Вы тут

«Зброя ляжала ў нас пад матрацамі»


Юрый Ба­цян, сён­ня ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та ад­мі­ніст­ра­цый­на­га кі­ра­ван­ня — па­моч­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра бан­ка «Маск­ва—Мінск», тра­піў у Аф­га­ні­стан 18-га­до­вым хлоп­цам. Пас­ля пра­хо­джан­ня кур­са ма­ла­до­га бай­ца ва Уз­бе­кі­ста­не вай­ско­вую на­ву­ку юна­ку з Ор­шы да­вя­ло­ся спа­сці­гаць у рэ­аль­ных умо­вах. Пра тое, як гэ­та бы­ло, — з пер­шых вус­наў...

15-32

Ра­ней, ка­лі хло­пец не слу­жыў у ар­міі, з ім не ха­це­лі су­стра­кац­ца дзяў­ча­ты. Я ж га­на­рыў­ся, што мне да­ве­ры­лі пра­хо­дзіць служ­бу ў Аф­га­ні­ста­не. Паз­ней у Ашха­ба­дзе пі­саў за­яву на імя мі­ніст­ра аба­ро­ны, каб за­стац­ца там паў­тор­на. Не атры­ма­ла­ся.

Мы пры­ля­це­лі ў Кун­дуз на вер­та­лё­це. Асоб­ная ро­та су­вя­зі ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл. У кож­на­га бы­ла свая функ­цыя. У мае за­да­чы не ўва­хо­дзі­ла ўдзель­ні­чаць у ба­я­вых дзе­ян­нях: я быў на­чаль­ні­кам ра­дыё­стан­цыі. Толь­кі гэ­та бы­ло ўсё ўмоў­на. На вай­не, як на вай­не. Сён­ня — су­вя­зіст, заўт­ра — авія­на­вод­чык, пас­ля­заўт­ра — ку­ля­мёт­чык...

Маг­чы­ма, я ва­я­ваў

на чу­жой зям­лі. Але я ва­я­ваў за сваю кра­і­ну. І не маю пад­стаў лі­чыць, што бы­ло па-ін­ша­му. Ка­лі б не мы, то ту­ды б увай­шлі ін­шыя. Яшчэ мір­нае на­сель­ніц­тва Аф­га­ні­ста­на ка­за­ла, што, ка­лі б прый­шлі аме­ры­кан­цы, яны б не бы­лі тут столь­кі, коль­кі мы. Сён­няш­ні прык­лад гэ­та да­каз­вае.

Ця­пер шмат ча­го пі­шуць пра тую вай­ну. Толь­кі ста­віць ся­бе на мес­ца ка­ман­дар­ма ці па­лі­ты­ка я не ха­цеў і не ха­чу. У кож­на­га бы­ла свая вай­на.

У мя­не ня­ма ні­вод­най ба­я­вой уз­на­га­ро­ды. Толь­кі кож­ны раз, ка­лі я су­стра­ка­ю­ся са сва­ёй ро­тай, хлоп­цы ў мя­не пы­та­юц­ца: «Дзе яны?» На­пэў­на, іх но­сіць нех­та ін­шы... Ды не гэ­та га­лоў­нае! І як бы хто не рас­каз­ваў пра свае ба­я­выя подз­ві­гі, усю праў­ду ве­да­юць толь­кі хлоп­цы, з які­мі ты быў ра­зам. А ка­лі я іх ба­чу, то мне не со­рам­на.

Ад­ной­чы мы вы­пі­лі ўсю ва­ду з ка­ло­дзе­жа. І толь­кі по­тым уба­чы­лі, што там — ту­шы за­бі­тых жы­вёл. Мы ра­зу­ме­лі, што ін­ша­га вый­сця ня­ма, і ка­лі ка­ло­дзеж на­поў­ніц­ца ва­дой, мы зноў бу­дзем яе піць.

За­кон­чы­лі­ся раз пра­дук­ты хар­ча­ван­ня. Пай­шлі пра­сіць да ка­ман­дзі­ра дэ­сант­ні­каў, якія толь­кі пры­бы­лі. А ён нам і ка­жа: «Ча­му вы без зброі?» А нас 11 ча­ла­век, ду­ма­ем, ка­лі на­па­дуць, то на­ўрад ці ўра­ту­ем­ся. Не на­па­лі.

Не­ка­то­ры час мы жы­лі ў Бай­скім са­дзе. Якія там бы­лі ві­на­град­ні­кі! А вось з пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня бы­ло так са­бе. Мы маг­лі пра­даць га­зу мяс­цо­вым жы­ха­рам, каб ку­піць што-не­будзь з ежы. Ля­та­лі на Аму­дар'ю стра­ляць дзі­коў і ка­зуль. Па­ру­ша­ю­чы гэ­тым усе пра­ві­лы, кар­мі­лі гар­ні­зон. Ад­ной­чы дэ­сант­ні­кі пе­рад сва­ім зваль­нен­нем па­да­ры­лі нам коз­лі­ка Бор­ку. Мы яго на­ву­чы­лі ес­ці не­да­кур­кі, каб пра­сцей бы­ло тэ­ры­то­рыю пры­бі­раць. По­тым для не­да­кур­каў ра­бі­лі на­ват спе­цы­яль­ныя скры­ні.

Пер­шы раз па­спра­ба­ваў пі­ва ў Аф­га­ні­ста­не. Там упер­шы­ню ўба­чыў і ко­ка-ко­лу. Цы­га­рэ­та­мі ва ўсю ганд­ля­ва­лі. Мы тра­пі­лі ў ін­шы свет. І там, дзе, зда­ва­ла­ся, па­на­ваў фе­а­да­лізм, уся­го ха­па­ла.

Да­па­ма­га­лі мяс­цо­ва­му на­сель­ніц­тву. Яны ме­лі па­трэ­бу ў пра­цоў­най сі­ле. Мы без уся­ля­кіх слоў бра­лі ў ру­кі рыд­лёў­кі. У вы­ні­ку вяр­та­лі­ся з гар­бу­за­мі, ды­ня­мі, але без рыд­лё­вак.

За ўсе два га­ды на вай­не ў ка­зар­ме я пра­жыў, маг­чы­ма, толь­кі ме­сяц. Жы­лі ў ра­дыё­стан­цы­ях, па­лат­ках ці на «кроп­ках» (у асоб­ных ма­лень­кіх гар­ні­зо­нах, ство­ра­ных у па­ля­вых умо­вах). Ста­ві­лі пры ўва­хо­дзе двух вар­та­вых. За­сце­ра­галь­ні­кі ў іх аў­та­ма­тах бы­лі заў­сё­ды зня­ты. А ў нас, у сваю чар­гу, зброя ля­жа­ла пад мат­ра­ца­мі, «гля­дзе­ла» яна ў бок дзвя­рэй.

Страх прый­шоў паз­ней. Ужо блі­жэй да дэ­ма­бі­лі­за­цыі. Ад­ра­зу ні­чо­га не ра­зу­ме­лі. Страх ёсць у кож­на­га, га­лоў­нае — яго пе­ра­маг­чы.

Са­мым страш­ным днём у ма­ім жыц­ці бы­ло 10 жніў­ня 1982 го­да. Та­кая бой­ня па­ча­ла­ся! Я, як і ін­шыя, па­бег вы­ра­тоў­ваць хлоп­цаў. Ад­нак так за­вяз­лі, што са­міх по­тым ледзь вы­ра­та­ва­лі. Пас­ля гэ­та­га я, на­пэў­на, ра­зу­мею, што та­кое смерць. Ты ля­жыш, уткнуў­шы­ся ў гэ­тую гразь, і пад аб­стрэ­ла­мі пе­рад та­бой ус­плы­ва­юць воб­ра­зы ма­ці, баць­кі і бра­та. І ду­ма­еш: «Бо­жа, ка­лі ты ёсць, па­ма­жы». Па­мог...

Я адзін з апош­ніх са сва­ёй ро­ты дэ­ма­бі­лі­за­ваў­ся. З та­ва­ры­ша­мі пры­еха­лі на цяг­ні­ку ў Маск­ву, на Бе­ла­рус­кі вак­зал. Пас­ля быў ін­шы цяг­нік — да Ор­шы. Ка­лі ўжо ве­ча­рам па­ды­хо­дзіў да баць­коў­скай ха­ты, на ган­ку ста­яў брат, ку­рыў. Уба­чыў­шы мя­не, па­чаў гру­каць у вок­ны. На­су­страч вы­бег­лі баць­кі. Не пе­ра­даць та­го па­чуц­ця, ка­лі ўсве­дам­ля­еш, што ця­бе ча­ка­юць.

Са­мым каш­тоў­ным на вай­не бы­ло тое, што як хто ду­маў, так і ка­заў. Не трэ­ба бы­ло неш­та ўтой­ваць. Ця­пер гэ­та­га вель­мі не ха­пае. У мя­не час­та бы­ва­юць мо­ман­ты, ка­лі я па­чы­наю пе­ра­гляд­ваць кі­на­стуж­кі пра Аф­га­ні­стан. На­ва­роч­ва­юц­ца слё­зы.

У свой час я пра­чы­таў усе спра­вы тых, хто пра­паў на вай­не без вес­так. І вось што я ха­чу ска­заць: не­ка­то­рых з іх трэ­ба знай­сці. Мож­на па-роз­на­му ка­заць: ма­ла­дыя, спа­ло­ха­лі­ся. Я ўсё ра­зу­мею, але не тое, ка­лі ча­ла­век пе­рай­шоў на чу­жы бок і яшчэ здаў сва­іх. Ад­ной­чы ноч­чу ў на­шым гар­ні­зо­не без пры­чы­ны ўспых­нуў па­жар. Па­ту­шы­лі. Удзень пе­ра­нес­лі па­лат­кі, а ўве­ча­ры мі­на­мёт­ны аб­стрэл быў на тым мес­цы, дзе яны да­гэ­туль ста­я­лі. Бы­ло яс­на, што тут па­ста­ра­ла­ся мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва. А бы­лі вы­пад­кі, ка­лі і свае... І гэ­та­га я ні­ко­лі не да­ра­ваў і да­ра­ваць не ма­гу.

У Мін­ску, на жаль, ні­вод­ная з ву­ліц не но­сіць імя во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў. Ка­ля Тра­ец­ка­га прад­мес­ця, на­прык­лад, ёсць вель­мі доб­ры ўчас­так по­бач з пом­ні­кам на Вост­ра­ве слёз. І ўжо ста­ві­ла­ся пы­тан­не аб тым, каб пе­рай­ме­на­ваць яго ў На­бя­рэж­ную во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў. Іні­цы­я­ты­ва не­ка­то­рым прый­шла­ся не­да­спа­до­бы. А та­кая ву­лі­ца па­він­на быць. І не но­вая, дзесь­ці на ўскра­і­не го­ра­да. Так му­сіць на­зы­вац­ца ад­на з цэнт­раль­ных ву­ліц бе­ла­рус­кай ста­лі­цы!

Пад­рых­та­ва­ла Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».