Вы тут

Варыянт «лайт»


Я хоць і ства­раю ўра­жан­не ціх­мя­най па­мяр­коў­ні­цы, усё ж, як вы­свет­лі­ла­ся, шмат да ча­го стаў­лю­ся больш чым не­пры­яз­на. Пры­нам­сі, да боль­шас­ці з та­го, што звы­чай­на ў жан­чын вы­клі­кае рэ­спект і сім­па­тыю. На­прык­лад, я вель­мі не люб­лю ад­да­ваць воль­ны час шо­пін­гу і на­вед­ваць ка­вяр­ні — пер­шае для мя­не ну­до­та, дру­гое — спрэс ад­но рас­ча­ра­ван­не. Не люб­лю га­ва­рыць пра гро­шы і кош­ты (як па мне, дык зу­сім не жа­но­чыя тэ­мы), не люб­лю чы­таць «сляз­лі­выя» ра­ма­ны (і на­ват гля­дзець, як гэ­та ро­бяць ін­шыя, — раз­драж­няе), не люб­лю раз­маў­ляць па тэ­ле­фо­не доў­га і не па спра­ве, не люб­лю спаз­няц­ца і ча­каць тых, хто спаз­ня­ец­ца — стаў­лю­ся да апош­ніх як да іс­тот з ін­ша­га све­ту (бо прын­цып дзе­ян­ня га­дзін­ні­ка ўжо асво­і­лі, зда­ец­ца, усе). Не люб­лю ка­рыс­тац­ца ку­хон­ны­мі пры­ста­са­ван­ня­мі кштал­ту элект­рыч­ных мя­са­ру­бак, мік­се­раў-блэн­да­раў, ка­ва­ва­рак-цес­та­ме­сак-хле­ба­пе­чак — лі­чу, што ўсё гэ­та вы­дат­на за­мя­ня­юць прос­тыя ча­ла­ве­чыя ру­кі (а мо­жа, я ля­ну­ю­ся пас­ля ўсё гэ­та ад­мы­ваць — па­куль не вы­ра­шы­ла). Не люб­лю слу­хаць жа­но­чы віск пры су­тык­нен­ні з мы­ша­мі, па­ву­ка­мі, та­ра­ка­на­мі і ву­се­ня­мі — да­во­лі пры­ем­ны­мі, на маю дум­ку, іс­то­та­мі.

Люб­лю: дождж, ту­ман, моц­ны ве­цер і цяж­кае ніз­кае не­ба; ша­лё­ную за­гру­жа­насць на пра­цы і ад­сут­насць ад­па­чын­ку до­ма; поз­на клас­ці­ся спаць і ра­на ўста­ваць (бы­ла б мая во­ля — вы­клю­чы­ла б сон са спі­са па­трэб ар­га­ніз­ма, тым больш што гэ­та не та­кая ўжо праб­ле­ма, вар­та толь­кі трош­кі пе­ра­фар­ма­та­ваць не­ка­то­рыя маз­га­выя оп­цыі)…

Ка­лі нех­та, пра­чы­таў­шы гэ­тыя рад­кі, ска­жа (або ха­ця б па­ду­мае), што яны пі­са­лі­ся за­ну­дай з прын­цы­па­мі і без кам­пра­мі­саў, то… То і ня­хай. Ня­хай са­бе ён ду­мае так да­лей, бо мне ўсё роў­на, што пра мя­не хто ду­мае і ці ду­мае хто-не­будзь пра мя­не ўво­гу­ле. Акра­мя, зра­зу­ме­ла, Яго.

Учо­ра, блу­ка­ю­чы ў ін­тэр­нэ­це ў по­шу­ку ін­фар­ма­цыі, вы­пад­ко­ва на­тра­пі­ла на ар­ты­кул пад наз­вай на­кшталт «Псі­ха­ло­гія ма­кі­я­жу» (ці­ка­ва бы­ло б ус­пом­ніць, што я та­ды на­са­мрэч шу­ка­ла). І ў ім ва­чы­ма за­тры­ма­ла­ся.

Да­рэ­чы, во­чы — гэ­та ўсё, што я звы­чай­на фар­бую. Дак­лад­ней, вей­кі. Яшчэ дак­лад­ней, я ка­рыс­та­ю­ся вы­ключ­на туш­шу для ве­ек, іг­на­ру­ю­чы ўсё ас­тат­няе, уклю­ча­ю­чы це­ні, пуд­ру, алоў­кі, ру­мя­ны і на­ват эле­мен­тар­нае — па­ма­ду. Вы­твор­цы кас­ме­ты­кі, не­су­мнен­на, аб­анк­ру­ці­лі­ся б, ка­лі б та­кіх, як я на све­це бы­ло шмат. На іх шчас­це, спра­вы з та­кі­мі, як я, у гэ­тым све­це склад­ва­юц­ца іна­чай. Але ця­пер не пра тое. Ка­лі ве­рыць ар­ты­ку­лу, то тыя, хто ў ма­кі­я­жы ад­дае пе­ра­ва­гу ва­ры­ян­ту «лайт» (лёг­ка­му, ледзь­ве пры­кмет­на­му) ды яшчэ з ак­цэн­там на во­чы (бо ёсць ак­цэнт на вус­ны, але гэ­та ін­шая гіс­то­рыя), у жыц­ці — ува­га! — ні­я­кія не за­ну­ды, а на­зі­раль­ныя, уваж­лі­выя, кла­пат­лі­выя, мі­ла­сэр­ныя, не­па­срэд­ныя, мі­лыя, доб­рыя ства­рэн­ні… Дай Бог зда­роўя псі­хо­ла­гам! Даў­жэз­ны спіс доб­рых якас­цяў, скла­дзе­ны імі, пе­ра­ры­ва­ец­ца рап­там зу­сім не­да­рэ­чнай ін­фар­ма­цы­яй пра тое, што прад­стаў­ні­цы ва­ры­ян­ту «лайт»… спа­чат­ку ду­ма­юць, а дзей­ні­ча­юць — пас­ля. Лух­та лух­тою…

— Ты ка­лі-не­будзь мо­жаш, перш чым неш­та ра­біць, ха­ця б трош­кі па­ду­маць? — пы­та­ец­ца Ён у мя­не. Час­та, між ін­шым, пы­та­ец­ца.

— Не, не ма­гу. Як так мож­на?

І ні­я­кіх жар­та­чак — я са­праў­ды не ра­зу­мею, як мож­на неш­та ра­біць, ка­лі га­ла­ва поў­ніц­ца ней­кі­мі дум­ка­мі, і да­бі­вац­ца пры гэ­тым пос­пе­ху. Ды ка­лі б у са­ра­ка­нож­кі хто па­пы­таў, як яна хо­дзіць…

— Ка­лі б я за­дум­ва­ла­ся над тым, што мне трэ­ба зра­біць, то лю­бая спра­ва, якая за­ле­жыць ад мя­не, не зру­шы­ла­ся б з мес­ца, — тлу­ма­чу Яму, ма­ю­чы на ўва­зе, што, па­ду­маў­шы як след, я ма­гу: спу­жац­ца пра­ва­лу і со­ра­му — раз, па­ле­на­вац­ца — два, аван­сам рас­ча­ра­вац­ца ў вы­ні­ку — тры, не раз­гле­дзець ні­я­ка­га сэн­су, бо яго, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ня­ма ні ў чым — гэ­та ча­ты­ры… Як мі­ні­мум.

— Аван­ту­рыст­ка.

Ён па­ціс­кае пля­чы­ма.

— Ва­ры­янт «лайт».

Я ўсмі­ха­ю­ся. Толь­кі ва­чы­ма

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва, га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ма­ла­досць»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.