен­нем атры­ма­лі б у па­да­ру­нак неш­та з тэх­ні­кі. «Але ж вы, жан­чы­ны, у тэх­ні­цы раз­бі­ра­е­це­ся не лепш, чым мы ў жа­но­чай бя­ліз­не, — усмі­ха­ец­ца Ві­таль, — та­му, ві­даць, прый­дзец­ца за­да­во­ліц­ца «пор­цы­яй» ін­ты­му і якім-не­будзь плю­ша­вым сардэчкам».

Прад­стаў­ні­кі моц­на­га по­лу так­са­ма лі­чаць, што ім мож­на ўру­чыць НЕШ­ТА, вы­ка­на­нае з гу­ма­рам. Доб­рым па­да­рун­кам ста­не таксама кні­га (гіс­та­рыч­ная, дэ­тэк­тыў­ная аль­бо па­зна­валь­ная) ці фільм з «га­ра­ча­нькім» сю­жэ­там. («Ну, вы, жан­чы­ны, са­мі зра­зу­ме­лі, якое кі­но мы ма­ем на ўва­зе».)

Ся­род не­па­жа­да­ных па­да­рун­каў боль­шасць з апро­ша­ных муж­чын на­зва­лі «бя­ліз­ну-шкар­пэт­кі-срод­кі для га­лен­ня-тап­кі».

«Праў­да, ну хо­піць нам іх ужо да­рыць, жан­чы­ны!» — іра­ніч­на га­во­рыць Ар­кадзь.

Ды і з вы­ба­рам галь­шту­каў у якас­ці па­да­рун­ка, як лі­чаць муж­чы­ны, так­са­ма не­аб­ход­на быць асця­рож­ны­мі: маў­ляў, не ўсе з нас іх лю­бяць і но­сяць.

15-7верт

Ге­ле­на Аве­ла

Дзі­я­на БА­ЛЫ­КА, па­эт, дра­ма­тург, псі­хо­лаг:

Мае лю­бі­мыя свя­ты — гэ­та свя­ты ду­шы, а яны не за­ле­жаць ад ка­лян­дар­ных дат. Для та­го, каб ад­зна­чыць той жа Дзень за­ка­ха­ных, мы з му­жам не ча­ка­ем лю­та­га, а ро­бім гэ­та кож­ны раз, ка­лі на­хлы­нуць па­чуц­ці і хо­чац­ца ска­заць род­на­му ча­ла­ве­ку, як ты яго ка­ха­еш і як мно­га ён для ця­бе зна­чыць. З ця­гам ча­су па­чы­на­еш ца­ніць не пал­кія ўчын­кі, а што­дзён­ную вер­насць, цяр­пен­не і ўза­е­ма­да­па­мо­гу. Гэ­та і ёсць най­леп­шыя па­да­рун­кі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.