Вы тут

Калі патрэбны верталёт


Прый­шлі зна­ё­міц­ца з дзі­ця­чым сад­ком. Ка­ля ка­бі­не­та за­гад­чы­цы муж дае Ан­то­ну апош­нія ін­струк­цыі: «Я ад­чы­няю дзве­ры — ты ві­та­еш­ся: «Доб­ры дзень!» «Доб­ры дзень», — па­слух­мя­на паў­та­рае Ан­тош­ка. Ад­чы­ня­ем дзве­ры…

15-8

— Не па­ло­хай­ся, я вель­мі доб­ры пі­рат! Я прый­шоў ця­бе ра­та­ваць, — радасна паведамляе загадчыцы сын.

Дзя­куй яшчэ, што не вы­ка­наў сваю лю­бі­мую пес­ню пра ку­фар мерц­вя­ка і бу­тэль­ку ро­му! Па­ду­ма­лі б пра нас абы-што… Ха­ця, па шчы­рас­ці, гуль­ні ў пі­ра­таў з вы­ра­та­ван­нем прын­цэс, по­шу­ка­мі кла­даў і ўяў­ны­мі ка­раб­ля­мі мне са­мой вель­мі па­да­ба­юц­ца…

«Зда­ец­ца мне, што твой Ан­тон у са­док не пой­дзе», — год та­му ска­за­ла мне ня­вест­ка (дып­ла­ма­ва­ны дзі­ця­чы псі­хо­лаг, між ін­шым), спа­сы­ла­ю­чы­ся на свой во­пыт на­зі­ран­ня за ма­ту­ля­мі, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей ад­ны. І са­праў­ды: свай­го баць­ку, які пра­цуе за мя­жой, Ан­тош­ка ба­чыць лі­ча­ныя ра­зы на год. Ба­буль у нас ня­ма. А ў гос­ці да «ін­ша­га­род­ніх» дзя­дуль мы вы­бі­ра­ем­ся пе­ра­важ­на ле­там… Як ні кру­ці, увесь яго свет скан­цэнт­ра­ва­ны ва­кол мя­не. І я дак­лад­на ве­даю, што ме­на­ві­та ў ма­ёй кам­па­ніі Ан­тон па­чу­вае ся­бе най­больш кам­форт­на, што ме­на­ві­та са мною яму ці­ка­вей за ўсіх ін­шых і што ні да ка­го больш ён не ад­чу­вае та­кой лю­бо­ві і да­ве­ру (ха­ця ён ні­ко­лі мне пра гэ­та не ка­заў). Але я не жа­даю, каб так бы­ло заў­сё­ды. За­ста­вац­ца га­лоў­ным ча­ла­ве­кам у сы­на­вым жыц­ці — не мая за­па­вет­ная ма­ра (у му­жа­вым — яшчэ ку­ды ні ішло). Толь­кі аб­ста­ві­ны скла­лі­ся вось так…

Ка­лі зу­сім шчы­ра, дык мне вель­мі за­ха­це­ла­ся да­ка­заць бра­та­вай жон­цы, што не ўсё на све­це ад­бы­ва­ец­ца па ад­ноль­ка­вых псі­ха­ла­гіч­ных сцэ­на­ры­ях. Ледзь ці не пры кож­най на­шай су­стрэ­чы яна рас­па­вя­да­ла чар­го­вую стра­шыл­ку на тэ­му «ад­на ма­ці і са­док». Маў­ляў, ёй да­во­дзі­ла­ся кан­суль­та­ваць сям'ю хлоп­чы­ка, для яко­га на­вед­ван­не дзі­ця­ча­га сад­ка скон­чы­ла­ся дыя­бе­там — ма­лы так і не здо­леў пры­звы­ча­іц­ца да раз­лу­кі з лю­бай ма­ту­ляй. У ін­шай сям'і ма­ці бы­ла вы­му­ша­на ўлад­ка­вац­ца ту­ды ня­не­чкай, не вы­тры­ваў­шы сы­на­вых іс­тэ­рык… Пас­ля па­доб­ных раз­моў па­пра­сіць у ня­вест­кі пра­фе­сій­най па­ра­ды го­нар ужо не да­зва­ляў. І ўрэш­це, хто ве­дае май­го Ан­то­на лепш за мя­не?

У свае два з па­ло­вай га­ды ён на­ве­даў пяць кра­ін. Цяг­ні­кі, ка­раб­лі і са­ма­лё­ты ба­чыў не толь­кі на ма­люн­ках. Лёг­ка «пад­трым­лі­ваў раз­мо­ву» з поль­скі­мі, ла­тыш­скі­мі і швед­скі­мі ба­бу­ля­мі. Ледзь не збег ад мя­не, да­га­ня­ю­чы та­ко­га, як сам, хлоп­чы­ка ў Пра­зе. А ў Віль­ню­се жа­даў гуч­на спя­ваць усю­ды, дзе толь­кі чу­лі­ся спе­вы, на­ват у царк­ве… Так, я заўж­ды бы­ла не­дзе по­бач. Але Ан­тон даў­но пе­ра­стаў па­ні­ка­ваць, ка­лі я рап­там зні­ка­ла з яго по­ля зро­ку. Бо, як толь­кі сын на­ву­чыў­ся ха­дзіць, пад­час пра­гу­лак па­ча­ла па­кі­даць яго на «абы-ка­го». Зра­біў­шы вы­гляд, што за­бы­ла­ся за­браць до­ма неш­та над­та важ­нае, пра­па­ноў­ва­ла яму па­гу­ляць ра­зам са ста­рэй­шы­мі дзець­мі аль­бо па­ся­дзець на ла­вач­цы по­бач з «пад'ез­ны­мі» ба­буль­ка­мі. Ха­дзі­ла з сы­нам у су­сед­нія два­ры, дзе бы­лі ма­лыя дзе­ці, і ла­дзі­ла з імі якую-не­будзь гуль­ню — Ан­тон прос­та вы­му­ша­ны быў да­лу­чыц­ца… Што-што, а тры­мац­ца за маю спад­ні­цу ён даў­но не імк­нуў­ся. Я ўжо амаль па­лі­чы­ла, што «мі­сія вы­ка­на­на», але тут мы за­ві­та­лі ў гос­ці да ма­ёй даў­няй сяб­роў­кі, якая на­ра­дзі­ла чац­вёр­тае дзі­ця.

— Ты на яго кры­чыш хоць ка­лі-не­будзь? — су­ро­ва за­пы­та­ла­ся сяб­роў­ка. — Не? Дык трэ­ба па­чы­наць. Рэд­кая вы­ха­валь­ні­ца спраў­ля­ец­ца з імі без кры­ку, ка­лі ў яе іх 30.

Тут я зра­зу­ме­ла, што ў са­док по­бач з до­мам мы на­ўрад ці пой­дзем. «Іх» там дак­лад­на не менш за 30…

На­ту­раль­на, знай­сці ад­па­вед­ную «дзі­ця­чую ўста­но­ву» (не­вя­ліч­кі ве­да­мас­ны са­до­чак) і да­мо­віц­ца на­конт мес­ца для Ан­то­на ўда­ло­ся не за адзін дзень. Але ўсё, што за­ста­ло­ся зра­біць на­да­лей, бы­ло ўжо «спра­вай тэх­ні­кі». Пе­ра­вес­ці сы­на на «са­даў­скі» рэ­жым. Па­гля­дзець ра­зам з ім «Ву­са­та­га ня­ня». Пры­ву­чыць да сма­ку «са­даў­скіх» страў (о, вы, на­пэў­на, і не ўяў­ля­е­це, коль­кі на­ро­ду су­муе па ам­ле­це ці за­пя­кан­цы «дак­лад­на-як-у‑дзі­ця­чым сад­ку» і дзе­ліц­ца ад­но з ад­ным рэ­цэп­та­мі ў ін­тэр­нэ­це!). Ну і на­рэш­це па­зна­ё­міц­ца з вы­ха­валь­ні­цай…

— Ма­ма, мне вель­мі па­трэб­ны вер­та­лёт! — аб­вяс­ціў сын, ка­лі да «ча­су Х» за­ста­ва­ла­ся тры дні. — Дзед Ма­роз мне яго пры­ня­се?

— Хі­ба што праз год, — ад­ка­за­ла я.

— Мо­жа, па­про­сім за­ла­тую рыб­ку? — пра­па­на­ваў Ан­тон.

— І дзе мы яе зло­вім зі­мою?

— Зна­чыць, трэ­ба іс­ці ў ма­га­зін…

— Каб пай­сці ў ма­га­зін, да­рос­лыя спа­чат­ку ідуць на пра­цу і за­раб­ля­юць гро­шы. Ад­ны, без дзя­цей. І ка­лі ты да­зво­ліш мне па­пра­ца­ваць як след, бу­дзе та­бе вер­та­лёт…

За тры дні ён вы­дат­на за­сво­іў гэ­тую «фор­му­лу», і ў пры­зна­ча­ны дзень мы вы­пра­ві­лі­ся ў са­док. Па вер­та­лёт.

У гру­пе Ан­тон ад­ра­зу па­ве­да­міў усім, што сён­ня ён зу­сім не страш­ны пі­рат, а доб­ры вер­та­лёт. І пра­па­на­ваў па­гу­ляць у «па­вет­ра­ныя гон­кі»… Па­на­зі­раў­шы за ім, вы­ха­валь­ні­ца па­ра­і­ла мне прый­сці па яго не ра­ней, чым праз 5 га­дзін. На та­кі пра­цяг­лы час ён не за­ста­ваў­ся яшчэ ні з кім і ні­ко­лі! Так што на ўся­ля­кі вы­па­дак ады­хо­дзіць да­лё­ка ад сад­ка я не ста­ла. І да­рэм­на: на­ват сле­ду хоць яко­га стрэ­су ў яго ва­чах не бы­ло, ка­лі мы су­стрэ­лі­ся зноў.

— Вер­та­лёт! — пад­бег ён да мя­не, ззя­ю­чы ўсмеш­кай…

На­заўт­ра я вы­пра­ві­ла Ан­то­на ў са­док з му­жам. На па­ро­зе сын азір­нуў­ся і за­зна­чыў:

— Ця­пер мне трэ­ба ма­шы­на з кры­ла­мі.

«Ма­шы­ну з кры­ла­мі» я так­са­ма яму ку­пі­ла… Але ўве­ча­ры нам ад­клю­чы­лі ін­тэр­нэт, і ра­зам з Ан­то­нам я вы­пра­ві­ла­ся ў блі­жэй­шы ін­тэр­нэт-клуб, каб ад­пра­віць не­каль­кі важ­ных ліс­тоў. Вось па да­ро­зе і па­тлу­ма­чы­ла, што гро­шы нам па­трэб­ны не толь­кі на яго цац­кі… Ка­лі вяр­та­лі­ся да­до­му, Ан­тош­ка рап­там мя­не спы­ніў:

— Ма­ма, ты пош­ту не за­кры­ла!

І праў­да: па­кі­да­ю­чы ін­тэр­нэт-клуб, я за­бы­ла­ся ска­рыс­таць функ­цыю «вый­сці» ў сва­ёй элект­рон­най по­шце… А яшчэ нех­та ка­жа, што да 5 га­доў не вар­та і спра­ба­ваць тлу­ма­чыць дзе­цям, ад­куль бя­руц­ца гро­шы. Маў­ляў, не зра­зу­ме­юць. Ды яны амаль з пя­лю­шак ужо і не та­кое ра­зу­ме­юць!

Ма­ры­на Бе­ра­зен­ская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».